Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Нацыяналізм у свеце. Даведнік.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

Сучасныя самураі

Пасьля паразы Японіі ў ІІ Сусьветнай вайне нацыяналістычны рух апынуўся ў даволі цяжкім становішчы. Усе праварадыкальныя арганізацыі былі забароненыя акупацыйнай уладай. Адраджэньню нацыяналістычных асяродкаў паспрыяў пачатак вайны ў Карэі ў 1950 годзе. Тады ж быў створаны паліцэйскі корпус – аснова будучых сілаў самаабароны. Увосень 1951 г. у Японіі налічвалася ўжо 266 нацыяналістычных аб’яднаньняў.

Бурлівую дзейнасьць разгарнулі нацыяналісты ў 1960 г., калі пераглядаўся япона-амэрыканскі “дагавор бясьпекі”. У гэты час павялічылася колькасьць нападаў на дзеячоў дэма-лібэральных сіл, пагромы левацкіх арганізацый, падпалы памяшканьняў прадажных СМІ.

У 1970 г. пісьменьнік-традыцыяналіст Юкіё Місіма на чале сваіх пабрацімаў з Таварыства Шчыта зрабіў спробу вайсковага перавароту. Пасьля няўдачы выступу ён скончыў жыцьцё самагубствам, выканаўшы рытуал харакіры. Асоба Юкіё Місімы заслугоўвае асобнага, дэталёвага апавяданьня.

Сацыяльную базу нацыяналістычных арганізацый складаюць прадстаўнікі сярэдняе клясы работніцтва, вайскоўцы ды студэнты.

Да найбольш уплывовых нацыяналістычных арганізацый належаць Усеяпонскае Рада патрыятычных арганізацый, Таварыства вывучэньня поглядаў моладзі, Аб’яднаная Нарада патрыятычных таварыстваў Вялікай Японіі, у г. Фукуока створаны Штаб Рады народнага руху раёну, а ў г. Нагоя – Рада патрыятычных арганізацый раёну Цюбу.

Больш дыталёва спынімся на некалькіх з узгаданых арганізацый. Усеяпонская Рада патрыятычных арганізацый заснавана ў 1959 годзе. Аб’ядноўвае каля 300 нацыяналістычных фармаваньняў. Мэта Рады – “абарона гістарычных традыцый у Японіі, дасягненьне міру й свабоды для японскага народу, барацьба з палітычным бязладдзем у Японіі ды спробамі зруйнаваць Японію звонку”. Рада выдае часопіс “Усеяпонскі патрыятызм” і газэту “Стварэньне”.

Таварыства вывучэньня поглядаў моладзі створана ў 1960 г. Аб’ядноўвае 28 арганізацый нацыянальнай арыентацыі. Мэта: “адмена канстытуцыі, навязанай акупацыйнай уладай, стварэньне незалежнай канстытуцыі”, выступае за павялічэньне японскіх узброеных сілаў, актыўна патрабуе вяртаньня паўночных тэрыторый. Друкаваны ворган – “Ідэялёгія моладзі”.

У нацыяналістычным руху існуюць дзве асноўныя ідэялягічныя плыні: “чыстага япанізму” (або “чыстых правых”) ды “сацыял-нацыяналізму” (або “нэанацыяналізму”, “новых правых”).

Аснову ідэялёгіі чыстага япанізму” складаюць культ імпэратара, пакланеньне продкам, ідэалізацыя японскага сямейнага ўкладу, ідэя адраджэньня самурайскага руху. Да гэтай плыні належаць: Вялікая Японская Школа, Міжнародная Ліга барацьбы з камунізмам, Усеагульны народны саюз і інш. Вялікая Японская Школа, адноўленая ў 1954 г., выступае з лёзунгам “аднаўленьне эпохі Сёгова” ды імкнецца ператварыць храм ваяроў Ясукуні ў “дзяржаўную сьвятыню”. Выдае газэту “Фудзі”. Міжнародная Ліга барацьбы з камунізмам заснавана ў 1968 г. Чальцы Лігі выступаюць супраць актывістаў левацкіх дэструктыўных прафсуполак і чырвоных партый, арганізоўваюць антыкамуністычныя мітынгі ды іншыя акцыі. Згаданыя групоўкі называюць сабе “ідэйнымі” й у асноўным вядуць агітацыйна-прапагандовую работу.

Арганізацыі, якія належаць да плыні “новых правых” аддаюць перавагу непасрэднаму “прамому дзеяньню”. Уласна, яны арганізуюць радыкальныя акцыі супраць сваіх праціўнікаў. Левая частка гэтых груповак – былыя сацыялісты, якія зьмянілі свае памылковыя перакананьні. Адсуль спэцыфіка ідэялёгіі: “новыя правыя” выступаюць за замену клясавай барацьбы клясавым супрацоўніцтвам і прапагандуюць ідэю стварэньня “сацыялістычнай”, “народнай” дзяржавы з улікам японскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Гэта можа выклікаць зьдзіўленьне некаторых чытачоў, аднак японскі нацыянальны “сацыялізм” – гэта хутчэй рэакцыя на засільле капіталізму, які ў сваёй сутнасьці ёсьць антынацыянальным і антытрадыцыяналісцкім.“Новыя правыя” выступаюць супраць старога пакаленьня патрыётаў, лічачы іх калябарантамі й баязліўцамі. Яны заклікаюць да зьнішчэньня існуючай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сыстэмы ды ўсталяваньня ўлады імпэратара. “Новыя нацыяналісты” ставяць мэту вышэй за сродкі.

Ачольваюць рух “новых правых” Прамысловая Партыя Вялікай Японіі, Партыя Згоды, Рада Новай Японіі. Прамысловая Партыя Вялікай Японіі створана ў 1954 г. Яна прынцыпова ня ўдзельнічае ў выбарчым працэсе. Мэта партыі: “поўная незалежнасьць Японіі ды абарона самабытнасьці й еднасьці Азіі”, перагляд канстытуцыі, ўзмацненьне ўэброеных сіл, вяртаньне паўночных тэрыторый. Друкаваны ворган – “Весьці Прамысловай Партыі”.

Партыя Згоды ўтворана ў 1951 г. і выступае за “арганізацыю сапраўднага дэмакратычнага праўленьня, пабудову ідэальнага грамадзтва, у якім гарманічна перапляталіся б дасягненьні навукі й багацьці прыроды”. Партыя абвясьціла, што стаіць “па-за ідэямі капіталізму й сацыялізму.” Спавядае культ імпэратара.

Рада Новай Японіі створана ў 1951 г. Сваёй мэтай абвясьціла “ўсталяваньне дэмакратыі японскага ўзору на аснове японскіх традыцый, цэнтрам якой павінен стаць імпэратар”, “зьнішчэньне камунізму”, “выпраўленьне памылак капіталізму”. Выдае “Патрыятычную газэту”.

Асабліва актыўныя дзеяньні правых усіх кірункаў прыпадаюць на 7 лютага (“дзень паўночных тэрыторый”), 11 лютага (“дзень заснаваньня Дзяржавы”), 9 жніўня (“дзень нападу СССР на Японію”), 15 жніўня (“дзень капітуляцыі Японіі”).

Завяршаючы гэты кароткі агляд хацелася б заўважыць, што тое, што для японцаў ёсьць здаровым нацыяналізмам, у нас бы лічылася нацыянал-экстрымізмам, а на нацыяналістычных пазыцыях, у нашым разуменьні, стаіць кожны японец.

Дык пажадаем перамогі японскім нацыяналістам, паколькі нацыяналістычная Японія будзе ворагам Расеі й ЗША, а таму нашым хаўрусьнікам. Утварэньне моцнай традыцыяналісцкай Дзяржавы ў Азіі значна зьменшыць прыток жоўтых эмігрантаў у Эўропу. Посьпехаў вам, сучасныя Самураі!

Андрэй Левус

ТЭКАС”:

Тое, што напісана крывёю, застаецца назаўжды”

Мэксыка... Цудоўны, маляўнічы край з даўняй гісторыяй ды моцнымі традыцыямі. Розныя акупанты вастрылі зубы на гэтую краіну. Багата крыві праліта пад час грамадзянскіх і вызвольных войнаў, бунтаў і пераваротаў. Магутны выбух народнай энэргіі ў час рэвалюцыі 1910 году да каранёў зьмяніў характар сацыяльна-палітычнага разьвіцьця мэксыканцаў. Рэвалюцыя, якая ўзьнялася як на нацыянальным, так і на сацыяльным грунце, ператварылася ў бязглуздую разьню, у якой пакутавалі народ, Царква й Традыцыя. Іншаземныя акупанты, супраць якіх і было накіравана лязо Рэвалюцыі, здолялі падмяць яе пад сябе і, карыстаючыся анархіяй, яшчэ больш эксплюатавалі ды абкрадалі мэксыканскі народ.

У супрацьвагу левым ды праамэрыканскай буржуазіі каталіцкім, нацыяналістычна настроеным студэнцтвам быў створаны “Легіён Хрыста” (“лёс Крыстэрас”). Гэтае таемнае войска нанасіла ўдары па ворагах Традыцыі, якіх яны называлі “слугамі Сатаны”. Пасьля перамогі антыклерыкальнага буржуазнага ўраду “Крыстэрас” быў распушчаны.

Нацыяналісты не здаваліся. У 30-х гадах езуіт Бэрнарда Бэрг’ёнд прапанаваў плян аб’яднаньня нацыяналістаў. Згодна с плянам была створана “падвойная” арганізацыя. Адна з ейных частак займалася масавымі палітычнымі акцыямі, іншая – сацыяльнай сфэрай. Кіраваньне масавымі арганізацыямі зьдзейсьняецца таемным кіраўніцтвам. “Тэкас” зьяўляецца элітарнай баявой групай арганізацыі. Ейныя байцы, пераважна моладзь, змагаюцца за інтарэсы Царквы й краіны, бяруць удзел у партызанскіх і тэрарыстычных дзеях. “Тэкас” – на мэксыканскай мове “сава”, або “тыя, хто выйшлі з цемры”. Уначы “Тэкас” збдзейсьняе свае акцыі. Хоць самі яны жартоўна тлумачаць, што назва зьвязана са студэнцкай звычкай заседжвацца да позьняй ночы за навукай.

Кіраўнікамі “Тэкас” сталі Карляс Куэста Галярда й Раймунда Герэра. Першы – нацыяналіст-рэвалюцыянер са стажам у сувязі з пабрацімамі ў Эўропе ды Амерыцы. Другі – малады нацыяналістычны інтэлектуал, які меў значны ўплыў на студэнтаў і выкладчыкаў. Ідэйным натхняльнікам “Тэкас” стаў аргентынскі сьвятар Хуліё Мэйнвэл. Ягоныя кнігі “Жыды”, “Інтрыгі прагрэсістаў”, “Ва ўлоньні Царквы й дзяржавы” сталі ідэялягічнымі падручнікамі “Тэкас”.

Цэнтрам руху “Тэкас” стаў Аўтаномны Ўнівэрсытэт Гвадаляхары (УАГ), створаны Галярдам у 1935 г. Унівэрсытэцкі гарадок жыве аўтаномна ад дзяржавы. Доступ войска й паліцыі туда забаронены. Выкладчыцкі склад, падабраны Галярдам, закладае сярод студэнцтва ідэалы вернасьці Богу й Нацыі.

Уступленьне ў арганізацыю сурова рэглямэнтавана. Кандыдат пасьля падрабязнага допыту й вывучэньня правяраецца й толькі тады дапускаецца да запаўненьня анкеты пра ўступленьне й навучэньне ў БАДУАГ (“Антыкамуністычнай брыгадзе УАГ”). Анкета-заява складаецца з 60 пытаньняў. Парадак звычайных збораў БУДУАГ рэглямэнтуецца асаблівым дакумэнтам, урыўкі зь якога прыводзяцца ніжэй: “Малітва згодна рэгляманту (“Авэ Марыя”, “Войча наш”)... Мы пачынаем наш сход з выказваньня задавальненьня тым, што належым да руху, які кожнага з нас абавязуе шмат да чаго, паколькі ад нашых намаганьняў і энтузіязму будуць залежыць посьпех ці няўдача нашай брыгады.

Мы зьяўляемся адборнай гвардыяй, паколькі мы тыя студэнты й службоўцы унівэрсытэту, што давялі сваю любоў да яго, толькі мы будзем здатныя ўплываць на той зьнешні асяродак, дзе нам прыйдзецца жыць і працаваць, і застаецца вернымі нашым ідэалам.

Мы павінны выразна ўсьведамляць, што ад таго, які ўплыў на знешні сьвет будзе мець кожны з нас, сапраўдных лідараў студэнцтва, будзе залежыць і здатнасьць усёй арганізацыі аказваць уплыў, бо калі кожны з нас асобна будзе мець вялікі ўплыў, то ўплыў усяго грамадзтва будзе велізарным. І мы выйдзем пераможцамі ў гэтай барацьбе з камунізмам і з яўнымі й прыхаванымі сіламі, якія ён накіроўвае ды кантралюе, і якія намагаюцца завесьці нас у сапраўднае рабства.”

Стабільны цэнтр дае магчымасьць разгарнуць шырокую дзейнасьць. Студэнтаў грунтоўна вывучаюць і правяраюць, пасьля чаго яны могуць уступіць у “Антыкамуністычнай брыгадзе УАГ”. Знаходзячыся там, студэнты вывучаюць вайсковую справу, умацоўваюць свой сьветапогляд і дысцыпліну. Найлепшыя байцы брыгады вярбуюцца ў “Тэкас”.

Сам унівэрсытэт робіць адчувальныя посьпехі ў сваёй дзейнасьці. Кожны год ён надае больш за 60 навуковых ступеняў, а ягоны рэктар Люіс Гарыбэй Гуцьерас у 1985 годзе быў абраны на пасаду кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі рэктараў унівэрсытэтаў. Лідар “Тэкас” Герэра ў 1952 годзе прадстаўляў Мэксыку на канфэрэнцыі Сусьветнай арганізацыі ўнівэрсытэтаў, пазьней ён быў дэканам аднаго з факультэтаў.

Цяжкі пэрыяд надышоў для арганізацыі на пачатку 60-х гадоў. Папам Рымскім стаў Ян ХХІІІ, вядомы сваімі лібэральнымі, касмапалітычнымі поглядамі. Сваё незадавальненьне й пратэст лібэральным тэндэнцыям у царкоўным жыцьці “Тэкас” выразіў у маніфэсьце “Змова супраць Царквы”. У ім негатыўныя працэсы ўнутры Царквы абвяшчаліся сіянісцкай змовай. ААН была абвешчана “цытадэлію сатанізму, якая выкарыстоўваецца для забесьпячэньня трыюмфу імпэрыялізму”. “Тэкас” заклікаў народы сьвету да аб’яднаньня ўсіх намаганьняў у барацьбе з сіянісцкім імпэрыялізмам ды дэградацыяй Царквы. Маніфэст распаўсюджваўся сярод удзельнікаў ІІ Ватыканскага Сабору. Гэта выклікала скандал. Аднак 12 аўтарытэтных кансэрватыўных дзеячоў Царквы на чале з Саенца Арыягам падтрымалі аўтараў маніфэсту. Яны выдалі з гэтай нагоды прэс-рэліз, у якім гаварылася, што Сабор пайшоў “на саступкі сіяністам”.

Такая радыкальная акцыя выканала яшчэ адну карысную функцыю – выявіла апартуністаў і здраднікаў сярод байцоў арганізацыі. У 1964 г. частка сябраў, нязгодная з бескампрамісным рэвалюцыйным курсам “Тэкас”, адышла ад арганізацыі ды стварыла ўласную групу “Пуэбла”. Абнак, па прычыне аператыўных і жорсткіх дзеяў, “Пуэбла” была нэўтралізавана й фактычна перастала існаваць. Напрамкі дзейнасьці “Тэкас” ахопліваюць шмат сфэр. Арганізацыя выдае ідэйна-тэарытычны часопіс “Рэпліка”. “Тэкас” падтрымлівае з нацыянал-рэвалюцыйнымі фармацыямі Эўропы й Амэрыкі шчыльныя сувязі. Па іхняй ініцыятыве створана Мэксыканская антыкамуністычная фэдэрацыя (МАФ) ды Міжамэрыканская фэдэрацыя абароны кантыненту. Пры дапамозе МАФ “Тэкас” з 1972 г. бярэ ўдзел у дзейнасьці Сусьветнай антыкамуністычнай Лігі. “Тэкас” – нелегальная арганізацыя, адзначаныя напрамкі дзейнасьці ёсьць толькі адкрытымі, дапаможнымі складнікамі. “Тэкас” як арганізацыя рэвалюцыйнага характару робіць найбольшую стаўку на сілавыя мэтады барацьбы. Брыгадысты штодзённа праводзяць збройныя акцыі, скіраваныя на зрынаньне лібэральнага рэжыму ды нэўтралізацыю леваэкстрэмісцкіх груповак.

Брыгадысты “Тэкас” аддаюць перавагу гарадзкой гярыльі перад сельскай, якую манапалізавалі левыя “калегі”. Ліквідацыя прадстаўнікоў улады, экспрапрыяцыя нарабаванага акупантамі дабра ды нэўтралізацыя рэакцыйных рухаў – вось мэта баявых дзеяньняў. На высокім узроўні стаіць вайсковая ўзаемадапамога. Так, “Тэкас” спрыяе разбудове гватэмальскіх і сальвадорскіх “эскадронаў сьмерці”, гандураскіх “контрас”, аказваючы ім тэарэтычную й практычную падтрымку.

“Тэкас” пабудаваны па прынцыпе ячэек. Брыгадысты ведаюць толькі байцоў сваёй ячэйкі й апэратыўнай брыгады, якія фармуюцца для вялікіх акцый. Сувязь паміж ячэйкамі й кіраўніцтвам падтрымліваюць камандзіры. Брыгадыста абавязвае прысяга на вернасьць Богу, Мэксыцы й Кіраўніцтву, якую ён дае перад залічэньнем у брыгаду. Парушэньне прысягі, невыкананьне загадаў і іншыя правіны караюцца.

На ход палітычнага жыцьця ў краіне “Тэкас” уплывае пры дапамозе дзейнасьці Партыі Нацыянальнага Дзеяньня, якая зьяўляецца другой па ўплывовасьці ў Мэксыцы пасьля кіруючай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі. Пад уплывам “Тэкас” знаходзяцца “Унівэрсітэцкі рух абноўленай арыентацыі”, рэлігійная арганізацыя “Сальскія браты” ды інш.

У сваёй “Малітве брыгадыста Тэкас” студэнты зьвяртаюцца да Бога: “Госпадзе, Божа наш! Абаронца збройных войскаў, галоўнакамандуючы нашай Арганізацыі, перад табой, што дазволіў мне дажыць да сёньняшняга дня, складаю я зарок. Госпадзе мой, перад табой і тваім поглядам мае абавязкі й справы. Дазволь мне быць першым у Сьвятой Бітве ў гэты дзень, не пакідай мяне ні ў кірунку на шляху ісьцінным, ні ў думках. Пашлі мне любоў да маёй сям’і, каб я мог у ейных інтарэсах і нават супраць яе волі ўратаваць яе ад тваіх ворагаў.

Госпадзе мой, пашлі мне задавальненьне дажыць да Перамогі, але калі гэта зашмат, то дай магчымасьць памерці за цябе, каб душа мая магла служыць табе векі вечныя, а мая кроў добра арасіла палі маёй Бацькаўшчыны... каб тыя, хто прыйдзе пасьля нас, зьвярнуўшы свой погляд на нашыя справы, маглі сказаць: “Ён памёр за Бога й Мэксыку...””

Найлепшым азначэньнем дзейнасьці “Тэкас” ёсьць урывак з выступу Антоніё Леаньта на канфэрэнцыі УАГ, якая ў 1975 г. праходзіла пад лёзунгам: “Тое, што напісана крывёю, застаецца назаўжды”. Ён сказаў: “Што такое “Тэкас”? Гэта група, якая паставіла мэтай аказваць спрыяньне ў стварэньні як мага большай колькасьці унівэрсытэтаў, добра арганізаваных, эфэктыўных і кампэтэнтных, каб найлепшым чынам фармаваць моладзь. Гэта група, якая думае пра абарону сям’і. Гэта група, якая ўзяла на ўзбраеньне ў якасьці галоўнага прынцыпу ў жыцьці й у філязофскім разуменьні сьвету прынцып тэацэнтрызму. “Тэкас” ня сьпіць!”

Андрэй Левус