- •Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Навуковы стыль
- •Рэферат як сродак каспрэсіі навуковага тэксту
- •Анатацыя як сродак кампрэсіі навуковага тэксту
- •Структура і правілы афармлення навуковага рэзюмэ
- •Тэзісы як сродак кампрэсіі навуковай інфармацыі
- •Тыпы канспектаў і патрабаванні да іх афармлення
- •Ііі. Літаратура для самападрыхтоўкі:
- •Назва рэферата
УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі ўніверсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.
МетадычнАЯ РАСПРАЦОЎКА для студэнтаў № 10
для правядзення заняткаў
на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта
Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Навуковы стыль
75 хвілін
І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:
-
Прычыны разгортвання і кампрэсіі навуковага тэксту.
-
Шляхі і спосабы сціскання навуковай інфармацыі.
-
Паняцце рэферата і яго разнавіднасцей.
-
Правілы афармлення рэферата.
-
Паняцце анатацыі і асаблівасцей працэсу анатаання.
-
Правілы афармлення разгорнутай анатацыі.
-
Правілы афармлення кароткай анатацыі.
-
Адрозненні паміж рэфераваннем і анатаваннем.
-
Структура і правілы афармлення навуковага рэзюмэ.
-
Паняцце тэзісаў і іх разнавіднасцей.
-
Структура тэзісаў.
-
Паняцце канспекта і яго відаў.
-
Правілы напісання канспектаў.
ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ
Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
Закон эканоміі, які дзейнічае ў незлічонай колькасці інфармацыі, патрабуе ад чытача пры аналізе навуковых твораў выпрацоўкі ўмення заўважаць істотнае, галоўнае, асноўнае ў навуковым тэксце і апускаць другаснае, менш важнае. Праца над навуковым тэкстам прымушае таксама заўважыць пазіцыю аўтара, вучонага па пэўных пытаннях, праблемах.
Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі навуковага матэрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мовазнаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэксту:
1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце;
2) захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме.
Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення частак тэксту. Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры напісанні рэфератаў, анатацый навуковых прац, складання тэзісаў і канспекта, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, раздзелах ці заключэннях навуковых прац.
Найбольш выкарыстальным шляхам сціскання інфармацыі пры апрацоўцы навуковага тэксту з’яўляеца рэфератыўнае чытанне. Рэфератыўны від чытання прадугледжвае сэнсавы аналіз выказванняў:
-
падзел на тэму і асноўную думку;
-
выдзяленне ключавых фрагментаў (найбольш інфарматыўных элементаў тэксту: асобных слоў, словазлучэнняў або цэлых сказаў).
Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – адбываецца пры дапамозе прыёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння. Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту элементаў, якія паўтараюцца (напрыклад, выказнікаў у складаных ска-
зах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце; дублетных слоў (змешчаных у дужках); спасылак на мaлюнкі, графікі і інш.). Сумяшчэнне навуковай інфармацыі дасягаецца шляхам параўнання навуковых фактаў. Прыём замяшчэння – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых злементаў.
Асноўная памылка шляху захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – залішняя інфармацыя. Найбольш тыповымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі.
Варта адзначыць, што, працуючы над навуковым тэкстам, чытачу часта даводзіцца карыстацца разнастайнымі прыёмамі кампрэсіі тэксту адначасова.
Працэс кампрэсіі навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта ў асноўным працэс складання рэферата, анатацыі, навуковага рэзюмэ, тэзісаў, канспекта.