Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фальклор.doc
Скачиваний:
54
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
105.47 Кб
Скачать

9.Пахавальны абрад.Галашэнні.

Хавалі у курганах. Земляныя насыпы дасягалі 3 метраў. Часцей яны былі круглымі. Але у крывічоў былі доўгія курганы.

Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той свет”, дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка і з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і. Бел. жалобныя абрады складаюцца з двух частак — пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д.

Пахавальны абрад суправаджаўся галашэннямі жанчын. (разлічваліся – напр. калі памёр падвячорак). Амаль ва усіх галаш. паказваецца работа, якую выконваў набожчык, іх роля у сям’і. Галаш. дзеляцца на часткі – зварот да нябожчыка, апавяданне аб іх жыцці, надзеі на сустрэчу.

10.Песні пра каханне:лірызм вобразаў дзяўчыны і хлопца.

У пазаабрадавай лірычнай паэзіі багаццем вызначаюцца любоўные песні. Галоўныя героі - вобразы дзяўчыны і хлопца. Асабліва прывабны вобраз дзяўчыны з лепшымі чалавечымі якасцімі – мудрасцю, працавітасцю, праўдзівасцю. У гэтым вобразе столькі высокародства, пяшчотнасці! Дзяўчына любіць шчыра і бескарысліва. Самае дарагое і святое для дзяўчыны – вернасць у каханні. Часта выкарыстоўваецца вобразы голуба і галубкі, сімвал хлопца і дзяўчыны. Праз ўсе любоўныя песні праходзіць матыў дзявоцкай долі. Доля дзяўчыны – гэта доля народа, суровая і беспрасветная.

Вобраз хлопца – паўстае ў сцэнах, дзе паказаны яго настойлівае імкненне пабачыцца са сваёй каханай. Для закаханага хлопца нічога не існуе на свеце, апрача яе, любай. Хлопец, як і дзяўчына, шукае сваю пару, сваю долю і доля яго такая ж як у дзяўчыны, нешчаслівая. Многіе матывы пераклікаюцца з песнямі дзяўчыны.

Сярод песен пра каханне - сямейна-бытавыя праблемы. ( Жыццё замужняй жанчыны ў чужой сям'і. Тэматыка песень: гаротны замуж, успамін пра бацькоўскі дом і мару пра сустрэчу з роднымі, сям'я мужа і яе адносіны да нявесткі, няўдалы і дэспатычны муж, жонка-няўдаліца, удовіны і сірочыя песні).

11.Жартоўныя песні:гуманістычны характар.

Узніклі у часы фарміравання каляндарна-абрадавай паэзіі.

Асноўная тэма – сямейна-бытавыя адносіны. Вобразы: недарэчнага мужа, няўдалай жонкі, інш. членаў сям'і, высмейванне розных заганаў у паводзінах людзей. Гумар з’яўляўся сродкам маральнага выхавання чалавека, асабліва моладзі. Нават драматычныя моманты насычаны гумарам. На вуліцы, ігрышчах, у гульнях, карагодах дзяўчынкі і хлопцы высмейвалі адзін другога жартамі, падчас у вострай форме.

Класічны твор жартоўнай лірыкі песня “Чаму ж мне не пець” – карціна сялянскага жыцця, невяселы побыт. Камічны эфект – герой расказвае пра сябе, сам сябе крытыкуе, таму і не асуджаецца.

Песні пра жонку-недарэчку пашыраны у народзе. Жонка малюе сама сябе – “тры дні хаты не мяла, печы не тапіла”, смецце з хаты вывозіць возам і г.д. ці – за тыдзень напрала тры пачынкі і недаўменна здзіўляецца: няўжо мала?

Жарт.песні пра камара і муху-адна з пашыраных у народзе. Песня паказвае пахаванне камара, высмейваліся рэлігійныя абрады. У жарт. Песне народ даваў волю фантазіі. Смех быў магутнай ачышчальнай сілай.