Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова шпора.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
411.65 Кб
Скачать

3. Прэфіксальны спосаб утварэння.

Прэфіксы далучаюцца да цэлага слова і часта служаць для ўтварэння антанімічных тэрмінаў. Сярод прэфіксаў можна заўважыць і ўласныя, і запазычаныя ( ультра-, звыш-, экстра-: экстра-тавар, наяўны разлік – безнаяўны разлік, кантрольны - бескантрольны.)

4. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння.

Характарызуецца далучэннем прэфікса і суфікса да ўтваральнай асновы: нарукаўнікі.

  1. Аснова- і словаскладанне.

Гэты спосаб займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Яны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласных, так і запазычаных частак (авія-, аўта-, тэле-, электра-): тэлекампанія, тэлекамунікацыя, электрашчыт, авіякампанія.

6. Складана-суфіксальны спосаб. Утвараюцца тэрміны шляхам складання асноў і далучэння суфікса: аднагалосны, высокааплатны.

7. Бссуфіксны спосаб. Тэрміны ўтвараюцца шляхам адсячэння суфіксаў: абмерваць – абмер, абвальваць – абвал.

8. Абрэвіятурны спосаб

Новыя тэрміны ўтвараюцца:

а) складаннем назваў першых літар некалькіх слоў: АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства);

б) складаннем назваў першых гукаў некалькіх слоў: ПЭУ (планава-эканамічнае ўпраўленне);

в) спалучэннем часткі слова і цэлага: дзяржбанк (дзяржаўны банк), зарплата (заработная плата);

г) спалучэннем назваў першых гукаў слоў ці іх частак і цэлага апошняга слова: ДАСТ (дзяржаўны агульнасаюзны стандарт);

д) спалучэннем звязанай асновы ці цэлага слова і назваў першых літар астатаніх слоў: мікра-ЭВМ.

9. Семантычны спосаб утварэння заключаецца ў тым, што новы тэрмін ствараецца за кошт пераасэнсавання яго: лаўка – 1. Магазін. 2. Від мэблі.

Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:

1. Тэрміны ствараюцца як найменні паняццяў, звязаных з вузкай галіной і прызначаных служыць сродкам зносін прафесіяналаў.

2. Тэрміны ўтвараюцца заўсёды свядома.

3. Кожны тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. Пры Міністэрстве адукацыі РБ працуе Тэрміналагічная камісія, мэтай якой – стварэнне, стабілізацыя тэрміналогіі ўвогуле і пэўных тэрмінасістэм у прыватнасці.

Раздзел 5. Культура прафесійнага маўлення

Кампаненты культуры маўлення

Тэрмін “культура маўлення” азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, дарэчнасць.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнасць маўлення цесна звязана з такім паняццем як “норма” (гл. стар. 15-16).

Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова (слоў) для пэўнага кантэксту. Дакладнасць прафесійнага маўлення абумоўлена такімі фактарамі, як валоданне сінанімічным багаццем беларускай мовы, уменне размяжоўваць паронімы, амонімы, а таксама дыфенцыраваць значэнні мнагазначных слоў.

Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой.

Дарэчнасць маўлення ўвасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці і г.д.

Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар, перыфраз і іншых вобразна-выяўленчых элементаў, што дапамагаюць зацікавіць слухачоў, даць ацэнку, павысіць узровень успрымання інфармацыі).

Чысціня вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежаваную сферу рэалізацыі (дыялектызмы, жарганізмы, прастамоўныя лексемы), або адносяццада слоў, выкарыстанне якіх у беларускай мове непажадана (русізмы, паразітычныя гукі і словы, запазычанні тыпу чао, о’кей і інш).

Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых жа слоў ці выразаў.

Публічнае выступленне

Сродкам развіцця навыкаў аратарства і яго вынікам з’яўляецца публічнае выступленне (прамова). Мэта – растлумачыць, даказаць, пераканаць, уздзейнічаць на свядомасць і пачуцці людзей. Характарызуецца: тэматычная скіраванасць, прадуманасць, непасрэдны кантакт з аўдыторыяй, устаноўка на слухача.