Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
otvety_po_VOV.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
925.18 Кб
Скачать

У дакуменце падкрэслівалася, што

«...национал-социалистическое руководство будет иметь волю, а также решимость и непреклонность достаточную, чтобы решить эти проблемы в случае войны. Но значшпельно более важным является подготовка к войне в мирное время. Причем не должно быть никакого накопления запасов сырья на случай войны. Ни одно государство не в состоянии заранее заготовить запасы сырья на случай войны, еслы эта война будет длиться дольше, нежели, скажем, один год. Если же в действительности какой-либо нации удалось бы создать заранее запасы сырья на один год, то ее политическое, экономическое и военное руководство заслуживает того, чтобы его повесили. Ибо оно создает запасы меди и железа на случай войны вместо того, чтобы производить для войны снаряды»

Як бачна, нацысты паставілі сваёй мэтай пашырыць жыццёвую прастору для германцаў і дасягнуць сусветнага панавання. Для гэтага неабходна было на першым этапе забяспечыць эканамічную аўтаркію. Насельніцтву абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, значнага павышэння ўзроўню жыцця і ў карацейшы тэрмін дасягнення эканамічнай незалежнасці. 3 гэтай мэтай германскі фюрэр патрабаваў, каб ваенная прамысловасць выкарыстоўвала тыя рэчывы, якія ў выпадку вайны неабходна будзе прымяняць замест каштоўных металаў. Праграма была распрацавана з улікам прыродна сыравінных магчымасцей рэйха, каб «отныне с железной решнмостью осуіцествлялось стопроцентное самоснабженне во всех областях, в которых это возможно, н чтобы тем самым не только собственное снабженне этнмй важнымн вндамн сырья стало незавнснмым от ймпорта, но н оказалнсь бы сэкономленнымн те валютные фонды, которые нам нужны в мнрное время для ввоза продовольствня. Я хотел бы подчеркнуть, - падкрэсліваў фюрэр, - что нменно в этнх задачах я внжу едннственную возможность мобнлнзацнн хозяйства, какая суіцествует, а не в сокраіценнн военного пронзводства в мнрное время с целью экономнн н создання запасов сырья на случай войны.

Выполнение этих задач в рамках многолетнего плана, имеющего целью добиться, чтобы наша национальная экономика стала независимой от заграницы, даст также возможность потребовать от немецкого народа в области экономики и в отношении продовольствия определенных жертв, ибо иначе народ вправе потребовать от своего руководства, которому оказывают слепое повиновение, чтобы оно в этой области со всей решимостью и настойчивостью предприняло действия к решению проблем, а не занималось бы просто цх обсуждением, чтобы оно их решало, а не просто регистрировало».

Такім чынам прынцыповыя палажэнні, выкладзеныя ў мемарандуме 1936 г. сведчылі аб тым, што імкненне Гітлера да стварэння аўтаркіі і развіцця ваенна-эканамічнай магутнасці Германіі, разглядалася ім як галоўная і састаўная частка ўнутранай палітыкі рэйха. Уся дзейнасць была накіравана на ўзмацненне германскага міжнароднага ўплыву і падрыхтоўкі да вайны за сусветнае панаванне.

Важна падкрэсліць, што ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізма стала прапаганда шавінізма, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў. Нагадаем, што нацыстскія ідэі аказаліся не толькі папулярнымі, але ўспрымальнымі ў асяроддзі германскага грамадства. Нацыяналізм паразітаваў на біялагічных пачуццях людей: захаванні жыцця і прадаўжэння роду людзей, паляпшэння іх дабрабыту. Нацыстскаму кіраўніцтву і яго ідэалагічнаму апарату ўдалося ў кароткі тэрмін разбэсціць значную частку грамадства, стварыць у краіне шавіністычны ўгар, насадзіць ідэі расізма, жорсткасці, рэваншу за "версальскую ганьбу." Найбольшую падтрымку ідэі нацыянал-сацыялізму знаходзілі ў дробных уласнікаў, беспрацоўных, а таксама ў часткі інтэлігенцыі, працоўных і моладзі.

Галоўным напрамкам дзейнасці нацысцкага кіраўніцтва на міжнарод-най арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі, якія прадугледжваліся ўмовамі Версальскага дагавору. Вялікабрытанія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі. Яны лічылі, што такім чынам можна ўміратварыць гітлераўскі рэжым. Імкнучыся вырашыць супярэчнасці, якія ўзніклі паміж Англіяй і Францыяй, з аднаго боку, і Германіяй, Італіяй - з другога, накіраваць сваю дзейнасць на разгром камуністычнага руху і савецкага ўплыву. 3 гэтай нагоды 15 ліпеня 1933 г. прадстаўнікі чатырох дзяржаў падпісалі ў Рыме “Пакт чатырох". Гэта па-сутнасці была свайго роду "рэпетыцыя" перад будучай мюнхенскай змовай. Праўда, глыбокія супярэчнасці, якія меліся паміж удзельнікамі пакта не дазволлілі яго ратыфікаваць.

Разнагалоссі паміж буйнейшымі краінамі сталі нарастаць. Ужо ў кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна выйшла з Лігі Нацый і Жанеўскай канферэнцыі па разбраенню. Германская дыпламатыя імкнулася забяспечыць прыкрыццё агрэсіўнай палітыкі, разгарнуўшы наступальную дзейнасць. Ужо ў пачатку 1934 г. Паміж Германіяй і Польшчай падпісваецца пакт аб ненападзенні, у якім падкрэслівалася, што германскі бок не мае агрэсіўных намераў да Польшчы. Аднак, неўзабаве Гітлер заявіў у коле бліжэйшага акружэння, што "ўсе нашы дамоўленасці з Польшчай маюць толькі часовае значэнне."

Значнай падзеяй умацавання палітычнага рэжыму Гітлера ў міжнародным і ўнутрыпалітычным жыцці з'явілася грамадскае апытанне ў Саарскай вобласці, якая 15 гадоў знаходзілася пад кіраваннем Лігі Нацый. На пытанне "Ці хочуць жыхары вярнуцца ў склад Германіі, альбо пажадаюць быць часткай Францыі?" быў атрыманы ашаламляльны вынік. Каля 90,9% удзельнікаў выказаліся 13 студзеня 1935 г. за ўз'яднанне з Германіяй. Плебісцыт прывёў да таго, што 1 сакавіка 1935 г. Саар адыйшоў да Германіі, якая выплаціла кампенсацыю Францыі за вугальныя шахты.

У 1935 г. правячыя колы Германіі аб'явілі аб аднаўленні ў краіне ўсеагульнай вайсковай павіннасці. Германія прыступіла да стварэння моцнай арміі і авіяцыі. 21 мая 1935 г. фюрэр перамяноўвае рэйхсвер у вермахт, назначыўшы сябе вярхоўным галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі. Прычым, захад не праяўляў настойлівасці выканання Версальскіх дамоўленасцей. Наадварот, летам 1935 г. было заключана англа-германскае марское пагадненне, якое адкрыла шлях для германскага кіраўніцтва да павялічэння танажу ваенна-марскога флоту і будаўніцтва падводных лодак.Ужо да канца 1935 г. Германія сфарміравала 31 баяздольную дывізію. У кароткі тэрмін, пры фінансавай падтрымцы заходняга капіталу, было пабудавана 300 новых ваенных заводаў, рэканструявана і мадэрнізіравана авіяцыйная промысловасць. У 1938 г. у Германіі мелася 30 самалёта-будаў-нічых, 15 авіаматорных і 110 дапаможных авіацыйных заводаў. Калі да 1932 г. у Германіі не было ніводнага ваеннага самалёта, то ўжо ў 1934 г. іх было пабудована 840, у 1936 г. - 2 530, у 1938г. - 3 350, а ў 1939 г. ужо мелася 4 733 самалёты навейшых мадыфікацый. (графік) Ваенная вытворчасць Германіі з 1934 г. па 1940 г. вырасла ў 22 разы, што з'явілася важкай падставай узмацнення ваенна-палітычнай агрэсіўнасці нацысцкага кіраўніцтва, асабліва пры прыняцці важных міжнародных рашэнняў. Значную ролю ў аднаўленні ваеннага патэнцыялу Германіі адыграў замежны капітал. 3 1924 — 1930 гг. Германія атрымала столькі ж займаў, колькі ЗША за 40 гадоў да Першай сусветнай вайны. Да сярэдзіны 30 - х гадоў XX ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд. марак замежнага капіталу, 70% якога належыла амерыканскім фірмам.

Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў, рост ваеннай напружанасці. Германскае кіраўніцтва імкнулася ўмацаваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва з найболып экстрэмісцкімі рэжымамі і стварыць блок ваенна-палітычнай падтрымкі для паспяховай рэалізацыі сваіх агрэсіўных намераў. Так, 24 кастрычніка 1936 г. падпісваецца пакт аб утварэнні "асі Берлін - Рым", згодна якому Германія прызнала анэксію Абісініі, і абедзве дзяржавы абяцалі праводзіць агульную лінію ў адносінах вайны ў Іспаніі. У лістападзе 1936 г. Германія і Японія заключылі так званы "Антыкамінтэрнаўскі пакт.". Ужо у верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз - "Траісты пакт" ("вось Берлін - Рым - Токіа"). У далейшым Антыкамінтэрнаўскі блок значна пашырыўся. Да пачатку 1939 г. да яго далучыліся Венгрыя і Іспанія, а ў лістападзе 1941 г. - Балгарыя, Фінляндыя, Румынія, Сіам, Манчжоў-Го і кіраўніцтва Кітая на чале з Ван Цзінвэем, а таксама акупіраваныя гітлераўскімі войскамі Данія, Славакія і Харватыя.

Акрамя акрэсленных у дагаворы мер барацьбы супраць уплыву Камінтэрна ў сакрэтным дадатку да яго прадугледжвалася абавязацельства бакоў не аказваць дапамогу СССР, калі ён будзе ў стане вайны з адным з яго ўдзельнікаў. Фармальна, з'яўляючыся ідэалагічным пагадненнем, Антыкамінтэрнаўскі пакт закладваў асновы ваенна-палітычнага саюзу паміж трыма агрэсарамі, што прывяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі.

Асабліва агрэсіўныя дзеянні праяўляла германскае кіраўніцтва. Як ужо адзначалася планы пашырэння "жыццёвай прасторы" для арыйскай расы германскі фюрэр распачаў рэалізоўваць з уз'яднання абласцей, якія былі населены ў большасці немцамі. У 1936 г. ён выступіў у рэйхстагу з дэмагагічна-прапагандысцкай прамовай: «Кровь, пролитая на европейском континенте за последнне 300 лет, никак не соответствует национьым результатам событий. В конечном счете Франция осталась Францией, Германия — Германией, Польша— Польшей, а Италия — Италией. Все, чего удалось добиться династическому эгоизму, политичесим страстям и патриотической слепоте в отношении якобы далеко идущих политических изменений с помощью рек пролитой крови,все это в отношении национального чувства лишь слегка коснулось кожи народов... Истинный резулытат любой войны— это уничтожение цвета нации... Германия нуждается в мире и желает мира».

Важным крокам далейшай мілітарызацыі і ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы з'явіўся ўвод 7 сакавіка 1936 г. германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць. Рашэнне было станоўча ўспрынята большасцю насельніцтва Германіі, як факт аднаўлення яе тэрытарыяльнага сувернітэта. Гітлер ішоў на рызыку, разумеючы, што гэты крок, які пагражаў бяспецы Францыі, можа вызваць узброенае супраціўленне, тым больш, што суадносіны сіл былі не на карысць Германіі (яна мела 36 дывізій, а Францыя і Чэхаславакія - 55). Аднак французкі ўрад бяздзейнічаў.

Беспакаранасць агрэсіі натхняла нацыстаў да новых акцый. Калі ў ліпені 1936 г. у Іспаніі пачаўся ваенна-фашысцкі мяцеж супраць рэспубліканскай улады, Германія і Італія арганізавалі ў падтрымку мяцежнікаў ўзброенную інтэрвенцыю. Утвораны ў Парыжы Міжнародны камітэт салідарнасці з Іспаніяй сабраў 800 млн. франкаў у фонд падтрымкі Народнага фронту. Звыш 35 тыс. чалавек з 54 краін свету змагаліся ў 7 інтэрбрыгадах, з іх каля 7 тыс. загінула ў баях. Савецкі Саюз пастаўляў у Іспанію зброю, танкі, знішчальнікі, гаруча-змазачныя матэрыялы, медыкаменты, харчаванне. Звыш 3 тыс. савецкіх дабравольцаў, у тым ліку і беларусы, змагалася за рэспубліку Народнага фронту, з іх каля 200 чалавек загінула.

Англія і Францыя прытрымліваліся "палітыкі неўмяшання" ў справы Іспаніі. "Пагадненне аб неўмяшанні" падпісалі 27 еўрапейскіх краін, якое забараняла ўвоз зброі, ваенных матэрыялаў і тэхнікі ў Іспанію. Аднак Германія, якая таксама далучылася да "Пагаднення", працягвала аказваць значную дапамогу франкістам. Агрэсары выкарыстоўвалі іспанскую тэрыторыю ў якасці выпрабавальнага палігона для сваёй авіяцыі і танкаў, набыцця вайскоўцамі баявога вопыту і майстэрства, ўдасканалення ваеннай стратэгіі.

3 1936 г. па 1939 г. на баку франкістаў ваявала каля 150 тыс. ваеннаслужачых з Італіі, 50 тыс. з Германіі, 20 тыс. партугальцаў і каля 100 тыс. мараканцаў. БяздзейнІчала Ліга Нацый, якая выказала толькі "хваляванне наконт падзей у Іспаніі". Перад ударамі пераўзыходзячых сіл, у сакавіку 1939 г. рэспубліка пала, устанавілася дыктатура генерала Ф. Франка. Урады Вялікабрытанія і Францыя афіцыйна прызналі дыктатарскі рэжым.

Палітыка "уміратварэння" англійскага і французкага ўрадаў дазволілі Германіі свабодна дзейнічаць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Новым актам агрэсіі з'явіўся аншлюс Аўстрыі. Перад тым як здзейсніць гэты крок, Гітлер заручыўся падтрымкай брытанскага ўрада, на чале якога стаяў прыхільнік палітыкі "уміратварэння" Германіі Н. Чэмберлен. Пад лозунгам аб'яднання зямель, населеных немцамі, 11 сакавіка 1938 г. 200 - тысячнае германскае вонска, без супраціўлення захапіла Аўстрыю, а 13 сакавіка было аб'яўлена аб яе "уз'яднанні" з Германіяй.

Агрэсіўную знешнюю палітыку ў 1935 - 1939 гг. праводзіла фашысцкая Італія, якая ўзяла курс на стварэнне каланіяльнай імперыі ў Афрыцы і ў басейне Міжземнага мора. Добраўзброенная італьянская армія ўторглася ў кастрычніку 1935 г. у Абісінію (Эфіопія). У маі 1936 г. агрэсары захапілі сталіцу краіны - Аддзіс-Абебу, Абісінія была аб'яўлена калоніяй Італіі. У красавіку 1939 г. італьянскія фашысты ўторгліся ў Албанію

Узброенная агрэсія супраць Абісініі стала магчымай у выніку бяздзеяння з боку заходніх дзяржаў. Французкі ўрад, напрыклад, уступіў у прамую здзелку з Італіяй. За адмову ад агрэсіўных яе дзеянняў у Экватарыяльнай Афрыцы, дзе пераважаў уплыў Францыі, Б. Мусаліні атрымаў свабоду дзеянняў у Абісініі. Пад уздзеяннем міжнароднай грамадскасці Ліга Нацый была вымушана аб'явіць Італію агрэсарам і ўнесці некаторыя абмежаванні ў гандлі з ёй. Але гэтыя меры не змянілі становішча, так як Італія змагла павялічыць гандаль з краінамі, якія не ўдзельнічалі ў санкцыях, напрыклад, з ЗША. У абарону народа Абісініі выступіў толькі Савецкі Саюз. Урад СССР дабіваўся прымянення Лігай Нацый калектыўных санкцый супраць Італіі, якія б уключалі спыненне паставак нафты і закрыццё Суэцкага канала для італьянскіх судоў.

Ачаг ваеннай напружанасці разрастаўся і на Далекім Усходзе, дзе барацьбу за тэрытарыяльны перадзел вяла Японія, якая імкнулася ўстанавіць сваё панаванне ў Кітаі і ў басейне Ціхага акіяна. Яшчэ ў верасні 1931 г. японскія войскі акупіравалі Маньчжурыю і стварылі марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го з праяпонскім урадам. Толькі ў лютым 1933 г. Ліга Нацый прыняла рэзалюцыю, якая асуджала захоп Маньчжурыі і патрабавала вярнуць яе Кітаю. Адказам на дзейнасць міжнароднай арганізацыі быў выхад Японіі з Лігі Нацый у сакавіку 1933 г. і падрыхтоўка да новых тэрытарыяльных захопаў. У 1937 г. японскія агрэсары разгарнулі шырокамаштабную агрэсію ў цэнтральным Кітаі, захапіўшы вялізарную тэрыторыю і багатыя прыродныя рэсурсы. Японскі ўрад заявіў, што мэтай вайны з'яўляецца ўстанаўленне "новага парадку ва Усходняй Азіі". Савецкі Саюз аказаў падтрымку Кітаю заключыў з ім 21 жніўня 1937 г. дагавор аб ненападзенні. У лістападзе 1937 г. у Бруселе адкрылася канферэнцыя 19 краін, якая абмяркоўвала пытанне японскай агрэсіі. Савецкі ўрад патрабаваў прымяніць санкцыі супраць Японіі. Але ўдзельнікі канферэнцыі толькі маральна асудзілі агрэсара і абмежавалася добрымі пажаданнямі ў адрас Кітая. Правячыя колы Англіі, Францыі і ЗША рабілі спробы справакатаваць савецка-японскую вайну на Далёкім Усходзе. Толькі з 1936 па 1938 гг. на мяжы СССР адбылося 230 узброенных канфліктаў савецкіх войск з японцамі. У 1938 г. японскія войскі захапілі частку савецкай тэрыторыі каля возера Хасан, але ў жніўні былі разгромлены. У маі - жніўні 1939 г. у раёне р. Халхін-Гол у Мангольскай народнай рэспубліцы савецкія і мангольскія войскі сумелі разбіць буйную японскую групоўку (38 тыс. салдат). Паражэнне японскай арміі ў раёне р. Халхін-Гол з'явілася сур'ёзным ударам па агрэсіўных намерах японскіх мілітарыстаў на Далёкім Усходзе.

Такім чынам, рост мілітарызму і рэваншысцкіх настроеў у Германіі, агрэсіўныя акцыі Японіі і Італіі ў сярэдзіне 30-х гадоў прывялі да рэзкага абвастрэння міждзяржаўных адносін. Узніклі тры ачагі ваеннай напружанасці, якія маглі перарасці ў сусветны пажар. Адзначым, што кіруючыя колы Англіі і Францыі ў гэты час займалі пазіцыю так званага "уміратванэння"", і рабілі шмат, каб адхіліць ад сябе германскую агрэсію і накіраваць яе на Усход супраць Савецкага Саюза. Такая палітыка мела пастаянную падтрымку і з боку ЗША.

Мюнхенскае пагадненне. Не спадала напружанасць і ў Еўропе, дзе германскія агрэсары ўжо планавалі раздзяліць і захапіць Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць. Фармальным повадам для захопу краіны паслужыла германскае патрабаванне да Чэхаславакіі адмовіцца ад суверынітэту над Судзецкай вобласцю, на тэрыторыі якой пражывала нямецкая нацыянальная меншасць. У напруджанай абстаноўцы, што склалася вясной 1938 г., урады Вялікабрытаніі і Францыі заявілі, што яны не збіраюцца ваяваць за Чэхаславакію, і патрабавалі ад апошняй уступак Гітлеру.

Кіраўніцтва Савецкага Саюза у пісьмовай форме запэўніла ўрад Чэхаславакіі аб тым, што з мэтай процідзеяння германскай агрэсіі СССР гатоў перавысіць меры, што былі прадугледжаны савецка-чэхаславацкім пагадненнем і аказаць аднабаковую дапамогу Чэхаславакіі без Францыі, калі такая просьба паступіць ад чэхаславацкага боку. У гэты час Вялікабрытанія і Францыя ўзмацнілі націск на ўрад Чэхаславакіі, патрабуючы прыняць германскія ўмовы і адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам, якое было заключана ў 1935 г. Для прыняцця рашэння па чэшскай праблеме 29 - 30 верасня 1938 г. у Мюнхене была. склікана канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел А. Гітлер, Н. Чэмберлен, Э. ^ЫДзье і Б. Мусаліні. Было падпісана . пагадненне аб расчляненні Чэхаслава'кіі, якая страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5

млн. чалавек насельніцтва, а таксама 33% прамысловых прадпрыемстваў. У і

сакавіку 1939 г. Чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі "германскім пратэктаратам", іншыя раёны краіны перадаваліся Полылчы і Венгрыі, а ў "незалежнай" Славакіі быў створаны марыянетачны фашысцкі ўрад. Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны. Курс пастаянных уступак агрэсарам, які праводзілі Вялікабрытанія, Францыя, не садзейнічалі стварэнню адзінага фронта дзяржаў, здольных разам супрацьстаяць блоку агрэсараў.

Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з'явілася праца Жанеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню. Яе дзейнасць працягвалася з 1932 па 1935 гг., з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. На гэтым форуме прадстаўнікі Савецкага Саюза настойліва прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але заходнія дзяржавы не падтрымалі савецкую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французкі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя міралюбівыя ініцыятывы маглі б стаць у далейшым сур'ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецкі Саюз рашуча асуджаў агрэсіўныя дзеянні Германіі і прапаноўваў правесці міжнародную канферэнцыю для арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі і абароны незалежнасці краін, якім пагражала агрэсія.

Неабходна нагадаць, што ў савецкай знешняй палітыцы разам з станоўчымі дасягненнямі нарасталі і некаторыя негатыўныя тэндэнцыі. Сярод іх былі спрошчаныя і прамалінейныя высновы УКП(б) і Камінтэрна аб хуткай "сусветнай рэвалюцыі" і краху сістэмы капіталізму. Так, у прынятай на VI кангрэсе Камінтэрна праграме у 1928 г. меўся вывад аб непазбежнасці крушэння капіталізму і хуткай перамозе сусветнан сацыялістычнай рэвалюцыі. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да "камунізацыі" Еўропы. Яны з'яўляліся сур'ёзнай падставай таго неканструктыўнага дыялогу, што складваўся паміж СССР і заходнімі краінамі. Адмоўную ролю адыгрывалі масавыя сталінскія рэпрэсіі, якія ўспрымаліся заходняй грамадскасцю з вялікай перасцярогай і не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу. Правячыя колы заходніх дзяржаў не праяўлялі неабходнай зацікаўленасці ў стварэнні калектыўнай сістэмы бяспекі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне савецкага кіраўніцтва ў 30- я гады ўспрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы.

Тым не менш намаганні кіраўніцтва Савецкага Саюза пастаянна накіроўваліся на аб'яднанне дзейнасці Англіі і Францыі супраць пашырэння агрэсіўных намераў Германіі. У 1939 г. савецкая дыпламатыя прадаўжала актыўныя захады, каб схіліць урады Англіі і Францыі да стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што савецкае кіраўніцтва было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін, аб чым яскрава сведчыць выступленне I. В. Сталіна на XVIII з'ездзе УКП (б) 10 сакавіка 1938 г. Ён у прыватнасці зазначыў, што ў Еўропе ўжо склаліся два блокі дзяржаў. 3 аднаго боку - краіны Антыкамінтэрнаўскага блоку, а з другой - краіны Захаду, на начале Брытаніі і Францыі. Раскрываючы намеры англійскага і французкага кіраўніцтва І.В. Сталін выказваўся пераканаўча: «Франция и Англия отвергли политику коллективной безопасности, коллектнвного сопротивления и і заняли позицию нейтралитета... А политика невмешательства означает молчаливое согласие, попустительство агрессии, потворство в развязывании войны... Это опаснаяиігра, равносильная погружению всех воююющих держав в трясину войны... с тем чтобы ослабить и измотать друг друга, подстрекающая немцев идти на восток, обещая легкую наживу и внушая: «Только начните войну с большевиками —и все будет в порядке».

Нават нягледзячы на такія ацэнкі савецкага ўрада, кіраўніцтва Савецкага Саюза выступіла 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні паміж СССР, Англіяй і Францыяй дагавора, які прадугледжваў

"заключить сроком на 5 — 10 лет соглашение о взаимопомощи, включая и военную, в случае агрессии в Европе против любого нз договаривающихся государств; оказывать всяческую, в том числе и военную помощь восточноевропейским странам, расположенным между Балтийским и Черным морями и граничащим с Советским Союзом в кратчайшшй срок обсудить и установить размеры и формы военной помощи, оказываемой каждым из трех государств: не вступать в какие бы то ни было переговоры и не заключать мира с агрессорами отдельно друг от друга.

Дадзеныя прапановы былі рэалістычнымі і канструктыўнымі, размова ішла аб узаемным абавязку аказання дапамогі, у тым ліку і ваеннай, у выпадку агрэсіі ў Еўропе супраць любой з дагаварваючыхся краін. Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, у якіх Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было заведама непрыемлівай для савецкага ўрада ўмовай. Яны былі адхілены, так як, не ўтрымлівалі прынцыпа ўзаемнасці і ставілі СССР у нероўнае становішча. У іх не прадугледжвалася абавязкаў Англіі і Францыі ў выпадку нападзення Германіі на Совецкі Саюз. А, па-другое, прапановы распаўсюджвалі гарантыю толькі на Польшчу і Румынію, у той час як паўночна- заходнія межы СССР - з боку Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі - не гарантаваліся і заставаліся непрыкрытымі.

Перамовы праходзілі ў Маскве з 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г., адбылося 12 паседжанняў. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Па ініцыятыве савецкай дэлегацыі была дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні перамоў і адначасовым падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў.

Нягледзячы на ўсю неадкладнасць перамоў, англійская і французкая ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі 11 жніўня, да таго ж, іх прадстаўнікі былі не надзелены правам прымаць рашэнні. Перамовы працягваліся з 12 па 21 жніўня, адбылося дзевяць паседжанняў, але пазітыўных рашэнняў не знаходзілася. Начальнік штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў вымушаны быў 15 жніўня прама заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тысяч гармат, 9-10 тысяч танкаў і каля 5,5 тысяч самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Паўстала праблема пропуску праз польскую тэрыторыю у выпадку ваеннай неабходнасці савецкіх войск. Польскія ўлады негатыўна аднесліся да такой прапановы. Для савецкага кіраўніцтва стала відавочным нежаданне ўдзельнікамі перагавораў дасягнуць пазітыўных і хуткіх вынікаў. Перамовы зайшлі ў тупік. А тым часам паміж прадстаўнікамі Англіі, Францыі і Германіі, на дзяржаўных і дыпламатычных узроўнях, адбываліся перамовы. Рабілася шмат, каб падштурхнуць нацысцкую Германію да ўзброенага канфлікту з СССР.

Савецка-германскія дагаворы. У складанейшых умовах развіцця міждзяржаўных адносін Савецкі Саюз аказаўся перад перспектывай вайны на два фронты - з нацысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй. У склаўшыхся абставінах СССР вымушаны быў ісці на перамовы з гітлераўскай Германіяй. Неабходна заўважыць, што ініцыятыва заключэння савецка-германскага пакта належыла германскай дыпламатыі. Так, 20 жніўня Гітлер прыслаў тэлеграму I. В. Сталіну, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні. У ёй у прыватнасці значылася: "Поэтому я евде раз предлагаю Вам прннять моего мнннстра нностранных дел во вторннк 22-го августа, самое позднее, в среду 23 августа. ймперскнй мнннстр нностранных дел будет облечен всемн чрезвычайнымн полномочнямн для составлення й подпнсанйя пакта о ненападеннн."

Згода была атрымана і германскі міністр замежных спраў I. Рыббентроп прыляцеў 23 жніўня 1939 г. у Маскву. Пасля перамоў, вечарам 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны "сакрэтны дадатковы пратакол." У ім у "строга кафідэнцыяльным парадку агаварвалася пытанне аб размежаванні сфер абаюдных інтарэсаў ва Усходней Еўропе."

Як вынікае з тэкста дакументаў, падпісанае ў Маскве 23 жніўня 1939 г. пагадненне давала Савецкаму Саюзу пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дагавор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго сакрэтны дадатковы пратакол не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў выпадку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна, хаця некаторыя аўтары імкнуцца сёння даказваць адваротнае.

Савецка-германскі дагавор уяўляў значны дыпламатычны і палітычны акт, які завяршаў фазу прадваеннага крызісу, прычым з'яўляўся пладом крызісу, а не яго прычынай. Не ўяўляў ён сабой нічога экстраардзінарнага з пункту гледжання палітычнай практыкі і маралі таго часу, асабліва , калі яго параўнаць з мюнхенскім пактам.

На наш погляд, нельга канцэнтраваць увагу толькі на адмоўных момантах германска-савецкага дагавора. Рэалізацыя гэтага пагаднення дазволіла не толькі ажыццявіць уз'яднанне беларускага народа, замацаваць тэрытарыяльную цэласнасць БССР, але і аднавіць гістарычную справядлівасць, ліквідаваць нацыянальную знявагу беларусаў. Перад працоўнымі заходніх абласцей адкрыліся перспектывы ўсебаковага развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, займацца стваральнайпрацай ў адзінай дзяржаве на карысць усяго беларускага народа.

Заключаны дагавор, нягледзячы на ўсю яго неадназначнасць, у пэўнай меры садзейнічаў ўмацаванню абароны СССР. За перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Большая іх частка будавалася' на Усходзе краіны, што садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Як бачна ў жніўні 1939 г. абстаноўка ў Еўропе дасягнула вышэйшага накалу. Гітлераўская Германія не скрывала свайго намеру ўзброенага канфлікту з Польшчай. Падпісаны германа-савецкі дагавор не мог карэнным чынам паўплываць на рэалізацыю планаў берлінскіх улад па развязванні агрэсіі супраць Польшчы. Вядома, што I. В. Сталін быў праінфармаваны германскім кіраўніцтвам аб тым, што 1 верасня 1939 г. Германія распачне ваенную акцыю супраць Польшчы, незалежна ад факта заключэння з СССР міждзяржаўнага пагаднення.

Як бачна, напярэдадні Другой сусветнай вайны, міждзяржаўныя адносіны буйнейшых краін свету характарызаваліся складанасцю і супярэч-лівасцю. Пад уздзеяннем рэакцыйных рэжымаў Германіі, Італіі і Японіі быў утвораны агрэсіўны блок, накіраваны на ваеннае вырашэнне палітычных праблем, якія існавалі ў сусветным супольніцтве, і забеспячэнне яму манапольнага права на вызначэнне лёсу чалавечай цывілізацыі.

Ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце не знайшлі паразумення з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Разам з тым урады гэтых краін імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт савецкай дзяржавы, накіроўваючы агрэсію нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на Усход. У выніку Савецкі Саюз быў пастаўлены перад альтэрнатывай: апынуцца ў ізаляцыі перад прамой пагрозай вядзення вайны на Захадзе і Усходзе, ці падпісаць прапанаваны Германіяй дагавор аб ненападзенні. Быў выбраны апошні варыянт.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй.

1. Ці можна лічыць падрыхтоўку да вайны эканамічным сродкам вырашэння праблемы, адзначанай у мемарандуме германскага кіраўніцтва ад 1936 г.? Дайце маральную ацэнку намерам германскага фюрэра. 2. Чаму Гітлеру ўдалося атрымаць падтрымку ў асяроддзі германскага грамадства ? Выкарыстайце змест мемарандума 1936 г. 3. Вызначце, якія фактары паўплывалі на вынікі грамадскага апытання ў Саарскай вобласці ? 4.Дакажыце, што выступленне германскага фюрэра ў рэйхстагу з'яўляецца дэмагагічна-прапагандысцкай прамовай. 5. Растлумачце змест фразы I. В. Сталіна ў час выступлення на XVIII з'ездзе УКП (б) «Толькі распачніце і вайну з бальшавікамі —і ўсё будзе як трэба». 6. Параўнайце прычыны і вынікі заключэння мюнхенскага пакта і падпісання савецка-германскага дагавора аб ненападзенні з пункту гледжання палітычнай практыкі і маралі 1930-хгг.

Працуем з гістарычнымі дакументамі.

Вытрымкі з даклада начальніка штаба аператыўнага кіраўніцтва вермахта генерал-палкоўніка А. Йодля на нарадзе рэйхсляйтэраў і гаўляйтэраў у Мюнхене 7 лістапада 1943 г.

"Необходимость и целеустановка этой войны были понятны каждому еще тогда, когда мы вступили в великогерманскую освободительную борьбу и своим агрессивным ведением войны воспрепятствовали той опасности, которая столь зинмо грозила нам со стороны Польши и западных держав...

2. С приходом [нацистов] к власти обозначаются прежде всего возвращение военной суверенности (всеобщая вониская повинность, занятие Рейнской области) н начало нового вооружения...

3. Аншлюс Австрни принес не только осуществление старой национальной цели, но и наряду с возрастанием нашей военной силы значительное улучшенне нашего стратегического положення. Если до тех пор чехословацкий район угрожающим образом вклинивался в территорню Германни (служа осиным гнездом для Франции и авиационной базой для союзннков, особенно для России), то теперь Чехия оказалась зажатой в клещи. Ее собственное стратегическое положенне стало настолько неблагоприятным, что она должна была пасть жертвой энергичного нападення раньше, чем получит действенную помощь от Запада.

6. Главный результат ... успеха заключался, однако, в том, что восточного противника больше не существовало и проблема второго фронта на основании соглашений с Россией поначалу могла рассматриваться как решенная раз и навсегда.

7. Тем самым центр тяжести ведення войны естественным образом переместился на Запад, где в качестве самой первоочередной задачи вырисовалась защита Рурской области от вторження англичан и французов в Голландию...

12. Одновременно росло осознание все более приблнжающейся опасности с большевистского Востока, которую в Германии видели слишком мало и из дипломатических соображений до последнего момента сознательно замалчивали. Однако сам фюрер эту опасность постоянно из виду не упускал".

1 .Выкажыце ўласныя адносіны да тлумачэння германскім ваенным кіраўніцтвам прычын Другой сусветнай вайны. 2.Чаму праблема другога фронта перапачаткова разглядалася германскім ваенным кіраўніцтвам як вырашаная назаўсёды ?

Тэма 2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі. Вучэбныя задачы.

Даказаць, што пачатак другой сусветнай вайны быў абумоўлены палітыкай заходніх дзяржаў і геапалітычнай стратэгіяй Германіі ў 1920 - 30-ыя гг.

Ахарактарызаваць вынікі ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР і гістарычнае значэнне гэтай падзеі.

Другая сусветная вайна. Другая сусветная вайна ў 1939 - 1945 гг. — найбольш маштабная і кравапралітная ў гісторыі чалавецтва. У яе было ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Палітычнае кіраўніцтва краін Захаду і Усходу не змаглі выпрацаваць сумеснай пазіцыі па стрымліванню агрэсіўных намераў Германіі. Прычым, Англія, Францыя, Польшча, ды і Савецкі Саюз аддалі перавагу кампрамісу з агрэсарам, замест сілавога процістаяння, а ў выніку абраклі сябе на ваеннае выпрабаванне ў больш складаных умовах.

Адсутнасць ўзгодненай дзейнасці ўсіх удзельнікаў прывёў да таго, што перадваенны палітычны крызіс паміж буйнейшымі краінамі перарос у вайну, развязанную Германіяй. Несумненна, што вядучую ролю ў распальванні ваеннага канфлікту адыгралі таталітарныя рэжымы Італіі, Японіі і перш за ўсе, - нацысцкай Германіі.

У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

Першы перыяд (1 верасня 1939 - 21 чэрвеня 1941 г.): пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы.

Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 - 18 лістапада 1942 гг.): напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны, крах германскіх планаў "маланкавай вайны".

Трэці перыяд (19 лістапада 1942 — 31 снежня 1943 гг.): карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне, прыпыненне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераход стратэгічнай ініцыятывы да краін антыптлераўскай кааліцыі.

Чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 - 9 мая 1945 гг.): разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войск з тэрыторыі СССР, адкрыццё 2-га фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад

германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыя Германіі.

Пяты перыяд (9 мая — 2 верасня 1945 г.): разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў, заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія супраць Польшчы была задумана германскімі стратэгамі задоўга да падпісання савецка-германскага пагаднення. Пакуль Германія была занята Аўстрыяй і Чэхаславакіяй у бок Польшчы чуліся завярэнні аб сяброўскіх адносінах. Так, 16 лютага 1937 г. Г. Герынг пры наведванні Варшавы заявіў прадстаўнікам польскага урада, што з боку "'...Германии. намерения лишить Польшу, какой бы то ны было части ее территории. вовсе нет. Германия вполне примирилась со своим теперешним территориальным состоянем. Германия не будет атаковать и, не имеет намерения захватить польский "коридор." Яшчэ больш пераканаўча гучалі завярэнні з вуснаў Гітлера, якІ заверыў 5 лістапада 1937 г. польскага пасла ў Германіі аб тым, што "не будет ныкаких перемен в юрилдическом и политическом положении Данцига. "

Ужо праз тыдзень пасля знікнення з палітычнай карты Чэхаславакіі, увага нацысцкага кіраўніцтва была накіравана на Польшчу. Падрыхтоўка да нападзення ажыццяўлялася, як заўсёды, па трох галоўных напрамках:

ваеннаму, палітычнаму і дыпламатычнаму. Германская дыпламатыя актыўна ўключылася ў работу і хутка разагрэла германска-польскія адносіны да "кіпення". Нацысцкае кіраўніцтва дзейнічала актыўна і беспаваротна. Пад палітычным прыкрыццём актыўна рыхтаваліся да нападзення ўзброеныя сілы. Ужо 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацьвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - "план Вайс" (Белы), а 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб'явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзенні, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г. На сакрэтным паседжанні вярхушкі германскага генералітэта, якое адбылося ў Імперскай канцылярыі 23 мая 1939 г. Гітлер у канцэнтраваным выглядзе выклаў ідэі знешнепалітычных намаганняў германскага кіраўніцтва на бліжэйшую перспектыву. "... Для решення проблем требуется мужество. Нн в коем случае нельзя прндержйваться прннцнпа, будто прнспособленнем к обстоятельствам можно уклоннться от решення этнх проблем. Наоборот, надо обстоятельства прнспособнть к нашнм требованням. Без вторженйя в нностранные государства юш нападення на чужую собственность это невозможно,"-недвузначна заявіў фюрэр.

Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была закончана. Дзеля пастаноўкі канкрэтных задач Гітлер правёў 22 жніўня 1939 г. нараду вышэйшага каманднага складу, дзе выступіў з прамовай. 3 прысут-ным яму запалам і дэмагагічнай рыторыкай ён не толькі ахарактэрызаваў склаўшуюся сітуацыю міждзяржаўных адносін, але і абрысаваў перспектыву іх магчымага развіцця ў бліжэйшыя гады. "...Отношения с Польшей стали невыносимыми, - настойваў германскі фюрэр. Моя политика в отношении Польши, проводившаяся до сих пор, противоречила воззренням нашего народа. Принятию моих предложений Польшей (Данциг, коридор) препятствовало вмешательство Англии. Польша сменила свой тон по отношению к нам. Состояние напряженности на длительный срок нетерпимо.Инциатива не должна перейти в другие руки. ... Нельзя же вечно стоять друг против друга с винтовкой на боевом взводе. Предложенное нами компромиссное решение потребовало бы от нас изменения нашего мнровоззрения, жестов доброй воли. С нами снова заговорили бы на языке Версаля. Возникла опасность потери престижа. Вероятность того, что Запад не выступит против нас, еще велика..."

Завышаная самаацэнка, празмерная самаўпэўненасць, паталагіч ная безкампраміснасць і запраграміраванасць на барацьбу, на вырашэнне ідэі сусветнага панавання германскай нацыі падштурхоўвалі Гітлера да прыняцця крымінальна-небяспечных рашэнняў. 31 жніўня 1939 г. ён падпісаў дырэктыву аб нападзе на Польшчу.

У ноч, з 31 жніўня на Іверасня 1939 г., калі ўся "ваенная машына" Германіі была гатова да рыўку на Польшчу германскія спецслужбы правялі правакацыйныю аперацыю "Гіммлер." Пераадзетыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні кантрацыйных лагераў, якія валодалі польскай мовай, "захапілі" радыёстанцыю ў германскум горадзе Глейвіц (цяпер польскі Глівіцэ). Непасрэдным выканаўцам аперацыі з'яўляўся штурмбанфюрар СС А. Науйокс. Быццам бы з захопленай радыёстанцыі прагучаў зварот на польскай мове, у якім быў прызыў "аб'ядноўвацца і біць немцаў." Раніцой Гітлер звярнуўся да германскага народа, у яком уся віна за развязванне ваеннага канфлікта была ўскладзена на польскі бок.

1 верасня 1939 г. Германія абрушыла ўсю стальную моц вермахта на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. У першы перыяд вайны асноўныя падзеі разгортваліся на Захадзе еўрапейскага кантынента. Англія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Полыпчай, абвясцілі 3 верасня вайну Германіі. Такія ж заявы зрабілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна прыняла сусветны характар.

Аднак баявых дзеянняў і неабходнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны не распачалі. Нагадаем, што французская армія павінна была на 15 дзень пасля нападу Германіі на Польшчу перайсці ў наступленне. Ваенныя магчымасці Англіі і Францыі па прысячэнню германскай агрэсіі былі больш чым значныя. Разам з Польшчай, на пачатак баявых дзеянняў яны мелі: 172 дывізіі, каля 4 000 танкаў, звыш 7 600 самалётаў, да 36 000 гармат і мінаметаў. Германія ў той час мела 103 дывізіі, 3 200 танкаў, звыш 4 000 самалётаў і 26 000 гармат і мінамётаў. Як бачна пры рашымасці саюзнікаў іх удар на захадзе мог бы карэнным чынам памяняць ход ваенных падзей. У гэтай сувязі начальнік штаба аператыўнага кіраўніцтва ўзброеных сіл Германіі генерал-палкоўнік А. Йодль на Нюрбергскум трыбунале заявіў: « ...есиы мы еще в 1939 г. не потерпели поражения, то это только потому, что примерно 110 французских и английских дивизий, стоявших во время нашей войны с Польшей на Западе против 23 германских дивизий, оставались совершенно бездеятельными ».

Польскае кіраўніцтва спачатку паверыла, што з уступленнем у вайну брытанскія і французскія саюзнікі распачнуць выконваць свае абавязкі. Насельніцтва Польшчы з энтузіязмам сустрэла вестку аб рашэннях Англіі і Францыі ўступіць у вайну, грамадскаць разлічвала, што саюзнікі выканаюць свае абавязкі. Перш за ўсё патрабавалася неадкладная падтрымка авіяцыяй. Але час ішоў, а саюзная авіяцыя ў польскім небе так і не з'явілася.

Германскія войскі ў складзе двух армій "Поўнач" і "Поўдзень," якія абрушыліся на Польшчу, налічвалі 1,6 млн. чалавек, 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, звыш 100 караблеў, каля 6 000 гармат і мінамётаў, якія былі аб'яднаныя у 62 дывізіі, у тым ліку 7 танкавых і 4 матарызованых. Ім процістаялі шэсць польскіх армій: «Модлін», «Паможэ», «Познань», «Лодзь», «Кракаў», «Карпаты», якія былі разгорнуты на мяжы з Германіяй і адна армія «Прусы» - ў тыле, дзве аператыўныя группы: «Нарэў», «Вышкуў» і група «Піскор». Польскія войскі налічвалі каля 1 млн. чалавек, 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалетаў і 13 ввенных караблёў, аб'яднаныя ў 39 дывізій: 16 кавалерыйскіх, 2 бронематарызаваныя і 3 горнастралковыя брыгады. Як бачна, суадносіны сіл былі на баку немцаў: па пяхоце — 1,8 : 1, па артылерыі — 3 : 1, па танках — 4 : 1, па авіяцыі — 5 : 1. Да таго ж поль-скае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне арміі. Калі немцы мелі ў поўнай гатоўнасці 95% сваіх сіл, то палякі - каля 49%.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, валодаючы вялікай ваеннай перавагай акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на "лінію Керзана"- прыкладную мяжу рассялення палякаў, з аднаго боку, і украінцаў і беларусаў з другога, якая была вызначана Пражскай мірнай канферэнцыяй яшчэ ў 1919г. Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан. Многія польскія патрыёты, застаўшыяся вернымі прысязе, працягвалі змагацца, выконваючы свой вайсковы абавязак. Асабліва гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, якія толькі 27 верасня капітуліравалі. Агульнае становішча польскіх войск аказалася катастрафічным. У другой палове верасня польскай арміі- як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тысяч воінаў, прыкладна 140 тысяч былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, якія склалі 16,4 тысяч забітымі, 27,6 тысяч параненымі, было знішчана 933 танкі і бронемашыны, 6 046 аўтамабілі, 360 гармат і мінамётаў, каля 60 самалётаў. Некаторыя аналітыкі лічаць, што вынікі германскіх страт надоўга затрымалі пачатак германскага наступлення на Францыю.

Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнія вобласці Беларусі 1 Украшы. Кіраўніцтва Германіі не толькі ўважліва сачыла за развіццём сітуацыі ў СССР, але і зандзіравала яго гатоўнасць выступіць супраць Польшчы, нават усяляк падштурхоўвала савецкае кіраўніцтва да актыўных дзеянняў. Ужо 3 верасня германскі пасол у СССР Шуленбург высвятляў у В. М. Молатава пазіцыю СССР аб увядзенні войск Чырвонай Арміі ў зону уплыву, акрэсленую германска-савецкім пактам аб ненападзенні. Між тым дзейнасць палітычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза ў гэты перыяд была даволі асцярожнай. Націск германскага боку пастаянна ўзрастаў, які імкнуўся хутчэй уцягнуць СССР у ваенны канфлікт з Польшчай. Нацысцкае кіраўніцтва пастаянна давала знаць, што чакае актыўных дзеянняў: «Мы уверены, - падкрэслівалася ў чарговым германскім пасланні, - что разобьем польскую армню в теченнн одной неделн. Однако в таком случае под германской оккупацней окажутся террнторнн, которые определены в Москве как сфера влняння СССР... Не счнтает возможным Советскнй Союз выступнть протнв польскнх снл н занять этн террнторйн».

У Маскве ўсяляк імкнуліся адцягнуць час, каб не быць улічанай міжнароднай супольнасцю ў прамой падтрымцы германскай агрэсіўнай палітыкі. 5 верасня В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР «считает, что время ещё не наступило... Чрезмерная поспешность может принести нам вред и, содействовать объединению наших врагов». Аднак, нацыстскія лідэры працягвалі падштурхоўваць Савецккі Саюз да актыўных ваенных дзеянняў.

Прыбягаючы да дыпламатычнага лавіравання і запэўнівання, аб неабходнасці падрыхтоўкі войск Чырвонай Арміі, што СССР не чакаў такога імклівага наступлення вермахта, адцягваўся ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны СССР. На чарговай сустрэчы Молотава і Шуленбурга 10 верасня савецкі міністр адзначыў, што « советское правнтельство имеет намерение воспользоваться дальнейшим продвиженнем немецких войск, чтобы заявить, что Польша разваливается на куски, и вследствие этого Советский Союз должен прийтн на помоіць украинцам и белорусам, которым угрожает Германия».1 Заява прадэманстравала, што для СССР баявыя дзеянні супраць польскай арміі не з'ўляюцца галоўнымі, важненшай задачай - ажыццявіць узэяднанне этнічных тэрыторый, на якіх пражывалі ў сваёй большасці беларусы і ўкраінцы.

Сродкі масавай інфармацыі СССР, БССР, УССР разгарнулі шырокую агітацыйна-прапагандысцскую апрацоўку насельніцтва. У цэнтральных газетах «Правда» і «Нзвестня», а таксама ў рэспубліканскіх «Звязда» і «Советская Белоруссня» сталі рэгулярна змяшчацца матэрыялы аб цяжкім лёсе беларусаў на акупіраванай Польшчай тэрыторыі. Рабілася шмат, каб падрыхтаваць жыхароў да ўвядзення войск Чырвонай Арміі ў заходнія рэгіюны СССР.

11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб'яўлена мабілізацыя рэзервістаў. Але і гэтыя дзеянні савецкага боку не задавальнялі германскіх "партнёраў". Каб прымусіць СССР выконваць дасягнутыя дамоўленасці нацысцкія лідэры прыбеглі да палітычнага шантажу. У Маскву было накіравана пасланне, у якім гаварылася, што Германія прыпыніць наступленне супраць Польшчы, а на яе ўсходніх землях будуць створаны буферныя дзяржавы ( беларускую, украінскую, пальскую). У адказ у Берлін была накіравана таксама жорсткая заява, у якой падкрэслівалася, што ў выпадку прыняцце германскім бокам такога рашэння, Савецкі Саюз наогул не начне ваенных дзеянняў.

Развіццё падзей вымушала СССР да прыняцця больш актыўных ваенна-палітычных рашэнняў. Ужо 16 верасня арміі Беларускага (камандуючы М. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С. Цімашэнка). франтоў былі разгорнуты і падрыхтаваны для вызваляльнага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю 2 421 300 чалавек, 5 467 сярэдніх і цяжкіх.гармат, 6 096 танкаў і 3 727 самалетаў.

17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 - Гродна, 21 —Пінск, 22 - Беласток і Брэст. Нарэшце, пасля 20 гадовай акупацыі, сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, працоўныя заходніх абласцей Украіны і Беларусі атрымалі магчымасць уз'яднання.

Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю.У гарадах і весках узнікалі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб'екты.

Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. Савецкія войскі занялі тэрыторыю прыкладна 190 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была адсунута на захад на 200-300 км. Польская дзяржава перастала існаваць. Германія атрымала агульную мяжу з Савецкім Саюзам. У перыяд з 17 по 30 сентября 1939 г. страты войск Беларускага 4)ронту склалі 996 чалавек загінуўшымі і 2002 параненым. Лінія размяшчэння савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з "Лініяй Керзана". Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. і былі уключаны ў склад Украіны і Беларусі. Уз'яднанне народаў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў адзіных дзяржавах з'явілася актам гістарычнай справядлівасці.

Ужо 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй пагадненне "аб сяброўстве і мяжы", па якому паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэкам Нарэв, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змяненні ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву. Заўважым, што польскі эміграцыйны ўрад, створаны 30 верасня 1939 г. В. Сікорскім, кваліфакаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта гаварылася аб непрызнанні і незаконнасці любых акупантаў (савецкіх і германскіх -аут.) і барацьбе разам з саюзнікамі Польшчы за поўнае ўзнаўленне сувернітэту і незалежнасці Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.

Узяднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. Не чакаючы заканадаўчых

актаў, сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перададзена 14 тыс. коней і 33,4 тыс.кароў, а таксама зерне на песеў. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы.

У гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю. Наведаўшы заходніх рэгіёнах Беларусі сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ў дасланым на імя I. В. Сталіна пісьме, так харатэрызаваў становішча : "...Хочу поделиться некоторыми впечатлениями от своих поездок в Западную Белоруссню. Мне пришлось посетить Столбцы, Мир, Тур, Кареличи, Новогрудок, Несвиж, Слоним, Барановичи, Волковыск и много сел и деревень. Белорусский крестьяннн-бедняк, часто и середняк, гол и раздет... Белорусское крестьянство настроено прекрасно, поддерживает во всем, чем может, Красную Армню.. .Прекрасно все говорят по-русски, даже молодежь...

За Белостокам население встречает наши войска более сдержанно, русский язык знают меньше, чаще раздаются выстрелы из-за угла, и из лесу по красноармейцам, командирам..."

Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў, хоць яе прысутнасць не магла не ўплываць на становішча ў краі.

На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 2672 тыс.чалавек, што складала 96,7% выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў было аддадзена 90,7% галасоў. 3 926 абраных дэпутатаў Народнага сходу 363 былі з сялян, пераважна беднякоў і парабкаў, 197 - з рабочых, 166 - з інтэлігенцыі і іншых пластоў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.

Народны сход абраў паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, выслухаўшы заяву паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць просьбу прадстаўнікоў Народнага сходу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз'яднаннем іх з Беларускай ССР.

У склад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, насельніцтва - з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек.

Яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6900 кв.км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні. Пасля перадачы Літве часткі беларускіх зямель плошча рэспублікі склала 223 тыс. кв. км, насельніцтва - 10,2 млн. чалавек. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская.

Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве. Болыл чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, а т'зрыторыя пашырылася на 400 тыс. кв. км. Паводле данных на 22 чэрвеня 1941 г. тэрыторыю БССР складалі 10 абласцей і 188 раёнаў агульнан плошчай 225,7 тыс. кв. км., на якой пражывала 10 млн 528 тыс. чалавек. Палітычную аснову ў БССР як і ў СССР складала таталітарная сітэма ўлады са сваім культам асобы ў абліччы Сталіна.

У студзені-сакавіку 1940 г. ствараліся мясцовыя органы савецкай улады. У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей было накіравана 4 500 камуністаў. Абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі забяспечвалі арганізацыю грамадска-палітычнага жыцця і гаспадарчую дзейнасць. Ужо ў пачатку 1941 г. мелася 1 232 пярвічныя партарганізацыі, якія аб'ядноўвалі 16 лютага 1937 г. 16948 камуністаў.

Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіравана 6 00 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі. Ужо ў верасні 1940 г. дзейнічала 2 041 пярвічная камсамольская арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 23 611 камсамольцаў, у тым ліку, звыш 8 770 мясцовых юнакоў і дзяўчат.

Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням Народнага сходу.

Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі. У 1940 г. у заходніх абласцях было нарыхтавана каля 43% усяго аб'ёму драўніны Беларусі , 49% піламатэрыялаў, 54% цэменту, 40% шкіпідару, 98% шарсцяных тканін.

Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабочых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.

Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. - 1115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі,іншымі сельскагаспадарчымі машынамі, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяржавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.

Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.

Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы выклікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія выступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Варта заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шырокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падпол-ля, якое вяло барацьбу за захаванне Полылчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва неле-гальныя арганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў болышасці буйных насе-леных пунктаў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспі-ратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 падпольных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі антысавецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мерапрыемствы Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раены Савецкага Саюза.

Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях было толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 урачоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучальным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове абучалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускан, польскай, яўрэйскай 1 літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці.

У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.

Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. 3 гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Элаізы Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.

Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх - А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і многія іншыя.

Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.

Становішча v ісраінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай €ХЛ\ Намнога складаней адбываліся сацыяльныя пераўтварэнні ў Прыбалтыцы і Малдавіі. Асвятленне гэтых працэсаў празмерна заблытана, савецкай афіцыйнай гістарыяграфіяй, а таксама сучаснымі суб'ектывісцкімі ацэнкамі. Нельга не адзначыць таго, што ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны Беларусі і Украіны, садзейнічаў ўзмацненню націску СССР на прыбалтыйскія краіны. Імкнучыся забяспечыць бяспеку пауночна-заходняй мяжы, Савецкі Саюз дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз. Пачаліся інтэнсіўныя перамовы, якія закончыліся падпісаннем дагавораў. Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй быў падпісаны 28 варасня 1939 г., а 5 кастрычніка з Латвіяй, 10 з Літвой. Савецкі Саюз атрымаў права размясціць на тэрыторыі гэтых краін свае ваенныя базы і воінскія гарнізоны.

Сёння вельмі папулярнае ў некаторых палітычных дзеячаў прыбалтыйскіх рэспублік слова "акупацыя", якое не адпавядае фактам мінулага. Па-першае, Чырвоная Армія імкнулася захоўваць нейтралітэт у адносінах да ўнутраных спраў Прыбалтыйскіх краін. Па-другое, што вельмі важна, савецкай акупацыйнай адміністрацыі на гэтых тэрыторыях не было. Народ ствараў свае органы самакіравання ў паветах, гарадах і абласцях. Па-трэцяе, уваходжанне прыбалтыйскіх рэспублік у склад СССР адбылося ў 1940 г. паводле рашэння нацыянальных устаноўчых органаў, створаных на аснове праведзеных выбараў. Гэты акт быў прызнаны вялікімі дзяржавамі законным у 1945 г на Патсдамскай канферэнцыі, а таксама і 35 краінамі ў 1975 г. на Хельсінскай канференцыі.

Прысутнасць Чырвонай Арміі прыдавала прыхільнікам сацыялі-стычнай ідэі смеласці і рашучасці. Напрыклад, у Рызе, насельніцтва якой налічвала каля 350 тыс. чалавек, у антыўрадавых дэманстрацыях і мітынгах удзельнічала больш за 100 тыс.чалавек. У выбарах у Сейм у ліпені 1940 г. прыняло ўдзел 94,8% выбаршчыкаў. За кандыдатаў блоку працоў-нага народа прагаласавала 97,8%, супраць - толькі 2,2%. Дэпутатамі Сейма сталі 52 камуністы і 48 беспартыйных.

Ва ўмовах прысутнасці часцей Чырвонай Арміі адбывалася радыка-лізацыя некаторай часткі жыхароў прыбалтыйскіх краін, ўзрастала рэакцыйнасць кіраўніцтва, што выявілася ў імкненні стварыць ваенна-палітычны саюз "Прыбалтыйская канфедэрацыя", якая была накіравана супраць уз'яднання з СССР. У адказ на гэта, у чэрвені 1940 г. былі значна ўзмоцнены гарнізоны савецкіх войск ў Прыбалтыцы.

Утварэнне Малдаўскай ССР у жніўні 1940 г. адбылося ў выніку вяртання СССР, па яго патрабаванні, Бесарабіі і Букавіны, якія былі захоплены Румыніяй ад маладой Савецкай рэспублікі ў гады грамадзянскай вайны, і ўз'яднання іх з Малдаўскай аўтаномнай рэспублікай, якая ў гэты час ўваходзіла ў склад Украінскай ССР.

Савецка-фінляндская вайна. Ва ўмовах абвастрэння ваенна-палітычных абставін у Еўропе неадкладнай задачай для СССР стала забеспячэнне бяспекі паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда -буйнейшага прамысловага цэнтра краіны. Мяжа СССР з Фінляндыяй праходзіла па Карэльскаму перашыйку ўсяго ў 32 км. ад Ленінграда. На працягу ўсёй мяжы, па так званай "лініі Манэргейма", фінскі бок пры падтрымцы краін захаду, актыўна ажыццяўляў будаўніцтва ваенных умацаванняў, што выклікала занепакоенаць савецкага кіраўніцтва. У кастрычніку 1938 г. паміж СССР і Фінляндыяй пачаліся перамовы аб урэгуляванні савецка-фінскай мяжы. На перамовах, якія працягваліся да кастрычніка 1939 г., Савецкі Саюз прапанаваў ажыццявіць абмен часткі фінскай тэрыторыі - 2 761 км2 на 5 529 км2 савецкай тэрыторыі ва ўсходняй Карэліі. Але гэтыя прапановы фінскі бок адхіліў, а перамовы былі прыпынены. 30 лістапада 1939 г. без аб'яўлення вайны часці Чырвонай Арміі перасеклі савецка - фінляндскую мяжу і пачалі баявыя дзеянні. "Зімняя вайна" пачалася. Згодна аператыўных планаў савецкага камандавання, вайна з Фінляндыяй павінна была працягвацца ад 7 да 14 дзён. Кіраўніцтва СССР разлічвала на хуткую перамогу, аднак вайна зацягнулася, нават не гледзячы на значную ваенную перавагу савецкіх вайск. Некаторае ўяўленне аб колькасным і якасным стане армій у час ваеннага канфлікту паміж СССР і Фінляндыяй перадае табліца.

Суадносіны войск Фінляндыі і СССР

Фінская армія

Чырвоная Армія

Суадносіны

Дывізіі

14

24

1:1,7

Асабовы склад

265 000

425 640

1:1,6

Гарматы і мінамёты

534

2876

1:5,4

Танкі

26

2289

1:88

Самалёты

270

2446

1:9,1

Пачатак савецка-фінскай вайны прыкаваў увагу вялікіх дзяржаў да поўначы Еўропы. У сродках масавай інфармацыі была разгорнута буйнамаштабная антысавецкая кампанія, у якой актыўна эксплутавалася ідэя небяспекі "сусветнай камуністычнай рэвалюцыі". Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі "маральнае эмбарга" на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. Па ініцыятыве англійскай дыпламатыі ў Лізе Нацый было ўзнята пытанне правамернасці дзеянняў Савецкага Саюза і 14 снежня 1939 г. СССР быў выключаны з яе складу. Антысавецкая кампанія значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў нават 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза. Аднак, дапамога заходніх дзяржаў абмежавалася пастаўкамі ўзбраенняў, а таксама прадастаўленнем значных крэдытаў.

Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі, з вялікімі стратамі ажыццявілі па-спяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая "лінія Манер-гейма", а ўжо ў сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перагаворы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавора.

Людскія і матэрыяльныя страты Фінляндыі і СССР

Від страт

Страты Фінляндыі

Страты СССР

Забітыя і прапаўшыя без вестак

22 830

131476

Параненымі

43557

264908

Самалётаў

62

406

Танкаў

50

653

Гарматы і мінамёты

500

422 '

Негледзячы на перамогу, вайна з Фінляндыяй не прынесла славы Савец-каму Саюзу, больш таго, няўдачы савецкіх войск у вайне, падарвалі ў еўра-пейскай грамадскасці думку аб боездольнасці арміі СССР, хоць і садзейнічалі зрыву планаў адпраўкі ў Фінляндыю англійскіх і французскіх войск

Як бачна, сацыяльна-палітычныя працэсы ў заходніх рэгіёнах СССР у перадваенныя гады цяжка назваць адназначнымі. Разам з тым, дзякуючы намаганням кіруючых колаў СССР у 1939 - 1940 гг. адбылося значнае ўзмацнне краіны. Больш чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, на 400 тыс. кв. км. пашырылася яго тэрыторыя. У складзе Савецкага Саюза заходнія вобласці Украіны і Беларусі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўным зместам пераўтварэнняў, праведзенных тут у канцы 1939 -першай палове 1940 г., быў падзел памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, пачатак калектывізацыі сельскай гаспадаркі, шырокае культурнае будаўніцтва. Абапіраючыся на эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял усёй краіны, заходнія рэгіёны пасля ўз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй.

1. Параўнайце выступленне Г.Герынга перад прадстаўні камі польскага ўрада 16 лютага 1937 г. пры наведванні Варшавы і прамову Гітлера на нарадзе з вышэйшым камандным складам 22 жніўня 1939 г 2. Што азначае выказванне Гітлера " Нельга вечна стаяць насупраць адзін аднаго з вінтоўкай на баявым узводзе"? 3. Аб чым сведчыць заява начальніка, штаба аператыўнага кіраўніцтва ўзброеных сіл Германіі генерал-палкоўнік А. Йодль на Нюрбергскім трыбунале ? 4. Вызначце, чаму 5 верасня 1939 г. В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР «лічыць, што час яшчэ не наступіў...», а ўжо 10 верасня на чарговай сустрэчы з Шуленбургам адзначыў, што «савецкі ўрад мае намер выкарыстаць далейшае прасоўванне нямецкіх войск...». 5. Чаму адносіны насельніцтва за Беластокам да войск Чырвонай Арміі, аб якіх згадваецца ў дасланым на імя I. В. Сталіна пісьме сакратара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка, аказаліся болып стрыманымі. Працуем з гістарычнымі дакументамі.

Вытрымкі з пастановы Палітбюро ЦК ВКП(б) «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» I кастрычніка 1939 г. "1..Созвать Украинское народное собранне из выборных по областям Западной Украины (территория быв, воеводств Станиславского, Львовского, Тарнопольского и Луцкого) и Белорусское народное собрание из выборных по областям Западной Белоруссии (территория быв. воеводств Новогрудского, Виленского, Белостокского и Полесского).

Этн Народные собрания должны: 1) утвердить передачу помещичьих земель крестьянским комитетам; 2) решить вопрос о характере создаваемой власти, т.е. должна ли быть эта власть советская или буржуазная; 3) решить вогірос о вхождении в состав СССР, т. е. о вхождении украинскмх областей в состав УССР, о вхождении белорусских областей в состав БССР; 4) решить вопрос о национализации банков и крупной промышленности. 2.Украннское народное собранне созвать в г. Львове, Белорусское на родное собранне—в г. Белостоке...

4.Выборы в Народные собрания производить на основе всеобщего, прямого и равного избирательного права при тайном голосовании.

Правом выбора в Народные собрания пользуются все граждане мужского и женского пола достигшие 18 лет, независимо от расовой нацноналыюй принадлежности, вероисповедания, обязательного ценза, социального прои-схождення, имущественного положения ипрошлой деятельности...

10. Приступить к созданию коммуннстических организаций в Западной Украине и Западной Белоруссии, начав прием в кандидаты нз числа передовых рабочих, оказавших помошь Красной Армии в борьбе с враждебными элементами и проявивших себя в деле установления нового, революционного порядка, а также из числа передовых крестьян и интеллигенции.

Бывших членов Коммуннстической партии Западной Украины. и Ком-мунистической партии Западной Белоруссии принимать в ряды ВКП(б) не огульно, а в индивндуальном порядке после тщательной н неторопливой проверки...

26.Установнть следующие цены: на соль — 20 коп. за килограмм на территории Западной Украины, 30 коп. за килограмм на территории Западной Белоруссии; на спчки — 3 коп. за коробку маленького формата; на керосин — 65 коп. за литр на территории Западной Украины. 66 коп. за литр на территории Западной Белоруссии; на махорку — 50 коп. за пачку в 50 грамм".

Аб якім тыпе грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця сведчаць пункты 4,10,26 дадзенай пастановы ?

Вытрымкі з аператыўнага данясеніія НКВД БССР сакратару ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ад 17 кастрычніка 1939г.

''Выборы депутатов в Народное собрание повсюду проходят с большим подьемом й большой активностью трудящихся. Подавляющая масса населення высказывается за восстановление в Западной Белоруссии Советской власти и присоедннение ее к БССР. Депутатами избнраются лучшие представнтели рабочего класса, крестьянства и интеллнгенции, стоящне за национализацию помешичьих земель, промышленных предприятий, за установление Советской власти.

Наряду с этим зафиксированы отдельные случан контрреволюцнонных выступленій враждебного нам элемента...В гор. Вельске учнтельннца школы № 5 Блюхаренко во время лекции заявнла: «Польша государство сильное, ее сейчас разбили только потому, что Россия сунула свой нос, используя войну с Германией, захватила территорию Польши н поработила наш народ... Через непродолжительное время польская власть вернется н как государство Польша будет процветать, наши народы — народы Польши возгосподствуют, и будут управлять государством не россняне»...

...жнтель дер. Студеничное Августовского уезда Завадский Францншек ... заявил: «Советов здесь не будет, потому что здесь не Белоруссия, а Польша. СССР не хотел только освободить Западную Белоруссию н Западную Украину. а зашел гораздо дальше. Поляки не хотят Советской власти, поэтому они не будут голосовать за присоединение Западной Белоруссии к Белоруссии Советской. Еврейского панства здесь не было н не будет. Во Франции уже создано новое польское правительство, которое собирает там польскне легионы. Польские войска, отошедшие в Литву, отправляются во Францню. Англия и Франция отберут Польшу у Германии и СССР. Красная Армия и Советы сейчас ведут свою политику — за все расплачиваются, обращаются с населеннем хорошо, но это только потому, что им нужно, чтобы население голосовало за Советы".

Вызначце альтэрнатыўныя адносіны да ўстанаўлення савецкай улады ў Заходняй Беларусі і яе далучэння да БССР і магчымыя прычыны такіх адносін.

Тэма 3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.

Вучэбныя задачы.

Спрагназіраваць наступствы "дзіўнай вайны”

Раслумачыць матывы, якімі карысталіся ў сваёй дзейнасці прадстаўнікі калабарацыянізму і Руху Супраціўлення. Даказаць, што планы Германіі мелі агрэсіўны характар.

Дзіўная вайна. Перамога над Польшчай усяліла нахабнасць і ўпэўненасць нацысцкіх лідэраў. Сапраўды, вермахту ўдалося паспяхова ажыццявіць "бліцкрыг", заходнія саюзнікі так і не аказалі дзейснай дапамогі палякам. Пасля разгрому польскай арміі баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў назву "дзіўнай вайны", якая характэрызавалася бяздзеяннем англа- французкіх і германскіх войск і працягвалася 8 месяцаў да 10 мая 1940 г., калі германскія войскі перайшлі ў шырокамаштабнае наступленне на заходнім фронце.

У апошні час апублікавана шмат матэрыялаў, якія сведчаць аб тым , што заходнія краіны ў гэты перыяд актыўна ажыццяўлялі сакрэтную дзейнасць з нацыстамі, каб накіраваць германскую ваенную машыну супраць Савецкага Саюза. Устаноўлена, што толькі з верасня 1939 г. па красавік 1940 г. адбылося не менш як 160 тайных сустрэч паміж прадстаўнікамі фашысцкай Германіі, Англіі і Францыі. Нават больш таго, восенню 1939 г. ваенна-палітычныя колы Англіі і Францыі пачалі ўважліва вывучаць магчымасць нападу на СССР з поўначы і з поўдня. Да ўдзелу ў рэалізацыі гэтых планаў ўсяляк падштурхоўваліся Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Турцыя і Іран. Варожасць кіраўніцтва заходніх краін да савецкай дзяржавы нарастала і дасягнула сваёй кульмінацыі пасля пачатку савецка-фінляндскай вайны. Антысавецкая кампанія значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза з Скандынаўскага паўвострава. У гэтай аперацыі планавалася задзейнічаць тры англійскія дывізіі. Толькі заключэнне мірнага пагаднення паміж СССР і Фінляндыяй не дазволіла ажыццявіць агрэсію.

Пазбавіўшыся магчымасці распачаць ваенныя дзеянні на Поўначы, мілітарысцкія колы Францыі і Англіі актывізавалі дзейнасць на Поўдні. Планавалася нанесці паветраныя бомбавыя ўдары па нафтавых промыслах Закаўказзя. Аднак гэтым планам не здарылася ажыццявіцца, паколькі вясной 1940 г. германская армія распачала вялікамаштабнае наступленне на Захадзе.

Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд "дзіўнай вайны", у першую чаргу для прывядзення ў гатоўнасцв узброеных сіл, выпуска неабходнай колькасці баявой тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама для пераадоляння шэрагу "вузкіх месцаў" у ваеннай падрыхтоўцы войск, якія выявіліся ў ходзе баявых дзеянняў у Польшчы.

Германскія спецслужбы і дыпламатыя разгарнулі ў заходніх краінах шырачайшую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію, якая ўсяляк дэманстравала мералюбівыя намеры нацыстаў. Работа вялася сярод інтылі-генцыі, вучоных, служыцелей культа, ветэранаў вайны. У перадваенныя гады Трэці рэйх выдаткаваў звыш 250 млн. марак на прапаганду і шпіянаж за мяжой. 3 дапамоган розных форм і метадаў "псіхалагічнай вайньГ' была дэзарганізавана грамадская думка ў многіх краінах краінах Захаду, актывізавалася дзейнасць "пятай калоны'". Пад прыкрыццём шырокамаштабнай, заснаванай на дэмагогіі і ілжы прапаганды міралюбівых намераў Германіі ў адносінах захадніх краін, германскі генеральны штаб энергічна рыхтаваў ваенны паход у Заходнюю Еўропу.

Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе. Непасрэдная падрыхтоўка

да нападзення на краіны Заходняй Еўропы ўяўляла даволі складаны працэс, які працягваўся з кастрычніка 1939 г. да вясны 1940 г. Гітлер і яго бліжайшае акружэнне пры ўсёй іх упэўненасці не маглі паверыць, што Англія і Францыя не прадпрымуць спробу перайці ў наступленне на заходнім фронце ў момант, калі вермахт быў задзейнічаны ў Польшчы. Але падзеі разгортваліся менавіта так, што і дало магчымасц нямецкаму краўніцтву прыступіць да распрацоўкі планаў рашаючых бітваў на Захадзе. Германія сканцэнтравала на Заходнім фронце каля 3 млн, салдат і афіцэраў (136 дывізій, якія мелі 7 378 гармат, 2 445 танкаў і 3 643 самалетаў). Агульная колькасць войск саюзнікаў дасягала каля 4 млн. чалавек. (148 дывізій, якія мелі 13 874 гармат і 3 373танкаў, 2 833 самалйты). Французская армія налічвала 105 дывізій у колькасці 2 240 тыс. чалавек, якая мела 10 700 гармат, 3 063 танкаў, 1 200 самалётаў; бельгійская армія налічвала 22 дывізіі, галандская—11, англнйская— 10 (табліца "'Суаднісіны войск на Заходнім фронте'"). 29 кастрычніка 1939 г. германскае вярхоўнае камандаванне выдала дырэктыву разгрома Францыі, пад кодавай назвай "Гельб". Была пастаўлена задача унйчтожйть протнвннка севернее Соммы н прорваться к побережью Ла-Манша. Маючы неабходныя даныя разведкі аб тым, што саюзнікі сканцэнтравалі асноўныя сілы на поўначы, германскае камандаванне вырашала нанесці галоўны ўдар у раён Ардэн. Тут намячалася здзейсніць прарыў моцнай танкавай групоўкі праз раён Седана ў накіраванні на Абвіль, да Антлантычнага ўзбярэжжа, з мэтай выхаду ў тыл армій саюзнікаў, якія знаходзілася на поўначы. Гэты план мог быць здзейснены толькі таму, што саюзнае камандаванне поўнасццю адмовілася ад ініцыятывы актыўных дзеянняў.

У адпаведнасці з планам былі разгорнуты германскія ўзброенныя сілы. На правым крыле знаходзілася група армій "Б" (29 дывізій), якая мела задачу прарваць бельгійскія пагранічныя ўмацаванні і прасунуцца ў глыб Бельгіі. У цэнтры знаходзілася група армій "А" у складзе 45 дывізій, у тым ліку 6 танкавых. Яна павінна была нанесці галоўны ўдар. Група армій "Ц" (19 дывізій), якая знаходзілася на левым крыле павінна была скоўваць французскія войскі на "лініі Мажыно".

Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. Ваенныя падзеі развіваліся маланкава. На працягу дня 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Для правядзення гэтан аперацыі аказалася дастаткова адной германской дывнзіі. Акупацыя Нарвегіі патрабавала значна больльшых сіл і часу. Але і ўзброеныя сілы Нарвегіі (каля 16 тыс.) не маглі процістаяць 100 тысячнай германскай групоўцы. Нямецка-фашысцкія войскі захапілі: Осла, Арэндал, Берэнн, Нарвік. Праўда, за Нарвік - важны порт у паўночнай Нарвегіі - разгарнулася працяглая барацьба. Памагалі яго абараняць і англічане, але пад пераўзыходзячым націскм немцаў і яны не змаглі ўтрымаць Нарвік. Германія надоўга захапіла важны плацдарм на поўначы Еўропы.

Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі, ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю, і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўнаму сігналу "Данцынг" нямецкія войскі ўторгліся ў Бельгію. Ужо 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісілі пратакол капітуляцыі белгінскай арміі, каля 500 тыс. салдат і афіцэраў бельгійскай арміі склалі зброю. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Паспяховаму ажыццяўленню баявых аперацый германскіх войск садзейнічала актыўная дзейнасць германскіх спецслужб і падтрымка "пятай калоны". У Галандыі, Грэцыі, Бельгіі, Даніі Люксембургу, Франціі, Югаславіі іх дзейнасць была даволі актыўнай і рознабаковай, мела на мэце падарваць не толькі ваенна-эканамічны патэнцыял краін, але і маральны дух войск і насельніцтва.

Нездарма напярэдадні ваенных дзеянняў у Еўропе Гітлер ў коле бліжайшага акружэння з вялікай упэўненасцю гаварыў: "Когда я решусь развязать войну ... мои войска внезапно появятся в столице соседнего государства, скажем, в Париже. Они будут одеты во французскую военную форму. Они пройдут по улицам среди бела дня. Никто их не остановит. Все будет заранее продумано и подготовлено до последней мелочи. Войска войдут в генеральный штаб, они займут министерства и здание парламента.

Через несколько минут Франция окажется лишенной своих руководящих деятелей. Армия без генерального штаба! Все политические деятели убраны со сцены! Воцарится невообразимое замешательство. Но у меня уже заранее будут налажены связи с людьми, способными органззовать новое правительство — такое, какое угодно мне. Мы найдем таких людей в любой стране. Нам даже не придется их подкупать: они придут к нам сами. Их будут подталкивать иллюзии и честолюбие, партийные раздоры и корыстное высокомерие. Переговоры о мире начнутся еще до начала войны. Я говорю вам, господа, что невозможное всегда оказывается успешным. Самая невероятная вещь является наиболее надежной. В нашем распоряжении будет достаточно добровольцев, людей вроде наших штурмовикое, достойных доверия и готовых на любую жертву. Мы перебросим их через границу еще в мирное время. Не сразу, а постепенно. Все будут считать их мирными путешественниками. Сегодня вы не поверите мне, господа, но я осуществляю это, шаг за шагом. Возможно, нам придется высадиться на вражеских аэродромах. Мы должны быть готовы перевозить по воздуху не только солдат, но и их оружие. Никакая "линия Мажино" нас не остановит. Наша стратегия заключается в том, чтобы уничтожать противника изнутри, завоевывать его любыми средствами. "

Час паказаў, што ў шэрагу краін падобныя сцэнарыі развіцця падзей мелі месца. Між тым, неабходна адзначыць, што ваенны поспех германскіх войск і галоўная перавага Германіі заключалася ў тым, што яна напала на краіны, палітычнае кіраўніцтва якіх было не здольна стварыць не толысі сістэму калектыўнага процістаяння агрэсару, але і арганізаваць эфектыўную абарону сваіх краін.

Тым ні менш, нягледзячы на тое, што поспех быў дасягнуты лёгка, камандаванне вермахта чакала, што саюзнікі выкарыстаюць стратэгічныя рэзэрвы і прадпрымуць контрудар, каб ліквідаваць прарыў. Аднак гэтага не адбылося. 18 мая немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне, палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашыны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Сёння маюцца розныя думкі наконт таго, чаму з'явіўся такі загад? Чаму немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чалавек у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш? Ёсць кропка гледжання, што "дзюнкеркскае дзіва"— гэта вынік перш за ўсё палітычных прычын, звязаных з імкненнем Гітлера выпусціць англійскія войскі, каб дасягнуць заключэння міру з Англіяй і яе нейтралітэта ў перыяд будучай вайны з СССР.

5 чэрвеня германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план "Рот" - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі нероўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла 90 тыс.чалавек забітымі. Ужо 14 чэрвеня германская армія фактычна без бою захапіла Парыж, а 22 чэрвеня прагерманскі ўрад Петэна падпісаў у Камп'ене капітуляцыю. У асабістым дзённіку Гальдэра аб гэтай падзеі адзначана, што «...французы должны принять иі прмут германские условия, пока у руля Петэн. Германская сторона настояла на том, чтобы переговоры проходшіі в Компьене, где в 1918 г. побежденная Германыя вынуждена была прызнать свов пораженііе», - далей Гальдэр падкрэсліваў, -«...французы ы не подозревают, что цм прыдется вестц. переговоры в том же самом месте. Этот факт так подействовал на французскую делегацпю, что они долго не могли прийти в себя. Все было организовано так, чтобы как можно сильнее унизить французов».

22 чэрвеня ў Камп'ен прыбыў Гітлер ў суправаджэнні Герынга, Кейтэля, Радэра, Браўхіча, Рыббентропа і Гесса. Падпісанне перамір'я адбывалася ў тым жа вагоне, непадалёку знаходзілася мемарыяльная пліта, на якой значылася: «Здесь 11 ноября 1918 года была побеждена преступнаягордость германской нмперііы, поверженной свободнымы людьмгі, которых она пыталась поработііть». Гітлер з яўнай знявагай прайшоў па пліце і ўвайшоў у вагон, у якім 22 гады назад адбывалася прыняцце капітуляцыі Германіі. Праз некаторы час для падпісання перамір'я ўвялі французкую дэлегацыю..." Умовы перамір'я былі больш суровымі, чым навязаныя Германіі ў 1918 г. Уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкой акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплочваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваенапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5% мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах.

Па ўмовах Кампьенскага перамір'я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петена (т.зв. урад Вішы). Урад Петэна стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіны атрымалі назву калабарацыя. На сустрэчы Гітлера і кіраўніка французскага ўрада Петэна ў 1940 г. абодва бакі абвясцілі калабарацыянізм у якасці палітычнага прынцыпу ва ўзаемаадносінах. Такім чынам калабарацыянізм - гэта сістэма адносін, якая азначае добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі у ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара.

Нягледзячы на тое, што ў ваеннай кампаніі супраць Францыі вермахт страціў 27 тыс. забітымі, 18,4 тыс. прапаўшымі без вестак, 111 тыс. раненымі, 18 ліпеня ў Берліне адбыўся ваенны парад у гонар перамогі над Францыяй. Найбольш вызначыўшымся 12 генералам вермахта Гітлер прысвоіў чын фельдмаршала, а бліжэйшаму саратніку па партыі Герынгу -унікальны чын рэйхсмаршала. Прадпрынятая акцыя разлічана была на міжнародную дэманстрацыю магутнасці Германіі, палітычнае ўздзейнічанне на саюзнікаў і падтрымку палітыкі Гітлера з боку ваеных.

Францыя вымушана была заключыць перамір'е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашыны. Германскае і італьянскае камандаване раздзялілі тэатры ваенных дзеянняў. Італяя, якая вяла "паралельную вайну", дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Ліаію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі.

'"Бітва заАнглію". Капітуляцыя Францыі азначала, што настала чарга Англіі, якой прыдзецца ў адзіночку супрацьстаяць Германіі, якая заваявала ўсю Цэнтральную і Заходнюю Еўропу. У гэты перыяд адбыліся важныя ўнутрыпалітычныя працэсы ў Англіі. На змену кабінета Чэмберлена 10 мая 1940 г. прыйшоў кааліцыйны ўрад на чале з лідэрам кансерватараў У. Чэр-чылям. Усе чакалі, якое рашэнне прыме новы англійскі ўрад. Выстпіўшы перад парламенам 4 ліпеня У. Чэрчылль заявіў: «Мы пойдем до конца, мы будем сражаться во Францнн, мы будем сражаться на морях н океанах, мы будем сражаться с растуіцей уверенностью н растуіцей снлой в воздухе, мы будем заіцніцать наш остров, чего бы это нам нн стонло... Н еслн даже, во что я нн на секунду не поверю, этот остров нлн его часть попадет в рукн врага, тогда наша нмперня за морямн, вооруженная н охраняемая брнтанскнм флотом, будет продолжать борьбу до тех пор, пока новый мнр со всей его моіцью н снлой не выступнт радн спасення н освобождення старого».

Германскае кіраўніцтва ў гэты перыяд было гатова да кампрамісу з Велікабрытаніяй. У прамове у рэйхстагу 19 ліпеня 1940 г. фюрэр не двухсэнсоўна, а каб схіліць англійскі ўрад да перамоў і заключэння перамір'я заявіў: «...Из Британии я сейчас слышу лышь одгін крык — не от народа, а от полытгіков — о том, что война должна продолжаться! Я не знаю, есть лы у этцх полгітгіков четкгіе ыдегі относытельно того, какгш должно быть это продолженые войны. Оны заявляют, что будут продолжать борьбу, даже еслы Велгікобргітання погыбнет, оны ее будут весты тогда ыз Канады... Моя совесть велыт мне егце раз воззеать к разуму ы здравому смыслу Велц.кобргітангігі. Я счгітаю для себя возможным выступыть с этцм прызывом, гібо являюсь не побежденным врагом, который просыт пощады, апобедытелем». Германскія ініцыятывы не знайшлі падтрымкі ў ангічан. У адным з радыёвыступленняў па Бі-бі-сі У. Чэрчылль не без сарказма заявіць: «мы ждем давно обеіцанное вторженые. Того же ждут ы рыбы». Штабы нямецкай арміі рыхтаваліся да ўтаржэння ў Англію. Згодна дырэктыве Гітлера № 16 германскія войскі планавалі ажыццявіць 17 ліпеня 1940 г. аперацыю "Марскі леў". Трынаццаць ударных дывізій, агульнай колькасцю каля 260 тысяч чалавек павінны былі пераправіцца праз Ла-Манш.

Англійскі ўрад разумеў ўсю небяспеку становішча. 25 чэрвеня 1940 г. У. Чэрчылль, негледзячы на свой яры антысаветызм, звярнуўся з пісьмом да I. В. Сталіна, у якім прапанаваў узнавіць належныя адносіны паміж краінамі для кансультацый "...в отношеннн тех событнй в Европе, которые ннтересуют нас обонх". Прапановы былі накіравана і кіраўніцтву ЗША, каб схіліць іх у барацьбу супраць Германіі.

Задача заваяваць Брытанію не была простай. Пачатак аперацыі некалькі разоў пераносіўся. На працягу лелета вяліся актыўныя бамбардыроўкі германскай авіяцыяй Англіі. Толькі паміж 23 жніўня і 6 верасня англічане страцілі 466 знішчальнікаў , а немцы— 385 самолетаў. Аднак дасягнуць перамогі паветранымі бамбардыроўкамі было немагчыма.

Канчаткова пытанне аб высадцы ў Англіі вырашалася 14 верасня 1940 г. У сувязі з тым што рызыка неўдачы была занадта вялікай, германскія генералы прапанавалі Гітлеру ўстрымацца ад яе правядзення. Было прынята рашэнне адкласці аперацыю "Марскі леў" на невызначаны тэрмін.

Напружанне ў англійскім урадзе і грамадстве не спадала. Толькі 27 кастрычніка 1940 г. з'явілася надзея. Брытанскія спецыялісты раскрылі прынцып работы нямецкай шыфравальнай машыны «Энігма». Яны стварылі сваю сістэму «Ультра», якая дапамагла расшыфраваць перагаворы герман-скага ваеннага камандавання, дазволіла мець неабходную інфармацыю аб далейшых намерах германскага кіраўніцтва. Было высветлена, што ўварванне не плануецца, а яго намеры захоўваюцца як сродак палітычнага і ваеннага ўціску на Англіію. У ходзе "бітвы за Англію" з ліпеня па канец кастрычніка англійская авіяцыя страціла 915 знішчальнікаў, нямецкія страты склалі 1733 самалётаў.

Да аказання дапамогі англічанам усё больш схіляўся ўрад ЗША, якія вясной 1941 г. высадзілі свае ваенныя падраздзяленні ў Грэнландыі і Ісландыі, стварыўшы там свае базы. Актывізавалася барацьба супраць германскіх агрэсараў на марскіх прасторах.

Агрэсія Германіі на Балканах. Менш чым за два з паловай месяцы вермахт ажыццявіў шэраг паспяховых аперацыій, якія завяршыліся акупацыяй Даніі, Нарвегіі, Галандыіі, Бельгіі і Францыіі, агульнай плошчай 980 тыс. кв. км і насельніцтвам 66,3 млн. чалавек. Ужо пасля захопу Францыі гітлераўскае кіраўніцтва прыступіла да падрыхтоўкі вайны з СССР. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны, каб выкарыстаць іх тэрыторыю, людскія і матэрыяльныя рэсурсы ў будучай вайне з СССР. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць савецкай краіны. Так, Венгрыі за яе згоду ўдзельнічаць у барацьбе супраць СССР былі абяцаны землі ў Югаславіі і Савецкім Саюзе. Румынскаму дыктатару Антанеску былі абяцаны тэрыторыі Малдавіі і паўднёвыя раёны Украіны. За што румынскі ўрад дазволіў ўвесці на яе тэрыторыю германскія войскі, якія занялі ўсе важнейшыя ваенна-стратэгічныя пункты і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР.

Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленнасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыіі Карэліі, акрамя Кольскага паўвострава, а таксама Ленінградскай вобласці.

Першага сакавіка 1941 г. аб далучэнні да траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэтыж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарскі народ, які заўжды з пачуццём глыбокай сімпатыі адносіўся да рускага народа - свайго славянскага брата, з абурэннем сустрэў вестку аб здрадзе ўрада. У гарадах з'явіліся шматлікія лозунгі: "Вон немцаў з Балгарыі!", "Долой фашысцкую Германію!" і г. д.

Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цвятковіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да траістага пакту. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. быў здзейснены дзяржаўны пераварот. Урад Цвятковіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімовіча накіравала ў Маскву дэлегацыю для перамоў. 5 красавіка 1941 г. быў заключаны дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. Падпісаўшы дагавор, Савецкі Саюз імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне фашысцкай агрэсіі на Балканскі паўвостраў. Неабходна было захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі і памяшаць выкарыстаць балканскі плацдарм для вайны супраць Савецкага Саюза.

У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красаві ка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уторгліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, пад-вергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, хоць толькі 18 красавіка 1941 г. у Сараеве быў падпісаны акт аб капітуляцыі Югаславіі.

Адначасова з арэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Нават негледзячы на значнае пераўзыходжанне сіл і выкарыстанне вялікай колькасці танкаў і артылерыі, нямецка-фашыскія войскі некалькіх дзён не маглі прасунуцца праз грэка-балгарскўю мяжу, а італьянскія - у раёне Фларыны (з боку Албаніі). Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чалавек. Тым не менш суадносіны сіл складваліся на карысць Германіі.

У выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі яна 23 красавіка здалася немцам і італьянцам. Германскія войскі хутка акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры.

У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў быць выкарыстаны ў якасці плацдарма для нападу на краіны Бліжняга Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа аказалася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленныя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана "незалежнай" дзяржавай. 3 захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі.

Дзякуючы намаганням Савецкага Саюза ад гітлераўскай акупацыі была выратавана Швецыя. У сувязі з акупацыяй Балканскіх краін была створана рэальная пагроза для бяспекі Турцыі. У пачатку сакавіка 1941 г. савецкі ўрад заявіў, што калі Турцыя будзе падвергнута нападзенню, Савецкі Саюз будзе прытрымлівацца заключанага паміж абедзьвума краінамі пакту аб нейтралітэце.

Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы. 3 першых дзён акупацыі ў большасці еўрапейскіх краін разгарнулася шырокая па размаху і формах барацьба супраць германскага акупацыйнага рэжыму, якая атрымала назву "Рух Супраціўлення." У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і рэлігійных поглядаў: інтэлегенцыя і буржуазія, рабочыя і сялянне, камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, а таксама беспартыйныя, хрысціяне і мусульманне. Іх аб'ядноўвала агульная мэта -супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасць краін.

Ужо з восені 1939 г. ачагі антыгерманскага супраціўлення сталі ўзнікаць у Польшчы, якія паступова пашыраліся і набіралі значную моц. Польскі антыгерманскі рух быў прадстаўлены рознымі нелегальнымі плынямі і падтрымліваўся польскім эміграцыйным урадам В. Сікорскага ў Лондане. Значную сілу прадстаўляла Армія Краёва, якая налічвала да 350 тыс. актыўных членаў.

Не скарыліся патрыёты Францыі. Ужо ў Маніфесце камуністычнай партыі Францыі ад 10 ліпеня 1940 г. значылася: "Ніколі такі вялікі народ, як наш, не будзе народам рабоў ... Францыя з яе мінулым не стане на калені...". Маніфест заклікаў да стварэння шырокага фронту барацьбы за свабоду, незалежнасць і адраджэнне Францыі. У канцы чэрвеня 1940 г. у Лондане была ўтворана патрыятычная арганізацыя "Свабодная Францыя" на чале з де Голем. Сілы французскага супраціўлення, ў пачатку ліпеня 1941 г. былі аб'яднаны ў Нацыянальны фронт, які ставіў перад сабой мэту вызваліць Францыю ад германскіх захопнікаў. У маі 1943 г. быў створаны Нацыянальны савет Супраціўлення, які аб'яднаў усе антыгерманскія сілы Францыі. У краіне разгарнулася ўзброенная барацьба атрадаў франціераў (вольныя стралкі) і партызан. У пачатку 1944 г. арганізацыі французскіх патрыётаў аб'ядналіся ў "Французскія ўнутранныя сілы" у колькасці 500 тыс. чалавек і змагаліся за свабоду Францыі.

Найбольш шырокі размах антыгерманскае супраціўленне набыло ў Югаславіі. Ужо восенью 1941 г. у радах югаслаўскіх партызан налічвалася каля 70 тыс. чалавек, якія вызвалілі шэраг раёнаў краіны. У лістападзе 1942 г. была сфарміравана Народна-вызваленчыя армія, якая ўнесла значны ўклад у барацьбу югаслаўскага народа супраць германскіх агрэсараў. За час барацьбы загінула звыш 1,7 млн. югаслаўскіх патрыётаў.

Рух Супраціўлення меў месца ў Албаніі, Грэцыі, Чэхаславакіі, Нідэр-ландах, Бельгіі, Нарвегіі, Даніі, а таксама ў нейтральных краінах Швецыі, Швейцарыі; краінах Лацінскай Амерыкі Кубы, Аўстраліі, Мексікі, Арген-ціны, Бразіліі.

Негледзячы на прагерманскую дзейнасць урадаў Італіі, Аўстрыі, Румы-ніі, Балгарыі, Харватыі, Фінляндыі, Венгрыі і там таксама рахзгортвалася патрыятычная барацьба. На поўначы Італіі дзейнічалі партызанскія гарыбальдзійскія брыгады. Аб'яднаны корпус італьянскіх партызан -"Дабраахвотнікі свабоды" на пачатак 1945 г. налічваў 350 тыс. чалавек. Супраціўленне фашызму мела месца ў Германіі і Аўстрыі.

Рух Супраціўлення, які разгарнуўся ў акупіраваных краінах, з'явіўся ў часы Другой сусветнай вайны састаўной часткай вялікай бітвы паміж сіламі дэмакратыі і рэакцыі. Узнікненне руху Супраціўлення было гістарычна заканамерным. Ён увасабляў пратэст шырокіх народных мас супраць фашысцкага "новага парадку".У аснове барацьбы патрыётаў акупіраваных краінах знаходзілася прыродная ідэя нацыянальна-вызваленчага руху народаў акупіраваных краін, якая ўзмацнялася аб'ектыўнай тэндэнцыяй яднання ўсіх антыфашысцкіх сіл, незалежна ад іх класавай прыналежнасці і ідэйна-палітычнай арыентаванасці. Пры гэтым патрыёты-антыфашысты выходзілі з таго, што барацьба супраць гітлерызма можа быць даведзена да пераможнага канца толькі пры ўмовах аб'яднання ўсіх класаў і слаёў насельніцтва, якія выступалі за адраджэнне нацыянальнай незалежнасці.

Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам. У Берлінебылі ўпэўнены, што генеральны шлях да заваявання сусветнага панавання ляжыць праз агрэсію супраць Савецкага Саюза. Рост ваенна-эканамічнай магутнасці СССР, павышэнне яго уплыву ў міжнародных справах, скоўвала агрэсіўныя намеры Германіі, не дазваляла ісці на рызыку ўварвання ў Англію. Гітлер і яго акружэнне былі ўпэўнены, што толькі ліквідаваўшы савецкую краіну ён атрымае свабоду дзеянняў і пераможна завершыць не толькі барацьбу з Англіяй, але і адкрые шлях далейшага пакарэння свету. Германскае палітычнае кіраўніцтва ўсвядамляла , што СССР - гэта не Польшча і не Францыя. Таму вялася актыўная работа па падрыхтоўцы вайны з Савецкім Саюзам. Асобая ўвага надавалася ўдасканаленню ўзброеных сіл, наладжванню ваеннай вытварчасці, актывізацыі дыпламатычнай дзейнасці, узмацнілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва.

Акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла Германіі значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял. У яе распараджэнні аказалася вытворчыя магутнасці Францыі, што дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі,якія да вайны выплаўлялі 97% чыгуну і 94% сталі, 79% дабычы вугалю, 100% жалезнай руды краіны. Канцэрн "Г. Герынг" уключыў у сваю сістэму металургічныя заводы Эльзас-Латарынгіі і Люксембурга. Захоп Польшы і, асабліва, прамасловасці Францыі, Бельгіі, Люксембурга павялічылі магутнасць металургічнай прамысловасці рэйха на 13-15 млн. тон. Напрыклад, Бельгія ужо да 1941 г. дала рэйху 2,3 млн. тон сталі. Колькасць замежных рабочых і ваенапалонных у германскай прамысловасці перавысіла 1 млн. чалавек у параўнанні з 0,5 млн. восенню 1939 г. Да пачатку вайны з Савецкім Саюзам Германія назапасіла значныя запасы каляровых металаў — медзі, цынку, свінца, алюмінія і інш. Вялікае значэнне для падрыхтоўкі вайны супраць СССР мела дабыча нафты. Акрамя асабістых нафтавых рэсурсаў Германія выкарыстоўвала нафту Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшы, Францыі. У краіне павялічылася вытворчасць сінтэтычнага гаручага. У 1941 г. Германія мела 8 млн. тон нафтапрадуктаў. Акрамя таго, яна захапіла 8,8 млн. тон паліва ў Францыі, Бельгіі і Галандыі.

Актыўна набіраў абароты ваенна -прамысловы комплекс, калі ў 1939 г. у ім было занята каля 2,5 млн. чалавек, ці чвэрць усіх прамысловых рабочых, то ў маі 1941 г. іх колькасць дасягнула 5,5 млн. человек. У 1940 г. было выпушчана 10 250 самалётаў, 2 200 танкаў і бронемашын, 5 900 гармат, 1 351,7 тыс. вінтовак, 170,9 тыс. кулямётаў і аўтаматаў. Вялізарны ваенна-эканамічны патэнцыял дазволіў Германіі разгарнуць ваенную вытворчаць у маштабах, якія ў пачатку вайны поўнасццю забяспечвалі вермахт сучасным ўзбраеннем. Была створана вельмі развітая аўтамабільная прамысловасдь, што забяспечвала высокую ступень матарызацыі ўзброенных сіл іх манеўранасць і рухомасць.

Вялікія перамены адбываліся ва ўзброеных сілах. Ужо летам 1940 г. пачалося фарміраванне 40 новых дывізій. У ліпені на Усход перадыслацыра-валіся тры арміі, каля 500 тыс. чалавек. Адбывалася перакідка мабільнай групы войск у Румынію і Нарвегію, узмацнялася узбраенне арміі Фінляндыі. Германскае камандаванне вялікую ўвагу і надавала падрыхтоўцы ваенных дзеянняў на Усходзе. Хутка будаваліся новыя чыгуначныя і шасейныя дарогі, новыя аўтастрады, палігоны, казармы. Так, з лета 1940 да мая 1941 г. на тэрыторыі Германіі было абсталявана 250 аэрадромаў і 160 пасадачных пляцовак, на тэрыторыі Польшчы - каля 100 аэрадромаў і 50 пасадачных пляцовак. Аналагічныя работы праводзіліся ў Румыніі і Венгрыі.

На поўную моц працавалі штабы германскай арміі. Нацыстская Германія беспаваротна накіроўвала ўзброены кулак на Усход. Аслепляныя бляскам маланкавых перамог у Еўропе, нацысцкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва лічыла, што ў свеце няма сілы, якая здольна супрцьстаяць германскай зброі. Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў план вайны супраць СССР, які атрымаў кодавую назву "Барбароса". У снежні 1940 г. Германія пачала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з СССР. Барацьба за сусветнае панаванне ўступала ў новую стадыю.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй

І.Наколькі абгрунтаванымі былі спадзяванні германскага фюрэра на падтрымку "пятай калоны''? Выкарыстайце выказванне Гітлера ў коле блі-жайшага акружэння напярэдадні ваенных дзеянняў у Еўропе. 2. Вызначце ма-ральна-палітычныя прычыны падпісання Францыяй капітуляцыі ў Камп'ене. Выкарыстайце прыведзеныя ў тэксце запісы ў асабістым дзённіку Гальдэра. 3. Ці меў рацыю Гітлер у сваёй прамове ў рэйхстагу 19 ліпеня 1940г.?

Працуем з гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі з дырэктывы фюрэра аб падрыхтоўцы аперацыі па высадцы ў Англіі

'Поскольку Англня, несмотря на свое бесперспектнвное военное положенне, все еше не проявляет ннкакнх прнзнаков готовностн к достнженню взанмопоннмання, я прннял решенне: подготовнть и, еслн это станет необходнмым, провестн операцмю по высадке войск на ее террнторнн.

Цель операцнн устраішть англнйскую метрополню как базу для продолження войны против Германии н, еслн потребуется, полностью захватать ее".

Вытрымкі з першага выступлення Уінстана Чэрчыля v якасці прамьер-міністра ў Палаце Абіцчын 13 мая 1940 г.

"... нужно помннть, что мы только на подготовнтельном этап.е одной нз самых велнкмх бнтв в нсторнн, ... что мы должны готовнться к ... продолжнтельным ... сраженням ... Я повторю перед Палатой то, что уже сказал прнсоеднннвшнмся к новому Правнтельству: "Я не могу предложйть ннчего, кроме кровн, тяжелого труда, слез н пота".

Нам предстонт суровое нспытанне. Перед намн много долгнх месяцев борьбы н страданнй. Вы меня спроснте, каков же наш полнтнческнй курс? Я отвечу: вестн войну на море, суше н в воздухе, со всей моіцью н снлой, какую дает нам Бог; вестн войну протав чудовніцной тнраннн. превосходяіцей любое человеческое преступленне. Вот наш курс. Вы спроснте, какова наша цель? Я могу ответнть одннм словом: победа, победа любой ценой, победа, несмотря на весь ужас, победа, какнм бы долгнм н трудным не был путь; потому что без победы не будет жнзнн. Это важно осознать: еслн не выжнвег Брнтанская Нмперня, то не выжнвет все то, за что мы боролнсь, не выжнвет ннчто нз того, за что человечество борется в теченйн многнх веков. Но я берусь за эту задачу с энергней н надеждой. Я уверен, что нашему делу не суждено потерпеть неудачу. М в этот момент я чувствую себя вправе настанвать на всеобшей поддержке, н я прнзываю: "Идемте же, идемте вперед еднной снлой".

Параўнайце дырэктыву Гітлера і выступленне У. Чэрчыля ў англійскім парламенте. Вызначце каштоўнасныя арыентацыі кожнага з палітыкаў.

Вытрымкі з ваеннага дзённіка Гальдэра аб нарадзе ў фюрэра 31 ліпеня 1940 г. "Фюрер:

... Россня это тот фактор, на который более всего ставнт Англня. Что-то такое в Лондоне все-такн пройзошло! Англнчане былн уже совершенно гіоу/п, а теперь опять поднялнсь...

Росснн достаточно только сказать Англнн, что она не желает уснлення Германнн, н тогда англнчане станут, словно утопаюшне, надеяться на то, что через 6-8 месяцев дело повернется совсем по-другому.

Но еслн Россня окам<ется разбнтой, последняя надежда Англнн угаснет. Властелнном Европы н Балкан тогда станет Германня.

Решенне: в ходе этого столкновення с Россней должно быть покончено. Весной41-го.

Чем скорее будет разгромлена Россня, тем лучше. Операцня нмеет смысл только в том случае, еслн мы разобьем это государство одннм ударом. Одного лншь захвата определенного пространства недостаточно... Нтак, май 1941-го, на проведенне операцнн 5 месяцев. Лучше всего еше в этом году...

Цель: уннчтоженне жнзненной снлы Россйй".

Вызначце, што адбылося ў Лондане? Зрабіце гістарычны прагноз развіцця ваенна-палітычных падзей у Еўропе ў 1941 г.

Вытрымкі з пісьма Гітлера Мусаліні ад 20 лістапада 1940 г.

"Болгарня, которая сама по себе не проявляла большого желання всту-пнть в пакт трех держав, теперь отказалась даже рассматрнвать такой шаг.

Трудно также достагнуть согласованностн ннтересов с Россней п отвлечь на Восток русскне претензнн. Господнн Молотов, напротав, просйл понять снльный ннтерес, проявляемый Россней к Балканам".

Вызначце матывы палітычнага выбару Балгарыі, зробленага 1 сакавіка 1941г.,і прычыны зацікаўленасці СССР у сітуацыі на Балканскім паўвостраве

Тэма 4. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

Вучэбныя задачы.

Вызначыць крыніцы ўмацавання ваенна-эканамічнага патэнцыялу СССР, у т. л. на ўз'яднанай з БССР тэрыторыі.

Ахарактарызаваць асаблівасці і маральна-палітычнан атмас^^еры ў СССР і БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемствы партынных, савемкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны. У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У планах эканамічнага развіцця СССР прадугледжвалася асваенне ўсходніх раёнаў краіны, стварэнне новых прамысловых цэнтраў. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, болыпая іх частка будавалася на Усходзе краіны. Асноўнымі месцамі іх размяшчэння былі Паволжжа, Урал, Сібір, Казахстан, тыя раёны, якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыіі, што ў значнай ступені садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва СССР імкнулася фарсіраваннымі тэмпамі развіваць цяжкую індустрыю. На яе долю прыходзілася звыш 30% усіх капіталаўкладанняў, гэта дазволіла стварыць трывалую матэрыяльную базу для абароннай прамысловасці. Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі.

У кароткі тэрмін былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, створаны новы вугальны басейн у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Да 1940 г. СССР меў усе неабходныя прамысловыя вытворчасці для паспяховага развіцця ваенна-эканамічнага патэнцыялу.

Хуткімі тэмпамі будаваліся прадпрыемствы каляровай металургіі. Былі ўведзены ў эксплуатацыю нікелевыя камбінаты на Кольскум паўвостраве, Паўдневым Урале і ў Запаляр'і, алюміневы завод на Урале, свінцовыя заводы ў Казахстане. Завяршылася будаўніцтва буйнейшых Сярэдне-Уральскага, Орскага і Балхашскага медзяплавільных камбінатаў. Рост выпуска каляровых металаў у перадваенныя гады дазволіў значна скараціць, а па некатарым матэрыялам поўнасцю адказацца ад іх увозу з-за мяжы.

У перадваенны час дзяржава зрабіла гіганцкі скачок у развіцці прамысловасці, перагнаўшы Англію і Францыю. 3 1928 г. па 1940 г. уключна, нацыянальны даход СССР вырас больш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ўзрасла ў 9,7, здабыча вуглю - у 4,7, выплаўка сталі павя-лічылася больш чым у 4, нафты - у 2,7, вытворчасць машынабудавання -у 20 разоў. Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Так, калі ў 1938 г. на патрэбы абароны было выдаткавана 23 мільярды рублёў, то ў 1940 г. - амаль 57 мільярдаў, што складала 32,6 % дзяржаўнага бюджэту.

Разам з тым, у прамысловым развіцці меліся і негатыўныя тэндэнцыі. Так, чорная металургія, якая складала аснову ваеннага машынабудавання, напярэдадні вайны значна адставала і не задавальняла народнагаспадарчых і абарончых патрэб краіны. Выпуск сродкаў вытворчасці за тры гады трэцяй пяцігодкі (1938 — 1940) вырасла на 53%, а прадукцыі машынабудавання — на 76%, выплаўка сталі і чугуну за гэты час узрасла толькі на 3%. Такая дыспрапорцыя адмаўна адбівалася на развіцці абарончай прамысловасці. .

Ствараючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўмацоўваць дысцыпліну на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загаду Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. усе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы.

Вялікая ўвага надавалася накапленню дзяржаўных рэсурсаў і мабілізацыйных запасаў. 3 1940 г. па чэрвень 1941 г. іх аб'ёмы ўзраслі амаль што ў двая. Сваралася сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў (школы фабрычна-заводскага навучання і рамесныя вучылішчы). Спецыяльныя навучальныя ўстановы штогод рыхтавалі да 1 млн. маладых рабочых. Яны складалі дзяржаўны> рэзерв працоўнай сілы.

Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх магчымасці ў 1,5 раза перавышалі германскую прамысловасць. Усё гэта дазволіла наладзіць выпуск новай тэхнікі і боепрыпасаў. Са снежня 1939 г. да ліпеня 1941 г. Чырвоная Армія атрымала 7 тыс. танкаў, каля 18 тыс. баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў.

Палітычнае кіраўніцтва СССР значную ўвагу ўдзяляла ўмацаванню Узброенных Сіл. Значнымі крокамі у гэтым напрамку з'явілася прыняцце 1 верасня 1940 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 гада да 19 годоў. Значна пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў. Праведзеная работа дазволіла за два перадваенныя гады павялічыць армію ў 3,5 разы, яе колькасць дасягнула 5,3 млн. чалавек.

Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флота. Уперадваенныя гады была ўзмоцнена дзейнасць палітычных органаў арміі і флота. У студзені 1939 г. Прэзідыўм Вярхоўнага савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі.

Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флота. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі КВ і Т-34 былі сканструіраваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Да 22 чэрвеня 1941 г. на ўзбраенні паветраных сіл было толькі 593 знішчальнікі і бамбардыроўшчыкі новых тыпаў, а ў танкавых войсках мелася 594 танкі КВ і 1 225 танкаў Т-34. Хоць да пачатку 1941 г. вытворчасць самалетаў і танкаў павялічылася ў параўнанні з 1937 г. у 2 разы, а гармат і вінтовак - больш чым у 2,5 разы, абарончая прамысловасць не забяспечвала патрэбы Чырвонай Арміі ў навай тэхніцы і ўзбраенні.

Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброі. Толькі ў ліпені 1940 г. былі прыняты на ўзбраенне самалеты МІГ-1, МІГ-3, ЯК-1, ЯК-4, ІЛ-2, ПЕ-2, якія валодалі вялікай хуткасцю і павышанай бомбавай нагрузкай. 3 вялікім спазненнем было прынята рашэнне аб серыйнай вытворчасці танкаў КВ і Т-34. Усё гэта значна паўплывала на боездольнасць Чырвонай Арміі ў трагічнум 1941г. Асноўныя мерапрыемствы па пераўзбраенню арміі планавалася ажыццявіць у 1941 г.

Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Многія ўзоры савецкага ўзбраення былі не толькі на ўзроўні аналагічных відаў зброі заходніх краін, але і пераўзыходзілі іх, аднак новыя ўзоры баявой тэхнікі і ўзбраення толькі пачыналі паступаць на узбраенне. Як бачна краіна зрабіла шмат дзеля абароны, аднак ні часу, ні сродкаў, каб належным чынам падрыхтавацца для адпору ворагу, было недастаткова. Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці.

Вялікая работа па ўмацаванню заходніх рубяжоў праводзілася ў Бела-русі, Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыцяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст, асабліва кіруючы склад, абавязаны былі валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый. Кіраўніцтва рэспублікі і камандаванне Заходняй Асобай ваеннай акругі значную увагу ўдзялялі інжынернаму абсталяванню заходняй мяжы, асабліва Беластоцкага выступу. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны (УР):

Гродненскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Кожны УР меў працягласць ад 80 да 180 кіламетраў і глыбіню абароны ад 3 да 8 кіламетраў. Аднак, да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505, а абсталявана і ўзброена толькі 193 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў, з запланаваных 1 174, ці' толькі 38,4%. Зразумела, што такая колькасць не дазволіла ў пачатку вайны стварыць устойлівую сістэму абароны заходніх межаў Беларусі.

За два перадваенныя гады колькасць савецкіх узброенных сіл павялічыліся ў тры разы і дасягнула 5,3 млн чал. Умацаванню абароны краіны садзейнічаў шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў: прыняцце 1 верасня 1940 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці, перавод Чырвонай Арміі на кадравую сістэму камплектацыі, зніжэнне прызыўнога ўзросту з 21 гадоў да 19 год, пашырэнне сеткі ваенных навучальных устаноў.

Магутнай групоўцы германскіх узброенных сіл, якія былі сканцэн-траваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваныя для нападу супраць-стаялі Паўночны флот, вайска Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, вайска Прыбалтыйскай, Беларускай, Кіеўскай асобных Адескай акруг і Чарнаморскі флот. 3 пачаткам вайны кіраванне кожнай акругі (акрамя Адескай) павінна было быць пераарганізавана ў кіраванне фронтам.

У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі - чэрвені 1941 г. у вайсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася пераброска войск бліжэй да мяжы з унутраных акруг.

Увогуле ў заходніх прыгранічных акругах перад самай вайной налічвалася 170 дывізій — стралковых, кавалерыйскіх, танкавых і механізаваных - і 2 стралковыя брыгады. Вайска гэтых акруг складалі больш паловы колькасці ўсёй Чырвонай Арміі (каля 54%). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя для паспяховай абароны. Аднак рэальныя магчымасці нашых войск не адпавядалі колькасці дывізій. Большасць дывізій утрымлівалася па скарочаным штатам мірнага часу. Асабліва дрэнна былі ўкамплектаваны танкавыя дывізіі, якія знаходзіліся ў стадыі фарміравання. Усе войскі былі разгрупаваны на вялікай тэрыторыІ: да 4,5 тыс. км. па фронту і на 400 км. у глыбіню. Бліжэй за ўсіх каля дзяржаўнай мяжы знаходзіліся войскавыя злучэнні першага эшалону ваенных акруг, якія налічвалі 56 дывізій і 2 брыгады. Але яны былі разгрупаваны на глыбіню да 50 км. Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 - 100 км., а злучэнні рэзэрва - на 150 - 400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзэрваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных прыпасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння.

У другой палове мая 1940 г. ХУШ з'езд КП(б)Б падвёў вынікі развіцця рэспублікі ў гады другой пяцігодкі і акрэсліў планы эканамічнага развіцця на трэццюю пяцігодку. Улічваючы сусветную напруджанасць, апаснасць развязвання вайны, з'езд палічыў неабходным узмацняць абароназдольнасць заходніх межаў краіны, актывізаваць ваенна-патрыятычнае выхаванне працоўных.

Сітуацыя на мяжы з Германіяй. Новая граніца пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР заставалася неабсталяванай: будаўніцтва ўмацаванняў толькі разгортвалася. Асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37 - 71% штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40 - 45%. 3 6 механізіраваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыы былі машыны ўстарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі.

Разам з тым узброенныя сілы, у тым ліку і тая іх-" частка, якая дыслыцыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. Агульны лік афіцэраў з вышэйшай адукацыяй паменшыўся ў два разы. Гэта адмоўна адбілася на стане асабовага саставу часцей і падраздзяленняў. Суадносіны ваенных сіл СССР і Германіі складваліся не на карысць СССР.

У паласе ЗахАВА, тэрыторыя якой прыпадала на Беларусь, немцы сканцэнтравалі 40 дывізій, якія налічвалі 820 тыс. чалавек, 10763 гармат і мінамётаў, 810 танкаў і 1677 самалётаў. Гэта былі добра падрыхтаваныя і поўнасцю ўкамплектаваныя сілы, якія мелі вопыт сучаснай вайны і былі аснашчаны навейшай тэхнікай. Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывон сіле, яе рухомасці і на асобных напрамках - у артылерыі, а таксама ў разведвальнай інфармацыі.

Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Д.Р.Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У.Я. Клімоўскіх, член ваеннага савета карпусны генерал А.Я. Фаміных) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чалавек. У войсках было 1 0087 гармат і мінамётаў, 2 201 танкаў (у асноўным устарэлых узораў) і 1 685 самалётаў (таксама ўстарэлых узораў).

Фактычна ігнаравалася верагоднасць нападу нацысцкай Германіі на СССР. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне Сталіна не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ.

Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР. Ваенна-палітычныя намаганні кіруючых колаў СССР у 1939 - 1940 гг. значна ўзмацнілі краіну. Ва ўмовах нарастання пагрозы вайны былі праведзены дадатковыя мерапрыемствы для паляпшэння арганізацыі вытворчасці, умацавання эканамічнай і ваеннай магутнасці краіны. IX пленум ВЦСПС заклікаў усіх працоўных краіны перайсці на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізаваць барацьбу за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці.

Колькасць працоўных і служачых у народнай гаспадаркі БССР павялічылася з 645 тыс. у 1937 г. да 1 136 тыс. да пачатку 1941 г. У перадваенныя гады карэнным чынам змянілася спецыялізацыя прамысловага комплексу Беларусі. Значна павялічыўся ўдзельны аб'ём металапрацоўкі, з'явіліся новыя галіны. У рэспубліцы шырокім фронтам вялося прамысловае будаўніцтва. Удасканальвалася тэхналогія вытворчасці электрастанцыя ў Мазыры, другая чарга БелДРЭС, кансервавы завод у Рагачове. Ажыццяў-лялася рэканструкцыя машынабудаўнічых заводаў, прадпрыемстваў хіміч-най, дрэваапрацоўчай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці. Была праве-дзена карэнная рэканструкцыя машына-і станка-будаўнічых заводаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Оршы. Інтэнсіўна развіваліся галіны прамысловасці, якія працавалі на мясцовай сыравіне: мэблевая, тэкстыльная, абутковая, кандытарская, макаронная, мяса-малочная, кансервавая. За гады пяцігодак гарбарна-абутковая і тэкстыльная вытворчасці павялічыліся амаль у 17 разоў.

Уздым культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа, развіццё са-цыялістычнага спаборніцтва, укараненне новай тэхнікі забяспечылі рост прадукцыйнасці працы. За тры гады пяцігодкі аб'ём прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы павялічыўся на 22%.

За гады трох перадваенных пяцігодак Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-калгасную рэспубліку. Былі створаны новыя галіны буйной прамысловасці: торфаздабыўная, станкабудаўнічая, сельскагаспадарчага машынабудавання, цэментная, хімічная, ільноапрацоўчая, трыкатажная, кансервавая. Умацавалася энергетычная база. Прамысловасць усходніх абласцей БССР (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Палеская) у 1940 г. выпусціла прадукцыі на 2348 млн. руб. (у цэнах 1926-1927 г.), амаль у 20 разоў перавысіла ўзровень 1913 г. У цэлым па СССР прамысловая вытворчасць павялічылася за гэты час у 7,7 раза.

У 30-я гады разгарнулася рэканструкцыя гарадоў і рабочых пасёлкаў. У буйнейшыя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, узрасла прымысловая значнасць Баранавіч, Бабруйска, Барысава, Брэста, Гродна, Пінска. Ужо да пачатку 1941 г. у рэспубліцы было 65 гарадоў, у Мінску, Віцебску, Гомелі пражывала больш чым па 100 тыс. жыхароў. У гарадах, раённых цэнтрах і рабочых пасёлках з разгортвалася жыльёвае будаўніцтва. Да 1941 г. гарадскі жыллёвы фонд складаў каля 10 млн. квадратных метраў. Дзяржаўнымі, каператыўнымі прадпрыемствамі і насельніцтвам было пабудавана і ўведзена больш за 580 тыс. квадратных метраў жыльёвай плошчы.

На аснове росту прамысловасці і сельскай гаспадаркі павышалась і матэрыяльнае становішча працоўных. Сярэднегадавая заработная плата працоўнага ў перадваенныя гады павялічылася на 33,6%. Расходы на выплату пенсій ў 1940 г. у адрозненні ад 1937 г. узраслі ў 3 разы.

Адным з накірункаў, якое не толькі акрэслівала эканамічнае развіццё рэспублікі, але і мела важную ваенна-стратэгічную значнасць, з'яўлялася транспартная сітэма, дзе ў перадваенныя гады было занята 142 тыс. рабочых і служачых. Значная ўвага надзялялася ўдасканаленню работы чыгуначнай транспартный сітэмы. Напярэдадні вайны некаторае развіццё атрымаў аўтамабільны транспарт. Даўжыня аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём, у перадваенныя гады складала ў Беларусі 11,2 тыс. кіламетраў. Аўтамабільны парк рэспублікі налічваў у 1940 г. больш за 20 тыс. машын.

Да пачатку трэцяй пяцігодкі калектывізацыя ў Беларускай ССР была ў асноўным завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючым. Значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў і саўгасаў, павысіўся ўзровень механізацыі сельскагападарчых работ, павялічыліся аб'ём валавой прадукцыі збожжавых і тэхнічных культур, а таксама пагалоўе жывёлы. Аднак у сельскай гаспадарцы ўсе яшчэ назіраліся нізкая ўраджайнасць, адставанне жывёлагадоулі, недахоп механізатараў і калгасных кадраў масавых спецыяльнасцей, слабае выкары-станне сельскагаспадарчых машын. Адной з галоўных задач, пастаўленых трэцім пяцігадовым планам у галіне сельскай гаспадаркі, з'яўлялася аргані-зацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў. У вырашэнні яе важная роля адводзілася далейшаму ўмацаванню матэрыяльна-тэхшчнай базы, механіза-цыі сельска-гаспадарчай вытворчасці. Планавалася значна павялічыць колькасць машынна-трактарных станцый, забяспечыць іх новай тэхнікай.

Такім чынам, на аснове арганізацыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў і саўгасаў умацоўваўся сацыялістычны сектар сельскай гаспадаркі, павышалася культура земляробства, павялічвалася вытворчасть сельскагаспадарчай прадукцыі. Адбываліся далейшыя змены ў быце і свядомасці працаўнікоў вёскі.

Стан адукацыі, культуры, ідэалагічнай работы ў БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Развіццё адукацыі і навукі, падрыхтоўка прафесійных кадраў дазволілі беларускаму народу паспяхова рашаць задачы эканамічнага развіцця. Напярэдадні вайны намаганнямі беларускага народа была створана наладжаная сістэма адукацыі. Значная ўвага ўдзялялася развіццю сеткі дашкольных устаноў. У канцы 30-х гг. БССР выйшла на чацвёртае месца ў СССР па колькасці ахопленых такімі ўстановамі дзяцей. Дзейнічалі тры тыпы агульнаадукацыйных школ:

пачатковая - 4 гады, няпоўная сярэдняя - 7 гадоў і сярэдняя - 10 гадоў навучання. У 1940/41 навучальным годзе ў БССР працавалі 12294 агульна-адукацыйныя школы (у тым ліку 450 школ для працоўнан і вясковай моладзі, а таксама для дарослых). Іх наведвала 1731,1 тыс. вучняў (у тым ліку 45,6 тыс. чалавек з ліку працоўнай і вясковай моладзі, а таксама дарослых). Заня-ткі ў школах праводзілі 56,9 тыс. настаўнікаў (у тым ліку 1,3 тыс. педагогаў давалі ўрокі для працоўнай і вясковай моладзі, а таксама для дарослых).

Акрамя шырокай сеткі школьных навучальных устаноў, на тэрыторыі БССР мелася 116 пазашкольных дзіцячых устаноў: 47 станцый юных тэхнікаў і натуралістаў, 17 палацаў піянераў і дамоў мастацкага выхавання, 10 дзіцячых спартыўных і 17 музычных школ і г. д. У перыяд летніх канікул піянерскія лагеры прымалі 35500, а школьныя пляцоўкі 18700 дзяцей.

Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і кантролем партыйных і дзяржаўных органаў. Значная частка падрастаючага пакалення была аб'яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арагнізацыі, якія адыгрывалі важную ролю ў ідэйна-палітычным і ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. наліцвала 18478 піянерскіх атрадаў, якія аб'ядноўвалі каля 400 тыс. дзяцей.

Важную ролю ў м'ал'адзёжным асяроддзі адыгрываў камсамол Беларусі, рады якога пастаянна папаўняліся новымі членамі. Калі ў чэрвені 1938 г. ЛКСМБ аб'ядноўваў 118 тыс. чалавек, то напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў яго шэрагах знаходзілася 264 621 чалавек, якія стаялі на ўліку ў 15 791 пярвічнай арганізацыі, якія дзейнічалі на прамысловых прадпрыемствах, калгасах і саўгасах, навучальных установах.

Камсамольскія арганізацыі займаліся наладжваннем палітычнай работы, як у асяродзі саюзнай, так і несаюзнай моладзі. Па сутнасці ЛКСМБ з'яўляўся важнейшым інстытутам, які праводзіў палітычныя ідэі партыі. Была створана сістэма палітнавучання моладзі. Ужо ў 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол і кружкоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў і несаюзнай моладзі. 3 гэтай жа мэтай праводзіліся шматлікія канферэнцыі, семінары, цыклы лекцый, дыспуты. Пры Цэнтральным Камітэце і абкомах камсамола былі створаны ўнештатныя лектарскія групы, мэтай якіх была прапаганды марксісцка-ленінскай тэорыі сярод моладзі. Толькі з красавіка 1939 г. па жнівень 1940 г. камсамольскія лектары прачыталі для юнакоў і дзяўчат 1560 лекцый.

У адказ на патрабаванні народнай гаспадаркі краіны ў 1940 г. пачалі стварацца навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых. Паводле загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 кастрычніка 1940г., былі ўстаноўлены тры тыпы прафесійна-тэхнічных устаноў -рамесныя вучылішчы, чыгуначныя вучылішчы і школы фабрычна-заводскага

навучання (ФЗН). У 1940/41 навучальным годзе ў Беларусі было 40 такіх школ (у іх займаліся 22 тыс. чалавек), а таксама 15 рамесных і 6 чыгуначных вучылішч. Навучэнцы ФЗН знаходзіліся на поўным дзяржаўным забеспя-чэнні. Пашыралася сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1940/41 навучальным годзе дзейнічала 128 тэхнікумаў і вучылішч.

Разам з пашырэннем прафесійна-тэхнічнай і спецыяльнай адукацыі да пачатку вайны ў Беларусі была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1940 г. працавала 25 ВНУ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі дзейнічалі 4 педінстытуты і 9 настаўніцкіх інстытутаў, якія рыхтавалі настаўнікаў 5-7 класаў для 7-гадовай і сярэдняй школы.

Цэнтрамі культурна-асветнай работы сярод насельніцтва былі клубы, хаты-чытальні, масавыя бібліятэкі. У 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 3919 клубаў і Дамоў культуры, 1387 хатаў-чытальняў і 4172 масавых бібліятэк. Болып чым у два разы, у адрозненні з 1930 г. узрасла колькасць выдаваемых у рэспубліцы перыядычных выданняў. У 1940 г. выходзілі 252 газеты, 27 часопісаў, гадавы тыраж якіх перавышаў 194851 тыс. экзэмпляраў.

Перадваенныя гады сталі часам паспяховых творчых пошукаў і здзяйсненняў для беларускай літаратуры. У гэты перыяд яна абагацілася новымі мастацкімі творамі Я. Купалы, Я. Коласа,.К. Крапівы, М. Лынькова, К. Чорнага, П. Броўкі, П. Глебкі, А. Куляшова, П. Панчанкі. 1938 — 1940 гады адзначаны новымі творамі беларускай паэзіі. У гэты час выйшлі ў свет зборнікі вершаў Я. Купалы «Ад сэрца», П. Броўкі «Шляхамі баравымі», драматычная паэма П. Глебкі «Над Бярозай-ракон», М. Клімковіча «Кацярына Жарнасек». У цыкле вершаў «Юнацкае святло» і зборніку «Мы жывём на граніцы» выявіўся паэтычны талент А. Куляшова.

Беларускі тэатр у 1938—1941 гг. дасягнуў новых творчых поспехаў. Болып багатым, разнастайным стаў яго рэпертуар. У 1938 г. калектыў Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра паставіў п'есу К. Крапівы «Парты-заны». Аглядам творчых дасягненняў работнікаў мастацтва рэспублікі стала дэк'ада беларускага мастацтва, якая адбылася ў Маскве ў і 1940 г. За вы-датныя поспехі ў развіцці мастацтва Бсларускі дзяржаўны тэатр оперы і ба-лета быў узнагароджаны ордэнам Леніна, Першы Беларускі дзяржаўны тэатр і Беларуская дзяржаўная філармонія ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй

Прывядзіце статыстычны матэрыял, які паказвае, якім • чынам цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка ў СССР і БССР забяспечвалі ваенна-эканамічны патэнцыял краіны.

Працуем з гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі з справаздачы І.Сталіна на XVIII сьезде ВКП(б), 1939г.

"2.Мы стонм за мнрные, блнзкпе н добрососедскне отношення со всемн соседннмн странамн, нмеювднмн с СССР обшую граннцу, стонм н будем стоять на этой познцнй, поскольку этн страны будут держаться такнх же отношеннй с Советскнм Союзом, поскольку онн не попытаются нарушнть, прямо нлн косвенно, йнгересы целостн й непрнкосновенностм граннц Советского госу дарства.

3.Мы стонм за поддержку народов, ставшйх жертва мн агресснн н борюіцнхся за незавнснмость своей родн ны.

4.Мы не бонмся угроз со стороны афессоров н готовы ответать двойным ударом на удар поджнгателей войны, пытаюшнхся нарушнть непрнкосновенность со ветскнх граннц".

1. Вызначце, з якімі дзяржавамі Савецкі Саюз меў агульную заходнюю граніцу восенню 1939 г. 2. На чым грунтавалася ўпэўненасць Сталіна ў тым, што краіны-суседкі будуць прытрымлівацца блізкіх і добрасуседскіх адносін з СССР ? 3. Зрабіце гістарычны прагноз наконт выканання пункта 4 дадзенай справаздачы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]