Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ ТРАДЫЦЫЙНА.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
52.68 Кб
Скачать

3. Апрацоўка ільну

  Трапло

 Прылада для ачышчэння (трапання) льнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы. Уяўляе сабой тонкую дошчачку шыр. 6-8, даўж. 40-45 см. На Беларусі бытавалі два асноўныя тыпы трапла-мечападобнае і лапатападобнае. На тэрыторыі ўсходніх славян трапло вядома з 7 ст.

4 Посуд

Збан

 Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай. Назва збан успамінаецца ў помніках старабел. пісьменнасці. Выраблялі збаны чорна-задымленыя і паліваныя па ўсей Беларусі

Лыжка

 Прадмет сталовага прыбора. Бываюць драўляныя, металічныя, касцяныя; маюць круглы ці авальны чарпачок і ручку-дзяржанне.

  Міска

 Традыцыйны ганчарны або такарны выраб; гліняная ці драўляная глыбокая, звычайна круглая пасудзіна для ежы. Адна з старажытных форм керамічнага посуду, вядома на тэр. Беларусі з бронзавага веку. Паводле цэхавых статаў 17ст. была адным з прадметаў, які павінен быў вырабіць чаляднік у час экзамену на званне майстра ганчарнага рамяства.

Кубак (конаўка, кварта)

  Невялікая гліняная, драўляная, металічная, часам лубяная пасудзіна цыліндрычнай, усечана-канічнай або бочкападобнай формы з ручкай. Ёмістасцю не больш 1л. Выкорыстоўваецца для піцця вады, квасу і іншых напіткаў.

Мэбля

Ложак

 Від мэблі, прыназначаны для адпачынку і сну. Вядомы з часоў сярэднявечча ў сядзібна-палацавых інтэр’ерах. Гатычныя ложкі-масіўныя, дубовыя, простых прысадзістых форм; часоў рэнесансу і барока-з дугападобнымі спінка і выгнутымі ножкамі; класіцыстычныя і ампірныя-простых выразных форм. У нар. Жыллі набылі пашырэнне з 19 ст., замяніўшы сабой у інтэр’еры хаты пол і палаці, часам бытавалі паралельна. У наш час самаробныя драўляныя ложкі выцясняюцца прамысловымі вырабамі: у 20-50-я г. металічнымі, у наш час-драўлянымі розных форм і відаў; традыцыйна аздабляюцца тканымі вырабамі прамысловай ці хатняй вытворчасці.

Куфар (скрыня)

 Драўляная ёмкасць, у якой хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від мэблі. У куфар збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі ў дом маладога. Вядомы з часоў позняга сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Мелі выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім векам, часта па-мастацку акаванай, забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах-вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер. У сялянскім інтэр’еры пашыраны з 19ст. замяніў кублы. Іх рабілі з сасновых ці яловых дошак, на фігурных падстаўках-ножках, часта на драўляных ці каваных колцах, па баках мацавалі ручкі, на пярэдняй сценцы-унутраны замок ці зашчапку для вісячага.

У сучасным вясковым побыце куфар страціў сваю былую ролю. Паводле матываў дэкору куфары сёння размалёўваюць маленькія сувенірныя куфэркі. Калыска

 Зыбка, люлька, дзіцячы ложак; даўні від народнай мэблі. Рабілі з дошак ці рэечак; у Зах. Беларусі плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў ў выглядзе доўгага кошыка; падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей-да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку. Для зручнасці калыхання мацавалі вяроўку (можна было калыхаць нагой або на адлегласці). Найбольш просты від калыскі ўяўляў сабой кусок палатна, што нацягваўся на драўляную рамку. Такую калыску было зручна браць у поле, дзе яе падвешвалі на трынозе, абгарнуўшы паверх абрусам ці посцілкай, нібы парасонам. З канца 19ст. пашырана калыска ў выглядзе невялікага ложка на ножках, падбітых папарна дугападобнымі брускамі. Унаш час самаробныя калыскі амаль выйшлі з ужытку, саступіўшы месца каляскам і ложкам прамысловай вытворчасці.