Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№15.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
104.45 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў № 15

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Культура прафесійнага маўлення

75 Хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Паняцце камунікацыі і яе сістэм.

  2. Мова і маўленне.

  3. Правільнасць маўлення і нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

  4. Дакладнасць маўлення і лінгвістычныя ўмовы яе забеспячэння.

  5. Стылістычная дакладнасць моўных сродкаў.

  6. Лагічнасць маўлення. Сувязь лагічнасці маўлення з дакладнасцю.

  7. Лагічныя памылкі.

  8. Дарэчнасць маўлення і яе разнавіднасці.

  9. Дарэчнасць маўлення як адно з патрабаванняў стылістыкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ

1. Мова і маўленне

Спакон вякоў самай распаўсюджанай формай інфармацыі з’яўляецца вербальная (слоўная) форма ў выглядзе вуснага ці пісьмовага маўлення. Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы атрымалі назву камунікацыі, а сукупнасць усіх сродкаў, прызначаных для ажыццяўлення гэтых мэт называецца сродкамі або сістэмамі камунікацыі. Умоўна можна падзяліць усе сістэмы (сродкі) камунікацыі на дзве групы:

  1. сістэма масавай камунікацыі – радыё, тэлебачанне, друк і інш. і сістэма камунікацыі паміж асобамі (індывідамі) – тэлефон, тэлеграф, перапіска, гутаркі, экзамены і інш. Працэс інфармацыі і моўныя зносіны людзей адбываецца праз асноўная віды маўленчай дзейнасці – гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо;

  2. тэхнічныя сродкі абмену інфармацыяй з’яўляюцца дапаможнымі да асноўных, бо служаць толькі дзеля павелічэння і пашырэння зоны дзеяння вербальных форм інфармацыі.

Сучасная беларуская мова – адна з асноўных форм існавання беларускай нацыянальнай культуры. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах вусных і пісьмовых зносін, таму выступае ў форме вуснага і пісьмовага маўлення. Адрозніваюць гэтыя формы на ўсіх узроўнях – фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным, фразеалагічным, лексічным і стылістычным. Культура мовы (маўлення) – гэта найперш валоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнй мовы, а таксама ўменне выкарыстоўваць разнастайныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення.

Увогуле, тэрміны “мова” і “маўленне” часцей за ўсё падаюцца ў нашым мовазнаўстве як тоесныя. Аднак паміж мовай і маўленнем ёсць пэўныя адрозненні:

  • мова – гэта сістэма знакаў, якія абазначаюць рэчаіснасць, маўленне – спосаб перадачы думкі праз мову;

  • мова – з’ява калектыўная, а маўленне можа быць індывідуальным, унутранным, знешнім і інш.;

  • маўленне – гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць і інш.

У паляпшэнні камунікатыўнай функцыі мовы актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, выразнасць і багацце (разнастайнасць).

2. Правільнасць маўлення

Маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні агульнапрынятых, агульнаабавязковых літаратурных норм і само яно як звязная мова адпавядае ўсім законам сучаснай беларускай мовы.

Беларуская мова адрозніваецца, напрыклад, ад дыялектычнай мовы, прастамоўя ўзаконенымі нормамі. Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы.

Арфаэпічныя нормы – гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, правілы вамаўленняў гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле норм сучаснай беларускай арфаэпіі, вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад націскам, а зычныя – перад галоснымі і санорнымі, г. зн. калі яны знаходзяцца ў моцнай пазіцыі і на іх мала ўздзейнічаюць суседнія гукі як унутры слоў, так і на іхняй мяжы. У іншых выпадках не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечна беларускіх словах о, э не пад націскам заўсёды пераходзяць у а, у пасля галосных пераходзіць у ў, пры змякчэнні д і т відазмяняюцца ў дз і ц і інш. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы.

Вымаўленне некаторых зычных і іх спалучэнняў надзвычай цесна звязана з фізіялогіяй гукаў беларускай мовы, з работай органаў маўлення беларусаў:

  • шыпячыя ж, ш, дж, ч, р не могуць вымаўляцца мякка, й – цвёрда, а дж і дз – як два гукі;

  • г фрыкатыўны, або шчылінны; выбуховым ён бывае толькі у запазычаных словах тыпу гуз, гузік, , гонта, ганак, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгауз;

  • б, п, м, в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі; яны не могуць быць падоўжанымі;

  • асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя г, к, х;

  • зычныя з, с, н, л, дз, ц, ж, ш, ч у становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаныя (сучча, прыволле, узбярэжжа, льецца).

З XI да XVI ст. беларуская мова набыла такія спецыфічныя рысы ў арфаэпіі, як поўнагалоссе, прыстаўныя і ўстаўныя галосныя, чаргаванне галосных і зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных, выпадзенне і сцвярджэнне зычных.

Акцэнталагічныя нормы – гэта сістэма націску ў сучаснай беларускай мове. Пры яго дапамозе адрозніваюць розныя словы і словаформы ў межах адной часціны мовы і розных часцін мовы. Асобнае месца адводзіцца лагічнаму націску як інтанацыйнаму выдзяленню важнага ў сэнсавых адносінах слова з мэтай сканцэнтраваць на ім увагу (ба´цькі – бацькі´).

Арфаграфічныя нормы – гэта правілы перадачы гукаў і іх спалучэнняў, увогуле вуснай мовы на пісьме, пры дапамозе сродкаў пісьмовага маўлення. Арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы рэгулююць такія правілы, як правапіс галосных, зычных, мяккага знака і апострафа, правілы злітнага і паўзлітнага напісання, правілы пераносу слоў, ужыванне вялікай літары і ўмоўных скарачэнняў.

Словаўтваральныя нормы патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя чаткі (карані і афіксы), а таксама веданне спосабаў і законай беларускай мовы, паводле якіх утвараюцца новыя словы. Асноўныя аб’екты словаўтварэння – гэта словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы, інтэрфіксы і постфіксы, словаўтваральныя асновы і спосабы словаўтварэння.

Марфалагічныя нормы – гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы. Яны цесна звязаны з сінтаксічнымі нормамі – правіламі пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Таму большасць даследчыкаў беларускай мовы разглядаюць марфалагічныя і сінтаксічныя нормы ў сукупнасці і называюць іх граматычнымі, бо вызначаюць ужыванне словаформ і словаспалучэнняў у словазлучэннях і сказах. У звязнай мове кожная граматычная форма спалучаецца з іншымі словаформамі ці асобнымі словамі паводле правіл сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях і сказах праз канчаткі, прыназоўнікі і злучнікі, парадак слоў у цеснай сувязі з інтанацыяй.

Сінтаксічныя нормы звязаны з правільнасцю будовы словазлучэнняў і сказаў. Сінтаксічныя нормы рэгулююць спалучэнне моўных адзінак у словазлучэннях і сказах. У словазлучэннях, напрыклад выяўляюцца спецыфічныя нацыянальныя рысы: прабачце мне (бел.) – извините меня (рус.), больш за дзесяць гадоў (бел.) – более десяти лет (рус.), дом на пяць паверхаў (бел.) – дом в пять этажей (рус.).

Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тыксце. Дзесяць знакаў прыпынку, а таксама спалучэнне некаторых з іх даюць магчымасць расчляніць пісьмовае маўленне на сэнсава граматычныя адрэзкі дзеля правільнага ўспрымання асобнага выказвання ці суцэльнага тэксту.

Лексічныя нормы замацаваны ў тлумачальных слоўніках, а таксама падручніках і дапаможніках па беларускай мове. Слова павінна быць агульнавядомым, агульназразумелым і ўжывацца з пэўным значэннем. Нарматыўнае слова павінна адпавядаць унутранным законам беларускай мовы, яе сістэмы і структуры. Лексічныя нормы хутчэй за іншыя архаізуюцца з цягам часу, адлюстроўваючы рухомасць жывой, гутарковай мовы розных сфер і пластоў нашага грамадства. Аднак лексічныя нормы беларускай мовы – гэта адлюстраванне гістарычных заканамернасцей развіцця нашай нацыянальнай мовы, якія замацаваліся ў лепшых узорах літаратуры і якія пастаянна выкарыстоўваюцца адукаванай часткай нашага грамадства.

Важнай адзнакай правільнасці маўлення з’яўляецца захаванне агульнапрынятай лексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці слоў, г.зн. уласцівасць іх утвараць устойлівыя і свабодныя словазлучэнні або складаныя і састаўныя назвы пэўных паняццеў. Вялікая ўвага ўдзяляецца ўзаемадзеянню двух ці больш словазлучэнняў, у выніку чаго нараджаецца новае.

Фразеалагічныя нормы патрабуюць аднатыпнага і раўнацэннага ўжывання фразеалагізмаў, прынятага ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленага ім як правільнае і ўзорнае. Гэта правільнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць яе прымянення з захаваннем спецыфічных уласцівасцей: своеасаблівай арфаграфіі, пунктуацыі, акцэнтуацыі, спалучальнасці кампанентаў і г.д.

Стылістычныя нормы рэгулююць ужыванне моўных сродкаў з функцыянальна-стылістычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, а таксама нейтральных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання, умовамі маўленчых зносін і г.д. Валодаці стылістычнымі нормамі – г.зн. умець правільна ствараць той ці іншы тэкст, прытрымліваючыся пэўных заканамернасцей адбору і арганізацыі маўленчых сродкаў у функцыянальных стылях, а таксама адзінства дадзенага функцыянальнага стылю.

  1. Дакладнасць маўлення

Дакладнасць маўлення – гэта адэкватнасць думкі прадмету рэчаіснасці ці яго паняццю. Дакладнасць маўлення – гэта адна з асноўных камунікатыўных якасцей, якая патрабуе выкарыстання адзінак мовы ў тых значэннях, якія замацаваны моўнай практыкай грамадства, напрыклад, у слоўніках, граматыках.

Дадзеная камунікатыўная якасць вельмі цесна пераплятаецца з правільнасцю маўлення, асабліва з такімі яе нормамі, як лексічныя істылістычныя. Маўленне любога стылю лічыцца дакладным, калі яго адзінкі (словы, паняцці, тэрміны, фразеалагізмы) ужыты з уласцівымі ім значэннямі. Тэкст павінен быць выкладзены такім чынам, каб чытач або слухач успрыняў правільную, канкрэтную, нескажоную інфармацыю, ьтаму што недакладнае разуменне аднаго з паняццяў пацягне за сабой няправільнае ўспрыняцце ўсяго выказвання.

Даўно даказана, што лінгвістычнымі ўмовамі забеспячэння дакладнасці маўлення з’яўляюцца тры фактары:

1) веданне сінанімічных магчымасцей мовы; умелы выбар з сінанімічнага рада неабходнай моўнай адзінкі забяспечвае дакладнасць маўлення;

2) веданне шматзначнасці слова, словазлучэння, сказа; умелае размежаванне полісеміі забяспечвае дакладнасць маўлення;

3) веданне аманіміі; уменне размяжоўваць амонімы;

4) веданне параніміі.

Сінонімы выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а некаторыя ў навуковым і афіцыйным маўленні сталі нават своеасаблівымі моўнымі штампамі і трафарэтамі. Своеасаблівымі сінонімамі з’яўляюцца эўфеізмы – культурныя словы і выразы, якія ужываюцца замест грубаватых.

Са шматзначнасцю і аманіміяй слоў патрэбна абыходзіцца вельмі далікатна і асцярожна. І па сёнешні дзень можна сустрэць шмат у якіх газетах такія мнагазначныя і аманімічныя загалоўкі (дакладней, двухсэнсавыя), заснаваныя на недаглядах як аўтараў, так і рэдактараў. І шматзначнасць, і аманімію трэба адрозніваць ад параніміі і паранамазіі. Паранімія – гэта ўласцівасць беларускіх слоў быць блізкімі па будове і гучанню, але рознымі і далёкімі па значэнні, г.зн. паронімамі. Паранамазія – гэта свядомае, стылістычнае збліжэнне сэнсава і структурна розных слоў, што маюць знешняе гукавое падабенства.

У вусным маўленні з’явы аманіміі, параніміі, паранамазіі выкарыстоўваюцца часцей за ўсё ў сатырычна-каламбурным плане. Аднак бываюць нярэдкія выпадкі блытання значэнняў слоў-амонімаў і слоў-паронімаў, асабліва ў штодзённых гутарках і, галоўным чынам, людзьмі, што не клапоцяцца пра культуру свайго маўлення.

Дакладнасць маўлення як камунікатыўная якасць у першую чаргу ўласціва навуковаму і афіцыйна-справавому стылям, таму што тут пераважаюць адназначныя словы і выразы, устойлівыя звароты, стандартныя сродкі. Такія кніжныя стылі, як навуковы і афіцыйна-справавы, не дапускаюць парушэння стандартнай структуры ва ўжыванні сінтаксічных канструкцый, азначэнняў, правілаў і т. п. Напрыклад, асцярожнасць трэба праяўляць, ужываючы мнагазначныя паняцці тыпу гліняны і гліністы, балотны і балоцісты, дзелавы і дзелавіты, канструктыўны і канструкцыйны. Дакладнасць патрабуе рэзка размяжоўваць сінанімічныя паняцці, сачыць за іх спалучэннем з іншымі часцінамі мовы: якасці ці ўласцівасці, рухомасць ці рух, выкарыстоўваць ці прымяняць.

Дакладнасць навуковага (навукова-тэхнічнага, навукова-інфармацыйнага) тэксту дасягаецца не толькі за кошт канкрэтнага словаўжывання, але і за кошт такіх рыс, як дакладнасць разлікаў (у матэматыцы, фізіцы), формул, параметраў, навуковых фактаў і г. д. Парушаючы дакладнасць, нельга беспамылкова выканаць чарцёж, рашыць ураўненне, перадаць гістарычныя ці філасофскія факты. Дакладнасць маўлення — одно з цэнтральных паняццяў навуковага маўлення, якому ўласціва строгасць і лексічная дасканаласць.

Нельга абыходзіцца без дакладнасці і ў публіцыстычным стылі, таму што тут у цэнтры ўвагі знаходзяцца факты, навіны паўсядзённага жыцця, паведамленні, адкрыцці, здарэнні, а скажэнне падобнай інфармацыі вядзе да змянення дадзеных, недаверу грамадскасці да тых ці іншых сродкаў масавай камунікацыі.

Дакладнасць можна выявіць і ў мастацкім стылі. Хаця тут і пераважае аўтарскі вымысел, але ў аснову мноства мастацкіх твораў пакладзены дакладныя гістарычныя факты, літаратурнымі героямі могуць быць канкрэтныя гістарычныя асобы.

У гутарковым стылі такая камунікатыўная якасць, як дакладнасць, таксама не перашкаджае, а наадварот уносіць у гутарку канкрэтнасць, канструктыўнасць, сцісласць. Для перадачы паўсядзённых навін, пачуццяў, звестак лепш карыстацца дасканалай і лаканічнай мовай.

Дакладнасць тэксту ў любым стылі заключаецца ў тым, каб моўны матэрыял быў выказаны і правільна, і канкрэтна, і лаканічна. Парушаючы дакладнасць, мы можам парушыць і іншыя камунікатыўныя якасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]