Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№1.doc
Скачиваний:
81
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
183.3 Кб
Скачать

3. Функцыі мовы ў грамадстве

Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці – гэта ўсё дзякуючы яе ўніверсальнаму характару і поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый. Пад функцыяй мовы разумеюць прызначэнне і ролю, якую выконвае мова ў жыцці чалавека і грамадства. Тэрмін “функцыя” выкарыстоўваецца як сінонім слова “значэнне”. Да разнастайных функцый мовы зводзіцца сама яе сутнасць.

Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы з'яўляюцца

  1. камунікатыўная (мова – найважнейшы і ўнікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі);

  2. пазнавальная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет).

Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскія суполкі, людзі перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя.

У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца

  • рэгулятыўная, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой;

  • акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.

У складзе пазнавальнай функцыі выдзяляюць

  • намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з'явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак - па, пасля і нядзеля, г.зн. які ідзе пасля нядзелі. Аднак паходжанне большасці слоў беларускай мовы зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць.

  • эмацыйную – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.

Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўнае паглынанне аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]