Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ ТРАДЫЦЫЙНА.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
52.68 Кб
Скачать

5. Прадметы хатняга ўжытку

Лапата Прылада, з дапамогай якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах. Хлебная лапата мела звычайна прамавугольную або круглаватую плоскасць. Рабілі яе з дошкі звычайна ліціевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі лапаты рабілі танчэйшымі. Перад тым, як саджаць цеста ў печ, гаспадыня пакрывала лапату хрэнавым, кляновым ці дубовым лісцем, аерам і пасыпала зверху мукой. Захоўвалі хлебную лапату ў варыўні або ў каморы. Лапата для перамешвання збожжа мела неглыбокае авальнае выдзеўбанае дно.

Вілкі Хатні бытавы (пячны) інвентар. Лакальная назва ўхваты. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыцыйнай сялянскай хаты вілкі займаюць месца каля печы ў качарэжніку. Разам з качаргой, чапялой і інш. пячным інвентаром.

  Сіта

Драўляная рама з рагожнамі або драцянымі сітамі для правейвання збожжа, якую на вяроўках падвешвалі да бэлькі.

Лубянка

 Пасудзіна з лубу (кары ліпы і інш. дрэў) на ягады, грыбы і інш. Звычайна цыліндрычнай формы. Выкарыстоўвалі і як сявенька.

Пранік

 Пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На Беларусі вядомы з 11-12ст.

  Карыта Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбанная з дрэва або збітая з дошак. Выкарыстоўваецца звычайна для кармлення і вадапою жывёлы.

Кош Пляцёная ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харчовых прдуктаў. Кашы рознай формы рабілі з лазы, сасновай, радзей дубовай дранкі, каранёў хваёвых дрэў, ліпавай і бярозавай кары, саломы, рагозу. Паводле функцыянальных асаблівасцей кош можна ўмоўна падзяліць на посуд для патрэб паўсядзённага ўжытку, для захоўвання мясных прадуктаў (саж), ёмістасці пад збожжа Кораб, шыян, саламянік), посуд для пераносу грузаў на плячах (кашэль, вярэнька) і на кашы і палукашы (палукашкі) на воз.

  Корабы з лубу

 Ёмістасць для захоўвання і пераносу сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценых з лубу. Круглыя ці авальныя корабы пераважна мелі канфігурацыю збанка, бочкі, гаршка, часта іх рабілі з вечкам; падстаўкай служылі адно ці два саламяныя звёны або лазовы прут. Мелі добрую вентыляцыю, таму ў іх нядрэнна захоўваліся прадукты. Корабы вылучаюцца разнастайнасцю форм, прыроднай прыгажосцю матэрыялу. Пашыраны былі на большай частцы Беларусі.