Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
к семинару по музыке.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.24 Mб
Скачать

Филармония

  

Белорусская государственная филармония официально открылась 25 апреля 1937 года в составе симфонического оркестра, оркестра белорусских народных инструментов, Белорусского ансамбля народной песни и танца и Белорусской хоровой капеллы.

 

 

 

За выдающиеся успехи в развитии белорусского музыкального искусства Белорусская государственная филармония в 1940 году была награждена орденом Трудового Красного Знамени.

 

В апреле 1963 года состоялось открытие концертного зала Белгосфилармонии на 930 мест в районе площади Я.Коласа в Минске. На сцене был установлен современный орган чешской фирмы «Ригер-Клосс» на шесть с половиной тысяч труб. Регулярно проводимые органные концерты и сейчас пользуются популярностью у публики.

 

В музыкальных программах коллективов и солистов филармонии наряду с классикой видное место занимают лучшие образцы творчества белорусских композиторов. Вся многообразная деятельность Белгосфилармонии направлена на приобщение слушателей к произведениям мировой музыкальной культуры.

 

Все эти годы филармония ведёт активную концертную деятельность на всех концертных площадкам страны. Очень часто выступают прославленные белорусские коллективы и за рубежом.

 

За последнее время здание Белгосфилармонии капитально обновилось. Ремонтные работы проводились на протяжении двух лет. Первый концерт в обновленном зале состоялся 26 января 2005 года. Теперь филармония - это суперсовременная концертная площадка, оснащенная по передовым технологиям. Улучшилась акустика зала, подсветка. Правда, количество мест в Большом зале сократилось до 688, но открылся Малый зал им. Г.Ширмы на 200 мест.

 

В настоящее время в состав Белгосфилармонии входят следующие творческие коллективы:

  • Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь;

  • Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича;

  • Заслуженный коллектив Государственная академическая хоровая капелла Республики Беларусь им. Г.Ширмы;

  • Государственный камерный оркестр Республики Беларусь;

  • Государственный камерный хор Республики Беларусь;

  • Ансамбль солистов «Классик-авангард»;

  • Минский струнный квартет;

  • Ансамбль солистов под управлением И.Иванова;

  • Белорусский государственный ансамбль народной музыки «Свята»;

  • Ансамбль «Камерата»;

  • Фольклорная группа «Купалинка»;

  • Белорусский поэтический театр одного актёра «Зніч»;

  • Концертно-гастрольный отдел;

  • Филармония для детей и юношества.

 

Беларуская дзяржаўная філармонія пачынала свой шлях  у 30-я гады ХХ стагоддзя. Напачатку не маючы свайго памяшкання, у непрыстасаваных для рэпетыцый умовах, пазбаўленых акустычнага мінімуму, так неабходнага для стварэння новых музычных калектываў. Першы галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Белдзяржфілармоніі славуты педагог і музыкант Ілля Мусін узгадвае: “Канцэртнай залай філармоніі было памяшканне клуба. Няўтульнае, пустое файе, такая ж непрывабная зала. Замест эстрады -  тыпічная клубная сцэна з тряпічнымі парталамі.І  акустыка  агідная.”

    Але жыццё не стаяла на месцы і бурлівы час патрабаваў перамен, мяняў стэрэатыпы і сістэму каштоўнасцяў. Сталічная публіка запаўняла няўтульныя залы і прагла музыкі Бетховена, Брамса, Чайкоўскага, Глазунова. З захапленнем і шчырым здзіўленнем слухала ў выкананні першых філарманічных калектываў беларускія народныя песні, танцы, творы першых беларускіх савецкіх кампазітараў.

 

   Дэкады беларускага мастацтва, якія праводзіліся рэгулярна ў рэспубліцы і за яе межамі, сталі бездакорным сведчаннем прафесійнага ўзыходжання мастацкіх калектываў і салістаў новай канцэртнай арганізацыі. Аркестр народных інструментаў, харавая капэла, артысты сімфанічнага аркестра і  ансамбля песні і танца мелі поспех  у канцэртных залах Масквы, Ленінграда, Жалезнаводску цёпла былі сустрэты гастрольныя выступленні ў Крыму і на Каўказе. За поспехі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва Беларуская дзяржаўная філармонія Указам Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР ад 20 чэрвеня 1940 году была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу.

Беларуская дзяржаўная філармонія пачынала свой шлях  у 30-я гады ХХ стагоддзя. Напачатку не маючы свайго памяшкання, у непрыстасаваных для рэпетыцый умовах, пазбаўленых акустычнага мінімуму, так неабходнага для стварэння новых музычных калектываў. Першы галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Белдзяржфілармоніі славуты педагог і музыкант Ілля Мусін узгадвае: “Канцэртнай залай філармоніі было памяшканне клуба. Няўтульнае, пустое файе, такая ж непрывабная зала. Замест эстрады -  тыпічная клубная сцэна з тряпічнымі парталамі. І  акустыка  агідная.”

 

    Але жыццё не стаяла на месцы і бурлівы час патрабаваў перамен, мяняў стэрэатыпы і сістэму каштоўнасцяў. Сталічная публіка запаўняла няўтульныя залы і прагла музыкі Бетховена, Брамса, Чайкоўскага, Глазунова. З захапленнем і шчырым здзіўленнем слухала ў выкананні першых філарманічных калектываў беларускія народныя песні, танцы, творы першых беларускіх савецкіх кампазітараў.

 

   Дэкады беларускага мастацтва, якія праводзіліся рэгулярна ў рэспубліцы і за яе межамі, сталі бездакорным сведчаннем прафесійнага ўзыходжання мастацкіх калектываў і салістаў новай канцэртнай арганізацыі. Аркестр народных інструментаў, харавая капэла, артысты сімфанічнага аркестра і  ансамбля песні і танца мелі поспех  у канцэртных залах Масквы, Ленінграда, Жалезнаводску цёпла былі сустрэты гастрольныя выступленні ў Крыму і на Каўказе. За поспехі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва Беларуская дзяржаўная філармонія Указам Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР ад 20 чэрвеня 1940 году была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу.

 

    Мастацкія калектывы, ансамблі і салісты філармоніі атрымалі абсталяваныя рэпетыцыйныя памяшканні, сталае месца для правядзення канцэртаў, былі поўныя творчых задумаў і планаў на будучае.

 

   Але Вялікая Айчынная вайна прадыктавала новыя загады: “Асноўным заняткам філармоніі бліжэйшага перыяду лічыць стварэнне канцэртнай брыгады для абслугоўвання Чырвонай арміі. Мастацкім кіраўніком прызначыць заслужаннага артыста БССР М. Бергера. Ускласці на яго абавязкі канцэртмайстра.”

 

   “Духоўным рэзервам арміі” лічыла сябе прыфрантавая канцэртная брыгада беларускай філармоніі. Віртуоз-піяніст станавіўся віртуозам-баяністам (дзе ж на фронце раяль?), салісты-вакалісты, артысты-чытальнікі сачынялі куплеты, жанравыя сатырычныя інтэрмедыі для франтавой аудыторыі. Л. Александроўская, І. Балоцін, Р. Млодэк, А. Нікалаева. С. Дрэчын тайнымі ляснымі сцежкамі дабіраліся да лініі фронта, да партызан. Музы не маўчалі, калі размаўлялі гарматы. Вайна дыктавала новыя загады, але не змагла прымусіць змаўчаць трапяткому сэрцу і звонкаму голасу магутнага народа.

 

     Першы пасляваенны канцэртны сезон адкрыўся 21 верасня 1946 года. За пультам стаяла незабыўна экспрэсіўная, незвычайная, тэмпераментная Таццяна Каламійцава. З фронта, з эвакуацыі  вярталіся музыканты. А каторыя і не вярталіся. Паноў збіралася філарманічная бібліятэка, рупліва збіраная да вайны і знішчаная ўшчэнт акупацыяй. Паноў ствараўся цымбальны аркестр і арыгінальны аркестравы рэпертуар. І. Жыновіч, мастацкі кіраўнік аркестра  заняўся рэканструкцыяй старадаўніх цымбалаў, жадаючы пашырыць канцэртны дыяпазон свайго аркестра, адкрыў класы цымбалаў у кансерваторыі, зрабіў немала аранжыровак аркестравых твораў.

 

  Кожны канцэртны сезон мае сваю асаблівасць і сваё непаўторнае аблічча. І, безумоўна, прыярытэты. Сур"ёзная музыка, асветніцкая дзейнасць, адраджэнне культурных традыцый, выкананне шэдэўраў сусветнай класікі, выкананне твораў розных стылёвых напрамкаў і нацыянальных кампазітарскіх школ,- заўсёды было галоўным для розных пакаленняў музыкантаў і арганізатараў канцэртнай дзейнасці - В. Дуброўскага, Я. Цікоцкага, В Катаева, Ю. Яфімава, А. Багатырова, Г. Загародняга, М. Шаўчука, В. Буканя, У. Ратабыльскага.

 

   Пасля таго як у Мінску пабудавалі будынак філармоніі з залай на 930 месцаў, з"явілася магчымасць істотна павялічыць колькасць канцэртаў,  пашырыць іх тэматыку.

 

   Урачыстае адкрыццё канцэртнай залы сучаснай філармоніі адбылося ў красавіку 1963 года. А трошкі пазней прыйшла радасць і ўсхваляванне ад  першага ў рэспубліцы арганнага канцэрта, які распачаў яшчэ адну гісторыю з жыцця выканальніцкага мастацтва на Беларусі.

 

   Дэбют Мінскага камернага аркестра, з"яўленне ансамбля старажытнай музыкі “Кантабіле”, фальклорна-харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” і “Купалінка” аздобілі і ўзрушылі культурніцкае асяроддзе рэспублікі. А “Мінская музычная вясна”, “Беларуская музычная восень” – фестывалі, якія штогод узбагачаюць рэпертуарны кантэкст філарманічнага жыцця і становяцца кульмінацыяй канцэртнага сезона краіны.

 

    “Навейшая” гісторыя беларускай філармоніі пазначана яе капітальным аднаўленнем у 2004 годзе. Ад ранейшай філармоніі застаўся толькі фундамент будынку. Начынне філармоніі,- ад пазалочаных дэталяў на дзвярах да аздаблення Вялікай залы – адпавядае самым сучасным стандартам і тэхналогіям. Паляпшэнне якаснасці патрабавала скарачэнне колькасці месцаў у зале. Цяпер, замест ранейшых 800, ён разлічаны на 688 месцаў. Але гэта кампенсуецца адкрыццём у будынку філармоніі другой, Малой залы на 200 месцаў, які носіць імя Рыгора Шырмы.

 

    Музычнае жыццё ўсяго свету развіваецца ў часе і прасторы культуры па складанейшай дынамічнай партытуры.Тонкія вібрацыі індывідуальнага таленту ўзаемадзейнічаюць з прадвечнымі традыцыямі і ўзаемна узбагачаюць адзін аднаго   Памкнёнасць да высокага і духоўнага – надзвычайная ўласцівасць чалавечай душы. Музыка -  вялікі дар чалавеку. Музыка –лепшая частка нашай існасці.

 

   Дзейнасць філармоніі, яе жыццяздольнасць і запатрабаванасць, яе прыарытэты і сістэма

каштоўнасцяў – ёсць адбітак, адлюстраванне нашага агульнага жыцця, нашага побыту, складу мыслення і  спосабу існавання. Мы такія, якія нашы памкненні. Мы такія, якія нашы захапленні.