Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Нацыяналізм у свеце. Даведнік.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

Палестынская праблема: нерасьсечаны гордзіеў вузел

Палестына сёньня – адзін з найбуйнейшых асяродкаў напругі ня толькі ў блізка-ўсходнім ці ў агульна-азіяцкім, а і ў сусьветным маштабе. Прычыны гэтага ляжаць у тым, што ў палестынскіх калізіях прымаюць удзел дзяржавы, якія ў розныя гістарычныя пэрыяды былі наймагутнейшымі ў міжземнаморскім рэгіёне і ў сьвеце ўвогуле. У сваю чаргу, прычыны такой пільнай зацікаўленасьці трэба шукаць не ва ўнікальнасьці гэтае калізіі (бо міжнацыянальная напруга існуе ў шматлікіх краінах сьвету), а ў сваеасаблівым становішчы, якое займае адзін з бакоў-удзельнікаў дадзенага канфлікту, г.зн. “жыды” *, якія называюцца ў палестынскім кантэксьце “ізраіліцянамі”, у сусьветным падзеле ўладных рэсурсаў, а адпаведна, і ўплыву на сусьветны палітыка-эканамічны працэс, жыды на пэўных прычынах маюць непрапарцыйна шмат, што, дарэчы, і дае глебу для рознага роду размоваў пра “сусьветныя жыда-масонскія змовы” ды “пратаколы сіёнскіх мудрацоў”. І тое, што арабы Палестыны цяпер ня могуць утварыць уласнай дзяржавы, адваяваўшы ўласную этнічную тэрыторыю ў параўнальна невялікай у дэмаграфічных адносінах дзяржавы – Ізраіля, азначае толькі тое, што ў гэтым супрацьстаяньні араба-мусульманскі сьвет ня можа здабыць перавагі ці хаця б раўнавагі ў стасунках з сапраўды “сусьветнай” “ізраільскай” сілай.

З вельмі даўняй гісторыі

Першым вядомым насельніцтвам “краіны Ханаан” былі далёкія этнічныя родзічы сучасных жыдоў – сэміцкія плямёны, вядомыя пад назвай фінікійцаў, якія аселі тут напрыканцы ІІІ тыс. да н.э. Пасьля разбуральных міграцый праз гэтыя землі некаторых вандроўных плямёнаў, некалькі стагоддзяў пазьней, ужо ў ІІ пал. ІІІ тыс. да н.э. ў Палестыне аселі першыя старадаўнія жыды, вядомыя гістарычнай навуцы пад назвай “ха’ібры” (ад якой, дарэчы, і выводзіцца слова “габрэй”). Прыблізна тады ж, у ХІІ ст. да н.э. у Ханаан прывандраваў з захаду індаэўрапейскі, г.зн. арыйскі народ – філісьтымляне, якіх жыды называлі “піліштым”, адсюль і паходзіць сучасная назва краю – Палестына.

У наступныя стагоддзі Палестына стала арэнай падзеяў, якія мы цяпер называем біблейскімі, г.зн. утварэньне, разьвіцьцё й заняпад старадаўняй жыдоўскай дзяржавы. Тут трэба заўважыць, што, не зважаючы на ўсе гістарычныя катаклізмы (а абодва жыдоўскія царствы на пачатку VI ст. да н.э. ужо не існавалі й пасьля тут толькі зьмяняліся заваёўнікі – пэрсы, македонцы, рымляне, бізантыйцы)* жыды, у адрозьненьне ад сваіх суседзяў, не перасталі існаваць як этнас, за што мусяць падзякаваць перадусім руху прарокаў, што ў сацыяльным пляне зводзіўся да прапаганды ўнутрыэтнічнай салідарнасьці ды ўласнай выключнасьці.

Нават пасьля канчатковага зьнішчэньня старажыдоўскіх дзяржаваў і рассейваньня жыдоў па ўсёй прасторы Рымскай імпэрыі іхная адасобленасьць ад рэшты сьвету не слабела. Жыды канчаткова ператварыліся ў экстэрытарыяльную супольнасьць (у выглядзе якой яны праіснавалі наступныя 2 тысячы гадоў) і, у любым выпадку, на час заваяваньня арабамі гэтай краіны ў 638 г. ужо нашай эры казаць пра Палестыну, як пра этнічную тэрыторыю жыдоў было проста недарэчна. Прынамсі, ужо ў часы Хрыста шмат жыдоў жылі па-за ёй.

З ня вельмі даўняй гісторыі

З XVI ст. Палестына належала Асманскай імпэрыі, але была заселена амаль суцэльна арабамі, якія мелі архаічную фэадальна-патрыярхальную структуру з элементамі клянавасьці, і лічылася пэрыфэрыяй арабскага сьвету. Нікому б на пачатку ХХ ст. не прыйшло ў галаву утварэньне ці, тым больш, “адбудова” нейкай Ізраільскай дзяржавы, якая перастала існаваць каля 2,5 тыс. годоў назад. На той час мроя пра “вяртаньне” да Эрэц – Ізраілю стала для пераважнай большасьці жыдоў рэтуальным рэчытатывам, формаю прывітаньня – чым заўгодна, толькі не канкрэтным лёзунгам. Натуральна, выключэньне тут складалі прыхільнікі сіянізму, які ўзьнік на прыканцы ХІХ ст. як жыдоўскі аналяг эўрапейскіх нацыяналістаў. У 1896 г. заснавальнік сіянізму Тэадор Герцэль выдаў у Вене кніжку “Жыдоўская дзяржава”, а ў 1897 г. ён ужо склікаў у Базэлі І сіянісцкі кангрэс, на якім заснаваў Сусьветную сіянісцкую арганізацыю і задэкляраваў у праграме, што мэтаю сіянізму ёсьць стварэньне ў Палестыне замацаванага ў публічным праве асяродку для жыдоўскага народу”.

Пасьля заканчэньня І Сусьветнай вайны кантроль над Палестынай усталявала Вялікая Брытанія, якая ў 1920 г. атрымала мандат Лігі Нацый на кіраваньне гэтай тэраторыяй. Трэба зазначыць, што ўжо з 1914 г. брытанская эліта была зьвязана з сусьветнай сіянісцкай арганізацыяй. Вялікая Брытанія была зацікаўлена ў выцясьненьні з гэтага рэгіёну геапалітычных уплываў Францыі, якая прэтэндавала на Сірыю.

Брытанскія інтарэсы патрабавалі наяўнасьці ў гэтым рэгіёне падкантрольнага буфэрнага палітычнага ўтварэньня, якое б абараняла подступы да Суэцкага каналу, які быў адной з найважнейшых брытанскіх камунікацый. Пляны ж сіянісцкіх колаў у сваю чаргу патрабавалі выкарыстаньня брытанскіх інтарэсаў і брытанскай прысутнасьці ў Палестыне, утварэньня “асяродку” з мэтай паступовага яе ператварэньня шляхам калянізацыі краіны ў аднанацыянальную краіну.

У 1917 г. Брытанія дала сіяністам гарантыі стварэньня ў Палестыне “жыдоўскага нацыянальнага асяродку” (дэклярацыя Бальфура ад 2 лістапада 1917 г.). Але пазыцыя Брытаніі адносна Палестыны была сфармулявана фактычна яшчэ двума гадамі раней. Гэта выцякае з ліставаньня наступнага дагавору паміж духоўным і палітычным лідарам усіх арабаў шэйхам Меккі Гусейнам ды Вярхоўным камісарам Вялікай Брытаніі ў Эгіпце сэрам Генры Мак Магонам, якое адбылося ў верасьні 1915 году. Гусейн патрабаваў незалежнасьці для ўсіх арабскіх кіраўнікоў, якія знаходзіліся пад уладай Асманскай імпэрыі, дакладна абмалёўваючы межы арабскага этнічнага арэалу. Мак Магон ужо абяцаў “вызнаць і падтрымаць незалежнасьць арабаў у межах, акрэсьленых шэйхам Меккі”. Тыя фразы, якія датычыліся Палестыны былі вельмі абцякаемымі, і размова ў іх ішла пра тое, што “брытанскі ўрад напоўнены рашучасьцю не дапусьціцьпадпарадкаваньня аднаго народа іншаму”, а таксама пра тое, што “жыдоўскія пасяленьні будуць дазволеныя пастолькі, паколькі яны ня будуць парушаць палітычнай ды эканамічнай свабоды арабскага насельніцтва”.

Гэтыя запэўненьні мелі вынікамі ў злучанай “падмандатнай” Палестыне скупку магутнымі сіянісцкімі фондамі палестынскіх земляў у арабскіх фэадалаў, якая пачалася адразу пасьля аднаўленьня адноснай стабільнасьці. На гэтых землях вырасталі жыдоўскія пасяленьні. Утварэньню такіх паселішчаў папярэднічаў згон з набытай жыдамі зямлі арабаў-арандатараў. Ангельская адміністрацыя спрыяла гэтаму сваёй падаткавай палітыкай, усталяваўшы настолькі высокі падатак на землекарыстаньне, што бязбольна яго маглі вытрымаць толькі жыдоўскія сельскагаспадарчыя паселішчы, якія фінансаваліся вышэйзгаданымі фондамі.

Жыды адразу ўзяли курс на стварэньне “чыста жыдоўскага эканамічнага сектару”, “замкнутай жыдоўскай эканомікі”, у якой бы й вытворцы, і пасярэднікі, і спажыўцы былі жыдамі. Таму спралетарызаваным абеззямеленым арабам, якія ў пошуках працы йшлі ў гарады, заробак не сьвяціў і тут. Ім заставалася толькі малакваліфікаваная сельскагаспадарчая праца сэзоннага характару. Працягваўся працэс скупкі арабскіх земляў і міграцыя жыдоў на землі Палестыны.

Такое становішча й свайго роду ўрбанізацыя палестынцаў мела й пазытыўны характар. У гарадах арабы ўжо не былі забітымі сялянамі. Гэта былі сацыяльна й нацыянальна пакрыўджаныя людзі, якія ўсьведамлялі прычыны сваёй крыўды й у сэрцах ды розумах якіх ускіпала жаданьне свабоды. Палітычная актывізацыя арабскага грамадзтва была лягічным вынікам гэтага жаданьня. У гарадах узьнікаюць т. зв. “шубан” – свайго роду дыскусійныя клюбы, вакол якіх адбываецца сацыяльна-палітычная арганізацыя арабаў, фарміраваньне новага нацыянальнага актыву. Вынікам гэтага сталі маштабныя, але стыхійныя паўстаньні ў траўні 1921 г. ды ў жніўні 1929 г., якія былі адносна лёгка прыдушаны брытанскай уладай.

Патрабаваньні паўстанцаў не задавальняліся, нацыянальна-вызвольны рух нарастаў, пакуль ня выбухнуў у 1936 г. усеагульным арабскім страйкам, які перарос у шырокамаштабнае трохгадовае паўстаньне з адзінай дакладнай мэтай – забараніць жыдоўскія міграцыі ў Палестыну. Гэтае паўстаньне ангельскія ды жыдоўскія вайсковыя фармацыі задушылі толькі ў 1939 г. Гэтым разам акупацыйная ўлада вымушана была ісьці на саступкі арабам, апублікаваўшы ў траўні 1939 г. “Белую кнігу” – дакумэнт, у якім абяцалася абмежаваць жыдоўскія міграцыі, а праз 5 гадоў стварыць ворганы самакіраваньня. Далейшыя падзеі ў гэтым рэчышчы прыпыніла Другая сусьветная вайна.

З зусім нядаўняй гісторыі

Пасьля заканчэньня гэтай вайны брытанскі ўрад перадаў палестынскае пытаньне ў ААН (люты 1947 г.). Краіне было адмоўлена ў праве на нацыянальнае самавызначэньне, калі палестынскія арабы складалі ў ёй большасьць, але гэтае права было нададзена ёй адразу тады, калі жыды сталі складаць у ёй большасьць і калі для гэтага склаўся першы спрыяльны момант. У той час аўтарытэты ў галіне міжнароднага права адмаўлялі прымяненьне тэрміну “самавызначэньне” для ізраільскага пытаньня. Паводле слоў прафесара Рупэрта Эмэрсана (1967): “ідэя стварэньня жыдоўскага нацыянальнага асяродку ў Палестыне ня можа адпавядаць прынцыпу самавызначэньня або нават прынцыпу дэмакратыі на аснове нейкага агульнавызначанага крытэрыю. Апроч жаданьня вялікай колькасьці жыдоў асесьці на гэтай тэрыторыі, адзінаю падставаю, якая мае які-небудзь рэальны статус, ёсьць тое, што Палестына шмат стагоддзяў таму была бацькаўшчынай жыдоў; але вызнаць законнасьць патрабаваньняў самавызначэньня, асноваю якіх ёсьць права ўласнасьці, згубленае 2 тысячы гадоў таму, было б тоесна выстаўленьню такой колькасьці нерэальных і супярэчлівых патрабаваньняў, што гэта цалкам дыскрэдытавала б гэты прынцып. Невялікія группы жыдоў, натуральна, жылі ў Палестыне або на нейкі час вярталіся сюды, аднак на момант абвяшчэньня дэклярацыі Бальфура ды ўвядзеньня мандату колькасьць жыдоўскай грамады ў Палестыне была нашмат меншай ад колькасьці арабаў, якія жывуць на гэтай тэрыторыі здаўна”.

Але наяўнасьць падобных адзнак не перашкодзіла Генэральнай Асамблеі ААН 29 лістапада 1947 г. прыняць плян падзелу Палестыны на дзьве дзяржавы: арабскую (пл.11,1 тыс. кв. км.) ды жыдоўскую (14,1 тыс. кв. км.) і ўсталяваньня “інтарнацыянальнага статусу” для Ерусаліма. У траўні 1948 г. было абвешчана стварэньне Дзяржавы Ізраіль. Жыды з самага пачатку намагаліся забясьпечыць абвяшчэньне сваёй дзяржавы на максымальна магчымай тэрыторыі. Таму добра ўзброенае й вышкаленае ангельцамі жыдоўскае войска пачало наступ у глыб тэрыторыі, якая адводзілася ААН пад будучую арабскую Дзяржаву. Напаўпартызанская Арабская Вызвольная Армія не магла аказваць эфэктыўны супраціў. Распрацаваны жыдоўскай элітай плян “Далет” апісваў вайскова-палітычны ды маральна-псіхалягічны ціск на арабаў, а таксама прымяненьне наступальнай тактыкі ў дасягненьні сваіх мэтаў. Таму па меры паступовай эвакуацыі брытанскіх войскаў з Палестыны жыды ўсталёўвалі кантроль над усімі населянымі пунктамі, дзе толькі гэта было магчымым, у тым ліку й над тымі, што не былі ўключаны аанаўскім плянам у Ізраіль (Яффа, Акка). Ня трэба казаць, што гэтае “ўсталяваньне кантролю” суправаджалася выгнаньнем арабаў, што жылі там. Са сьнежня 1947 г. жыды пачалі праводзіць тэрарыстычныя акцыі супраць арабаў. Для гэтага былі ўтвораны тэрарыстычны-дыверсійныя арганізацыі “Лехі” ды “Іргун цваі леўмі” (даволі нестандартны ход, калі народ – “пакутнік” і “спрадвечная ахвяра” вызначыўся разьней мірнага арабскага сяла Дэір Ясін, у якім загінула каля 250 чалавек ды іншымі падобнымі “подзьвігамі”). Акрамя двух вышэйзгаданых, былі створаны аналягічнага характару арганізацыі “Хагана” й “Штэрн”. З 1948 да 1955 году ўключна яны правялі аналягічныя “акцыі” ў Аль-Квабу, Бэйт, Дзірасе, Бэйт Хуры, Аз Зайтуні, Вадзі Арайя, Шарафаце, Фаламедзе, Квібіі, Нахаліне, Хан Юнісе, Ас Сабазе, Гарандале, Гуссані, Халкіяху, Карф Касэмі...

Пасьля гэтага пачаліся масавыя ўцёкі арабаў з Палестыны. На момант абвяшчэньня Дзяржавы Ізраіль колькасьць арабскіх бежанцаў складала ўжо 400 тыс. чалавек. У 1979 г. іх было ўжо 1,8 млн. чалавек.

На працягу 1948-49 гг. ізраільскае войска акупавала больш як палову земляў, прызначаных для арабскай дзяржавы. У 1967 г. Ізраіль акупаваў таксама такія арабскія тэрыторыі, як Заходні бераг р. Іярдан, Газу, Сінай, Галяндзкія высоты.

З самага пачатку існаваньня лягераў бежанцаў Ізраіль ператварыў іх у аб’екты бамбардыровак, імкнучыся рассеяць кампактныя масы палестынцаў і запужаць удзельнікаў руху супраціву. Сусьветную вядомасьць набыла арганізаваная Ізраілем у верасьні 1982 г. разьня ў палестынскіх лягерах Сабра й Шаціла ў Ліване.

У сярэдзіне 80-х гг. у Ізраілі заставалася 600 тыс. арабаў, якія жорстка дыскрымінаваліся.

ААН у гэтай сытуацыі змагла толькі выдаць рэзалюцыю пра “права палестынскіх бежанцаў на вяртаньне й кампэнсацыю за згубленую ўласнасьць” і на працягу 18 гадоў (з 1948 да 1966 гг.) кожны год падцьвярджала яе – мэтадычна, але безвынікова.

На Заходнім берагу р. Іярдан ды ў Газе Ізраіль праводзіў палітыкуэтнічнай экспансіі, абкружаючы арабскія анклявы напаўвайсковымі жыдоўскімі паселішчамі, а потым раздрабляючы тыя анклявы сеткай узаемазьвязаных калёній.

Палестынцы не маўчалі. Пасьля шоку й заняпаду нацыянальна-вызвольнага руху ў 50-х гг. надышла эра бурнага яго адраджэньня ў 60-х. Яго каталізатарам выступіла пакаленьне, якое сфармавалася ўжо ва ўмовах выгнаньня. У 1964 г. была створана Арганізацыя вызваленьня Палестыны (з 1969 г. узначальвае Ясір Арафат), якая ў 1974 г. была вызвана арабскім сьветам адзіным законным прадстаўніком палестынскага народу.

У 70-х гг. фармаваньне новай генэрацыі змагароў за свабоду завяршылася. Барацьба вядзецца як шляхам легальнай рэпрэзэнтацыі інтарэсаў палестынскага народу, так і мэтадамі тэрору. Абвінавачваць прыхільнікаў тэрарызму ва ўсіх сьмяротных грахах (як гэта робіцца, напрыклад, у ЗША, дзе варыяцыі на тэму “паганых арабскіх фанатыкаў – тэрарыстаў” ёсьць адным з лейтматываў мас-культуры) пасьля апісаных вышэй жыдоўскіх дзеяньняў проста амаральна. Даўно вядома, што тэрор ёсьць зброяй паняволеных, прыгнечаных і слабейшых. А тое, што палестынцы знаходзяцца ў пройгрышным становішчы ў параўнаньні з ізраіліцянамі, якіх падтрымлівае г. зв. “сусьветная дэмакратычная супольнасьць” , ёсьць фактам бессумнеўным.

Утвораная ў 1967 г. арганізацыя “ХАМАС” – Ісламскі рух супраціву пад кіраўніцтвам шэйха Ахмада Ясіна паводле апытаньня 1993 г. карыстаецца падтрымкай чвэрці палестынцаў (палова падтрымлівае АВП, а рэшта выступае за супрацоўніцтва АВП і ХАМАС). Ня гледзячы на ўяўленьні, інсьпіраваныя зацікаўленымі сіламі, дзейнасьць “ХАМАС” ня зводзіцца да тэрарызму. “ХАМАС” – рэлігійна-асьветнае таварыства, якое апякае спартовыя ды іншыя грамадзкія арганізацыі, а ў 1978 г. яно заснавала ісламскі каледж. Хітрая ізраільская ўлада напачатку сама спрыяла дзейнасьці “ХАМАС”, спадзяючыся адцягнуць частку палестынцаў ад падтрымкі АВП і паслабіць такім чынам палестынскі нацыянальна-вызвольны рух. Як і трэба было спадзявацца, Ізраіль атрымаў вынік, супрацьлеглы жаданаму. Тое, што “ХАМАС” значнай мерай фінансуеццца Іранам, а ягоныя баевікі праходзяць вышкал у лягерах партыі “Хэзбалах” у Ліване, сьведчыць не пра прыпісваемую “ХАМАС” залежнасьць ад Ірану, а пра правільны выбар хаўрусьнікаў радыкальнымі сіламі палестынскага грамадзтва.

Тэракты “ХАМАС” зрабілі для справы палестынскага вызваленьня ня менш, калі ня больш, чым бясконцыя ваяжы й прэс-канфэрэнцыі Арафата ці дзейнасьць АВП, якая, асабліва апошнім часам, пачынае набываць прыкметы калябаранцтва.

З таго, што толькі становіцца гісторыяй

13 верасьня 1993 г. падпісана Дэклярацыя прынцыпаў урэгуляваньня паміж Ізраілем і АВП. І ў жыдоўскім, і ў арабскім лягерах ёсьць і ейныя прыхільнікі, і праціўнікі. Аналітыкі адзначаюць, што Арафат фарсіраваў заключэньне хоць нейкай дамовы з Ізраілем, каб спыніць падзеньне ўласнай папулярнасьці і радыкалізацыю палестынскага грамадзтва. Але Дэклярацыя не ўспрымаецца часткай палестынцаў. Нават на паседжаньні выканкаму АВП, дзе абмяркоўвалася пагадненьне, шасьцёра ягоных чальцоў байкатавалі разгляд пытаньня, чацьвёра выказалася супраць, і толькі васьмёра – за. “ХАМАС” абвясьціла Арафата здраднікам.

Што ж дала Дэклярацыя палестынцам? Перадусім тое, што ўпершыню ў гісторыі Ізраіль быў вымушаны прызнаць АВП як бок у палітычным дыялёгу. Гэтым жыды фактычна прызналі сваю няздольнасьць перамагчы арабаў збройным шляхам. Ізраіль пагадзіўся на стварэньне нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі, перадаў палестынцам сектар Газа, пагадзіўся на стварэньне палестынскай адміністрацыі й паліцыі.

Якія ж вызначэньні Дэклярацыі падпадаюць пад найбольшы агонь крытыкі? Ізраіль прызнаў, як бок у перамовах толькі АВП, а не Палестыну. На Заходнім беразе р. Іярдан засталіся 130-150 тыс. жыдоўскіх пасяленцаў, якія кантралююць там 30-40 % тэрыторыі. Дэлегацыя АВП прызнала Ізраіль як дзяржаву й згадзілася на вяртаньне толькі тых тэрыторый, якія былі акупаваны ў 1967 г.

Можна сьцьвярджаць, што з падпісаньнем пагадненьня барацьба палестынскіх арабаў за свабоду й незалежнасьць зусім ня скончылася. Так пажадаем ім расьсекчы гордзіеў вузел сваёй безьдзяржаўнасьці. Пажадаем ім перамагчы.

Багдан Харахаш

  • У беларускай мове слова “жыд” ня мае ніякага абразьлівага значэньня (як, да прыкладу,

у расейскай). Мы толькі імкнемся служыць справе вяртаньня беларускай вуснай і

пісьмовай мове належнага стану.