Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць!

Якуб Колас

Якуб Колас - пясняр роднай зямлі, яе прыгажосці, выдатны майстар пейзажнага жывапісу. Як паэт-пейзажыст ён не мае сабе роўных у беларускай літаратуры. Яго пейзажы скіраваны да духоўнага свету чалавека, сагрэты пачуццём любові да Бацькаўшчыны. Пейзажныя малюнкі паэта вызначаюцца багаццем рэалістычных фарбаў. Яны канкрэтна-адчувальныя, багатыя на зрокавыя і слыхавыя вобразы. У іх раскрываецца прывабны свет беларускай прыроды, ціхай, ласкавай, задуменнай, поўнай сонечнага хараства.

Прырода жыве ў лірычных вершах Я.Коласа сваім асобным жыццём у вечным руху і абнаўленні і заўсёды ў адзінстве з жыццём чалавека.Паэт адчувае сэрцам кожны яе подых, слухае яе галасы, спевы, музыку. Прырода надзяляецца чалавечымі пачуццямі, яго думкамі, перажываннямі. Яна радуецца, сумуе, галосіць, жаліцца.

Як жывыя паўстаюць у лірыцы Я.Коласа прыгожыя краявіды беларускай зямлі, незабыўныя малюнкі вясны з яе маладою красою, з водарам першых кветак, светлай пары лета, сумнай, тужлівай восені, зімы з яе маразамі і адлігамі. Разам з паэтам мы любуемся прыволлем шырокіх палёў, веліччу векавых дубоў-волатаў, прыгажосцю лясоў, рэк; разам з ім “чытаем” “найцікавейшую кнігу прыроды”; спасцігаем яе красу, бачым, як “льецца Нёман паміж гораў”, як “калышацца жыта , радамі бяжыць”; чуем шум бору, гоман вузкіх ніў у полі, спеў начной цішыні.

Многа ў гэтым спеве

Водгукаў жывых,

Іх не зловіш вухам,

Чуеш сэрцам іх.

Прырода для паэта не толькі крыніца хараства, сузірання, захаплення, але і сімвал свабоды, вечнай маладосці жыцця. Кожная пара года мае сваю прывабнасць, сваю паэзію. Самая радасная, шчаслівая, незабыўная пара- вясна, калі ўсё жыве, цвіце, маладзіцца, абнаўляецца, напаўняецца сілай. У яе гомане паэту чуюцца песні свабоды. Яна – сімвал вечнага абнаўлення жыцця. З яе надыходам

Ў прыродзе ўсё

Народзіцца,

І маладосць

Ёй вернецца.

Пейзажныя вершы Я.Коласа глыбока патрыятычныя. Для паэта прырода і Радзіма – тоесныя паняцці. Радзіму ён і ўяўляе толькі праз родныя вобразы. Для сціплых беларускіх пейзажаў паэт знаходзіць самыя пранікнёныя словы, паказвае, што прырода і чалавек – дзве непарыўныя часткі адзінага свету. Лес,поле, луг, рэчка “зімой і вясной, летам і восенню” – гэта не проста малюнкі, а тое звычайнае асяроддзе, без якога мы не можам уявіць герояў коласаўскіх твораў. Прырода ўздзейнічае на іх характары, паводзіны, фармуе іх светаадчуванне. Ці можна было б уявіць паэму “Новая зямля “ без малюнкаў прыроды? Прырода ў паэме не толькі фон, дзе дзенічаюць героі. Яна неадлучная частка іх умоў жыцця і працы.Усе героі твора жывуць і працуюць на ўлонні прыроды. Пейзажныя малюнкі ў паэме сугучны іх пачуццям і перажыванням: ажывае вясенняя прырода – і Міхал адчувае ў сабе прыліў новых сіл. У яго абуджаюцца надзеі на лепшае жыццё:

Хацелась жыць, ушыр узняцца,

За долю лепшую змагацца.

І наадварот, сумным думкам Міхала адпавядае змрочны пейзаж:

У лесе глуха, цесна стала,

І смуткам цісне лес Міхала,

І нейк маркотна ў гэтым боры,

Душа імкнецца на прасторы.

Прырода ў творах Я.Коласа адухоўленая, вечна жывая, боская. А чалавек – як пункт перакрыжавання стыхій прыродных і сацыяльных.

Паказ беларускай прыроды сёння набывае такое ж выключнае значэнне, як і адлюстраванне светапогляду чалавека. У пачатку XX стагоддзя ў многім яшчэ захоўвалася некранутая прырода, па сутнасці эталонны беларускі пейзаж. У нашым імкненні да ўпарадкавання роднай зямлі, якое актыўна праяўляецца ў апошнія гады, неабходна мець эталон-ідэал і імкнуцца да яго. А прырода заўсёды аддзячыць за дабрыню да яе. Акрамя таго, адкрываючы прыроду, мы адкрываем адначасова і чалавека – саміх сябе.

Бунто А.І., Каханавіцкая сярэдняя школа-сад

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]