Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова шпора.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
411.65 Кб
Скачать

Віды прамоў па мэце:

- інфармацыйная (паведамленне, даклад, справаздача). Мэта — інфармацыя (дакладная, правераная, разлічана на ўзрост);

- пераканальная (урачыстая, віншавальная, спачувальная). Пераканаць, прымусіць паверыць сказанаму. Улічваецца эмацыянальны настрой слухачоў;

- пабуджальная (заклікаюць да дзеяння). Павінна даваць адказ на пытанне: што трэба рабіць?;

- забаўляльная – мае займальную скіраванасць.

Кампазіцыя прамовы

уступ

- тэма і задачы прамовы;

- зацікавіць, выклікаць увагу;

- тлумачэнне асноўных паняццяў

- паведамленне плана

асноўная частка

раскрыццё сутнасці тэмы;

параўнанні, назіранні, за-канамернасці

заключэнне

перадача думак у выглядзе тэзісаў,

- выказванне асабістых адносін да тэмы; назва нявырашаных праблем

Этапы падрыхтоўкі да публічнага выступлення

1 Выбар тэмы прамовы.

2 Вызначэнне мэты прамовы.

3 Падбор, асэнсаванне і канспектаванне літаратуры

Літаратура:

- навуковая і навукова-папулярная;

- даведачная, энцыклапедычная, лінгвістычныя і бібліяграфічныя даведнікі;

- мастацкая літаратура;

- артыкулы з газет і часопісаў;

- перадачы радыё і тэлебачання;

- уласныя назіранні.

4. Прадумванне кампазіцыі, складанне плана.

  1. Праца над тэкстам прамовы.

6 Рэпетыцыя, прагаворванне прамовы.

Асноўныя віды прамоў па форме

Паведамленневыступленне, у якім расказваецца пра які-небудзь аб’ект ці з’яву; раскрываецца змястоўная сутнасць таго ці іншага паняцця; асэнсоўваецца асноўная ідэя якіх-небудзь грамадска-палітычных, навуковых, эканамічных праграм і інш.

Схема пабудовы:

- тэма паведамлення;

- з гісторыі вывучэння пытання;

- тлумачэнне асноўных тэрмінаў;

- агляд розных поглядаў на пытанне;

- абагульненне, вынікі.

Лекцыявід публічнай прамовы з адукацыйнай ці навукова-асветнай мэтай.

Схема пабудовы:

- акрэсліць тэму;

- суадноснасць матэрыялу з аўдыторыяй;

- складанне плана;

- падбор дадатковага матэрыялу;

- састаўленне тэзісаў для сябе ці запіс усяго матэрыялу.

Даклад – від публічнай прамовы на пэўную тэму : грамадска-палітычную, навуковую і інш.

Дыскусія – гэта абмеркаванне якога-небудзь спрэчнага пытання, спрэчка, у якой удзельнічае некалькі чалавек, кожны з якіх у пошуках ісціны выказвае і адстойвае сваё меркаванне, сваю пазіцыю па той ці іншай праблеме.

Патрабаванні да ўдзельнікаў дыскусіі:

  • з павагай успрымай думку і аргументы суразмоўцаў;

  • умей паглядзець на праблему з пазіцыі партнёра;

  • ні ў якім разе не праяўляй асабістых амбіцый;

  • не прыніжай і не высмейвай удзельнікаў спрэчкі.

Дыспут – публічная спрэчка на важную навковую ці грамадска -палітычную тэму.

Патрабаванні адносна вядзення дыспуту:

  • дакладна прытрымлівацца таго пытання, вакол якога вядзецца спрэчка;

  • не ігнараваць аргументы партнёра;

  • не пераходзіць “на асобу” ( не спасылацца на яго ўзрост, адукацыю, становішча);

  • праяўляць прынцыповасць, а не ўпартасць;

  • захоўваць вытрымку, добразычлівасць у ходзе дыспуту.

Інтанацыйныя сродкі афармлення мовы

Да інтанацыйных сродкаў вуснай мовы адносяцца:

  • мелодыка – змяненне (павышэнне ці паніжэнне) вышыні голасу на працягу выказвання;

  • тэмп маўлення – гэта хуткасць вымаўлення (хуткі, павольны, нейтральны);

  • тон маўлення – гэта адценне гучання голасу, што выражае тыя ці іншыя пачуцці, ацэнкі, адносіны да прадмета выказвання;

  • паўза – магчымасць асэнсоўваць выказванне, задаваць пытанне, падтрымліваць увагу.

Таксама падкрэсліць сэнс слоў ці фраз прамоўцы дапамагаюць жэсты, міміка, поза, знешні выгляд.

3