Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
EKZAMEN.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
87.34 Кб
Скачать

3.Асноўныя этапы і праблемы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

4.Гістарычнае значэнне і змест перыяду першабытнага грамадства. Перыядызацыя. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.Г. Да н.Э.)

Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:

  • нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;

  • нізкія тэмпы развіцця грамадства;

  • калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;

  • сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;

  • адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.

Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:

  • КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:

    • Ранні – (на Беларусі не было);

    • Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;

    • Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;

Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры; Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;

  • БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;

  • ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры.

5.Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы. Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.

^ Агульнагістарычная  перыядызацыя

Археалагічная  перыядызацыя

Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З’яўленне першай формы кааперацыі людзей – лоўчай абшчыны

Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт

Мацярынская раннеродавая абшчына

Каменны век, верхні ці позні палеаліт

Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны

Бронзавы век

На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына

Жалезны век

6.Беларускія землм ў каменным веку. Перыядызацыя. З’яўленне чалавека, сацыяльная арганізацыя. Матэрыяльная культура. КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:

    • Ранні – (на Беларусі не было);

    • Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;

    • Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]