Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№4.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
163.33 Кб
Скачать

8. Лексікаграфія

Практыка і тэорыя складання слоўнікаў называецца лексікаграфіяй. Гэта навука аб прынцыпах адбору слоў у слоўніках розных тыпаў, аб структуры слоўнікавага артыкула, сістэме памет, парадку размяшчэння слоў і г.д. складанне слоўнікаў выклікаецца рознымі патрэбамі - растлумачыць значэнне слоў, іх ужыванне, паходжанне, правапіс, дапамагчы ў авалодванні замежнай мова й і інш. Таму задачсай лексікаграфіі з’яўляецца – сабраць, сістэматызаваць і найбольш поўна і ўсебакова ахарактарызаваць слоўнікавы склад мовы.

У адпаведнасці з задачамі, якімі вырашаецца складанне слоўніка, выдзяляецца дзве групы׃

  1. энцыклапедычныя слоўнікі;

  2. лінгвістычныя слоўнікі.

Энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі тлумачаць не словы, а абазначаныя імі рэаліі׃ прадметы, з’явы, паняцці, ідэі, з’явы і інш. Слоўнікавыя артыкулы могуць ілюстравацца малюнкамі, графікамі, схемамі. У лінгвістычных слоўніках аб’ектам апісання з’яўляецца слова – тлумачэнне яго значэння, паходжання, правапісу, вымаўлення, марфалагічная будова, утварэнне, марфалагічныя характарыстыкі і інш. Лінгвістычныя слоўнікі, у сваю чаргу, падзяляюцца на аднамоўныя і двухмоўныя. Двухмоўныя слоўнікі (радзей шматмоўныя) – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словамі адной мовы тлумачацца словы другой мовы. Напрыклад, “Руска-беларускі слоўнік хімічных тэрмінаў” І.А. Семяновіча, А.С. Ціханава, В.В. Канаш, выдадзены ў 1995 годзе.

Класіфікацыю аднамоўных слоўнікаў у залежнасці ад спосабаў тлумачэння лексікі пакажам у табліцы׃

Тыпы аднамоўных слоўнікаў

Што тлумачаць

Прыклады

Тлумачальныя слоўнікі

Раскрываюць значэнне слова, паказваюць яго асноўныя граматычныя прыметы як часціны мовы, экспрэсіўна-стылістычную афарбоўку, , напісанне, паходжанне іншамоўных слоў

1. Тузава Р.У., Панюціч К.М. Кароткі тлумачальны слоўнік па мікрабіялогіі. Мінск, 1991

2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 2005

Фразеалагічныя слоўнікі

Тлумачаць сэнс устойлівых спалучэнняў, іх кампанентны склад і ўжыванне

Лепешаў І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мінск,1993

Арфаграфічныя слоўнікі

Даюць узор напісання слоў і найбольш цяжкіх граматычных форм

Слоўнік беларускай мовы.Арфаграфія.Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / падрэдакцыяй М.В.Бірылы. Мінск, 1987

Сінанімічныя слоўнікі

Змяшчаюць у сінанімічных радах сінонімы, з уласцівымі ім сэнсавымі, стылістычнымі і экспрэсіўнымі адрозненнямі

Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.Мінск, 2005

Гістарычныя слоўнікі

Даюць тлумачэнне і граматычную характарыстыку лексікі пісьмовых помнікаў

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1982 – 2011.

Этымалагічныя слоўнікі

Выяўляюць паходжанне слова, паказваюць змены ў яго значэнні, гукавым і марфемным складзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1978 – 1984.

Марфемныя слоўнікі

Даюць звесткі аб падзеле слова на структурныя часткі (марфемы).

Бардовіч А.М., Шакун Л.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы

Іншамоўныя слоўнікі

З’яўляюцца да веднікамі па іншамоўнай лексіцы

Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. Мінск, 1999

    1. ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ ЗАНЯТКАЎ:

1.Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча, рэдкал. Б.І. Сачанка (гал. рэд.). - Мінск: БелЭН, 1994. – 655 с.

2.Беларуская мова: у 2 ч. : падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Н.І. Бурак, Л.М. Грыгор’ева і інш., пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Ч.1. - Мінск: Вышэйшая школа, 1998. – 222 с.

3.Красней В.П. Грані слова: факультатыўны курс “Лексіка і фразеалогія беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для 10-га класа. – 3-е выд., дапрац. - Мінск: Народная асвета, 1996. – 272 с.

4.Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. - Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

5.Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад агул. рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]