Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Нацыяналізм у свеце. Даведнік.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

Краіна Баскаў і Свабода

Баскі – адзін з найбольш таямнічых народаў Эўропы. Іхная мова не падобна ні на адну мову сьвету. Гэты факт выклікае вялікую зацікаўленасьць у лінгвістаў.

Баскі займаюць невялікую горную тэрыторыю на паўночным усходзе Гішпаніі й захадзе Францыі. Гэтыя дзьве краіны й падзялілі паміж сабой Краіну Баскаў. Ня будзем заглыбляцца ва ўсе гістарычныя пэрыпэтыі гэтых складаных і несправядлівых працэсаў, скажам толькі, што адно – баскі ніколі не здаваліся. Яскравым прыкладам ёсьць гераічная дзейнасьць ЕТА – нацыянальна-вызвольнай рэвалюцыйнай арганізацыі баскаў.

Арганізацыя ЕТА (“Эўсадзі ды Аскаталуна”, у перакладзе з баскскай – “Краіна Баскаў і Свабода”) была ўтворана ў 1959 годзе маладымі рэвалюцыянэрамі, якія вырашылі змагацца з акупантамі мэтадамі збройнай барацьбы.

У гэты час у Гішпаніі панаваў франкісцкі рэжым. Нацыяналістычнае партызанскае падпольле, якое дзейнічала ў горнай мясцовасьці, было канчаткова разгормлена Франка яшчэ на пачатку 50-х гадоў. Здавалася, што сытуацыя безвыходная.

Маладыя рэвалюцыянэры пачалі зьвяртаць увагу на горад, у якім рабочая кляса цярпела як нацыянальны, так і сацыяльны прыгнёт. Магчыма, гэтай спэцыфікай і можна патлумачыць пэўную сумесь сацыяльных праграм, рэвалюцыйнага нацыяналізму ды фанатычнага каталіцызму ў ідэйна-сьветапоглядных пазыцыях ЕТА таго часу.

Вывучыўшы сацыяльна-палітычныя рэаліі, разгарнуўшы структуры, маючы пэўныя посьпехі ў прапагандзе, ЕТА у 1968 годзе абвясьціла акупантам вайну да поўнага вызваленьня баскскага народу. У адрозьненьне ад партызанскага руху ў горнай мясцовасьці, гэта была гарадзкая гярылья. Баскі забівалі прадстаўнікоў акупацыйнай улады ды іхных мясцовых агентаў. Аднак, найбольш удалай і эфэктыўнай была дзейнасьць на тэрыторыі акупантаў. У 1973 г. у цэнтры Мадрыду выбухам быў забіты кіраўнік гішпанскага ўраду, другі чалавек пасьля Франка ў Гішпаніі – адмірал К. Бланка. Увесь сьвет даведаўся пра баскаў, ЕТА ды іхныя імкненьні.

Пасьля сьмерці Франка баскскія рэвалюцыянэры не пайшлі па моднай для таго часу дарозе: адмовіцца ад мінулага ды пайсьці на супрацоўніцтва з іншымі буржуазнымі сіламі дзеля дэмакратыі. Навошта тая “дэмакратыя”? Ім патрэбна свабода! Яны працягваюць рэвалюцыйную барацьбу.

Канец 70-х – 80-я гады – вельмі важны пэрыяд у дзейнасьці ЕТА. Дзякуючы рашучай барацьбе нацыяналістаў, Краіна Баскаў атрымоўвае шырокую аўтаномію. Адначасова ўзмацняецца антытэрарыстычная барацьба акупацыйнага ўраду. “Брудная вайна” – так называлі вайну супраць ЕТА, якую вялі акупацыйныя сілы. Акупанты стварылі цэлыя спэцыялізаваныя арганізацыі па барацьбе з ЕТА: спачатку “баскскі батальён”, пазьней ГАЛ – “Антытэрарыстычная група вызваленьня”. Жорсткасьць і подласьць гэтых структур ня маюць межаў. Ілюстрацыяй гэтаму ёсьць выпадак з двума юнымі рэвалюцыянэрамі Ласаю і Сабанаю, якіх перад сьмерцю катавалі й білі, а пасьля кінулі ў яму з нягашанай вапнай.

Ахвярамі ГАЛ сталі каля 30 чалавек, сярод якіх невінаватыя цывільныя людзі, а таксама нават французкія грамадзяне, забітыя памылкова, што выклікала міжнародны скандал.

Падобныя дзеяньні акупантаў не зламалі ЕТА. Пэрыяд 70 – 80-х гадоў – найактыўнейшы за ўсю гісторыю дзейнасьці. Баевікі заяўлялі, што “дэмакратыя” – толькі фасад, за якім жорсткая ўлада акупантаў. Папулярнасьць ЕТА сярод насельніцтва значна ўзрасла.

Крышталізуецца й удасканальваецца структура арганізацыі ды тактыка вайны. Колькасьць ЕТА невялікая, прыблізна 500 чалавек. Толькі 200 з іх узброеныя баевікі – “нелегалы”, разьбітыя на 20-30 груп “камандас”, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Басконіі. Некаторыя баевікі аб’яднаныя ў “мабільныя групы”, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ворага – у Мадрыдзе, Барсэлёне, Валенсіі ды Навары. Рэшта актывістаў займаецца забесьпячэньнем, выведкай, тэарэтычнымі й аналітычнымі дасьледваньнямі, застаючыся звонку “законапаслухмянымі” грамадзянамі. ЕТА абапіраецца на шырокае кола прыхільнікаў, якія прапагандуюць вызвольныя ідэі й дапамагаюць арганізацыі, афіцыйна ў ёй не знаходзячыся. У сярэднім кожны баявік пасьпявае паваяваць ня больш трох гадоў. Іх альбо забіваюць, альбо садзяць у турму. Аднак, на іх месца заўсёды прыходзяць іншыя, гатовыя змагацца й памерці за свабоду Бацькаўшчыны.

Геаграфічныя рамкі дзейнасьці ЕТА значна пашыраюцца. ЕТА супрацоўнічае з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Каталёніі й Галісіі. Некаторыя чальцы ЕТА, якіх перасьледуе паліцыя, нерабіраюцца ў Лацінскую Амэрыку, дзе актыўна ўключаюцца ў рэвалюцыйны працэс. У Нікарагуа баскі арганізавалі вышкальны лягер для баевікоў рэвалюцыйных рухаў Паўночнай Амэрыкі. У Мэксыцы падпольная сетка ЕТА налічвае каля 200 чалавек.

ЕТА пранікае ў Эўропу 6 ліпеня 1990 г. Яе баевікі зьдзейсьнілі выбух перад прадстаўніцтвам Гішпанскага банку ў Амстэрдаме. 28 траўня 1991 г. тры магутныя бомбы выбухнулі перад гішпанскай установай у Рыме.

Цікавы факт, зьвязаны з барацьбой ЕТА у шэрагах арганізацыі значная колькасьць жанчын. Самая вядомая з іх, Ідайя Лёпэс Р’яна, удзельніца 23 рэвалюцыйных забойстваў.

Апошнім часам ЕТА перасьледуюць няўдачы, сярод якіх – няўдалыя замахі на караля Хуана Карляса ды рэакцыйнага дзеяча Хасэ Марыя Азнара. Акупацыйны ўрад ужывае новыя мэтады барацьбы з баскскімі рэвалюцыянэрамі. Гішпанскія акупанты наладзілі сувязь з французкімі акупантамі, база арганізацыі на поўдні Францыі ліквідавана. Урад распрацаваў шырокія сацыяльна-палітычныя праграмы, скіраваныя на зьмяншэньне сацыяльнай базы ЕТА. Дзеючы гвалтам, прапагандай, сацыяльнымі праграмамі, сыстэма крадзе ў рэвалюцыі падтрымку народу. Так, на некалькі апошніх выбарах палітычны рупар ЕТА – партыя “Эры Батасуна” губляе колькасьць аддадзеных за яе галасоў (з 15% да 7%).

Аднак, і гэта не зламала арганізацыю. Яна ў чарговы раз зьмяніла тактыку. Тэракты пачалі набываць больш татальны характар. Вулічная Рэвалюцыя – вось яшчэ адна асаблівая дэталь новай тактыкі ЕТА. Арганізацыя паставіла мэту перамагчы на вуліцах гарадоў, выгнаць з іх чужынцаў, навесьці парадак з апартуністамі й здраднікамі.

У сакавіку 1996 году байцамі ЕТА быў забіты юрыст-навуковец, былы сябра Вярхоўнага суду Францыска Томас-і-Валіэнтэ. Валіэнтэ – сымболь Сыстэмы. Адной рукой ён будаваў “прававую дзяржаву”, другой – спрыяў нішчэньню баскаў. Вораг быў зьнішчаны сярод белага дня ў памяшканьні Мадрыдскага ўнівэрсытэту стрэлам у патыліцу – сымбалем рэвалюцыйнае кары. Гэтае забойства падзяліла Басконію на дзьве часткі. Адна, пры падтрымцы акупантаў, выйшла на вуліцы з пацыфістычнымі лёзунгамі. Іншая яшчэ з большай адданасьцю падтрымлівае рэвалюцыянэраў. Грамадзтва палярызавалася на аснове палітычных перакананьняў. Узьніклі перадумовы для масавай рэвалюцыйнай барацьбы й для паўстаньня. Гішпанская прапагандовая машына малюе байцоў ЕТА як галаварэзаў, як крымінальных злачынцаў, для якіх ідэя толькі прыкрыцьцё. ЕТА адказвае забойствамі крымінальных аўтарытэтаў і наркадзялкоў. Народ Басконіі на раздарожжы. Надыходзіць вялікая бура!

Андрэй Левус