Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3,9,13,14,10.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
76.29 Кб
Скачать

3) Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў "Белая Русь" і "Чорная Русь".

У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на тон падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў — часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь — частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рус-кай мовы. Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі Я.Карскага па беларускай мове. У пачатку XX ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі(выдаў першую кароткую ГБ у Вільні ў 1910). Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. Я.Карскі, У.Пічэта, М. Доўнар-запольскі стварылі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкую канцэпцыю. Аднак канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся. Асаблівую папулярнасць набыла балцкая (В.Сядоў) тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам — балтамі, прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю (на тэрыторыі КР узнікла старажытнаруская народнасць, якая потым распалася на бел, укр і руск). Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Яны поўнасцю адмаўляюць сам факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на яе аснове беларусаў, украінцаў і рускіх. Згодна са сцвярджэннямі М.Ермаловіча, ніякай старажытнарускай народнасці не існавала. А калі гэта так, дык і не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - рускую, украінскую і беларускую. У сувязі з такімі развагамі ўзнікае і яшчэ адно пытанне: калі не было агульнарускай народнасці, як тады, на думку аўтараў гэтай канцэпцыі, адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага этнасаў, а потым і адпаведных народнасцей. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі — цюркскага, беларускі — балцкага. Вось такая канцэпцыя фарміравання беларускага этнасу, якой прытрымліваецца М.Ермаловіч. Трэба дадаць, што яна знаходзіць сабе прыхільнікаў і сярод іншых гісторыкаў. Яе, вядома, нельга прыняць цалкам, але нельга і адхіліць, таму што ідзе навуковы пошук і розныя пункты погляду маюць права на жыццё. Як вынікае з вышэйадзначанага, паводле тэарэтычнага падыходу кан-цэпцыі паходжання, беларусаў можна падзяліць на дзве групы. Пер-шую складаюць погляды вучоных на беларускі этнагенез як на спрош-чаную эвалюцыю, другую - погляды даследчыкаў, якія тлумачаць паходжанне беларускага народа выключна міграцыяй славян на тэры-торыю сучаснай Беларусі і змешваннем іх з мясцовым даславянскім насельніцтвам. У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрошчанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе... у канцы Х – пачатку XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. 3 трансфармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнасцей у агульнаславянскую, іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. "Белая Русь". У розныя часы назву тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыхароў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні: назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаўсюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін). Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, — Белай Руссю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя — хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з найважнейшых рыс беларускага этнасу.

9) Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі Сярод мноства фактараў, якія садзейнічалі ўзнікненню ВКЛ, можна выдзеліць наступныя:1. Развіццё сельска-гаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў. Усё гэта спрыяла ўзбагачэнню мясцовай эліты, якая і стала ініцыятарам утварэння новай дзяржавы, каб абараніць сваю маёмасць і статус 2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. У самім саслоўі феадалаў таксама абвастрылася барацьба за панаванне. Усё гэта выклікала грамадскую патрэбу ва ўтварэнні дзяржавы, якая б заканадаўча абмежавала грамадска небяспечныя разбуральныя працэсы, якія праяўляліся ў знішчэнні людзей і матэрыяльных каштоўнасцей. 3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Такая небяспека зыходзіла найперш ад мангола-татараў і крыжакоў, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў. Існуюць тры найбольш акрэсленыя канцэпцыі працэсу ўтварэння ВКЛ. Першая з іх умоўна называецца традыцыйнай (“літоўскай”) канцэпцыяй. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што літоўскія князі заваявалі беларускія землі, падпарадкавалі іх сабе, скарыстаўшыся аслабленнем Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем. І толькі вялікі рускі народ у другой палове XVIII ст. вызваліў беларусаў з-пад ярма чужынцаў. Другой з’яўляецца так званая новая (“беларуская”) канцэпцыя, найбольш поўна абгрунтаваная М. Ермаловічам у кнізе “ Па слядах аднаго міфа” (1989). Ён пісаў, што гістарычныя крыніцы не пацвярджаюць літоўскага заваявання беларускіх зямель, а, наадварот, сведчаць аб заваяванні сучасных літоўскіх зямель Новагародскім княствам. На думку М. Ермаловіча, значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з’яўляецца атаясамліванне сучаснай тэрыторыі Літвы з летапіснай Літвой, якая, як даказваў М. Ермаловіч, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам і паміж Слонімам і Маладзечна. Такім чынам, з пункту гледжання прыхільнікаў новай канцэпцыі, ВКЛ склалася перш за ўсё як беларуская дзяржава. Трэцяя “цэнтрысцкая” канцэпцыя імкнецца пераадолець крайнасці іншых канцэпцый. Яе прыхільнікі сцвярджаюць, што ВКЛ на розных этапах свайго існавання было дзяржавай, у якой дамінавалі розныя этнічныя прыярытэты. Працяглы час (сярэдзіна ХІІІ – сярэдзіна ХV стст.) яно было літоўска- беларускай дзяржавай, у якой літоўскае палітычнае лідэрства ўраўнаважвалася беларускай палітычнай арганізацыяй. З сярэдзіны ХV ст. і ў ХVI ст. ВКЛ існавала як беларуска-літоўская дзяржава, дамінантай у якой быў беларускі пачатак. Калектыў аўтараў кафедры гуманітарных дысцыплін БДУІР прытрымліваецца пункту гледжання на ВКЛ як на поліэтнічную дзяржаву чатырох асноўных народаў – беларускага, літоўскага, украінскага і рускага, дзе славяне займалі 11/12 тэрыторыі і складалі 80% насельніцтва краіны. Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Працэс утварэння ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў, у некаторых выпадках – шляхам захопу. Працэс фарміравання новай дзяржавы пачаўся з узвышэння Новагародскага княства, якое прыпала на сярэдзіну ХІІІ ст., і быў звязаны з імем князя Міндоўга. Заслуга яго заключаецца ў тым, што пры ім з разрозненых літоўскіх плямён і беларускіх княстваў пачалося станаўленне дзяржавы на новай аснове – ВКЛ, бо менавіта Міндоўг аб’яднаў Новагародскае княства з часткай балцкіх зямель. Першай сталіцай княства стаў Новагародак. Але Міндоўг сустрэў супраціўленне старой знаці, якая забіла вялікага князя і яго двух сыноў у 1263 г. Далейшы тэрытарыяльны рост дзяржавы расцягнуўся больш, чым на стагоддзе. Полацкае княства трапіла пад уплыў Літвы ў сярэдзіне ХІІІ ст., калі ў Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл. У канцы ХІІІ ст. пры вялікім князю Віцені быў пакладзены пачатак далучэнню Жамойці і канчаткова далучана Полацкае княства. Жамойць жа была канчаткова далучана толькі у першай палове XV ст. Пры вялікім князю Гедыміне (1316 – 1341) у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, Берасцейская, Турава-Пінская землі і Мінскае княства. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Пры вялікім князю Альгердзе (1345 – 1377) было цалкам далучана Беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 г. Альгерд разбіў татар у бітве на р. Сінія Воды і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі. Пры вялікім князю Вітаўце (1392 – 1430) у 1404 г. да ВКЛ было далучана Смаленскае княства, быў ўстаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі. У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці і займала найбольшую тэрыторыю.

10) Барацьба федэралісцкіх і цэнтралісцкіх пачаткаў ва ўнутрыпалітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Палітычныя крызісы 1341, 1377, 1381 гадоў.

Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада не раз апынялася ў палітычным крызісе.На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць.ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла складалася з паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Пасля смерці Гедыміна ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.Узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі.Прывесці палітыку – да цэнтралізацыі спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі. Скончылася гэта дзяржаўным пераваротам. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту. Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда.На вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы. Але задача ускладнялася некаторымі абставінамі. У 1381 г. Ягайла захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы, трэці, палітычны крызіс. Праз год, узяты ў палон Ягайлам, Кейстут быў задушаны ў цямніцы Крэўскага замка..Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы.Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу. У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху.На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ. Пасля паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ.