Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
otvety_etnografia.doc
Скачиваний:
108
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
276.99 Кб
Скачать

18.Гаспадарчая дзейнасць беларусаў

Земляробчыя прылады працы.

Галоўная прылада земляробства - саха. Па канструктывных асаблівасцях вылучаюцца – палесская (або літоўская), віцебская (руская) і падняпроўская (магілёўская, беларуская).

Палеская- складвалася з корпуса –рагач, адзін канец служыў дышлам, другі утвараў ручкі.

На паўночных землях (Віцебск) пазней - сохі на конскай цязе, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі.

Для апрацоўкі дзярновай зямлі выкарыстоў. разак - прылада з вострым наканечнікам на канцы.

Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхлілі бараной. Зроблена з верхавіны яліны сукаватка, але у 19 ст. Распаўсюджанай была плеценая, або вязаная барана.

Для акучвання бульбы - сошка - невялікая саха з аднім лемехам.

Былі ручныя прылады апрацоўкі глебы - матыкі (цяпкі), лапаты, вілы для гною; рабіліся з дрэва. Збожжа збіралі сярпамі, траву касілі косамі. Дзеля працы са снапамі, саломай - драўляныя граблі, вілы.

.Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць беларусаў.

Традыц. гаспадарчыя заняткі беларусаў: Земляробства. Жывелагадоўля.

Земляробства –асноўныя пасяўныя плошчы-збожжа – пшаніца, жыта, авёс, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах –капуста, морква, рэпа, буракі, агуркі, цыбуля, часнок, мак, тмін, технічныя культуры – лён і канапля.

Традыц. промыслы: рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва (грыбоў, ягад, бярозавага сока),пчалярства.

Традыцыйныя рамёствы беларусаў.

Рамёствы:

Дрэваапрацоўчыя - цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве і інш.

Металаапрацоўчыя – кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, зброі, чаканка, ювелірнае і інш.

Апрацоўка мінеральнай сыравіны – ганчарства, кафельнае, кладка печаў, мураванае дойлідства і інш.

Гарбарна-кушнерскія – гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, рамянёў і інш.

Апрацоўка валакністай сыравіны - ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае.

Прыгатаванне харчовых вырабаў – мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне мясных, рыбных вырабаў, кансерваванне гародніны, фруктаў, грыбоў і інш.

19.Комплекс традыцыйнага мужчынскага адзення

Беларускі мужчынскі строй.

Мужчынскія порткі (нагавіцы, ганавіцы) рабіліся з палатна (на лета), сукна не надта добрага гатунку. Нагавіцы былі не шырокімі і трымаліся на шнурку. Пояс - плецены ці тканы. На поясе вісела невялічкая торбачка - каліта, у якой захоўваліся грошы, люлька, нож. Таксама насілі скураныя рамяні, якімі падпаясвалі світкі. Безрукаўка (камізэлькі, жупіцы). Світа і кажух па сваіх відавых асаблівасцях мала адрозніваліся ад жаночых. Галаўныя уборы — з воўны, футра, сукна, саломы. Традыцыйны летні галаўны ўбор — плецены з саломы шырокапольны капялюш з тулляй (брыль). Магеркі - валяныя шапкі з палямі. Зімовыя шапкі шыліся з футра вавёркі, лісы, зайца, аўчыны. Абутак складалі лапці, боты (рэдкі абутак), валёнкі.

20.Комплекс традыцыйнага жаночага адзення

Традыцыйнае адзенне выраблялася з сваёй сыравіны - ільну, валокан канапель, жывёльнай скуры, воўны. Шлях да гатовага вырабу быў досыць працяглы. Так, сцябліны льну ці канаплі мачылі, мялі на спецыяльнай мялцы, трапалі, часалі, пралі. Пражу намотвалі на матавіла, сушылі, почасту - бялілі, снавалі і пачыналі ткаць. Фарбавалі самі.

Традыцыйная апранка падзяляецца сезоннную, будзённую і святочную.

Аснову склала кашуля (сарочка, рубаха) (кашуля – тунікападобная, даўжыню мела зазвычай ніжэйшую за калена). Упрыгожвалі яе досыць сціпла: арнамент размяшчалі ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях — пераважна арнамент чырвонага колеру.

У жанчын летні строй дапаўняўся спадніцай, хвартухом, кароткай камізэлькай, галаўным уборам і абуткам.

Спадніцы шыліся з ваўнянай ці паўваўнянай тканіны — андаракі. Паверх спадніцы заззвычай павязваўся хвартух (пярэднік), які прымацоўваўся на стане паўразамі. Рабілі яго з адной, дзвюх, зрэдку — трох, полак, і даўжыня ягоная ў беларусак амаль супадала з даўжынёю спадніц. Безрукаўка, ўпрыгожвалася вышыўкамі.Верхняе адзенне вясковай жанчыны - сярмяга і кажух.

Світа (сярмяга) —халатападобнага крою, мела белы ці шэры, зрэдзь часу чорны колер (больш уласцівы для шляхты), упрыгожвалі яе сціпла. Кажух - з нядубленых белых аўчын.

Галаўныя ўборы. Яны таксама падзяляліся на сезонныя, святочныя і будзённыя і адрозніваліся залежна ад полу, сямейнага становішча ды ўзросту. На непакрытых валасах, косах — вянок (на цвёрдай драўлянай аснове, абшытай палатном; улетку — кветкавы), а таксама галаўная павязка, зазвычай завязаная вузлом на патыліцы, былі адзнакамі дзяўчыны. Адзін з старажытных жаночых галаўных убораў - намітка: ручніковы галаўны ўбор з тонкага палатна значнай даўжыні (2—3 метры), што павязваўся на чапец (чапец - з круглым верхам, аколышкам і завязкамі ззаду, і глыбокія, з завязкай пад падбародак (“каптур”). Абутак - плецёныя з лыка ліпы, лазы, бяросты, пянькі ці скураныя лапці. Валёнкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]