Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

спа Бел

.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
123.79 Кб
Скачать

33.“Віленская асацыяцыя”,Першай тайнай арганізацыяй стала “Віленская асацыяцыя”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела аддзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўнай мэтай удзельнікі асацыяцыі ставілі аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 года з дапамогай звонку ад Францыі. Гэтая ідэя была папулярнай сярод шляхты, але асацыяцыя хутка была раскрыта – у шляхты яшчэ не было вопыту канспіратыўнай работы.Частка гэтых арганізацый мела масонскі характар. Масоны – рэлігійна-маральны рух, які ўзнік на пачатку XVIII ст. у Англіі. Пад гэтым вызначэннем хаваюцца рухі разнастайнай накіраванасці, у тым ліку рэвалюцыйнай. Масонскія арганізацыі ў пачатку XIX ст. існавалі ў большасці еўрапейскіх краін і не выклікалі, пераважна, актыўнага супрацьдзеяння з боку ўлад, даволі часта ў склад масонскіх ложаў уваходзілі ўплывовыя асобы.На тэрыторыі Царства Польскага суполкі масонаў аднаўляюць сваю дзейнасць у 1814 г. Расійскія ўлады ведалі аб іх існаванні і не мелі нічога супраць. Гэтыя арганізацыі звязвалі свае надзеі на ўваскрашэнне вялікай Польшчы з расійскім імператарам у якасці польскага караля. 3 цягам часу сярод польскіх масонаў узнікаюць радыкальныя плыні, для якіх справа рэстаўрацыі Рэчы Паспалітай робіцца чыста нацыянальнай польскай справай, дзе ўжо няма месца Аляксандру I і Расіі. Як вынік – у 1822 г. абвешчаны агульнаімперскі ўказ, забараняўшы дзейнасць масонскіх лож.

34. Нацыянальнае масонства.Масоны – рэлігійна-маральны рух, які ўзнік на пачатку XVIII ст. у Англіі. Пад гэтым вызначэннем хаваюцца рухі разнастайнай накіраванасці, у тым ліку рэвалюцыйнай.3 польскімі масонскімі арганізацыямі цесна звязана дзейнасць масонаў на Беларусі і Літве. У 1819 г. у Вільні ўзнікае адгалінаванне польскага «Нацыянальнага масонства», сярод яго першых членаў – Міхаіл Ромер. У 1820 г. «Нацыянальнае масонства» фармальна прыпаняе свае існаванне, але пры гэтым многія яго члены ўваходзяць у зноў створанае «Патрыятычнае таварыства» (1821 г.), і мясцовае віленскае аддзяленне «Нацыянальнага масонства» трансфармуецца ў правінцыйны савет «Патрыятычнага таварыства» (старшыня - М. Ромер, члены: К. Радзівіл, Я. Вайніловіч, К. Навамейскі, А. Солтан). Літоўская ложа колькасна пашыраецца, цераз Т. Зана масоны ўсталёўваюць сувязь з мясцовымі тайнымі арганізацыямі студэнцкай і вучнёўскай моладзі. На тэрыторыі Беларусі і Літвы існуе ў гэты час мясцовых нешматлікіх ложаў у Мінску, Несвіжу, Навагрудку, Гродне.Паралельна з масонскімі арганізацыямі і ў пэўнай сувязі з імі ў беларуска-літоўскім рэгіёне ўзнікаюць патаемныя (цалкам ці часткова) асацыяцыі, якія месцяцца пераважна ў Віленскім універсітэце.

35. Патриотическое обществ1) польская тайная организация в 1821—26; основана группой дворянских революционеров, главным образом офицеров, во главе с В. Лукасиньским с целью восстановления национальной независимости Польши. После ареста Лукасиньского и др. радикальных членов П. о. (1822) — сторонников социальных реформ к руководству организацией пришли умеренные представители шляхты, что обусловило неудачу переговоров П. о. с декабристами. В 1826 царские власти, арестовав членов П. о., предали их суду польского сейма, который отказался расценить деятельность П. о. как государственную измену и вынес обвиняемым демонстративно мягкий приговор (1828). 2) Легальная организация («Патриотический клуб») в декабре 1830 — августе 1831; основана в Варшаве после начала Польского восстания 1830—31 (См. Польское восстание 1830-31); объединяла радикальную интеллигенцию и пользовалась поддержкой средних слоев и городских низов Варшавы. Председателем П. о. был И. Лелевель, заместитель председателя — К. Брониковский и М. Мохнацкий. В декабре 1830 диктатор генерал Ю. Хлопицкий запретил П. о., критиковавшее политику консервативного руководства восстанием. После падения диктатуры (январь 1831) деятельность П. о. возобновилась: 25 января 1831 организованная им в память декабристов демонстрация вынудила сейм провозгласить низложение Николая I. Левое крыло П. о. (Т. Кремповецкий, Я. Чиньский и др.) требовало провозглашения республики, наделения крестьян землёй. Деятельность П. о., оказывавшая революционизирующее воздействие на ход восстания, дала толчок к мощному выступлению народных масс Варшавы (15 августа 1831).17 августа 1831 получивший диктаторские полномочия генерал Я. Круковецкий запретил П. о.

36. Шубра́вцы (польск. szubrawiec — шельма, бездельник) ― самоназвание членов литературного либерального просветительского общества, существовавшего в Вильне в 1817—1822 и в 1899—1914 годах.Возникновение общества, его цели.«Общество бездельников» (буквально Szubrawcow towarzystwo) организовалось в 1817 году, состояло из виленской интеллигенции. Его членами были доктор медицины Я. Шимкевич, братья Снядецкие, профессор Виленского университета Леон Боровский, историк М. Балинский, поэт И. Шидловский, А. Марциновский, Богуслав Рихтер, Юзеф Сековский, Филипп Голанский, Михаил Ремер и другие. В общество входили также известные позже русские писатели Николай Греч и Фаддей Булгарин.Главной своей задачей шубравцы считали борьбу против невежества, дворянского тунеядства. крестьянского пьянства, ратовали за просвещение народа.Характер общества носил светский характер. Шубравцы издавали сатирическую газету «Wiadomosci Brukowe» («Уличные вести»), в которой высмеивали католическое духовенство, особенно иезуитов, требовали правового равенства людей перед законом. Стиль публикация носил весёлый задиристый характер. Редакторами газеты были И. Ляхницкий и К. Контрим. Здесь в 1816 году свои первые юмористические очерки публиковал молодой О. Сенковский, исторические рассказы о прошлом И. Ходзько, стихи ― А. Горецкий и Томаш Зан[2].Шубравцы печатали свои произведения под псевдонимами, взятыми из литовской мифологии. Они активно сотрудничали также в еженедельнике «Tygodnik Wilenski», поддерживали связь с виленскими филаретами и филоматами. Почти все состояли в масонских ложах.В обществе был свой пародийный церемониал ― карикатура на масонские тайные собрания.Прекращение деятельностиОбщество распалось после закрытия властями газеты и преследования правительством масонских организаций. В 1830 году была предпринята попытка издавать еженедельный журнал под новым названием ― «Баламут Петербургский» (Bałamut Petersburski) в Петербурге, журнал выходил до 1836 года. Его редактировал Адам Рогальский, в нём публиковались Юзеф Крашевский, живущие в Петербурге О. Сенковский и Ф. Булгарин.Общество было возобновлено в 1899 году Тадеушем Врублевским. Собрания проводились в вильнюсском кафе «Rekarzem» или в квартире Врублевского на Университетской улице. В 1914 году в связи с войной общество распалось.

37. Филаматы, филареты.У канцы 1817 – пачатку 1818 г. студэнты Т. Зан, А. Міцкевіч, Я. Яжоўскі (усяго 12 чалавак) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. – шанавальнікі ведаў). Члены суполкі першапачаткова ставілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя мэты. Пэўны час філаматы заставаліся нешматлікай групоўкай. У 1819 г. яны разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі Вільні. Вынікам гэтай працы стала заснаванне, з дазволу ўніверсітэтскага кіраўніцтва, у маі 1820 г. па ініцыятыве Т. Зана “Таварыства прамяністых”. Мэты гэтай культурна-асветніцкай арганізацыі супадалі з філамацкімі. Прамяністыя шчыра верылі ва ўзаемны добратворны ўплыў, прапаведывалі высокамаральныя ідэі і адпаведным чынам паводзілі сябе, практыкаваліся ў гімнастычных гульнях. Дзейнасць прамяністых выклікала незадаволенасць тагачаснага віленскага капітула і ўлад, якія ў 1820 г. распусцілі арганізацыю.У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам. Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.Галоўная мэта філарэтаў была палітычнага хакрактару – аднаўленне Рэчы Паспалітай. Такім чынам адбылася эвалюцыю ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў былі асобы дэмакратычных поглядаў, якія лічылі неабходным адмену прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, не цураліся беларускай мовы.Вясной 1823 г. уладам стала вядома аб існаванні шматлікіх тайных юнацкіх арганізацый. Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт, у які ўвайшлі А.А. Аракчэеў, М.М. Навасільцаў, які прысудзіў кіраўнікоў філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і інш.). Частка падследных была аддадзена ў салдаты, некаторыя пазбеглі пакарання.Была праведзена «чыстка» прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены I. Лялевель, Ю. Галухоўскі. І.М. Даніловіч, М.К. Баброўскі. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А. Чартарыйскі.Пакаранні не прыпынілі нелегальны рух. Шмат членаў тайных арганізацый па тым ці іншым прычынам здолелі пазбегнуць пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння. Напрыклад, былы філамат М. Рукевіч стаў у 1823 г фундатарам таварыства «Ваенныя сябры» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу; гэтая суполка мела свае філіялы: «Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій.

38.Заране.Была праведзена «чыстка» прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены I. Лялевель, Ю. Галухоўскі. І.М. Даніловіч, М.К. Баброўскі. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А. Чартарыйскі.Пакаранні не прыпынілі нелегальны рух. Шмат членаў тайных арганізацый па тым ці іншым прычынам здолелі пазбегнуць пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння. Напрыклад, былы філамат М. Рукевіч стаў у 1823 г фундатарам таварыства «Ваенныя сябры» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу; гэтая суполка мела свае філіялы: «Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій. 24 снежня 1825 г. члены суполкі «Ваенныя сябры» капітан К.Г. Ігельстром спрабаваў ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальена Літоўскага корпусу, але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі выступлення былі пакараныя высылкай у Сібір і на Каўказ.

39, 40. Дзекабрызм на Беларусi.Беларусь у розны час наведвалі выдатныя прадстаўнікі дзекабрысцкага руху, якія мелі тут сувязь з перадавымі людзьмі. Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў 1820 г. у Беларусь з Пецярбурга быў пераведзены гвардзейскі корпус, сярод афіцэраў якога былі члены тайных арганізацый. Разам з вайсковай часцю тут знаходзіўся М. Мураўёў, кіраўнік «Паўночнага таварыства». У час знаходжання ў Мінску ў 1821 г. ён напісаў першы варыянт капстытуцыі, які вядомы ў гісторыі як «мінскі варыянт». Працяглы час (1820—1821 гг.) у Полацку, Бешанковічах і Мінску жыў А. Бястужаў. Дзекабрыст I. Гарбачэўскі, член таварыства «Злучаных славян», юнаком жыў у Вііцебску. Зразумела, што сярод рэвалюцыйна настроенага дваранства і інтэлігенцыі Беларусі гэтыя людзі мелі аднадумцаў.Дзекабрысты ўважліва сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху і спрабавалі наладзіць сувязь з яго кіраўнікамі, імкнучыся злучыць рускі і польскі вызваленчы рух для агульнага ўдару па царызму.Летам 1821 г. у Польшчы аформілася тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян Лукасінскі. Левае крыло таварыства імкнулася не толькі да барацьбы за нацыянальную незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага ладу. Аднак у правінцыяльных саветах таварыства, у прыватнасці ў Літоўскім, куды ўваходзілі беларускія і літоўскія губерні, кіравалі прадстаўнікі багатага дваранства —Міхаіл Ромер, Канстанцін Радзівіл, Карл Прозар і інш.Буйныя памешчыкі, якіх была большасць у правінцыяльных саветах, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі толькі пры ўмове, калі Польшчы будуць вернуты беларускія і польскія землі, што ўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Пестэля пайсці на некаторыя ўступкі ў пытанні адносна граніц Расіі і Польшчы, у прыватнасці згадзіцца на перадачу Польшчы часткі беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. Супраць гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў і М. Мураўёў, лічачы такое вырашэнне пытання непрымальным.В. Лукасінскі імкнуўся да аб'яднання сіл з рускімі рэвалюцыянерамі для сумесных дзеянняў. Дзеля наладжвання сувязі з дзекабрыстамі ён паслаў у Расію члена «Патрыятычнага таварыства» Крыжаноўскага. Аднак арышт кіраўнікоў «Патрыятычнага таварыства» летам 1822 г. перашкодзіў наладжванню сувязей з дзекабрыстамі. Пасля арышту на чале “Патрыятычнага таварыства” сталі буйныя польскія землеўладальнікі. Новыя кіраўнікі, з'яўляючыся прыхільнікамі саюзу з дзекабрыстамі, адстойвалі свае тэрытарыяльныя патрабаванні і не мелі намеру ажыццяўляць сацыяльныя рэформы.Члены «Паўднёвага таварыства» паспрабавалі наладзіць сувязь з польскім таварыствам, у прыватнасці з тымі яго аддзяленнямі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі. Дзеля гэтага ў канцы лета 1823 г. М. Бястужаў ездзіў у Вільню, дзе сустрэўся з адным з кіраўнікоў Літоўскага савета К. Радзівілам.Летам 1823 г. 9-я пяхотная дывізія, у склад якой уваходзілі Палтаўскі і Чарнігаўскі палкі, дзе служылі М. Бястужаў і С. Мураўёў, знаходзілася ў лагерах ля Бабруйска. У Бабруйск для агляду войск меў намер прыехаць Аляксандр I. Кіраўнікі «Паўднёвага таварыства» хацелі выкарыстаць прыезд цара, каб ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Яны мелі намер арыштаваць цара і яго світу, абвясціць рэспубліку, затым накіравацца з войскам з Бабруйска на Маскву, адначасова пачаўшы паўстанне ў Пецярбурзе. Гэты план не падтрымалі Пестэль і іншыя члены «Паўночнага таварыства», лічачы, што для гэтага яшчэ не было спрыяльных умоў. Пры ажыццяўленні «бабруйскага» плана дзекабрысты спадзяваліся на дапамогу польскага тайнага таварыства.Афіцыйныя перагаворы паміж прадстаўнікамі «Патрыятычнага таварыства» С. Крыжаноўскім і А. Ябланоўскім і кіраўніком «Паўднёвага таварыства» П. Пестэлем адбываліся на пачатку 1824 г. у Кіеве.Шмат увагі надавалі дзекабрысты і польскія рэвалюцыянеры палітычным настроям афіцэраў і салдат Асобнага літоўскага корпуса, часці якога былі размешчаны ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Падольскай губернях і Беластоцкай акрузе. Тут вялі прапаганду іх прадстаўнікі. Калі б войскі гэтага корпуса перайшлі на бок паўстаўшых, гэта мела б вялікае значэнне для перамогі паўстання.У 1825 г. па ініцыятыве былога члена «Таварыства філаматаў» М. Рукевіча ў Асобным літоўскім корпусе, раскватараваным у Гродзенскай губерні, было створана «Таварыства ваенных сяброў». Адну з галоўных роляў у ім адыгрываў К. Ігельстром. Членамі таварыства з'яўляліся былы філамат З. Навіцкі, паручнікі Вягелін і Вільканец, падпаручнікі Пятроўскі, Гофман і інш. «Таварыства ваенных сяброў» было строга цэнтралізаванай канспіратыўнай арганізацыяй. З-за меркаванняў канспірацыі сапраўдныя мэты і задачы таварыства не былі вядомы яго членам. Кіраўнікі завуалявалі гэтую мэту, карыстаючыся выразам «усеагульнае дабро». Пад гэтым падразумявалася, відаць, знішчэнне самадзяржаўя, ліквідацыя феадальна-прыгонніцкага ладу, дэмакратычныя пераўтварэнні.Кіраўнікі таварыства разгарнулі работу сярод перадавой моладзі навучальных устаноў і прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі і Літвы. У прыватнасці, яны наладзілі кантакты з тайнымі таварыствамі моладзі ў Вільні, Свіслачы і іншых месцах.14 снежня 1825 г. дваранскія рэвалюцыянеры ўзнялі паўстанне. Яны вывелі на Сенацкую плошчу частку войскаў, маючы намер з іх дапамогай скінуць самадзяржаўе. Але паўстанне, не падтрыманае народнымі масамі, было разгромлена ў той жа дзень.Праз дзесяць дзён пасля паўстання на Сенацкай плошчы члены «Таварыства ваенных сяброў» у час прывядзедня да прысягі піянерскага батальёна ў Бабруйску адмовіліся прысягаць. Іх падтрымалі папярэдне распрапагандаваныя салдаты. Капітан Ігельстром, адмовіўшыся ад прысягі, з крыкам «ура!» павёў першую роту. За ёю накіраваліся іншыя роты. Прысяга ў той дзень была сарвана. Члены «Таварыства ваенных сяброў» спрабавалі далучыць да сябе суседнія вансковыя часці, але неўзабаве былі арыштаваны.Па справе «Таварыства ваенных сяброў» засудзілі 13 чалавек, чацвёра з іх былі прыгавораны да пакарання смерцю, але пасля канфірмацыі Мікалая I смяротны прыгавор быў заменены катаржнымі работамі.29 снежня 1825 г. члены «Паўднёвага таварыства» ўзнялі паўстанне Чарнігаўскага палка. Праз шэсць дзён, не падтрыманае народнымі масамі, яно было падаўлена.Апошняя спроба ажыццявіць рэвалюцыйныя ідэі дзекабрыстаў была зроблена Палтаўскім палком у Бабруйску. У лютым 1826 г, у час агляду палка прапаршчык С. Трусаў, прыняты ў «Таварыства злучаных славян», выбег уперад з шабляй у руцэ і крыкнуў салдатам: «Рабяты! Рушым са штыкамі, знойдзем волю і незалежнасць ні адкога, у нас гасудар не ёсць гасудар Мікалай Паўлавіч, а тыран». Аднак узняць паўстанне не ўдалося з-за непадрыхтаванасці выступлення.

41. Становишча асветы у 17 ст.В результате разделов Речи Посполитой (конец XVIII века) белорусские земли вошли в состав Российской империи. Царское правительство не стало полностью уничтожать старую систему образования, что было связано с нехваткой средств, педагогических кадров, невозможностью обеспечить учебниками новые общеобразовательные учреждения. Царизм проводил очень осторожную политику преобразования старой системы на свой лад. По указу Екатерины II была образована комиссия по организации народных училищ, а в 1786 году был утвержден «Статут народных училищ в Российской империи». Согласно ему, в 1789 году в ряде городов и местечек Полоцкой и Могилевской губерний были открыты народные училища. Они представляли собой 4-классные учреждения образования, рассчитанные на пять лет обучения. Кроме них открывались также малые народные училища со сроком обучения два года. Они были доступны всем слоям городского населения, в них отсутствовали ограничения возрастного, полового, религиозного, социального характера. Среди предметов, которые преподавались в этих учебных заведениях, были грамматика языка русского, история и георафия России, всеобщая история, арифметика, геометрия, физика, механика, природоведение, архитектура, иностранные языки, рисование. Значительная часть учебного плана отводилась под изучение религиозных дисциплин. Педагогические кадры для народных училищ готовила Петербургская учительская семинария, которая набирала абитуриентов из тех мест, где открывались новые учебные заведения. Значительное внимание царское правительство уделило и вопросу обеспеченности народных училищ учебными пособиями. Только в конце XVIII века в Беларусь было направлено более 17 тысяч различных учебников российских издательств. Кроме этого, было принято решение использовать некоторые учебные пособия, применявшиеся в Речи Посполитой, в основном по предметам естественного цикла. К началу XIX века на территории Беларуси действовало 45 училищ, пансионов и школ, где обучаюсь более пяти тысяч детей дворян, мещан и крестьян, живших в городах.

42. Рэформа асветы 1773 г.На Беларусі носьбітамі ідэі Асветніцтва былі Казімір Лашчынскі, Ілля Каніевіч, Феафан Пракаповіч, шэраг магнатаў, частка заможнага мяшчанства. Пад уплывам Асветніцтва адбываліся перамены ў светапоглядзе грамадства: на змену чалавеку набожнаму, часта - забабоннаму прыйшоў ідэал адукаванага, рацыяналістычнага чалавека. У ВКЛ значна ўзрасло друкаванне, павялічвалася колькасць тэатраў і музычных калектываў, узбагацілася дойлідства, у панскіх сядзібах укаранілася мода на сады і паркі, архітэктуру малых форм, але найбольш значным вынікам уплыву Асветніцтва на Рэч Паспаліту была школьная рэформа, ажыццёўленая Адукацыйнай камісіяй - установай па кіраўніцтву народнай асветай, заснаванай сеймам 1773-1775 гг. Гэта першая такая ўстанова ў Еўропе. Першым старшынёй быў І. Масальскі. Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рымскім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу ХVII-XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі. У 1783 г. камісія зацвердзіла статут для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Ёй падпарадкоўвалася Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія), якая з'яўлялася вышэйшай ступенню і галоўным навучальным цэнтрам у княстве. Яе рэктарам камісія прызначыла беларускага матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага, які займаў гэту пасаду каля 20 гадоў, правёў у школе рэформу і надаў ёй амаль свецкі характар. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруговыя школы. На тэрыторыі цэнтральнай і заходняй (усходняя ўжо была ў складзе Расіі) Беларусі такія школы камісія адкрыла ў Брэсце, Гродне, Наваградку, Жыровіцах, Пінску, Барунах, Ваўкавыску, Паставах, Бабруйску, Мазыры, Мінску, Нясвіжы, Слуцку, Лідзе, Шчучыне. Ніжэйшай ступенню адукацыі павінны былі стаць парафіяльныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў мястэчках і гарадах. Вынікам рэформы было павелічэнне колькасці пачатковых і сярэдніх школ на Беларусі, набыццё навучаннем усё больш свецкага характару. На пачатку ХІХ ст. існавала каля 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, значная колькасць яўрэйскіх рэлігійных школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў. Агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх школах (за выключэннем яўрэйскіх) дасягала 4 тысяч чалавек. Школьная адукацыя была даступна дзецям шляхты, духавенства, заможных гараджан. Рух Асветніцтва не прывёў да "царства розуму" ніводную з краін. Больш таго, адукацыя і веды, якімі апаноўвалі больш шырокія колы грамадства, былі стымулам да абвастрэння грамадскіх супярэчнасцей. Лозунгі "свабода, роўнасці, братства" напісалі на сваіх сцягах удзельнікі Вялікай Французкай рэвалюцыі, адной з самых крывавых грамадзянскіх войнаў ў Еўропе. Ідэалы асветнікаў паўплывалі на грамадскія настроі ў Рэчы Паспалітай, што прывяло да рэформаў і прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Інтэрвенцыя суседніх імперый і ўнутраная рэакцыя часткі магнатэрыі прывялі да паражэння рэвалюцыйнага руху і падзелаў дзяржавы.