Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ ТРАДЫЦЫЙНА.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
52.68 Кб
Скачать

6.Вырабы

Радзюжка

 Посцілка з грубай ільняной пражы, у чатыры ніты і сшытая з дзвюх полак; тое, што і дзяруга. Лакальная назва дзяружка.

Сурвэтка Узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, вышаны выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожання жылога інтэр’ера. Пашырылася ў 20ст. Форма сурвэтак разнастайная: прамавугольнік, квадрат, круг, многавугольнік, эліпс і інш. Традыцыйныя белыя, аздобленыя пераважна чырвонай вышыўкай; у вязаных найчасцей утвараецца геаметрычны арнамент.

7. Упрыгожванні

Павук Прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі іінш.; традыцыйнае ўпрыгожанне інтэр’ера бел. нар. Жылля. Павука падвешвалі над сталом (лічылася, што ўн прыносіць шчасце).Найбольшае пашырэнне мелі павукі з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя. Павукі выйшлі з нар. ўжытку ў сярэдзіне 1950-х г. У наш час вырабляюць суаенірныя павукі.

Куфар Скрыня з векам на завесах і замком, якая служыць для захоўвання адзежы і інш.

Патэфон Апарат для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх.

 Абрады

Па старажытным звычаю, калі будавалі хату, самы старэйшы ў сям'і клаў першы камень і першае бервяно ў падставу будынка, пад якое сыпаў прыгаршчу збожжа з пажаданнем, каб шчасце было ў хаце, каб усе былі багатыя, каб дружна жылі, каб усё нарадзіла. На самім верху збудаваных над зрубам крокваў прымацоўвалі вянок з яловых лапак і палявых колераў, што сімвалізавала завяршэнне будаўніцтва. Калі будынак быу гатоу, у новую хату збіраліся госці.

Раней будаўніцтва хаты пачыналася ў перыяд паміж Вялікднем і Сёмухай ("Без Сёмухі і хата не будуецца"). Засяляліся ў пабудаваную хату 14 верасня (на свята святога Сямёна) або 4 снежня - у дзень уводзін Багародзіцы ў храм. Пры гэтым продкі ўлічвалі месяцовую фазу: перасяляліся, калі быў малады месяц. Расце, прыбывае месяц - расце, прыбывае дабрабыт у гэтай сям'і. Лепш засяляцца ў новую хату з 4-го дня маладога месяца.

Толькі чорнаму кату і павязе!

Першай у новую хату запускалі менавіта чорную кошку. Славяне верылі, што новая хата абавязкова запатрабуе ахвяру. Пажылыя людзі нават не жадалі перасяляцца, таму што баяліся хуткай смерці. Але лічылася, што чорная кошка заўсёды знойдзе разуменне з чорнай сілай. Гэта значыць жывымі застануцца і гаспадары і кошка. На месца, куды клалася кошка, ніколі не ставілі дзіцячы ложачак. Продкі ведалі, што кошка кладзецца на зону "мінус" (у дрэннае месца), а сабака - на "плюс".

Перанос шчасця і дабрабыту

Традыцыя уваходзін (па-беларуску - "улазiны") была накіраваная, каб "закругліць" жыццё ў старой хаце і перадаць эстафету шчасця новаму жыллю. Перад тым як з'ехаць на новае месца, у старой хаце старанна прыбіралі. У ім нельга было нічога пакідаць пасля сябе. Але ў новую хату не пераносілі прадметы, якія выкарысталі ў пахавальным абрадзе. Калі ў старой хаце добра жылася, усё ладзілася, у новы бралі з сабой нават трохі смецця з падлогі. Нашы дзяды і прадзяды лічылі, што тая сям'я, у якой быў хлеб на стале, не мае правы сказаць, што жыццё не атрымалася.

У старой хаце замешвалі цеста для пірага (каравая) і ў дзежцы пераносілі яго ў новы, дзе выпякалі ў печы. Хлеб заўсёды ў нас быў знакам жыцця і дабрабыту. Госці, якія ў першы раз уваходзілі ў новую хату, абавязкова павінны былі насыпаць медных грошай на падлогу. У некаторых рэгіёнах Беларусі ў 4 кута кідалі па 10 манет.

Звязаныя ручніком

СЯМ'Я, перасяляючыся ў новую хату, баялася, што яна запатрабуе ахвяру. Таму праграмавалася адзінства сям'і. Першым на парозе станавіўся гаспадар, ён трымаў у руках новы саматканы ручнік. За ручнік па веку браліся ўсе астатнія чальцы сям'і. Бацька як быццам "уцягваў" - уводзіў сям'ю ў новую хату. Пры гэтым маці трымала ў руках абраз, з якім брала шлюб.

Калі ў новую хату перасялялася сям'я, у якой не было дзяцей, то першай пасля кошкі прасілі зайсці цяжарную жанчыну, каб у новай хаце нараджаліся дзеці. У некаторых рэгіёнах мазалі 4 кута мёдам, каб жыццё было салодкім.

Святочнае застолле ўладкоўвалі ўрачыста, як вяселле. Накрывалі багаты стол, запрашалі сваякоў і суседзяў.

СямейнымІ засцярогамі з'яўляюцца "грамнiчныя" свечкі, галінкі асвячонай вярбы, велікоднае яйка, чацвяровая соль, валасы першай стрыжкі дзяцей. Над уваходам, каб людзі з негатыўнай энергетыкай не прыносілі няшчасце, вешалі абраз Святой Сёмухі. У новую хату гаспадары запрашалі святара або ксяндза, каб ён здзейсніў яго асвячэнне.