Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

шпоры от кати

.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
49.13 Кб
Скачать
  1. Краязнаўства як навуковая і вучэбная дысцыпліна.

Краязнаўства – усебаковае вывучэнне пэўнай тэрыторыі, раёна, населенага пункта мясцовым насельніцтвам і прадстаўнікамі спецыяльных навуковых устаноў.

Краязнаўства:

  • Комплекснае (вывучэнне ўсіх звестак пра пэўны аб’ект ці тэрторыю).

  • Галіновае (вывучэнне пэўнай галіны мясцовай гісторыі).

Галіновае вывучэнне краязнаўства, у сваю чаргу, падзяляецца на некальны падвідаў:

  • Літаратурнае.

  • Гістарычнае.

  • Прыродазнаўчае.

  • Тапанімічнае.

  • Мемарыяльная ахова помнікаў.

  • Археалогія.

  • Этнаграфія.

  • Геаграфія.

Асноўныя метады вывучэння краязнаўства:

  • Збор інфармацыі на месцах, звязаных з пэўным аб’ектам ці падзеямі (пісьмовае і вуснае).

  • Назіранне за рознымі прыроднымі з’явамі.

  • Навукова метадычныя цэнтра краязнаўства (мясцовыя краязнаўчыя музеі, інстытуты НАН Беларусі).

  • Краязнаўчыя музеі: школьныя, дзяржаўныя, абласныя і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Краязнаўства з’явілася разам з самім чалавекам.

  1. Гістарычнае краязнаўства як галіна агульнага краязнаўства. Беларусазнаўства і радзімазнаўства.

Гістарычнае краязнаўства выконвае шэраг сацыяльных функцый. Перш за ўсё гэта функцыя сацыяльнай памяці. Сюды ўваходзіць не толькі назапашванне і захаванне вопыта пакаленняў, але і ацэнка асобных гістарычных з’яў. Мы не можам індыферэнтна адносіцца да свайго мінулага. Краязнаўства павінна паказаць каштоўнасць сённешніх дасягненняў, аб’ектыўна ацаніць палітыку ўлад да народных мас на розных этапах існавання края. Разам з тым, гістарычнае краязнаўства павінна быць асцярожна ў сваіх ацэнках і пазбягаць палітычнай ангажаванасці.

Другой важнай сацыяльнай функцыяй гістарычнага краязнаўства з’яўляецца навукова-пазнавальная ці эўрыстычная. У гэтай ролі яно павінна прадстаўляць звесткі па мясцовай гісторыі, якія адыгрываюць важные значэнне для высвятлення агульных тэндэнцый развіцця краіны ў цэлым і выяўлення спецыфікі развіцця асобных рэгіёнаў. Глыбокі аналіз тэндэнцый развіцця края можа стаць трывалай асновай навукова-абгрунтаванага кіраўніцтва пэўнай тэрыторыяй, вызначэння перспектывы развіцця ў будучым.

Трэцяя функцыя – выхаваўчая. Гістарычнае краязнаўства заклікана ўнесці істотны ўклад ў фарміраванне гістарычнай самасвядомасці народа, выхаванне станоўчых і клапатлівых адносін да прыроды края, яго помнікаў і г. д. Нельга лічыць сябе культурным чалавекам, не валодаючы ведамі па гісторыі роднай мясцовасці. Першаснай задачай гістарычнага краязнаўства ў гэтай сферы з’яўляецца публікацыя крыніц аб мінулым края і г. д.

Нельга забываць і аб палітыка-ідэалагічнай функцыі гістарычнага краязнаўства. Як частка гістарычнай навукі апошняе непазбежна адгукаецца на вострыя пытанні сучаснага сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця краіны.

Таму можна сфармуляваць аб’ект гістарычнага краязнаўства наступным чынам. Аб’ектам гістарычнага краязнаўства з’яўляецца ўся сукупнасць, комплекс гістарычных крыніц, у якіх у рознай ступені адлюстроўваецца ці ўвасабляецца гісторыя мясцовага края ў пэўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных межах як сучасных, так і папярэдніх часоў.

Прадметам гістарычнага краязнаўства можа быць гісторыя як края ў цэлым, так і асобных населеных пунктаў, вуліц, фабрык, заводаў, розных збудавання, памятных мясцін.

Асноўная мэта гістарычнага краязнаўства – пазнанне гістарычных з’яў, працэсаў, якія адносяцца да розных этапаў гісторыі края.

Асаблівасць гісторыка-краязнаўчых даследаванняў заключаецца ў тым, што для іх характэрны спецыфічнасць форм арганізацыі і выяўлення фактычнага матэрыяла, вялікая канкрэтнасць і дэталізацыя апісання, магчымасць вывучэння жыцця сучаснага грамадства па гарачых слядах, больш цесная сувязь з іншымі навукамі, спецыфічнасць крыніцазнаўчай базы, паколькі краязнаўцу даступна шырокае кола мясцовых крыніц.

Гісторыка-краязнаўчыя даследаванні могуць ахопліваць вялікія храналагічныя адрэзкі часу, абмяжоўвацца вывучэннем падзей якога-небудзь канкрэтнага этапа мясцовай гісторыі, жыцця і дзейнасці асобных людзей – удзельнікаў пэўныя падзей мясцовай гісторыі і г. д. У сувязі з гэтым ў гістарычным краязнаўстве прынята вылучаць шэраг самастойных напрамкаў, кожнае з якіх мае ўласны, больш вузкі прадмет даследавання.

Праблематыка гістарычнага краязнаўства вызначаецца праблематыкай гісторыі. Гэта значыць вывучэнне роднага края павінна вывучацца ў межах агульнагістарычных праблем:

  1. Гістарычная фізічная геаграфія, гістарычная экалогія, гістарычная палітычная геаграфія;

  2. Гісторыя насельніцтва (+гістарычная геаграфія насельніцтва, гістарычая дэмаграфія);

  3. Усебаковае вывучэнне народнай гаспадаркі, эканомікі развіцця, унутраныя і знешнія эканамічныя сувязі, фарміраванне эканамічны раёнаў, гандлёвых і транспартных шляхоў;

  4. Развіццё культуры роднага края: адукацыя, дойлідства, музыка, выяўленчае мастацтва. кіно і г. д.

  1. Уплыў Віленскага ўніверсітэта на разгортванне гісторыка-краязнаўчага вывучэння Беларусі.

На 1815 – 1824 гг. прыходзіцца росквіт дзейнасці імператарскага Віленскага універсітэта як навуковай і навучальнай установы. Пад кіраўніцтвам рэктара Я.Снядэцкага была палепшана матэрыяльна-тэхнічная база, ствараліся новыя кафедры, расквітнелі крыніцазнаўчыя гістарычныя і моўныя даследаванні, прысвечаныя ВКЛ. Яго выпускнікі ў Заходнім краі працавалі ўрачамі, юрыстамі і іншымі спецыялістамі. Універсітэт кіраваў школьнай сістэмай адукацыі, быў на чале Віленскай навучальнай акругі. Універсітэцкая адукацыя стала вельмі каштоўнай. Для незаможных слаёў універсітэт адкрываў дарогі навукі, прафесійнай дзейнасці, паляпшэння дабрабыту. Ва універсітэце вучыліся дзеці багатых шляхціцаў, якіх не цікавіла кар'ера чыноўнікаў. Неабходна асобна адзначыць надзвычую з'яву, якая заключалася ў высокім уплыве універсітэта на грамадскую свядомасць адукаваных колаў Беларусі, Літвы і Польшчы. Польскія гісторыкі прызнаюць, што ніколі да сённяшніх дзён ні адна ВНУ не мела падобнага грамадскага ўплыву. Гэта стала магчымым дзякуючы выдатнаму прафесарскаму складу і патрыятычнай пазіцыі выкладчыкаў, выхадцаў з беларускіх зямель І.Даніловіча, М.Пелкі-Палінскага, М.Бароўскага, С.Б.Юндзіла, І.Анацэвіча і інш. Асабліва актыўным у розных грамадскіх пачыннях быў ад'юнкт бібліятэкі універсітэта, ураджэнец Вілейскага павету К.Контрым. Прафесары Віленскага універсітэта ўнеслі выдатны ўклад у гістарычнае краязнаўства. Крыніцы, сабраныя выхаванцамі і выкладчыкамі Віленскага універсітэта, адлюстроўвалі сістэму самакіравання, якую на працягу многіх стагоддзяў мелі беларускія рэгіёны, іх гісторыю, стан гаспадаркі, адметнасці ў рэлігіі, падзеі маскоўска-літоўскіх войнаў, гісторыю сем'яў. Многія дакументы былі вельмі непажаданыя ў вачах уладаў, не адпавядалі міфам аб вечнай прыналежнасці беларусаў да Расіі. Невыпадкова ўлады імкнуліся развіваць публікацыю такіх дакументаў, якія б больш адпавядалі афіцыйнай палітыцы ў дачыненні да Літвы-Беларусі. З пазіцый афіцыйнай ідэалогіі публікацыю гістарычных актаў здзейсніў мінскі цывільны губернатар А.Сямёнаў “Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам” (1848). Выдатныя выкладчыкі аказалі значны ўплыў на фарміраванне патрыятычных настрояў студэнцтва. У студэнцкім асяроддзі, па словах Т.Зана, “сялянская” (беларуская) мова ўжывалася ахвотна. Захапленне беларускім фальклорам, звяртанне да яго ў літаратурнай творчасці пракладала шляхі для ўздыму краязнаўства.



  1. 4, Беларуска-літоўскія летапісы і хронікі. Дзейнасць Мікалая Улашчыка.

Летапісанне Беларусі прайшло асноўныя этапы: зараджэнне (ХІІ – XIV), росквіт (XV – XVI) і заняпад (XVII – XVIII стст.). Выклікае цікавасць той факт, што ў эпоху феадальнай раздробленасці летапісанне на Беларусі, як і на іншых усходнеславянскіх землях, мела мясцовы характар. Паколькі пад уплывам новых гістарычных умоў поступова перамагаў, як пра гэта піша В. А. Чамярыцкі, мясцовы пункт гледжання на гісторыю. Сярод немалой колькасці спісаў беларускіх летапісаў і хронік найбольш “краязнаўчымі” з’яўляюцца “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўскі летапіс” і “Хроніка горада Магілёва” (Магілёўская хроніка Сурты і Трубніцкіх”. Няма сумнення, што ў кожным летапісе краязнаўцы розных часоў маглі знаходзіць патрэбны для сябе матэрыял, асабліва калі там гаворка ідзе пра пэўную мясцовасць. Адным з найбольш краязнаўчых летапісаў з’яўляецца Баркулабаўскі летапіс. Складзены ён быў у мястэчку Баркулабава (цяпер Быхаўскі раён) хутчэй за ўсё мясцовым святаром М. Філіповічам. Так, аўтару “Баркулабаўскага летапісу” былі знаёмы гістарычныя падзеі з 1563 па 1608 г., такія, як Лівонская вайна, Брэсцкая царкоўная ўнія. Хаця аўтар паведамляе пра Мінск, Вільню, пра больш аддаленыя Пскоў, Львоў, але яму блізкая перш за ўсё мясцовая гісторыя Баркулабава і Магілёва. І тут ўжо аўтар высупае як краязнавец “ ... на лесе глухом, на кгрунте лесном, на врочищу, прозываемом Брус, закликавши на волю имем своим Баркулабов року 1564”. Прыводзяцца аўтарам звесткі аб тым, як ішло засяленне секрадневяковага Магілёва і іншых мясцін. Летапісе паведамляе пра закладку замка: “Лета 1526 большой замок зароблен і принято много горы Могилы, на которой теперь замок Могилёв стоит; по горце Могиле назван Могилёв”. Далей ў летапісе гаворыцца, што Баркулаб Корсак разам з Раманам Хадкевічам залажылі “замак Дзісну, замак Варонічы, замак Леплю, замак Чашнікі”. Заўважана, што ў аўтара “Барулабаўскага летапісу” пастаянна жыла цікавасць да гісторыі роднай яму мясцовасці. Ён зазначыў. у якіх умовах адбывалася заснаванне і засяленне некаторых вёсак і сёл, калі, дзе і з выпадку чаго будаваўся той ці іншы храм, паказаў, “на якім узоўні тады знаходзілася эканамічнае жыццё сялянскіх мас”. Увогуле, можна сказаць, што летапіс змяшчае ўнікальныя звесткі аб Беларусі: інфармацыю пра асобныя ваенна-гістарычныя падзеі, з гісторыі беларускай культуры, праваслаўнай царквы, пра гістарычных асоб. Аднак, натуральна, асноўная інфармацыя – пра мястэчка Баркулабава. Апублікаваны гэты твор ў 1877 г. Сам летапіс зберагаецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Магілёўская хроніка Сурты і Трубніцкіх – помнік гарадскога летапісання XVII – XIX ст., апошні беларускі летапісны звод. была складзена ў Магілёве купецкім старастам Т. Суртам (у 1693 г. склаў першы летапісны звод, які дапаўняў да 1701 г. і апісаў падзеі з з 1526 па 1701 г.) і прадоўжана мясцовым родам Трубніцкіх, якія давялі апісанне падзей да 1856 г. У гэтай крыніцы знаходзім звесткі перш за ўсё пра Магілёў, фрагментарныя паведамленні па гісторыі Шклова, Быхава. На жаль, у названай хроніцы абыдзены ўвагай мясцовых помнікі старажытнасцей. У форме аналаў напісаны Віцебскі летапіс Аверкі і Панцырнага (1768). Твор быў складзены на польскай мове ў 1768 г. жыхаром Віцебска С. Г. Аверкам на аснове летапісу М. Панцырнага і іншых гістарычных хапісаў і ўласных назіранняў. Тут кароткі пераказ гісторыі Віцебска і часткова ўсёй Беларусі, без адступленняў і каментарыяў. Асноўнай мэтай аўтара – была рэгістрацыя падзей і фактаў. але ў межах гісторыі Віцебска ў дзейнасці каралёў Рэчы Паспалітаў і ў войнах. Таму летапі фіксуе амаль усе падрабязнасці. Найбольш каштоўная інфармацыя – па беларускай гісторыі, асабліва тая, якая датычыцца ваенных падзей канца XVII – пачатку XVIII ст. Затое куды больш прастору для разважанняў і ацэнак у “Хроніцы Быхаўца”, насычанай падзеямі сярэдневякоўя. Хроніка Быхаўца – найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны звод, выяўлены ў 1820-я гг. ў бібліятэцы А. Быхаўца, памешчыка з маёнтка Магілёўцы пад ваўкавыска. пачатак і канец хронікі не збярогся. Хроніка Быхаўца прысвечана гісторыі Вялікага княства Літоўскага ад легендарных часоў да пачатку XVIст. Для нас маюць цікавасць эпізоды з мінулага Навагрудка, Крэва, Мсціслава, Полацка і іншых гарадоў, а таксама апісанні некаторых мясцін. У хроніцы гаворка ідзе не пра асобнае “сяльцо Баркулабава”, а пра ўсе Вялікае княства Літоўскае ад часоў заснавання да 1506 г., што з’яўляецца каштоўнай крыніцай у вывучэнні старажытнай Беларусі. Сярод адюстраваных у “Хроніцы Быхаўца” важных гістарычных і палітычных падзей ёсць паведамленне, што ў другой палове ХІІ горад Полацк і мужы полацкія “кіраваліся вечам, як Вялікі Ноўгара і Пскоў”

Мікалай Мікалаевіч Улашчык нарадзіўся 1(14) лютага 1906 года ў вёсцы Міцькаўшчына. Скончыў беларускую шолу ў Мінску (1924), а пасля гістфак БДУ (1929). Праводзіў археалагічныя раскопкі, вывучаў Полаччыну, Тураўшчыну, Міншчыну і Мазыршчыну. Першы свій крязнаўчы артыкул апублікаваў у 1924 годзе. У 1930 быў арыштаван, патрапіў у ГУЛАГ. Выпусцілі ў 1935 і забаранілі жыць на Беларусі. З 1939 года дазволілі жыць і працаваць у Леніградзе, дзе ён паступіў у аспірантуру. У 1942 зноў арыштаваны і высланы ў Сібір. Знаходзіўся там да лістпада 1942 года. У снежні 1947 года абараніў дысертацыю па сялянскай рэформе 1861 года. У 1950 годзе быў арыштаваны трэцці раз, але, пасля смерці Сталіна, у 1955 годзе знялі ўсе судзімасці. Зноў вярнуўся да навукі, жыў і працаваў у Маскве. Там абараніў доктарскую дысертацыю і выдаў 2 тамы беларускіх летапісаў (№32 і №35 ўсерасійскіх летапісаў.

  1. 3, Гісторыка-краязнаўчыя крыніцы і іх тыпы.

Усе крыніцы дзеляцца на 2 віды: пісьмовыя і вусныя. Кожны народ меў пэўную гістарычную канцэпцыю. Пісьмовасць з’явілася прыкладна 5-6 тысяч гадоў таму назад у шумераў (Месапатамія), а таксама жыхароў Старажытнага Егіпту, цывілізацый Старажытнай Індыі, крыху пазней – у Старыжтным Кітае. Першыя тэксты былі напісаны складанымі іерогліфамі, свая пісьменнасць была і ў індэйцаў майя дакалумбаўскай эпохі.

Першай мовай усходніх славян стала старабалгарская (стараславянская) мова, якая ўзнікла ў Вялікай Маравіі (зараз Балгарыя). Гэтую мову стварылі для славянгрэкі дзеля пашырэння ўплыву на славянскае насельніцтва. Калі нашыя продкі прынялі хрысціянства (988 год), яны пачалі выкарыстоўваць гэтую мову і ўжо ў 11 стагоддзі ўсе ўмелі чытаць і пісаць, з’явілася мясцовая эліта. У 11-12 ст.ст. вучылі пісаць і чытаць не толькі хлопчыкаў, але і дзяўчынак.

У гэты час беларусы атрымалі свій першы летапіс – “Аповесць мінулых гадоў” (аўтар – Нестар; пачатак 12 стагоддзя).

Доўгі час славяне вялі адлік дат ад сатварэння свету (напрыклад: 6642 год). Толькі ў 16 стагоддзі беларускія землі перайшлі на грыгарыянскі каляндар і прынялі вядомае нам летазлічэнне (напрыклад: 862 год (грыгарыянскі каляндар) – 6370 (старажытны каляндар)).

Першымі гістарычнымі крыніцамі з’яўляліся летапісы. У 12 стагоддзі ў кожнай краіне пачынаюць з’яўляцца летапісцы. Першыя полацкія летапісы зніклі ў 1812 годзе, падчас ваны з Напалеонам.

Наступны беларускі летапіс з’явіўся падчас існавння ВКЛ. Гэта былі т.з. “беларуска-літоўскія летапісы”. Гэтыя летапісы пісаліся ў Смаленску, Вільні, Лукцу і іншых гарадах і доўгі час аб іх нічога не было вядома. Упершыню беаруска-літоўскія летапісы былі апубікаваныя Мікалаем Мікалаевічам Улашчыкам*.

Назвы летапісаў:

      • Нікіфараўскі летапіс;

      • Супрасінскі летапіс; (1532-1534)

      • Слуцкі летапіс;

      • Віленскі летапіс;

Іншыя крыніцы:

  • Хронікі.

Хроніка апісвала гісторыю канкрэтнай мясціны.

М.М.Улашчык апублікаваў Магілёўскую хроніку (аўтары Сурта і Тубніцкі; ахоплівае перыяд з 1526 па 1856 г.г.), якая была напісана на польскай і беларускай мовах.

Хроніка Быхаўца і Баркулабаўскі летапіс (1562-1608 г.г.). Выдаў Вячаслаў Чамерыцкі – гісторык, які вывучаў летапісы. Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Віцебскі летапіс (аўтары Аверка і Панцарны) ахоплівае перыяд у 18 стагоддзі.

  • Граматы.

Вельмі важныя крыніцы вывучэння краязнаўства. Граматы пісаліся на розных матэрыялах і найбольш вядомая грамата – наўгародская.

На Беларусі знайшлі толькі 2 граматы: Віцебскую (14 ст.) і Віленскую (13 ст.). Таксама існуюць Полацкія граматы (іх больш 500; 13-16 ст.ст.). У 1980-х гадах маскоўскія гісторыкі апублікавалі зборнікі гэтых грамат (пераклады на рускую з беларускай, лацінскай і польскай моў).

  • Зсграфіці.

Зсграфіці – надпісы ў царквах. Зараз існуе некалькі тысяч такіх надпісаў. Зробленыя яны на розных мовах. Больш за ўсё зсграфіці знаходзіцца ў Спаса-еўфрасіньеўскай царкве.

  • Кнігі.

З 16 стагоддзя ў ВКЛ з’яўляюцца першыя кнігі. Увогуле першыя кнігі пачалі з’яляцца ў Празе, потым – у Вільні. У 16 стагоддзі пачынаюцца першыя спробы напісаць гісторыю ВКЛ. Гэта пачынаюць рабіць прыезджыя. Самыя вядомыя гісторыкі ВКЛ – Ян Глугаш (1415-1480), напісаў гісторыю Польшчы. Першую гісторыю менавіта ВКЛ напісаў Мацей Стрыкоўскі (месца нараджэння: Мазовія). У 1585 годзе прыехаў у ВКЛ. Займаў пасаду афіцэра. Удзельнічаў у войнах. Рукапіс Стрыкоўскага скраў і выдаў па сваім імем начальнік Віцебскага гарнізона Аляксандр Гваньіні. Зборнік Стрыйкоўскага напісаны на польскай мове.

  • Успаміны.

У 19 стагоддзя праз тэрыторыю Беларусі шмат разоў праязджалі прадстаўнікі Заходняй Еўропы. Свае ўражанні і ўспаміны аб дадзеных паездках яны публікавалі. Гэты таксама вельмі важная крыніца краязнаўчых даследванняў (напрыклад Геберштэйн: нямецкі пасол у Максве). Увогуле такіх людзей было каля 50.

  • Інвентары.

Інвентары – падрабязнае апісанне маёнткаў і маёмасці. У 16 стагоддзі каралева Бона правяла аграную рэформу, дзякуючы якой з’явіліся фальваркі і інвентары. Па кожнаму з фальваркаў рабілі вельмі падрабязныя інвентар. Акрамя фальварковых інвентароў былі інвентары манастырскія. Калі ў манастыр прыходзіў новы аббат, ён перапісваў усю маёмасць, якая была ў дадзеным маёнтку. Увогуле, інвентары існавалі з 16 па 19 стагоддзе. Самыя парабязныя інвентары – радзівілаўскія.

  • Касцёльныя кнігі.

З 16-17 ст. у кожным прыходзе вяліся спецыяльныя касцёльныя кнігі, дзе запісваліся сведкі аб пахрышчаных і памёрлых жыхарах прыходы.

  • Магістрацкія кнігі.

Існавалі з 14 па 16-17 ст.ст. Усе гарады мелі магдэбурскае права і свае асабістыя гарадскія (магстрацкія кнігі). Самая лепшая кніга – магілёўская. Увогуле, магістарцкія кнігі дажылі да 18 стагоддзя.

  • Апісанні.

З канца 18 стагоддзя (пасля першага падзелу РП – 1772 год) Кацярына II адправіла сваіх людзей на Беларусь і загадала ім апісаць усю мясцовасць. Гэтыя апісанні захаваліся да нашага часу. Самае цікаўнае - апісанне Крычаўскага графства (1786 год). Яго зрабіў Андрэй Мэйер. У 18 стагоддзя была створана расійскай імперская гісторыя. Першы імперскі расійскі гісторык – Вісілій Нікіціч Тацішчаў (1686-1750). Працаваў у 30-х гадах 18 стагоддзя. З беларускіх даследчыкаў таго часу адзін з найвядомейшых – манах Ігнат Кульцынскі (1707-1747). Ён напісаў унікальную работу па гісторыі Каложскай царквы і каложскага манстыра. Гэтае апісанне захавалася да нашых дзён. Расійскі акадэмік Іван Ляпёхін у 1773 здзейсніў зплыў па Дзвіне і падрабязна пісаў яе. Таксама шмат інфармацыі аб Беларусі апісаў Гаўрыла Дзяржавін.

  • Старажытныя мапы (карты)

Самыя першыя мапы з’явіліся ў 16 стагоддзі. На Беларусі самая старажытная мапа – Гродна (1567 год, Ганц Адэльгаузер). У 1568 годзе Мацей Цюп надрукаваў гэтю мапу на паперы, напісаў да яе легенду і склаў поўнае апісанне горада Гродна. Найбольш поўнай мапай ВКЛ з’яўляецца мапа Томаша Макоўскага ад 1613 года. Там пазначана 312 населеных пунктаў. Таксама Макоўскі намаляваў мапу Нясвіжа.

Станіслаў Пахалавіцкі ваяваў на баку РП у Ліонскай вайне. Намаляваў план Полацкай сафіі і Полацка. Таксама зрабіў мапу Полацкага княства.

  • Дзённікі.

У 16-17 стагоддзях у Еўропе з’явілася традыцыя напісання дзённікаў і мемуранай літаратуры (была распаўсюджана сярод магнатаў). Напрыканцы 18 стагоддзя з’явілася першая газета. Першай беларускай газетай была гродзенская.



  1. Аднаўленне краязнаўчага руху ў БССР пасля Другой сусветнай вайны.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пачалося ўзнаўленне краязнаўчай дзейнасці. З вялікім энтузіязмам беларускі народ, як і іншыя народы СССР, адбудоўваў эканоміку, аднаўляў усе структуры, неабходныя для мірнага жыцця і далейшага развіцця грамадства. Хуткія станоўчыя зрухі адбываліся ў сістэме адукацыі, навукі, культуры, сродкаў масавай інфармацыі і выдавецкай дзейнасці. Да даследаванняў прыступілі вернутыя з эвакуацыі, адноўленыя і новыя навуковыя установы: АН БССР, НДІ, ВНУ; культурна-асветныя і навучальныя ўстановы: музеі, бібліятэкі, школы, палацы піянераў; журналісты СМІ; добраахвотныя грамадскія таварыствы. Асабліва цяжкім было першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, калі матэрыяльныя нястачы суправаджаліся негатыўнымі праявамі сталінскага рэжыму. Сістэма партыйна-палітычнага кіравання выкарыстоўвала прапагандысцкі рэпрэсіўны механізм, які ўзмацняў ідэалагічную апрацоўку свядомасці народных мас, забараняў свабоду сумнення і не спрыяў распаўсюджанню агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. Зноў, як і да вайны, хвалі жорсткай крытыкі і рэпрэсій сеялі ў грамадстве падазронасць і недавер. Лепшых вучоных ганьбілі за “низкопоклонство перед Западом”, як прэзідэнта АН БССР А. Р. Жэбрака і інш. Пасля ХХ з’езду КПСС пачаліся працэсы дэмакратызацыі, якія спрыялі ажыўленню грамадскай актыўнасці ўсіх слаёў насельніцтва і дабратворна паўплывалі на развіццё краязнаўчага руху. Адбудаваўшы рэспубліку пасля знішчальнай вайны, беларускі народ у 1986 г. перанёс экалагічную Чарнобыльскую трагедыю. Гэта падзея падштурхнула ўвагу да экалагічных праблем, праблем аховы прыроды ў краязнаўчых даследаваннях.

У пасляваенны час у Беларусі не было створана краязнаўчага таварыства, як асобнай грамадскай арганізацыі, што мела месца ў міжваенны перыяд, але краязнаўчы рух развіваўся ў такіх сацыяльных інстытутах як адукацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музеі, адлюстроўваўся ў друку, а многія журналісты і пісьменнікі трывала звязалі свой творчы і прафесійны шлях з краязнаўствам. Краязнаўства стала кірункам дзейнасці шэрагу уплывовых грамадскіх арганізацый: ЦК ЛКСМБ, піянерскай арганізацыі, добраахвотных таварыстваў аховы помнікаў гісторыі і культуры, аховы прыроды, Беларускага фонду культуры і інш.

  1. Стварэнне і дзейнасць Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.

Большое значение в развитии краеведения Белоруссии сыграло постановление ЦК КП Белоруссии и Совета Министров БССР от 19 июня 1965 г. «О создании Белорусского добровольного общества охраны памятников истории и культуры» - массовой общественной организации, призванной содействовать осуществлению мероприятий партии и правительства по охране памятников истории и культуры и использованию их в деле коммунистического воспитания советского народа, повышения его образования и культуры.

Первый Учредительный съезд Белорусского добровольного общества состоялся 7 декабря 1966 г. В его работе приняли участие представители общественности, видные деятели науки и искусства, ответственные руководители министерств и ведомств. Съезд принял устав общества и наметил основные направления его работы: широкая пропаганда ленинских идей сбережения историко-культурного наследства нашего народа и советского законодательства об охране памятников истории и культуры и воспитание на этой основе любви к Родине и ее истории, уважения к труду и таланту народа; привлечение широких слоев населения к непосредственному участию в охране памятников истории и культуры; активное содействие государственным органам охраны памятников в их работе по сохранению, пропаганде и реставрации памятников, благоустройству памятных мест.

4 – 5 октября 1971 г. состоялся 2 съезд Белорусского добровольного общества охраны памятников истории и культуры. К этому времени в республике работало 6 областных и Минская городская (на правах областной) организаций, 140 районных и городских советов, 7156 первичных организаций, объединяющих 967 292 члена. Со времени учредительного съезда количество членов общества возросло в 9 раз. На съезде в устав общества были внесены дополнения, учитывающие опыт, накопленный местными организациями за время работы. В ноябре 1976 г. прошел 3 съезд Белорусского добровольного общества. К этому времени общество было уже одной из массовых организаций республики, насчитывавшей, по данным на 1 января 1976 г. в 9903 первичных организациях 1 млн. 535 тыс. 829 членов. С 1966-1976 г. Центральный совет общества и его местные отделения систематически и планомерно проводили работу по выявлению, учету и изучению памятников истории и культуры, по использованию всего многообразия культурного наследия нашего народа в коммунистическом воспитании трудящихся. На памятники всех категорий заполнялись учетные карточки, составлялись исторические справки с приложением фотографий и схем. Проводились реставрационные работы на таких объектах, как дворец и часовня в Гомеле, Каменецкая башня (Белая вежа) на Брестчине, архитектурный комплекс на Замковой горе в Гродно, Софийский собор в Полоцке, часовня в д. Лесной, Слуцкие ворота в Несвиже, замка в Лиде, Новогрудке, дворец Сапегов в г.п. Ружаны, Успенский костел в Мстиславле.