Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фальклор.doc
Скачиваний:
54
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
105.47 Кб
Скачать

17.Казкі: асноўныя віды і іх значэнне.

Усе бел. казкі класіфікуюцца па трох раздзелах: пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна - бытавыя.

Казкі пра жывёл ўзыходзяць ад першабытнага светапогляду, як анімізм. Казкі аб жывёлі складаліся тады, калі чалавеку прыходзілася бараніцца ад іх, забіваць іх на ежу. Чалавек бачыў у звяроў сілу, хітрасць, уменне нейкую мову без слоў, але з адпаведнымі гукамі. У нашых казках фігуруюць звяры, жывучыя ў нашых лясах (хітрая лісіца, злосны воўк, труслівая зайка), хатняя жывёла (кот, каза, сабака,конь,свіння), птушкі (пятух гусь, варона, дзяцел), а таксама – рак, жаба, муха, шаршэнь, пчала, мурашка і інш.

Чарадзейныя казкі. Галоўнае ў зместе - мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі.

Сярод сацыяльна - бытавых казак - казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана - прыгонніка, але таксама цярпеў і ўціск рэлігійны. Значную частку складаюць творы, у якіх высмейваюцца непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, імкненне пажывіцца за чужы кошт і іншыя.

18.Легенды і паданні: тэматычнае багацце.

Найбліжэй да чарадзейных казак стаяць легенды, але легенда імкнецца выдуманае выдаць за сапраўднае. Легенда прыйшла ў фальклор ў часы хрысціянства - на змену язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла.

У аснову сюжэта кладзецца цуд, неверагоднае здарэнне. Легенды - пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне - і інш.

Паданне адрозніваецца ад казкі ці легенды тым, што зместам звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Функцыя паданняў - пазнавальна-інфармацыйная. Істотнай прыкметай з’яўляецца - даць адказ: адкуль што ўзялося, як ўзнікла. Напр, паходжанне і назвы населёных пунктаў, рэк, азёр, лесу, балота і інш. У бел. фалькл. большасць паданняў - такога зместу. Астатнія - звязаны з лёсам і жыццём канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага. Сюжет - аднаэпізодны, няма характэрных для казачнай прозы кампанентаў - дыялог, зачын, канцоўка.