Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№10.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
128 Кб
Скачать

Структура і правілы афармлення навуковага рэзюмэ

Рэзюме – кароткае выкладанне сутнасці напісанага, сказанага ці прачытанага; кароткі вывад, падагульняючы вынік.

Мэта рэзюме – распаўсюджанне і выкарыстанне інфармацыі аб выкананай рабоце.

Структура рэзюме:

1. Загаловак.

Падаецца слова “Рэзюме”, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, па якой складаецца рэзюме.

2. Ключавыя словы.

Ключавыя словы (да 15 слоў) падаюцца ў Н.скл. Друкуюцца ў радок праз коску.

3. Тэкст рэзюме павінен адлюстроўваць:

- аб’ект і прадмет даследавання;

- мэту працы;

- метад даследавання;

- апаратуру;

- атрыманыя вынікі і іх навізну;

- ступень выкарыстання ці рэкамендацыі па выкарыстанні;

- галіну прымянення.

Калі работа, па якой складаецца рэзюме, не ўтрымлівае звестак па якой-небудзь структурнай частцы рэзюме, то ў рэзюме адлюстроўваюць часткі (якія засталіся), захоўваючы паслядоўнасць выкладу.

Выкладанне матэрыялу ў рэзюме павінна быць кароткім і дакладным.

Неабходна карыстацца лексікай, сінтаксічнымі канструкцыямі, характэрнымі мове навуковага стылю.

Тэзісы як сродак кампрэсіі навуковай інфармацыі

Тэзаванне - адзін з відаў вылучэння асноўнай інфармацыі тэксту-крыніцы з яе наступным перакладам у вызначаную моўную форму. Скарачэнне пры тэзаванні адбываецца з улікам праблематыкі тэкстаў, гэта значыць аўтарскай ацэнкі інфармацыі і дае выклад, раздзелены на асобныя палажэнні-тэзісы.

Тэзісы - каротка сфармуляваныя асноўныя палажэнні даклада, навуковага артыкула. Па змешчаным у іх матэрыяле і па змесце тэзісы могуць быць як першасным, арыгінальным навуковым творам, так і другасным тэкстам, падобным да анатацыі, рэферата, канспекта. Арыгінальныя тэзісы з'яўляюцца сціснутым адлюстраваннем уласнага даклада, артыкула аўтара. Другасныя тэзісы ствараюцца на аснове першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару. У тэзісах лагічна і каротка выкладаецца дадзеная тэма. Кожны тэзіс, што складае асобны абзац, асвятляе асобную мікратэму. Калі план толькі называе пытанні, якія павінны быць разгледжаны, то тэзісы павінны раскрываць рашэнне гэтых пытанняў.

Часцей за ўсё тэзісы суправаджаюць выступленні навукоўцы на канферэнцыі. Іх мэта – дапамагчы ўдзельнікам канферэнцыі лепш зразумець змест даследавання, ацаніць навуковасць і дакладнасць атрыманых вынікаў. Трэба мець на ўвазе, што тэзісы і само выступленне – гэта не адно і тое ж. Выступленне павінна быць падрыхтавана ў адпаведнасці з асаблівасцямі ўспрыняцця вуснага маўлення, а тэзісы – гэта прадукт пісьмовага маўлення, аснова, структура будачага дакладу.

Назва тэзісаў павінна цалкам адпавядаць іх зместу. Яна можа паўтараць загаловак навуковай работы, а можа і адрознівацца ад яе, напрыклад, калі ў тэзісах адлюстравана чатска праведзенага даследавання. Тэзісы павінны ўключаць адказ на тры пытанні: што вывучалася? (пастаноўка праблемы, кароткае яе абгрунтаванне, тэарэтычнае і практычнае значэнне); як вывучалася? (апісанне збору і апрацоўкі дадзеных, спосабаў пошуку і крітэрыяў адбору літаратуры, на аснове якой падрыхтавана работа); якія вынікі былі атрыманы? (асноўныя вывады).

Тэзісы, у параўнанні з іншымі запісамі, дазваляюць абагульніць вывучаны матэрыял, выразіць яго сутнасць у кароткіх фармулёўках, даюць магчымасць больш актыўна разабрацца ў змесце праблемы. Працэс складання тэзісаў дазваляе прадумаць, вывучыць пытанне, выкарыстоўваючы некалькі крыніц. Вельмі важным з’яўляецца і тое, што тэзісы дапамагаюць скласці даклад, выразна прадстаўляючы асноўны пункт погляду аўтара. Тэзісы каштоўныя для крытычнага аналізу кнігі, артыкула ці даклада, паколькі палягчаюць магчымасць супрацьпаставіць уласныя думкі перакананням іншых даследчыкаў.

Іншым разам пра тэзісы ідзе размова ў двух сэнсах: як від і спосаб выражэння ўласных разваг і як спосаб выкладу зместу тэкставай крыніцы. Таму тэзісы падзяляюцца на тры разнавіднасці – асноўныя, простыя і складаныя. Асноўныя тэзісы (тэматычны запіс) – гэта прынцыпова важныя, галоўныя палажэнні, якія абагульняюць змест крыніцы, яны маюць характар галоўных вывадаў. Такога роду тэзісы могуць скласці асобны самастойны запіс, які пры неабходнасці адлюстроўвае змест усяго матэрыялу пад тым ці іншым пунктам погляду. Простыя тэзісы выдзяляюцца са многіх частак твора па-за яго агульнай накіраванасцю, гэта можна зрабіць пры першасным азнаямленні з тэкстам. Асноўныя тэзісы, наадварот, можна паспяхова скласці толькі пасля ўсведамлення сутнасці навуковага тэксту. да кожнага асноўнага тэзіса можна падабраць некалькі простых, якія вытлумачваюць яго. Складаныя тэзісы афармляюцца як складаны план – за асноўнымі пунктамі знаходзяцца падпункты (за асноўнымі тэзісамі ідуць простыя, раскрываючы іх змест). Па сутнасці, складаныя тэзісы ў спалучэнні з планам і выпіскамі, якія ілюструюць дэталі, могуць быць выдатным канспектам.

Часткова тэзісы могуць запісвацца ў форме цытат. Гэты метад выкарыстоўваюць падчас падрыхтоўкі рэцэнзій і анатацый, для параўнання розных пунктаў погляду, а таксама калі неабходная асцярожнасць у фарміраванні вывадаў.

Умела складзеныя тэзісы “выцякаюць” адзін з аднаго. Першы, які адкрывае запісы, або апошні, які завяршае іх, вызначаюць змест астатніх тэзісаў або падсумоўваюць усе папярэднія.

Папярэдне складзены план істотна дапамагае ў напісанні тэзісаў, у прыватнасці ва ўдасканаленні фармулёвак. Калі падрабязны план ужо ёсць, яго істотна скрачаюць, выключаючы другасныя пункты. Аднак не трэба думаць, штто план у гэтым выпадку з’яўляецца дапаможным сродкам. Гэта вельмі карысны дапаможнік у далейшпай працы над тэзісамі і з дапамогай тэзісаў. Яго можна выкарыстоўваць для раскрыцця тэзісаў пры падрыхтоўцы дакладаў ці поройдзенага матэрыялу да экзаменаў. Дапаможныя пункты плана цяпер дапамогуць абгрунтаваць, праілюстраваць змест. Усё гэта будзе вельмі важным, калі на аснове тэзісаў і плана спатрэбіцца напісаць канспект.

Некаторым людзям неабходна завучваць, каб запомніць матэрыял, іншыя, валодаючы добрай памяццю і базаым веданнем прадмета, лёгка разумеюць і могуць перадаць сутнасць прачытанага. Такая форма запісы, як тэзісы, можа выкарыстоўвацца трэніраванымі інтэлектуальна людзьмі з большым поспехам, чым канспекты, які патрабуюць вялікай і доўгатэрміновай працы.

Тэзісы маюць строга нарматыўную змястоўна-кампазіцыйную структуру, у якой вылучаюцца:

- прэамбула,

- асноўнае тэзіснае становішча,

- заключны тэзіс.

Выразнае лагічнае дзяленне тэзіснага зместу падкрэсліваецца фармальна або графічна.

Фармальнае выражэнне лагічных узаемасувязяў паміж тэзісамі можа быць прадстаўлена наступнымі спосабамі:

- выкарыстаннем уступных слоў у пачатку кожнага тэзіса (па-першае, па-другое);

- з дапамогай апазіцыйных фраз (вонкавыя фактары - унутраныя прычыны);

- выкарыстаннем класіфікацыйных фраз (дзеясловы дзеяння, дзеясловы стану, дзеясловы руху).

Графічнае вызначэнне логікі выкладу ажыццяўляецца праз нумарацыю кожнага тэзіса. У тэзісах, як правіла, адсутнічаюць цытаты, прыклады, што звязана з імкненнем да сцісласці.

У залежнасці ад стылю выкладу існуе два тыпы тэзісаў:

- тэзісы дзеяслоўнага ладу (маюць шырокае распаўсюджванне), у якіх выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя выказнікі; яны ўяўляюць сабой больш кароткае, чым канспект, навуковае апісанне.

- тэзісы намінатыўнага ладу (з адсутнасцю дзеяслоўнага выказніка) сустракаюцца вельмі рэдка, хоць гэта лаканічны спосаб фіксацыі навуковай інфармацыі.

Тэзісы з'яўляюцца адным з найбольш устойлівых з пункту гледжання нарматыўнасці жанраў навуковага стылю. Таму парушэнне чысціні, жанравай пэўнасці, жанравае змешванне пры складанні тэзісаў ацэньваецца як грубае скажэнне не толькі стылістычнай, але і камунікатыўнай нормы. Сярод тыповых парушэнняў варта адзначыць падмену тэзісаў тэкстам паведамлення, рэзюме, рэфератам, анатацыяй, планам, змешванне формаў розных жанраў. Падобнае змешванне сведчыць аб адсутнасці навукова-маўленчай культуры ў аўтара. Да тэзісаў прад'яўляюцца патрабаванні стылістычнай чысціні і аднастайнасці маўленчай манеры, у іх адсутнічаюць эмацыйна-экспрэсіўныя азначэнні, метафары і іншыя ўключэнні з другіх стыляў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]