Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сокол С.Ф., Мельникова Т.Н. и др. Белорусоведен...doc
Скачиваний:
84
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытанні для самападрыхтоўкі

  1. У якіх гістарычных умовах развівалася культура на Беларусі ў мінулым? Якія асноўныя этапы вызначаюцца ў развіцці мастацтва на Беларусі?

  2. Якія дасягненні беларускага дойлідства перыяду сярэднявечча вам вядомы?

  3. Пералічыце асноўныя рысы полацкай архітэктурнай школы.

  4. Пералічыце асноўныя рысы гродзенскай архітэктурнай школы.

  5. Раскажыце пра юнацкія гады Марка Шагала.

  6. Чаму М. Шагал пакінуў Віцебск і віцебскую мастацкую школу?

  7. Сутнасць твораў М. Шагала.

  8. Чым знакаміты мастак Леанід Шчамялёў?

  9. Што такое экаўстыка?

  10. Назавіце асноўныя рысы творчасці сучаснага мастака Віктара Ярэські.

  11. Ахарактарызуйце дзейнасць скамароства.

  12. Назавіце рысы народнай беларускай драмы як асобнага тыпу тэатральных відовішчаў.

  13. Якімі рысамі характарызуецца творчасць школьнага тэатра?

  14. Што такое інтэрмедыя?

  15. Калі ў школьным тэатры адбываецца эвалюцыя, у выніку якой нараджаецца камедыя?

  16. Калі і дзе пачалася творчасць першых беларускіх тэатраў?

  17. Што ўяўляе сабой батлейка?

  18. Хто з’яўляецца заснавальнікам беларускага драматычнага тэатра?

  19. Хто з’яўляецца заснавальнікам першай беларускай прафесійнай тэатральнай трупы?

  20. Асаблівасць слуцкага тэатра Гераніма Радзівіла.

  21. Ахарактарызуйце Слонімскі тэатр.

  22. Пералічыце інструментарый школьнай Віцебскай капэлы XVІІІ ст.

  23. Назавіце беларускіх музыкантаў, якія адыгралі вялікую ролю ў стварэнні рускага музычнага тэатра.

  24. Што вы ведаеце з гісторыі бытавання лютні на Беларусі?

  25. Чаму Нясвіж быў музычным цэнтрам Беларусі?

  26. У якім выглядзе выступала батлейка ў ХІХ – пачатку ХХ ст. ?

  27. Назавіце выдатныя музычныя творы канца XVІІІ ст.

  28. У чым значэнне дзейнасці Свіслацкага тэатра ў пачатку ХХ ст. ?

  29. Чым было знакаміта Таварыства аматараў элегантных мастацтваў Мінска?

  30. Трагізм лёсу Ф. Аляхновіча і У. Галубка.

  31. Пералічыце акцёраў Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра.

  32. Назавіце самыя знакамітыя спектаклі Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра.

  33. Пералічыце ўзнагароды Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра.

  34. Пералічыце творы, якія былі пастаўлены на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі.

  35. Якімі шляхамі развіваецца беларускі тэатр на сучасным этапе?

  36. Пералічыце сучасныя тэатры Беларусі.

  37. Назавіце новыя творы опернага жанру 80 – 90-ых гг. ХХ ст.

  38. Назавіце беларускіх паэтаў-песеннікаў 90-ых гг. ХХ ст.

  39. Назавіце выдатныя пастаноўкі Дзяржаўнага тэатра балета.

  40. Асноўныя рысы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  41. Пералічыце віды дэкаратыўнай разьбы.

  42. Асаблівасці мастацтва глінянай цацкі.

  43. Пералічыце старажытныя цэнтры кнігапісання.

  44. Што такое інкунабулы?

  45. Асноўныя вехі творчасці Ф. Скарыны.

  46. Чаму кнігі Ф. Скарыны абвяшчаліся ў свой час ерэтычнымі?

  47. Асаблівасці Куцеінскага стылю кнігадрукавання.

  48. Чым знакаміты Памва Бярында?

  49. Асноўныя рысы стылю магілёўскіх друкароў і гравёраў – магілёўскага барока.

  50. Якія буйныя музеі вы ведаеце?

  51. Пералічыце літаратурныя музеі Беларусі.

  52. У чым незвычайнасць Музея валуноў Беларусі?

  53. З якой нагоды была пабудавана царква Аляксандра Неўскага?

  54. Архітэктурныя асаблівасці касцёла Сімяона і Алены (Чырвонага касцёла).

  55. Калі з’явіўся горад Магілёў?

  56. Пералічыце архітэктурныя асаблівасці Троіцкага касцёла Баранавіч.

  57. Назавіце найбольш значныя помнікі культуры і гісторыі Мінска.

  58. Назавіце найбольш значныя помнікі культуры і гісторыі Магілёва.

  59. Назавіце найбольш значныя помнікі культуры і гісторыі Гродна.

  60. Назавіце найбольш значныя помнікі культуры і гісторыі Баранавіч.

  61. Адкуль з’явілася назва баранавіцкага Туганавіцкага парка?