Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Раздзел 2 беларусь у час сусветных войнаў і рэвалюцый (першая палова хх ст.)

§ 20. Грамадска-палітычная барацьба ў пачатку хх ст.

Успомніце. 1. Што такое рэвалюцыя? Чым вызначаецца характар рэвалюцыі? 2. Дзе і калі адбыліся буржуазныя рэвалюцыі? 2. Якія супярэчнасці існавалі ў расійскім грамадстве ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.? Чым яны былі выкліканы?

Узнікненне сацыялістычных і нацыянальна-дэмакратычных партый. Эканамічны крызіс 1900–1903 гг. і руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей расійскага грамадства і росту рэвалюцыйнай барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння сацыялістычных і нацыянальна-дэмакратычных партый.

Летам 1903 г. у Бруселі (потым у Лондане) адбыўся ІІ з’езд РСДРП (Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі). Ён прыняў праграму РСДРП, распрацаваную прыхільнікамі газеты “Іскра”. Бліжэйшай палітычнай задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, а сваёй канчатковай мэтай – пралетарскую рэвалюцыю, дыктатуру пралетарыяту і пабудову сацыялізму. Пры абмеркаванні статута РСДРП і выбарах у кіруючыя органы партыі адбыўся раскол. З гэтага часу рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі (лідэр – У.І. Ленін), а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі (лідэр – Л. Мартаў).

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў Р. Гершуні.

На рубяжы ХІХ–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. з нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі браты Іван і Антон Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі. Усе яны паходзілі з дробнапамеснай апалячанай беларускай шляхты.

На І з’ездзе БРГ ў 1903 г. была прынята праграма, у якой грамада называла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

Расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905–1907 гг. і рэвалюцыйны рух у Беларусі. У пачатку ХХ ст. у Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя.

Рэвалюцыйная сітуацыя – абставіны ў грамадстве, якія служаць паказчыкам спеласці сацыяльна-палітычных умоў для сацыяльнай рэвалюцыі. У.І. Ленін называў тры галоўныя прыкметы рэвалюцыйнай сітуацыі: «1) …Для надыходу рэвалюцыі звычайна бывае недастаткова, каб “нізы не хацелі”, а патрабуецца яшчэ, каб “вярхі не маглі” жыць па‑старому. 2) Абвастрэнне, вышэй звычайнага, галечы і няшчасцяў прыгнечаных класаў. 3) Значнае павышэнне, у сілу ўказаных прычын, актыўнасці мас…».

Расійская імперыя ішла даволі хуткімі тэмпамі па буржуазнаму шляху развіцця. Разам з тым адной з асаблівасцей гэтага развіцця з’яўлялася наяўнасць феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Сярод іх – царскае самадзяржаўе, памешчыцкае землеўладанне, сялянская абшчына і абшчыннае землеўладанне, паўпрыгонніцкія формы эксплуатацыі сялян (адпрацоўкі, натуральная аплата працы часткай ураджаю і г.д.), саслоўнае дзяленне грамадства і саслоўная няроўнасць, адсутнасць у грамадзян дэмакратычных правоў і свабод: свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, права выбіраць і быць выбраным, права на правядзенне мітынгаў, шэсцяў і дэманстрацый.

Феадальна-прыгонніцкія перажыткі стрымлівалі развіццё Расіі па буржуазнаму шляху. Таму галоўнымі мэтамі і задачамі расійскай рэвалюцыі з’яўлялася знішчэнне гэтых перажыткаў і стварэнне ўмоў для больш хуткага, свабоднага і бесперашкоднага развіцця капіталізму ў Расіі. Мэты і задачы, якія стаялі перад рэвалюцыяй, вызначылі яе буржуазны характар.

Аднак у параўнанні з англійскай (сярэдзіна ХVІІ ст.) ці французскай (канец ХVІІІ ст.) буржуазнымі рэвалюцыямі расійская рэвалюцыя адбывалася ў новых умовах, калі рабочы клас і буржуазія ўжо сфарміраваліся як асноўныя класы капіталістычнага грамадства. Сацыяльная база расійскай рэвалюцыі была больш шырокай: у ёй прынялі ўдзел не толькі сацыяльныя пласты феадальнага грамадства (сяляне, рамеснікі, гандляры), як гэта было ў Англіі і Францыі, але і рабочы клас і буржуазія, дэмакратычныя пласты ўсяго расійскага грамадства. Асноўны ўдар рэвалюцыя накіроўвала супраць тых, каму “жилося весело, вольготно на Руси” – дваранства, памешчыкаў, вышэйшых прадстаўнікоў чыноўніцтва і арміі, буйнай манархічна настроенай буржуазіі. Звяржэнне самадзяржаўя і правядзенне новых буржуазных рэформ забяспечыла б больш хуткае і бесперашкоднае развіццё капіталізму ў Расійскай дзяржаве.

Па сацыяльнай базе (дэмакратычныя пласты расійскага грамадства), а таксама па формах барацьбы (палітычная стачка, узброенае паўстанне) расійская рэвалюцыя была дэмакратычнай. Таму рэвалюцыя 1905–1907 гг. у гістарыяграфіі называецца буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй.

9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да цара з просьбай палепшыць становішча народа. Гэтая падзея выклікала магутную хвалю пратэсту. Стачкі, дэманстрацыі і мітынгі рабочых пракаціліся па ўсей краіне. Іх размах сведчыў аб тым, што ў Расіі пачалася буржуазна-дэмакратычнвая рэвалюцыя.

Напярэдадні і ў ходзе рэвалюцыі сфарміраваліся тры грамадска-палітычныя лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны. Іх сацыяльную базу і асноўныя палітычныя мэты характарызуе прыведзеная ніжэй табліца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]