Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Нацыяналізм у свеце. Даведнік.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

Ustashi : “Харватыя альбо сьмерць!”

У VI ст. ад Н. Х. славянскае племя харватаў, якое жыло ў прадгор’і Карпат, падзялілася на дзьве часткі. Частка, якая засталася на старым месцы, вядомая пад назвай “белыя харваты”. Другая частка пасялілася каля падножжа Баўканскіх гор і стала асноваю харвацкай нацыі. З гэтага часу харваты вядуць сваю гісторыю. У 925 г. было створана Каралеўства Харватыя, якое праіснавала да ХІІІ ст., калі Харватыя была заваявана Вугоршчынай, хоць і зьберагала пэўныя аўтаномныя правы.

Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны на ейнай былой тэрыторыі, якая была заселена паўднёвымі славянамі, была абвешчана Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў. Але Італія мела прэтэнзіі на частку Славеніі, якая была абяцана ёй Антантай. З іншага боку, Сербія прэтэндавала на аб’яднаньне паўднёвых славян пад кіраўніцтвам сербскай дынастыі Карагеоргіевічаў. Ня маючы ўласных узброеных сіл, Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў паддалася на шантаж Сербіі ды пайшла зь ёй на дамову. 1 сьнежня 1918 г. быў падпісаны дагавор пра стварэньне Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (Каралеўства СХС) на чале з сербскім каралём. На ўсе высокія пасады былі прызначаны толькі сербы. Праводзілася вялікасербская палітыка. Парляманцкую барацьбу за харвацкую аўтаномію вяла Харвацкая рэспубліканская сялянская партыя (ХРСП) з лідарам С. Радзічам. Ды 20 чэрвеня 1928 г. у Скупшчыне (парляманце) С. Радзіч быў паранены, а два ягоныя памочнікі забіты. 6 студзеня 1929 г. кароль Аляксандар ліквідаваў парлямант і зьмяніў назву Каралеўства СХС на Каралеўства Югаславія.

У такіх умовах зарадзіўся масавы харвацкі нацыяналістычны рух “усташоў” (Ustashi), што ў перакладзе азначае “паўстанцы” або “тыя, што ўзьняліся”. “Усташы” схіляліся да тэрарыстычных актаў супраць сербскай акупацыйнай улады. Сербскі тэрор прымусіў кіраўніцтва “ўсташоў” выехаць з Харватыі ў суседнія дзяржавы (Італія, Вугоршчына, Нямеччына). Там жа апынулася вялікая колькасьць чальцоў арганізацыі.

Найбольш вядомай тэрарыстычнай акцыяй “усташоў” было забойства сербскага караля Аляксандра ў Марсэлі ў верасьні 1934 году. Акцыяй непасрэдна кіраваў сам кіраўнік харвацкіх нацыяналістаў - “усташоў” А. Павеліч. Напрыканцы 1940-га — у пачатку 1941 гадоў у эміграцыі былі сфармаваны першыя часткі харвацкага войска, нага якіх ступіла разам зь нямецкімі, італійскімі й вугорскімі войскамі на зямлю Харватыі 6 красавіка 1941 году. 10 красавіка быў вызвалены Заграб і абвешчана Незалежная Харвацкая Дзяржава. Упершыню з часоў страты незалежнасьці Каралеўствам Харватыя харвацкі народ атрымаў права на дзяржаўную незалежнасьць. Кіраўніком дзяржавы стаў правадыр харвацкіх нацыяналістаў Антэ Павеліч.

Але перад маладой дзяржавай паўстала пагроза – чырвоныя сербскія партызаны – т.зв. “Народна-вызвольная армія Югославіі” (НВАЮ) на чале з этнічным харватам Й. Брозам Ціта. “Усташы” ўзяліся за рашучыя дзеяньні па ратаваньні свабоды й незалежнасьці сваёй Бацькаўшчыны, але Вялікая Брытанія здала іх маскалям і сербам, і ўсе яны (частка – пасьля катаваньняў) былі расстраляныя. Яшчэ каля тысячы ўважылі за лепшае застрэліцца, чым патрапіць у палон да ворага. І ўсё ж шмат “усташоў” змагло пранікнуць у Аўстрыю ды Італію, адкуль пры дапамозе сьвятароў іх пераправілі ў Аргентыну, дзе яны засноўвалі вялікую колькасьць харвацкіх калёній.

На эміграцыі “ўсташы” за кароткі час стварылі пэўную колькасьць баявых груп, зь якіх у 1946 г. Павеліч сфармаваў “Рух за вызваленьне Харватыі” (ХОП) са штаб-кватэрай у Буэнас-Айрасе. ХОП уступае ў САКЛ (Сусьветную антыкамуністычную лігу), дзе разам з іншымі паняволенымі народамі змагалася супраць бальшавізму. Антэ Павеліч памёр у 1959 годзе. Пасьля ягонай сьмерці арганізацыю ачоліў Стэфан Хэфер. Хэфер бачыў і ўсьведамляў здраду т.зв. “заходняй дэмакратыі” паняволеных бальшавізмам народаў: “Вялікія заходнія дзяржавы аддалі перавагу барацьбе з ідэямі нацыяналізму праз свае эгаістычныя інтарэсы, прыраўняўшы харвацкі рэвалюцыйны рух “усташоў” да нацызму”.

Акрамя таго, дзейнічала радыкальная групоўка: “Рэвалюцыйнае брацтва харватаў”, якое знаходзілася ў Аўстрыі ды арганізавала некалькі дывэрсій на акупаваных сербамі землях Харватыі.

У самой Харватыі, якая тады ўваходзіла ў склад Югаславіі, вялася інтэрнацыянальная прапаганда, накіраваная на дэнацыяналізацыю харватаў, ператварэньне іх у безаблічных югаславаў. Шмат харватаў паддалося на гэтую прапаганду, але напрыканцы 80-х адбыўся прарыў – нарадзілася моладзь, якая зноў пачала захапляцца лёзунгамі “ўсташоў”. На мурах будынкаў зьяўляліся надпісы: “Бог і Харватыя!”, “Харватыя альбо сьмерць!”, “Мы не “югаславы”, мы – харваты!”, “Усташы – ізноў у баі!”. Зьявіліся маладзёвыя клюбы, вайскова-спартовыя арганізацыі, якія не хавалі сваіх сымпатыяў да “ўсташоў”. 22 красавіка 1990 г. на выбарах перамог Харвацкі дэмакратычны саюз. Ягоны лідар Туджман стаў прэзыдэнтам краіны. Яго падтрымала таксама нацыяналістычная моладзь. Пачаліся напады маладых праварадыкалаў на часткі Югаслаўскай арміі. 25 чэрвеня 1991 г. Харватыя абвясьціла незалежнасьць. Армія Югалавіі пачала баявыя дзеяньні. “Новыя ўсташы” (як пачалі называцца маладзёвыя нацыяналістычныя гурткі) дзейна адгукнуліся на заклік ураду абараніць сваю незалежнасьць. З “новымі ўсташамі” зьвязана фармаваньне частак харвацкай арміі. Іх звычайна прызначалі камандзірамі. Амаль у кожнай вайсковай частцы можна было сустрэць маладых людзей у чорнай форме – традыцыйнай форме “ўсташоў”. Харвацкія войскі ішлі ў бой пад сьпевы маршаў часоў сваіх папярэднікаў. Лідар харвацкіх нацыяналістаў Дабраслаў Парага арганізаваў некалькі дзясяткаў тысяч байцоў, якія вялі баявыя дзеяньні на акупаванай ворагам тэрыторыі.

Антон Парубежны