Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№16.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
136.19 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнЫя ўказанні для студэнтаў № 16

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Культура прафесійнага маўлення

75 Хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Правільнасць як галоўная камунікатыўная якасць маўлення. Паняцце літаратурнай нормы.

  2. Характарыстыка норм беларускай літаратурнай нормы.

  3. Дакладнасць як камунікатыўная якасць маўлення.

  4. Умовы забеспячэння дакладнасці маўлення.

  5. Дакладнасць і стылі маўлення.

  6. Лагічнасць як камунікатыўная якасць маўлення.

  7. Умовы забеспячэння лагічнасці памылак.

  8. Узаемасувязь лагічнасці і дакладнасці маўлення.

  9. Лагічныя памылкі.

  10. Дарэчнасць як камунікатыўная якасць маўлення.

  11. Дарэчнасць і стылі маўлення.

  1. Правільнасць маўлення

Сукупнасць найбольш прыгодных для камунікацыі сродкаў і правіл называецца нормай літаратурнай мовы. Норма фарміруецца на аснове вуснага маўлення літаратурна адукаваных людзей, твораў класічнай мастацкай літаратуры, граматычных даследаванняў і дадзеных анкет. Норма характарызуецца наступным:

  • адноснай устойлівасцю;

  • агульнаўжывальнасцю;

  • абавязковасцю для ўсіх носьбітаў мовы;

  • кадыфікаванасцю (адлюстраванасцю норм у слоўніках і граматыках);

  • адпаведнасцю магчымасцям мовы;

  • падтрымкай літаратурай, грамадствам і дзяржавай;

  • распаўсюджваннем сродкамі масавай інфармацыі, тэатрам, школай.

Важнасць норм мовы праяўляецца ў тым, што яны забяспечваюць адзінства нацыянальнай мовы, вызначаюць далейшае развіццё мовы, рэгулююць маўленчы этыкет людзей, накіраваны на дасягненне эфектыўнасці камунікацыі.

З цягам часу пад уплывам многіх прычын нормы могуць змяняцца (прыгадаем, сённяшнія змены ў правапісе беларускай мовы), праколькі мова ўвесь час развіваецца, працэс замены нормы можа доўжыцца дзесяцігоддзямі. У такія перыяды магчыма суіснаванне дзвюх норм, у такім выпадку норму называюць варыятыўнай.

Нормам падпарадкаваны ўсе адзінкі мовы: гукі, націск, слова, словазлучэнне і г.д., таму размяжоўваюць нормы арфаэпічныя фанетычныя, арфаграфічныя і іншыя.

Маўленне, якое адпавядае літаратурным нормам, з’яўляецца правільным. Праыільнасць маўлення – галоўная камунікатыўная якасць маўлення, якая забяспечвае ўзаемаразуменне ў працэсе камунікацыі на адной мове.

Беларуская мова адрозніваецца, напрыклад, ад дыялектнай мовы, прастамоўя ўзаконенымі нормамі. Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы.

Арфаэпічныя нормы – гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, правілы вамаўленняў гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле норм сучаснай беларускай арфаэпіі, вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад націскам, а зычныя – перад галоснымі і санорнымі, г. зн. калі яны знаходзяцца ў моцнай пазіцыі і на іх мала ўздзейнічаюць суседнія гукі як унутры слоў, так і на іхняй мяжы. У іншых выпадках не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечна беларускіх словах о, э не пад націскам заўсёды пераходзяць у а, у пасля галосных пераходзіць у ў, пры змякчэнні д і т відазмяняюцца ў дз і ц і інш. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы.

Вымаўленне некаторых зычных і іх спалучэнняў надзвычай цесна звязана з фізіялогіяй гукаў беларускай мовы, з работай органаў маўлення беларусаў:

  • шыпячыя ж, ш, дж, ч, р не могуць вымаўляцца мякка, й – цвёрда, а дж і дз – як два гукі;

  • г фрыкатыўны, або шчылінны; выбуховым ён бывае толькі у запазычаных словах тыпу гуз, гузік, , гонта, ганак, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгауз;

  • б, п, м, в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі; яны не могуць быць падоўжанымі;

  • асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя г, к, х;

  • зычныя з, с, н, л, дз, ц, ж, ш, ч у становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаныя (сучча, прыволле, узбярэжжа, льецца).

З XI да XVI ст. беларуская мова набыла такія спецыфічныя рысы ў арфаэпіі, як поўнагалоссе, прыстаўныя і ўстаўныя галосныя, чаргаванне галосных і зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных, выпадзенне і сцвярджэнне зычных.

Акцэнталагічныя нормы – гэта сістэма націску ў сучаснай беларускай мове. Пры яго дапамозе адрозніваюць розныя словы і словаформы ў межах адной часціны мовы і розных часцін мовы. Асобнае месца адводзіцца лагічнаму націску як інтанацыйнаму выдзяленню важнага ў сэнсавых адносінах слова з мэтай сканцэнтраваць на ім увагу (ба´цькі – бацькі´).

Арфаграфічныя нормы – гэта правілы перадачы гукаў і іх спалучэнняў, увогуле вуснай мовы на пісьме, пры дапамозе сродкаў пісьмовага маўлення. Арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы рэгулююць такія правілы, як правапіс галосных, зычных, мяккага знака і апострафа, правілы злітнага і паўзлітнага напісання, правілы пераносу слоў, ужыванне вялікай літары і ўмоўных скарачэнняў.

Словаўтваральныя нормы патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя чаткі (карані і афіксы), а таксама веданне спосабаў і законай беларускай мовы, паводле якіх утвараюцца новыя словы. Асноўныя аб’екты словаўтварэння – гэта словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы, інтэрфіксы і постфіксы, словаўтваральныя асновы і спосабы словаўтварэння.

Марфалагічныя нормы – гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы. Яны цесна звязаны з сінтаксічнымі нормамі – правіламі пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Таму большасць даследчыкаў беларускай мовы разглядаюць марфалагічныя і сінтаксічныя нормы ў сукупнасці і называюць іх граматычнымі, бо вызначаюць ужыванне словаформ і словаспалучэнняў у словазлучэннях і сказах. У звязнай мове кожная граматычная форма спалучаецца з іншымі словаформамі ці асобнымі словамі паводле правіл сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях і сказах праз канчаткі, прыназоўнікі і злучнікі, парадак слоў у цеснай сувязі з інтанацыяй.

Сінтаксічныя нормы звязаны з правільнасцю будовы словазлучэнняў і сказаў. Сінтаксічныя нормы рэгулююць спалучэнне моўных адзінак у словазлучэннях і сказах. У словазлучэннях, напрыклад выяўляюцца спецыфічныя нацыянальныя рысы: прабачце мне (бел.) – извините меня (рус.), больш за дзесяць гадоў (бел.) – более десяти лет (рус.), дом на пяць паверхаў (бел.) – дом в пять этажей (рус.).

Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тыксце. Дзесяць знакаў прыпынку, а таксама спалучэнне некаторых з іх даюць магчымасць расчляніць пісьмовае маўленне на сэнсава граматычныя адрэзкі дзеля правільнага ўспрымання асобнага выказвання ці суцэльнага тэксту.

Лексічныя нормы замацаваны ў тлумачальных слоўніках, а таксама падручніках і дапаможніках па беларускай мове. Слова павінна быць агульнавядомым, агульназразумелым і ўжывацца з пэўным значэннем. Нарматыўнае слова павінна адпавядаць унутранным законам беларускай мовы, яе сістэмы і структуры. Лексічныя нормы хутчэй за іншыя архаізуюцца з цягам часу, адлюстроўваючы рухомасць жывой, гутарковай мовы розных сфер і пластоў нашага грамадства. Аднак лексічныя нормы беларускай мовы – гэта адлюстраванне гістарычных заканамернасцей развіцця нашай нацыянальнай мовы, якія замацаваліся ў лепшых узорах літаратуры і якія пастаянна выкарыстоўваюцца адукаванай часткай нашага грамадства.

Важнай адзнакай правільнасці маўлення з’яўляецца захаванне агульнапрынятай лексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці слоў, г.зн. уласцівасць іх утвараць устойлівыя і свабодныя словазлучэнні або складаныя і састаўныя назвы пэўных паняццеў. Вялікая ўвага ўдзяляецца ўзаемадзеянню двух ці больш словазлучэнняў, у выніку чаго нараджаецца новае.

Фразеалагічныя нормы патрабуюць аднатыпнага і раўнацэннага ўжывання фразеалагізмаў, прынятага ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленага ім як правільнае і ўзорнае. Гэта правільнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць яе прымянення з захаваннем спецыфічных уласцівасцей: своеасаблівай арфаграфіі, пунктуацыі, акцэнтуацыі, спалучальнасці кампанентаў і г.д.

Стылістычныя нормы рэгулююць ужыванне моўных сродкаў з функцыянальна-стылістычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, а таксама нейтральных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання, умовамі маўленчых зносін і г.д. Валодаць стылістычнымі нормамі – г.зн. умець правільна ствараць той ці іншы тэкст, прытрымліваючыся пэўных заканамернасцей адбору і арганізацыі маўленчых сродкаў у функцыянальных стылях, а таксама адзінства дадзенага функцыянальнага стылю.

  1. Дакладнасць маўлення

Мову называюць галоўнай зброяй у руках чалавецтва. Але карыстацца ёй трэба ўмела і абачліва, вывучыўшы ўсе яе асаблівасці і сакрэты. Гаварыць і пісаць правільна і гаварыць і пісаць дакладна – гэта не адно і тое ж. Нават калі чалавек свабодна валодае літаратурнай мовай, заўсёды карысна задумацца пра тое, як зрабіць сваё маўленне больш багатым, выразным. Адна з ключавых праблем граматыкі носьбіта мовы – выбар слова ў працэсе маўлення. Нярэдка чалавек выкарыстоўвае слова, маючы пра яго вельмі прыблізнае ўяўленне. Напрыклад, Грошы закончыліся і я аказаўся ў цэйтноце; Хата абстаўлена мэбляй – поўны афсайд. Зразумеда, недакладна ўжыты словы цэйтнот і афсайд, пакольці лексічнае значэнне слова цэйтнот ‘недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў пры гульні ў шашкі, шахматы з гадзіннікам’, а афсайд – ‘становішча па-за гульнёй падчас гульні ў футбол’1.

Такім чынам, дакладнасць маўлення – гэта адэкватнасць думкі прадмету рэчаіснасці ці яго паняццю, як уласцівасць маўлення яна засноўваецца на сувязях маўлення з сапраўднасцю, слова – з прадметам, якія но абазначае, і звязваецца, перш за ўсё, з лексічным узроўнем мовы. Дакладнасць маўлення – гэта адна з асноўных камунікатыўных якасцей, якая патрабуе выкарыстання адзінак мовы ў тых значэннях, якія замацаваны моўнай практыкай грамадства, напрыклад, у слоўніках, граматыках.

Дадзеная камунікатыўная якасць вельмі цесна пераплятаецца з правільнасцю маўлення, асабліва з такімі яе нормамі, як лексічныя і стылістычныя. Маўленне любога стылю лічыцца дакладным, калі яго адзінкі (словы, паняцці, тэрміны, фразеалагізмы) ужыты з уласцівымі ім значэннямі. Тэкст павінен быць выкладзены такім чынам, каб чытач або слухач успрыняў правільную, канкрэтную, нескажоную інфармацыю, ьтаму што недакладнае разуменне аднаго з паняццяў пацягне за сабой няправільнае ўспрыняцце ўсяго выказвання.

Першай умовай дакладнасці з’яўляецца беспамылковы выбар слова, значэнне якога выяўляецца ў практычным выкарыстанні. Справа ў тым, што ў працэсе маўлення на пошук адпаведнага слова чалавек затрачвае долі секунды. А гэта азначае, што яны ўтрымліваюцца ў свядомасці чалавека ў пэўным парадку. Недакладнасць выбару слова з гэтай сістэмы прыводзяць да памылковага выкарыстання паронімаў, сінонімаў, амонімаў і мнагазначных слоў. У выніку чалавек робіць лексічную памылку. Вось, напрыклад, прыклады такіх памылак з сачыненняў абітурыентаў:

Над лесам пралятаў табун варання. Аднак, слова табун мае два значэнні ‘статак коней’ і пераноснае ‘вялікая група людзей, а значыць, на можа спалучацца са словам вараннё.

Неўзабаве на пагорку паказаліся муляжы камянёў. Муляж – гэта ‘злепак, мадэль прадмета ў натуральную велічыню’. Мусіць, маеліся на ўвазе прывіды камянёў – ‘тое, што здалося, уявілася’, г.зн. контуры.

Нездарма Гайдара пахавалі разам з магілай Шаўчэнкі. Але разам – гэта значыць ‘сумесна, у сукупнасці з чым-небудзь’, а ў прыкладзе гэта слова ўжыта са значэннем ‘побач’.

Недакладнасць здараецца не толькі ў выніку лексічнай памылкі. У шматлікіх выпадках мы імкнемся абысці адзіна магчымае слова (часцей за ўсё са зніжанай афарбоўкай) і замяніць яго выразам. Напрыклад, Хвядос прывітаўся з тратуарам процілеглым полюсам (К. Крапіва).

Слова, калі яно ўжыта неабачліва, недакладна, можа “помсціць”: Вера ўвайшла ў аўтобус і села на задняе месца. Напэўна, на сядзенне? Аўтар чамусьці абышоў гэтае слова, і ўвыніку атрымаўся смешны кантэкст.

Іншы раз аўтары апрацоўваюць агульнавядомыя фразеалагізмы, але ў выніку атрымліваецца недакладнае тлумачэнне сітуацыі: Адам Валяр’янавіч не раз, і сур’ёзна задумваўся, а ці не заламаць бярэзінкаю дарогу ў лес. Герой апавядання марыць пакінуць назаўсёды леснікоўства: за многія гады ён наглядзеўся, як няшчадна вынішчаецца зялёнае багацце. Значыць, ён хацеў даць зарок, прыняць рашэнне не хадзіць больш у лес – асінкаю заламаць. У прыкладзе заламаць бярэзінкаю гучыць зарок, падобны на праклён. У такіх выпадках у жывым маўленні выкарыстоўваюцца ўстойлівыя звароты са словам асіна: асінаю заламаць, асіна плача, убіць асінавы кол, калом табе асінавым зямля, заламіся ты асінавым колам. Паколькі, “асіна, а не якое-небудзь дрэва, выбрана, відаць, невыпадкова з той прычыны, што яна раней не ішла на апал, амаль не скарыстоўвалася як будаўнічы матэрыял і прыдатна была, на думку людзей, хіба толькі на шыбеніцы. Тым больш, што яе апаганіў калісці евангельскі здраднік Юда”2.

Не ўпрыгожваюць мову шматпрыставачныя прыметнікі, дзеепрыметнікі і дзеясловы. Да таго ж, яны недакладна, няпоўна характарызуюць прадмет або з’яву: А за парогам – свет бясконцы. Напаўабжытае жытло (Р. Басуматрава). Зацята маўчалі самі перасяленцы, а за імі, прыхінуўшыся плячыма да драбіны, напаўляжаў участковы міліцыянер (Я. Сіпакоў). Правільней, яна не пакідала Леаніда ўвесь час, нават і тады, калі ён, можна сказаць, напаўмёртвы ляжаў у ручаі (М. Даніленка). Тут праяўляецца недарэчнае калькаванне слоў полуобжитое, полулежал, полумёртвый.

Лінгвістычнымі ўмовамі забеспячэння дакладнасці маўлення з’яўляюцца наступныя фактары:

1) умелы выбар з сінанімічнага рада неабходнай моўнай адзінкі забяспечвае дакладнасць маўлення;

2) веданне шматзначнасці слова, словазлучэння, сказа;

3) уменне размяжоўваць амонімы;

4) веданне параніміі;

5) разуменне фразеалагічнага багацця мовы.

Сінанімія побач з полісеміяй (мнагазначнасцю) – адна з самых выразных форм сістэмных адносін у мове. Магчымасць узаемазамяняльнасці слоў статуецца з прынцыпам выбару слова, а выбар слова – гэта адначасова і выбар паняцця, г. зн. у час пошуку слова фарміруецца думка. Сінонімы не толькі ўдакладняюць паняцце ў час маўлення, але і садзейнічаюць развіццю думкі, адпаведна і разгортванню тэксту.

Мнагазначнасць слова сведчыць пра шырокія магчымасці слоўніка мовы. Новыя сэнсавыя адценні надаюць мове гнуткасць, трапнасць і выразнасць. Было б неэканомна, калі б у мове была адназначнае адпаведнасць слова і яго значэння. Гэта магло б прывесці да рэзкага павелічэння колькасці слоў, а ў выніку будзе пагроза для засваення носьбітамі мовы яе “кода”, гэта значыць сутнаснага сэнсу. У працэсе камунікацыі мнагазначнасць слова можа ствараць і пэўныя цяжкасці, паколькі той чалавек, каму адрасуецца выказванне, вымушаны для таго, каб зпразумець сэнс, зразумець менавіта тое значэнне слова, якое перадаецца.

Са шматзначнасцю і аманіміяй слоў патрэбна абыходзіцца вельмі далікатна і асцярожна. І па сёнешні дзень можна сустрэць шмат у якіх газетах такія мнагазначныя і аманімічныя загалоўкі (дакладней, двухсэнсавыя), заснаваныя на недаглядах як аўтараў, так і рэдактараў. І шматзначнасць, і аманімію трэба адрозніваць ад параніміі і паранамазіі. Паранімія – гэта ўласцівасць беларускіх слоў быць блізкімі па будове і гучанню, але рознымі і далёкімі па значэнні, г.зн. паронімамі. Паранамазія – гэта свядомае, стылістычнае збліжэнне сэнсава і структурна розных слоў, што маюць знешняе гукавое падабенства.

У вусным маўленні з’явы аманіміі, параніміі, паранамазіі выкарыстоўваюцца часцей за ўсё ў сатырычна-каламбурным плане. Аднак бываюць нярэдкія выпадкі блытання значэнняў слоў-амонімаў і слоў-паронімаў, асабліва ў штодзённых гутарках і, галоўным чынам, людзьмі, што не клапоцяцца пра культуру свайго маўлення. Асабліва гэта праяўляецца ў засваенні і выкарыстанні міжмоўных руска-беларускіх паронімаў:

А тады, некалі, ехала Тмара дамоў, можна сказаць, з благімі (а трэба: добрымі) намерамі – хацела пераманіць да сябе ў Рыгу і колішняга аднакласніка Андрэя Пархоменку (І.Кірэйчык). У рускай мове слова благие мае значэнне ‘добрыя’, а ў беларускай, наадварот, кепскія. Аўтар жа меў на ўвазе добыя намеры.

Паўстання яны баяліся як агню. А калі яно пачалося – ставілі яму палкі ў калёсы (трэба: колы) (А. Якімовіч). Слова калёсы ўжываецца ў значэнні ‘конная павозка на чатырох колах’, а колы – ‘кругі, якія круцяцца на восі і пры водзяць у рух павозку тое, што рус. колёса).

Дакладнасць і стылістыка

Дакладнасць маўлення як камунікатыўная якасць у першую чаргу ўласціва навуковаму і афіцыйна-справавому стылям, таму што тут пераважаюць адназначныя словы і выразы, устойлівыя звароты, стандартныя сродкі. Такія кніжныя стылі, як навуковы і афіцыйна-справавы, не дапускаюць парушэння стандартнай структуры ва ўжыванні сінтаксічных канструкцый, азначэнняў, правілаў і т. п. Напрыклад, асцярожнасць трэба праяўляць, ужываючы мнагазначныя паняцці тыпу гліняны і гліністы, балотны і балоцісты, дзелавы і дзелавіты, канструктыўны і канструкцыйны. Дакладнасць патрабуе рэзка размяжоўваць сінанімічныя паняцці, сачыць за іх спалучэннем з іншымі часцінамі мовы: якасці ці ўласцівасці, рухомасць ці рух, выкарыстоўваць ці прымяняць.

Дакладнасць навуковага (навукова-тэхнічнага, навукова-інфармацыйнага) тэксту дасягаецца не толькі за кошт канкрэтнага словаўжывання, але і за кошт такіх рыс, як дакладнасць разлікаў (у матэматыцы, фізіцы), формул, параметраў, навуковых фактаў і г. д. Парушаючы дакладнасць, нельга беспамылкова выканаць чарцёж, рашыць ураўненне, перадаць гістарычныя ці філасофскія факты. Дакладнасць маўлення — адно з цэнтральных паняццяў навуковага маўлення, якому ўласціва строгасць і лексічная дасканаласць. Навукова йдакладнасці як канчатковай субстанцыі можа папярэднічаць працяглы перыяд домыслаў і меркаванняў. Калі ў 1687 годзе Ньютан абнародаваў свае “Матэматычныя пачаткі натуральнай філасофіі”, то на аснове гэтай кнігі на працягу двух стагоддзяў паспяхова развівалася фізіка і астраномія. Аднак, як сведчаць спецыялісты зыходныя палажэнні Нбютана былі недакладнымі ў святле сучасных дзвюх навук.

Нельга абыходзіцца без дакладнасці і ў публіцыстычным стылі, таму што тут у цэнтры ўвагі знаходзяцца факты, навіны паўсядзённага жыцця, паведамленні, адкрыцці, здарэнні, а скажэнне падобнай інфармацыі вядзе да змянення дадзеных, недаверу грамадскасці да тых ці іншых сродкаў масавай камунікацыі.

Дакладнасць можна выявіць і ў мастацкім стылі. Хаця тут і пераважае аўтарскі вымысел, але ў аснову мноства мастацкіх твораў пакладзены дакладныя гістарычныя факты, літаратурнымі героямі могуць быць канкрэтныя гістарычныя асобы. Паказчык дакладнасці ў мастацкім стылі залежыць і ад таго, як і якія сродкі выкарыстаў аўтар для рэалізацыі думкі, стварэння дакладнага вобраза. Прасочым выключную дакладнасць і жывасць апісання ў аповесці Янкі Брыля “Ніжнія Байдуны”:

Аднойчы Сама адна паехала на кірмаш, купіла парку парасят, а яны аказаліся няежныя. Дацягнулі сяк-так да наступнага кірмашу і прадаць парасят Сама паслала свайго Сцяпана. Яшчэ і непагадзь была, як на тое. Дзядзька стаяў, згорбіўшыся, каля воза, дарма стараўся сагрэць у рукавах мокрага, палапленага кажушка набрынялыя сінія рукі. Худая кабыла грэлася рэшткамі мокрага сена, а на ручцы воза вісеў завязкамі доўгі, мокры мех, у якім ужо на зямлі варушыліся ды кавэнчылі ацеплыя “пацучкі”.

У гутарковым стылі такая камунікатыўная якасць, як дакладнасць, таксама не перашкаджае, а наадварот уносіць у гутарку канкрэтнасць, канструктыўнасць, сцісласць. Для перадачы паўсядзённых навін, пачуццяў, звестак лепш карыстацца дасканалай і лаканічнай мовай.

Дакладнасць тэксту ў любым стылі заключаецца ў тым, каб моўны матэрыял быў выказаны і правільна, і канкрэтна, і лаканічна. Парушаючы дакладнасць, мы можам парушыць і іншыя камунікатыўныя якасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]