Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ ТРАДЫЦЫЙНА.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
52.68 Кб
Скачать

1.ПрадзеннеКалаўрот.

 Самапрадка,прылада для механізаванага прадзення лену і воўнны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы два тыпы, калаўрот-стаяк і ляжак. Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміждзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку-збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўроты з’явіліся ў 16ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19ст., асабліва ў раенах інтэнсіўнага льнаводства, на Паўдневай Беларусі пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна.

Прасніца

  Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Вядомы чатыры асноўных тыпы прасніц: лапатападобная, грэбень, вілы, кій. Найбольш пашыраны лапатападобныя і прасніца-грэбень. Лапатападобныя прасніцы рабілі з суцэльнага кавалка дрэва ці з дзвух частак – лопасць пад правым вуглом устаўлялі ў днішча або ў адтуліны ў лаве. Лопасць звычайна рабілі прамавугольнай формы, сустракаліся таксама веслападобныя, мечападобныя, прасніцы-дошчачкі і інш. Прасніцы аздаблялі разьбой-фігурна апрацоўвалі ножкі, выпілоўвалі краі лопасці.

Верацяно Прылада для ручнога прадзення лену, воўны, пянькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней-конусападобная палачка даўжыней 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш.

  2.ТкацтваКросны Ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах.

Найбольш важныя часткі і прыстасаванні пашыраных на Беларусі гарызантальных кроснаў: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідалася аснова; берда з набыліцамі для прабівання ўтку; панажы, кацелкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні. Пачыналі наладку кроснаў з навівання падрыхтаванай асновы. Расплятаючы аснову, яе пастаянна часалі драўляным грэбнем (для раўнамернага размеркавання) і, нацягваючы накручвалі на навой. Для ўтварэння зева ў аснову прапускалі 2 вузкія (2-3 см) “чыноўныя” дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Наступны этап-накіданне асновы ў ніты. Парадак прапускання асновы ў ніты і іх колькасць залежалі ад узору будучай тканіны (колькасць нітоў вагалася ад 2 да16 і больш). Аснову прапускалі ў берда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі. Ніты злучалі з панажамі. Накладка кроснаў і тканне лічыліся жаночай справай. На кроснах выра выраблялі разнастайныя тканіны ад 2-нітовага палатна да шматнітовых і перабіраных узорыстых ручнікоў, абрусаў, посцілак і інш.

  Матавіла Прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Лакальныя назвы моташка, вітуха. Найбольш пашыраным было матавіла, якое ўяуляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае матавіла - з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога - умацаваны брусок. Прынцып работы на абодвух матавілах аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі. Для размотвання пражы з матка ў клубок служыла спец. Матавіла-размотыч: брусковы крыж з дзіркамі для калкоў, на якія надзявалі маток, свабодна круціўся на стрыжні, які ніжнім канцом нерухома мацаваўся на падстаўцы. У некаторых мясцовасцях яго прымацоўвалі да сцяны або ўстаўлялі ў дзірку ў лаве ці ўслоне .

  Цэўка Драўляная палачка даўжыней 14-16 см з утаўшчэннямі на канцах, на якую накручвалі ўточную пражу. Пры тканні ўстаўлялася ў чаўнок. Ніткі на цэўку навівалі пры дапамозе сукала.

  Сукала

 Прылада для намотвання нітак на цэўкі. Уяўляе сабой дзве стойкі з умацаваным паміж імі гладка адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З працілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка (вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі ўдарамі па валіку). Знізу стойкі змацоўваліся драўлянай плахай або збіваліся дошкамі з бокоў і знізу ў выглядзе скрынкі для цэвак. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.

  Чаўнок

 Ткацкая прылада для пракідання ўтку ў працэсе ткання (па знешняму выгляду нагадвае мініяцюрны човен). Вядомы дзве разнавіднасці чаўнака - з донцам і полы. У першым выпадку цэўку кладуць на дно, а ўточную нітку прапускаюць праз адтуліну збоку ці ў канцы чаўнака (у працэсе ткання прытрымліваюць цэўку вялікім пальцам. У полым чаўнаку цэўку мацуюць на тонкім металічным стрыжні, таму яго не трэба было прытрымліваць. Акрамя лодкападобных вядомы быў і вілкападобны чаўнок ігліца (дошчачка з дзвюма выемкамі на канцах), які служыў для вырабу падвойных дываноў.