Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Магілёўская друкарня

Творы Галятоўскага “Неба новае” і “Дзіоптра, альбо Зерцала” былі надрукаваны ў магілёўскай друкарни Вашчанак – беларускіх друкароў і гравёраў канца XVII – першай трэці XVIII ст.

Максім Ярмалініч Вашчанка (другая палова XVII ст. – 1708 г. ), быў гравёрам па медзі. Яго друкарская дзейнасць звязана са Слуцкам, а потым з Магілёўскім Богаяўленскім брацтвам, дзе ён працаваў у друкарні (кіраваў ёю з 1690 да 1708 г. ). Сярод яго твораў неабходна вылучыць наступныя: 16 гравюр да кнігі “Манархія турэцкая, апісаная Рыко” (Слуцк, 1678); 23 гравюры (1680) для кнігі “Акафісты і Каноны” (Магілёў, 1693) і іншыя. Вядомы Максім Вашчанка і як аўтар прадмоў да шэрагу кніг, у якіх ён раскрывае свае погляды асветніка і гуманіста.

Сын Максіма Вашчанкі Васіль (гады нараджэння і смерці невядомы) праславіўся як гравёр па дрэве. Вядомы яго 7 падпісаных і 15 непадпісаных гравюр, што вызначаюцца абагульненай і пластычнай трактоўкай формаў. Сярод яго работ: антымінсы (арыгінальныя ўзоры станковай гравюры на дрэве, надрукаваныя на палатне), “Палажэнне ў труну Хрыста”; загалоўныя лісты ў кнігах “Дзіоптра”(1698), “Неба новае” Галятоўскага, “Перла мнагацэннае” (абодва 1699 г. ), “Кніга жыцій святых” (1702 г., загаловачны ліст з відам Масквы) і іншыя.

Неабходна сказаць некалькі слоў і пра адмысловы стыль магілёўскіх друкароў і гравёраў – так званае “магілёўскае барока”. Гэты стыль адрозніваецца спалучэннем мясцовых элементаў з рысамі візантыйскага мастацтва і заходнееўрапейскага барока. Гравюры М. Вашчанкі да кніг “Дзіоптра, альбо Зерцала” і “Неба новае” вылучаюцца кампазыцыйнай разнастайнасцю, пластычнасцю фігур, дакладнасцю тонкай і дробнай штрыхоўкі.

Супрасльская друкарня

Супрасльская друкарня была ўтворана на аснове Свята-Троіцкай віленскай базыльянскай друкарні. Друкарня месцілася ў самім Супрасльскім манастыры. За часы свайго існавання гэтая друкарня выдала звыш 420 кніг, з якіх больш як 100 – кірылічныя. Менавіта ў гэтай друкарні ў 1714 г. быў выдадзены на польскай мове твор А. Даўгялы “Неба справядлівым, пекла грэшнікам” (Супрасль, 1714).

Развіццё і разнастайнасць выданняў беларускіх друкарняў ёсць сведчанне ўздыму культуры на беларускіх землях.

Сёння працуе Музей беларускага кнігадрукавання ў былой брацкай школе, помніку архітэктуры канца XVІІІ ст., у Полацку. Ён быў адкрыты ў гонар усходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны 7 верасня 1990 г.

9. 6. Музейная справа на Беларусі

Гiстарычна склалася так, што аб нашай сталіцы нельга з гонарам сказаць: “Мiнск – горад-музей” або хаця б “Мiнск – гэта горад музеяў”. Не так шмат у нашым горадзе музеяў, асабліва не хапае гiстарычных. Гiстарычны музей стварыць больш складана, чым, напрыклад, лiтаратурны, ды i ўмовы захоўвання гiстарычных каштоўнасцей патрабуюць пэўных фiнансавых затрат.

Пачнём з гiсторыi. У 30 – 40-ых гг. ХIХ ст. на цяперашняй плошчы Свабоды быў папулярны “габiнет” (кабiнет) М. Гаусмана. Яго гаспадар збiраў матэрыялы па археалогii, прадметы культуры i побыту мiнулых стагоддзяў, творы мастацтва. У канцы ХIХ ст. гiсторык-археолаг Г. Татур арганiзаваў прыватны музей, у якiм было сабрана 6,5 тысячы тамоў старажытных кнiг, у тым лiку “Бiблiя”, выдадзеная Ф. Скарынай. Гэта багацце, на жаль, не перайшло гораду. Нашчадкi калекцыi асноўную частку прадалi графу Тышкевiчу, астатняе разышлося па музеях i прыватных калекцыях.

Царкоўна-археалагiчны музей быў створаны ў 1908 годзе. Ля яго вытокаў стаяў гiсторык А. Снiтка. Знаходзiўся гэты музей у былой архiярэйскай хаце (сёння на яго месцы стаiць Дом афiцэраў), меў звыш 1300 экспанатаў, сярод якiх рукапiсныя кнiгi “Цыпікон” i “Апостал” (ХVI ст. ), “Минея общая” (XVII) i вялiкi архiў Слуцкага Траецкага манастыра. У пачатку першай сусветнай вайны музей i бiблiятэку эвакуiравалi ў Разань. У маi 1922 г. частка экспанатаў вярнулася ў Мiнск i была перададзена Беларускаму дзяржаўнаму музею.

Першы i адзiны ў гiсторыi сталiцы Гарадскi музей Мiнска быў арганiзаваны Таварыствам аматараў прыродазнаўства, этнаграфii i археалогii. Iснаваў ён на грошы гарадскога бюджэту i за кошт ахвяраванняў прыватных асоб i фiрм. Дзейнічаў музей да 1919 г. Пазней частка яго экспазiцыi была перададзена абласному музею, якi адкрыўся ў 1919 г., а ў 1921 г. музей перайменавалi ў Беларускi дзяржаўны музей.

У 1923 г. ствараецца Дом-музей I з'езда РСДРП. У 1939 г. адкрываецца карцiнная галерэя БССР. Да пачатку 1940 г. у Мiнску працавала 26 дзяржаўных музеяў. Усе яны былi разбураны ў час вайны, потым іх аднавілі. Сёння ў горадзе працуе 20 дзяржаўных музеяў. Амаль усе ведамствы i шматлiкiя арганiзацыi маюць свае музеi: геалагiчны музей, музей кiнематаграфii, музей гiсторыi войскаў, музей гiсторыi старажытнабеларускай культуры пры АН РБ, музеi МАЗа, МТЗ, трамвайна-тралейбуснага дэпо, музей гiсторыi медыцыны i яшчэ шмат iншых музеяў у школах i ВНУ.

Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. Ён мае 30 залаў, у якiх захоўваюцца дакументы, зброя, узнагароды i iншыя ўнiкальныя рэлiквii часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Сярод рарытэтаў – дакументы салдат i партызан, прабiтыя кулямi ў часы баёў, перадсмяротныя лiсты загiнуўшых у фашысцкiх лагерах.

Нацыянальны мастацкi музей Рэспублікі Беларусь. Гэта адзiн з буйнейшых музеяў краiны i па фондах, i па плошчы. Заснаваны ў 1939 г., размяшчаўся ў памяшканнi былой жаночай гiмназii па вуліцы Падгорнай (цяпер К. Маркса, 29). У 1957 г. пераведзены на вуліцу Ленiна. Аснову калекцыi музея склалі творы беларускiх, рускiх i замежных калекцый. Сёння фонды музея захоўваюць звыш 20 тыс. твораў жывапiсу i прыкладнога мастацтва. Часта ў музей прывозяць калекцыi з iншых музеяў, чытаюцца лекцыi па мастацтву, працуюць мастакi i студэнты, праводзяцца канцэрты i культурныя мерапрыемствы.

Дзяржаўны музей гiсторыi i культуры Рэспублікі Беларусь

Музей мае рознабаковыя калекцыі: археалагiчную, этнаграфiчную, нумiзматычную, ваенна-гiстарычную, рукапiсы i старадрукаваныя кнiгi, творы мастацтва. Усяго ў фондзе музея захоўваецца звыш 300 тысяч гiстарычных i культурных каштоўнасцей. У музеi сабрана вялiкая калекцыя скарбаў. Гэта багатыя скарбы манет, вырабаў з золата i серабра. 4 жнiўня 1988 г. на скрыжаваннi вулiц Рэспублiканскай i Валадарскага быў знойдзены скарб срэбра, якi важыў 13 кг. Сярод 547 рэчаў – скрынкi, падсвечнiкi, падносы мiнскiх, маскоўскiх, рыжскiх майстроў.

Лiтаратурны музей Янкi Купалы

Гэты музей быў адкрыты для наведвальнiкаў 20 верасня 1945 г. Экспазiцыя размешчана ў 12 залах, дзе экспануюцца прыватныя рэчы паэта, кнiгi з аўтографамi, захаваны iнтэр'ер рабочага кабiнета паэта.

Лiтаратурны музей Якуба Коласа

Першых наведвальнiкаў музей прыняў у 1959 г. У iм захоўваецца звыш 22 тысяч дакументаў, мемарыяльных экспанатаў. Пакой, сталовая, кабiнет выглядаюць як i ў часы, калi там жыў пiсьменнiк.

Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча

Экспазiцыя займае 5 залаў, у якiх размешчаны прыватныя рэчы паэта, фотаздымкi, аўтографы, дакументы i кнiгi. У аснову экспазiцыi пакладзена кнiга “Вянок”, iдэя якой праходзiць праз усю экспазiцыю, ад рукапiсу да выдання. У музеі праходзяць лiтаратурныя вечары.

Лiтаратурны музей Петруся Броўкi

Экспазiцыя размешчана ў 5 залах, два з якiх мемарыяльныя – бiблiятэка i кабiнет.

Фiлiял “Беларуская хатка”

Дом, у якiм апошнiя пяць месяцаў (з кастрычнiка 1916 г. да лютага 1917 г. ) жыў Максiм Багдановiч. Тут можна ўбачыць беларускую батлейку – народны лялечны тэатр.

Музей старажытнабеларускай культуры

Музей адкрыты з 1979 г. Археалагiчная экспазiцыя расказвае аб засваеннi чалавекам тэрыторыi Беларусi ад палеалiту да ранняга феадалiзму. Прадметы быту i народна-дэкаратыўнага мастацтва сабраны ў раздзеле этнаграфii. Прадстаўлена ўнiкальная калекцыя старажытнага беларускага адзення i музычных iнструментаў. У раздзеле “Мастацтва” – драўляныя скульптуры, iконы i старажытныя кнiгi.

Акрамя вышейпералiчаных музеяў, мiнчане i госцi сталiцы могуць наведаць Рэспублiканскую мастацкую галерэю; Беларускi Фонд Рэрыхаў, якi праводзiць выстаўкi, прысвечаныя творчасцi i дзейнасцi сям'i Рэрыхаў; Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры, дзе можна ўбачыць старажытныя кнiгi XVII – XIX стст.; Музей сучаснай беларускай скульптуры iмя Андрэя Бембеля; Музей прыроды i экалогii Рэспублікі Беларусь; Дом прыроды; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва; Музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры; галерэю NOVA, дзе праводзяцца выставы фотаздымкаў.

Адным з самых цiкавых i незвычайных музеяў у Мiнску з'яўляецца Музей валуноў, аналагаў якому няма ў свеце. Ён знаходзiцца ва Уруччы ля Акадэмгарадка, на тэрыторыi, якая прылягае да інстытута геалагiчных навук НАН Беларусi. Гэты музей з'яўляецца жамчужынай Беларусi. Калi падняцца ў неба на лятальным апараце i паглядзець на Музей валуноў з вышынi птушынага палёту, то мы ўбачым унiкальную, самую вялiкую з iснуючых карт Беларусi плошчай больш як 4,5 га. Межы нашай краiны на ёй выкладзены валунамi. Узвышшы, насыпаныя на карце, усеяны валунамi, прычым тымi, якiя сустракаюцца ў абазначаных iмi месцах i прывезены менавiта адтуль. Гэта значыць, што быў строга ўлiчаны геаграфiчны прынцып. Iснуе яшчэ адна заканамернасць. Найбольш старыя валуны знаходзяцца на самым поўднi Беларусi (i карты, адпаведна), большай часткай на Палессi. Найбольш маладыя – на поўначы, на тэрыторыi Паазер'я.

Другая частка Музея валуноў прадстаўлена раздзелам “Кормячая правiнцыя”. У ёй сабраны абломачны матэрыял, якi можа расказаць аб радзiме беларускiх валуноў, сведчыць аб тых месцах, дзе яны “нарадзiлiся”, адкуль былi прынесены лёдам. Тут мы можам убачыць горныя пароды Швецыi, Фiнляндыi, Карэлii, дна Балтыйскага мора, Эстонii i iншых месц.

Яшчэ адзiн раздзел Музея мае назву “Петраграфiчная калекцыя”. Тут прадстаўлены асноўныя тыпы беларускiх валуноў, аб'яднаных у тры асноўныя групы: магматычныя – якiя ўтварыліся ў вынiку вулканiчнай дзейнасцi, асадачныя – тыя горныя пароды, якiя накаплiвалiся на дне старажытных мораў, i метамарфiчныя – прадстаўлены пародамi, якiя перажылi змены.

У Музеi есць i яшчэ адзiн “дэманстрацыйны зал” пад назвай “Форма”. У гэтым раздзеле экспазiцыi сабраны абломачны матэрыял з найбольш тыповымі формамi, знойдзенымi на тэрыторыi Беларусi. Камень, калі перамяшчаўся ўнутры леднiка, падвяргаўся ўздзеянню розных прыродных фактараў і з цягам часу атрымлiваў самую розную форму. У музеі мы можам убачыць валуны круглай, кубiчнай, пiрамiдальнай формы, а таксама тыповыя “прасападобныя” валуны.

Найбольш цiкавая частка калекцыi мае назву “Камень у жыццi чалавека”. Гэтая частка экспазiцыi прысвечана ролi валуноў у матэрыяльнай культуры i гiсторыi насельнiцтва Беларусi. Тут сабраны камянi, якiя маюць разнастайныя надпiсы, знакi, так званыя “следавiкi”, што маюць на сваёй паверхнi след, якi нагадвае адбiтак нагi чалавека. У старажытныя часы іх на Беларусi называлi “след Хрыста”, “след Бога”, “след Божай Мацi”. Існуюць i процiлеглыя iмёны – “чортаў след”, “след д'ябла” i шмат iншых. Увайшлi ў раздзел i старажытныя надтрунныя камянi ў выглядзе крыжа, i каменныя малацiлкi, i iдалы.