Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№13.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
91.14 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнЫя ўказанні для студэнтаў № 13

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Афіцыйна-дзелавы стыль

75 хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Паняцце і класіфікацыя дакумента.

  2. Разнавіднасці і асаблівасці асабістых дакументаў.

  3. Разнавіднасці і асаблівасці распарадчых дакументаў.

  4. Разнавіднасці і асаблівасці адміністратыўна-арганізацыйных дакументаў.

  5. Разнавіднасці і асаблівасці інфармацыйна-даведачных дакументаў.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ

1. Паняцце “дакумент”. Групы і віды дакументаў

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах.

Дакументамі (ад лац. documentum – сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы (лісты), якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.

Дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства.

У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле:

  1. Зместу - простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае змест дакумента.

  2. Паходжання - афіцыйныя, службовыя і асабістыя дакументы.

  3. Тэрміновасці – тэрміновыя і нетэрміновыя дакументы.

  4. Спосабе фіксацыі інфармацыі - пісьмовыя, графічныя, фота- і кінадакументы.

  5. Па ступені галоснасці - звычайныя, сакрэтныя, дакументы службовага карыстання.

  6. Па форме дакументы падзяляюцца на тыпавыя (распрацоўваюцца вышэйшымі органамі для падведамственных арганізацый з аднароднымі функцыямі), прыкладныя (распрацоўваюцца вышэйшымі органамі для падведамственных арганізацый з аднароднымі функцыямі, але носяць рэкамендавальны характар) і трафарэтныя (пастаянная часка тэкста дакумента надрукавана, а для пераменнай інфармацыі пакідаюць месца).

  7. Па ступені стандартызацыі, устойлівасці на дакументы, якія без стандартнай формы губляюць юрыдычную сілу (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні, аб шлюбе і г.д.); дакументы, якія не маюць стандартнай формы, але для зручнасці камунікацыі складаюцца па пэўным стэрыатыпе (дагаворы, акты, інструкцыі і г.д.); дакументы, якія не патрабуюць пры складанні абавязковай стандартнай формы (справаздачы, пастановы, справавыя лісты і г.д.)

  8. Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасці дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры групы:

    • дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.). Гэтыя дакументы рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;

    • дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (даведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя і інш.);

    • дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, справавыя лісты партнёраў у вытворчасці і інш.).

  9. Па прызначэнні ўсе дакументы можна аб’яднаць у наступныя чатыры групы:

  • асабістыя (заявы, аўтабіяграфіі, даручэнні, распіскі);

  • распарадчыя (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады, указанні і інш.);

  • адміністрацыйна-арганізацыйныя (палажэнні, інструкцыі, дамовы, кантракты, акты);

  • інфармацыйна-даведачныя (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, акты, лісты, тэлеграмы і інш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]