Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Планы семинаров по ИГПБ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
129.02 Кб
Скачать

Т э м а 8 (1 занятие) Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў складзе Расійскай імперыі

Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусi ў першай палавiне ХIХ ст. Тыльзіцкі мірны дагавор 1807 г. і далучэнне Беластоцкай акругi да Расiйскай iмперыi.

Праекты аднаўлення Вялiкага Княства Лiтоўскага (1811 г. і інш.).

Грамадска-палiтычны лад. Змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва.

Органы расійскага мясцовага кiравання на тэрыторыi Беларусi. Генерал-губернатар, яго паўнамоцтвы. Губернатар i губернскае праўленне. Казённая палата i iншыя губернскiя ўстановы. Павятовыя органы дзяржаўнага кiравання.

Губернскiя i павятовыя дваранскiя (шляхецкiя) сходы як органы саслоўнага самакiравання.

Судовыя ўстановы ў беларускіх губернях i паветах.

Полацкi царкоўны сабор i лiквiдацыя ўнiяцкай царквы ў Беларусi.

Палiтычныя i прававыя iдэi ў Беларусі ў XIX  ст. Віленскі ўніверсітэт. Фiламаты i фiларэты.

Права. Кадыфiкацыя мясцовага права. Праект зводу законаў заходнiх губерняў. Увядзенне ў дзеянне законаў Расiйскай імперыi. Адмена дзеяння Статута 1588 г.

Сацыяльна-эканамiчная і палітычная сiтуацыя ў Беларусi ў сярэдзiне XIX  ст. Скасаванне прыгоннага права. Манiфест ад 19 лютага 1861 г. Агульнае Палажэнне аб сялянах, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi. Палажэнне аб губернскiх i павятовых установах па сялянскiх справах. Мясцовыя палажэннi. Асаблiвасцi сялянскай рэформы ў Беларусi. Прававое становiшча сялян пасля рэформы.

Рэформа мясцовых органаў. Мiравыя пасрэднiкi. Сялянскiя сходы. Валасное праўленне. Валасны суд.

Судовая рэформа 1864 г. і яе асаблівасці ў Беларусі. Мiравыя суды. Агульныя суды: акруговыя суды, судовыя палаты. Сенат. Інстытут прысяжных павераных.

Рэарганiзацыя гарадскiх органаў кiравання ў 1870 г. i 1892 г.

Земская рэформа і асаблівасці яе правядзення ў Беларусi. Земскiя сходы i iх управы.

Ваенная і іншыя рэформы. Контррэформы.

Рэвалюцыйны i нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусi ў пачатку ХХ ст. Царскi Манiфест ад 6 жніўня 1905 г. аб утварэннi Дзяржаўнай Думы Расіі. Іншыя законы. Манiфест ад 17 кастрычнiка 1905 г. «Аб удасканаленнi дзяржаўнага парадку». Канстытуцыйны характар «Звода асноўных дзяржаўных законаў» (красавік 1906 г.). Дзяржаўны Савет і яго дзейнасць.

Сталыпiнская аграрная рэформа.

Беларусь падчас першай сусветнай вайны. Дзейнасць земстваў у Беларусі.

Развіццё права ў канцы ХIХ – пачатку ХХ стст. Змены ў цывiльным, крымiнальным i працэсуальным праве. Крымiнальнае Ўлажэнне 1903 г.

Актывізацыя нацыянальна-вызваленчага руху ў пачатку ХХ ст.

Т э м а 9 (2 занятия) Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў перыяд рэвалюцыйных перамен і адраджэння беларускай дзяржаўнасці (1917 –- 1920 гг.)

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расii. Актывізацыя нацыянальна-вызваленчага руху. Троеўладдзе ў Беларусi. З’езд беларускiх нацыянальных арганiзацый 25 - 27 сакавiка 1917 г. у Мiнску.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расii. Усталяванне Савецкай улады на неакупiраванай тэрыторыi Беларусi. Абласны выканаўчы камiтэт Заходняй вобласцi i фронта, яго Прэзiдыум i Савет Народных Камiсараў.

Усебеларускi з’езд (кангрэс) у Мiнску ў снежнi 1917 г. Рада Ўсебеларускага з’езда i яе выканаўчы камiтэт. Народны Сакратарыят Беларусi.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi. Устаўныя граматы. Першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублiкi, яго дзейнасць.

Брэсцкi (Брэст-Літоўскі) мiрны дагавор і яго гісторыка-прававая характарыстыка.

Першы з’езд Кампартыi Беларусi ў снежні 1918 г. у Смаленску i яго рашэннi. Працэдура фармiравання і склад першага Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларускай ССР. Яго кампетэнцыя і дзейнасць.

Манiфест Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусi аб утварэннi Беларускай ССР ад 1 студзеня 1919 г.

Тэрыторыя Беларускай ССР, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

Першы з’езд Саветаў Беларусi 2-3 лютага 1919 г. i яго рашэннi. Змяншэнне тэрыторыі БССР. Дэкларацыі з'езда Саветаў.

Першая Канстытуцыя Беларускай ССР 1919 г.

Утварэнне Лiтоўска-Беларускай савецкай рэспублiкi і яе дзейнасць.

Аднаўленне Беларускай ССР. Дэкларацыя аб абвяшчэннi незалежнасці ад 31 ліпеня 1920 г., яе важнейшыя палажэнні і значэнне.

Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт БССР і яго дзейнасць.

Другi з’езд Саветаў Беларускай ССР (снежань 1920 г.). Прыняцце Дапаўненняў да Канстытуцыi БССР 1919 г. Утварэнне СНК БССР.

Рыжскi мiрны дагавор 1921 г. паміж Расiяй і Польшчай. Падзел тэрыторыі Беларусi.