Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Основы управления интелект совств (Касап).doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
390.14 Кб
Скачать

Тэма 4. Міжнародныя класіфікацыі аб’ектаў прамысловай уласнасцi

Асноўныя прынцыпы пабудовы класіфікацый вынаходніцтваў.

Міжнародная патэнтная класіфікацыя (МПК). Міжнародныя пагадненні па стварэнні і ўвядзенні МПК. Яе структура, змест, характэрныя рысы. Рэдакцыі МПК. Методыка індэксавання дакументаў з дапамогай МПК. Даведачна-пошукавы апарат да МПК. Выкарыстанне МПК у краінах з рознымі формамі патэнтнай экспертызы. Недахопы МПК, шляхі яе ўдасканалення на сучасным этапе.

Нацыянальныя патэнтныя класіфікацыі (НПК). Характарыстыка НПК, якія дзейнічаюць на сучасны момант. НПК ЗША і Вялікабрытаніі. Прынцыпы пабудовы НПК, іх структура, даведачна-пошукавы апарат. Праблемы выкарыстання. Перспектывы развіцця.

Міжнародная класіфікацыя прамысловых узораў (МКПУ). Гісторыя ўзнікнення. Яе структура, змест, даведачна-пошукавы апарат, методыка выкарыстання. Нацыянальныя сістэмы класіфікацыі прамысловых узораў, якія дзейнічаюць на сённяшні момант. Іх структура і пошукавыя магчымасці.

Міжнародная класіфікацыя тавараў і паслуг (МКТП). Гісторыя ўзнікнення. Рэдакцыі МКТП. Яе структура, даведачна-пошукавы апарат, методыка выкарыстання. Нацыянальныя класіфікацыі таварных знакаў.

Класіфікацыя выяўленчых элементаў, таварных знакаў. Асаблівасці пабудовы. Методыка выкарыстання.

Тэма 5. Патэнтна-iнфармацыйныя рэсурсы Беларусi

Спецыфiчныя асаблiвасцi патэнтна-iнфармацыйных рэсурсаў. Іх месца ў сістэме інфармацыйных рэсурсаў. Уплыў патэнтнага заканадаўства краін, міжнародных пагадненняў на фарміраванне патэнтна-інфармацыйных выданняў.

Роля Белдзяржпатэнта ў фарміраванні патэнтна-інфармацыйных рэсурсаў. Канцэнтрацыя патэнтна-інфармацыйных рэсурсаў Беларусі. Патэнтна-інфармацыйныя выданні Беларусі. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій падрыхтоўкі патэнтна-інфармацыйных выданняў. Патэнтныя бюлетэні на аб`екты прамысловай уласнасці. Іх структура, асаблівасці, пошукавыя магчымасці. Перспектывы падрыхтоўкі патэнтна-інфармацыйных выданняў Беларусі дзеля ажыццяўлення патэнтнага пошуку. Роля РНТБ у падрыхтоўцы тэматычных спісаў літаратуры, бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры для забеспячэння патэнтных даследаванняў.

Арганізацыя падрыхтоўкі патэнтна-інфармацыйных выданняў у Расіі. Супрацоўніцтва з міжнароднымі інфармацыйнымі фірмамі ў галіне патэнтнай інфармацыі. Патэнтныя бюлетэні. Іх асаблівасці. Выданне табліц патэнтных класіфікацый, элементаў цэнтралізаванага ДПА, метадычнай літаратуры па патэнтазнаўстве.

Міжнародныя базы і банкі даных: ЕПВ (серыя ESPACE), Дервект, Джапіа і іншыя. Патэнтная дакументацыя ў галіновых БД, напрыклад САS. Міжнародныя базы даных таварных знакаў “RAMARIN”. БД патэнтаў-аналагаў.

Роля ЕПВ у абагульненні патэнтнай дакументацыі краін свету і падрыхтоўцы БД на CD-ROM па асобных краінах і комплексна.

Доступ да патэнтнай дакументацыі краін свету праз сеткі Internet, STN. Камерцыйныя БД патэнтнай дакументацыі.

Характар прадстаўлення даных у БД патэнтнай дакументацыі.

Нарматыўная база фарміравання патэнтных фондаў у Беларусі. Уплыў пагаднення аб патэнтнай кааперацыі (РСТ), палажэнняў Еўразійскай патэнтнай канвенцыі і інш. на фарміраванне фондаў патэнтнай дакументацыі. Арганізацыйная структура патэнтных фондаў. Узроўні арганізацыі. Асаблівасці дзяржаўнага, тэрытарыяльных, галіновых патэнтных фондаў. Задачы і функцыі патэнтнага фонду РНТБ. Патэнтныя фонды ў бібліятэках іншых сістэм: БелСГБ, БДУ, ЦНБНАН, РНМБ і іншых. Праблемы і перспектывы фарміравання сістэмы патэнтных фондаў Беларусі.

Асаблівасці фарміравання патэнтных фондаў розных узроўняў. Якасныя паказчыкі. Асаблівасці камплектавання патэнтных фондаў. Новыя крыніцы камплектавання ў рынкавых умовах. Улік патэнтнай дакументацыі. Асаблівасці расстаноўкі розных відаў патэнтных дакументаў.

Даведачна-пошукавы апарат да патэнтных фондаў. Цэнтралізаваны і спецыялізаваны ДПА. Іх структура. Асаблівасці арганізацыі ДПА да фонду патэнтнай дакументацыі ў бібліятэках розных тыпаў у рэспубліцы.