Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vusnyya_vykazvanni.doc
Скачиваний:
246
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
629.76 Кб
Скачать

Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,

Каб лепей скрыдлы разглядзець:

Ударыўшы, памне іх сець,

І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!

М.Багдановіч

Матылёк і сетка. Свабода і няволя. Пасля слоў М.Багдановіча мне чамусьці падумалася, што паэт меў на ўвазе мастака і мастацтва. Пра сутнасць сапраўднага мастацтва, пра незайздросную долю таленавітага, але непадкупнага народнага мастака ў беларускай літаратуры пісалася неаднойчы. Яскравы вобраз скрыпача Сымонкі стварыў Якуб Колас у паэме “Сымон-музыка”. У творы Я.Колас намаляваў вобраз мастака, цесна звязанага з народным жыццём. Узлёту творчай думкі, фантазіі, таленту – усяму гэтаму даў крылы народ. Гусляр Янкі Купалы (паэма “Курган”) – незабыўны вобраз-сімвал сапраўднага абранніка Муз, непадкупнага, нязломнага, гордага. Максім Танк у паэме “Янук Сяліба” намаляваў даволі выразную постаць палескага музыкі Куліка, які не захацеў ісці нават у рай – яму радней і мілей звычайнае зямное існаванне: бавіць час у карчме, цешыць сваёй музыкаю іншых, іграць на хрэсьбінах і вяселлях. Што да Люцыяна Таполі з аднайменнай паэмы Максіма Танка , то гэты вобраз, нягледзячы на фальклорныя і літаратурныя вытокі, надзвычай арыгінальны, і на ім я хацела б спыніцца падрабязней. Я думаю, што ў гэтым вобразе ў значнай ступені ўвасобілася разуменне самім М.Танкам сацыяльнай, нацыянальнай і эстэтычнай сутнасці мастацтва. Праблемы гэтыя заўсёды хвалявалі паэта. Але асабліва востра паўсталі яны ў першыя пасляваенныя гады, калі ён , былы заходнебеларускі паэт-рамантык, упершыню сутыкнуўся з тагачаснай савецкай рэчаіснасцю, у прыватнасці, з дыктатам у мастацтве метаду сацыялістычнага рэалізму. Гэты метад, як мы сёння ведаем, у значнай ступені скоўваў творчую ініцыятыву мастакоў, не даваў ім мажлівасці цалкам раскрыць своеасаблівасць таленту, падначальваў іх творчасць вырашэнню вузкіх партыйных задач. У паэме “Люцыян Таполя” Максім Танк выявіў не толькі сваё разуменне сутнасці мастацтва ўвогуле. Але адначасова – і свае адносіны да самога метаду. Ён ніколі не пагаджаўся з прыніжэннем, а то і ігнараваннем нацыянальнай і выразна індывідуальнай сутнасці мастацтва ў творах, напісаных гэтым метадам. Гэтую сваю пазіцыю паэт выявіў у вобразе Люцыяна Таполі, мастака не толькі выразна сацыяльнага, але і нацыянальнага, пра што сведчыць нават само яго імя і прозвішча. У вобразах святых, якія ствараў Таполя, пазнаваліся мясцовыя беларускія сяляне, і гэта – нацыянальнае, індывідуальнае- якраз і выклікала найбольшы гнеў біскупа Сямашкі, вобраз якога таксама паказальны. Думаецца , тут не выпадковае супадзенне прозвішчаў - персанажа паэмы і рэальнага епіскапа Сямашкі, які па загадзе цара Мікалая І , правёў у Беларусі скасаванне царкоўнай уніі. Менавіта уніяцкае мастацтва дапускала ў царкоўным жывапісе і архітэктуры наяўнасць мясцовых асаблівасцей. Малюючы рэзка адмоўны вобраз біскупа Сямашкі, Максім Танк з дапамогай празрыстай алюзіі (намёк на агульнавядомы факт гістарычнага ці бытавога характару) -выступіў супраць безнацыянальнага мастацтва.

І яшчэ на адно хацелася б звярнуць увагу. Вобразы мастакоў у Янкі Купалы і Якуба Коласа – пры ўсёй іх несумненнай станоўчасці – пазбаўлены такой рысы, як знаходлівасць, дасціпнасць у вырашэнні пастаўленай мэты. Люцыян Таполя мог бы праглынуць крыўду, прычыненую яму біскупам, і , як Сымон-музыка, пайсці “пяснярскай каляінай” у іншае месца цешыць мастацтвам людзей. Альбо, нібы той купалаўскі Гусляр, мог не паслухацца біскупа і не знішчыць свае тварэнні, хоць бы за гэта яму пагражала нават смерць. Ён жа пайшоў не напралом, а, прымяніўшы знаходлівасць, здолеў не толькі пакінуць “ след свайго жыцця”, выявіць сябе як мастак, але і пакараць свайго крыўдзіцеля. Менавіта такім дасціпным быў і сам Максім Танк, які нават у падцэнзурным савецкім друку змог выказаць шэраг думак, што ў той час адкрыта выказаць было нельга.

Гаворачы пра падцэнзурны савецкі друк, успамінаюцца радкі з паэмы “Сымон-музыка” Якуба Коласа:

Колькі талентаў звялося,

Колькі іх і дзе ляжыць

Невядомых, непрызнаных,

Неаплаканых нікім…

Задумваючы і пішучы паэму, Якуб Колас не мог не прыгадваць выдатных пісьменнікаў, якія не маглі разгарнуць на ўсю веліч свае таленты альбо якія не маглі з-за сацыяльных умоў прынесці той плён, на які яны былі здольны. З далёкіх часоў дайшло да нас прозвішча Паўлюка Багрыма і яго адзіны верш. Рана скончыў жыццё таленавіты беларускі крытык і празаік Сяргей Палуян. Катарга падарвала здароўе выдатнага паэта Алеся Гаруна. А калі прадоўжыць пералік у часе, колькі мы прыгадаем прозвішчаў пісьменнікаў , знішчаных сталінскім тэрорам. Тут ужо лік ідзе на сотні. Яны былі закатаваны па выдуманых фальшывых абвінавачваннях, і аплакаць іх маглі хіба толькі ўпотай, каб не абвінавацілі ў сувязях з ворагамі народа. Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Валера Маракоў, Тодар Кляшторны, Юлій Таўбін…Спіс гэты можна прадоўжыць, бо існуе вядомы гістарычны факт: з 1930 па 1939 год было рэпрэсавана не менш 300 пісьменнікаў. І не выключана, што сярод тых, каму чэкісты пасылалі кулю ў патыліцу ці адпраўлялі на немінучую смерць у Сібір, былі мастацкія геніі, якія б праславілі беларускую культуру на ўвесь свет.

Бунто Алена Іванаўна, Каханавіцкая сярэдняя школа-сад

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]