Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
66
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

21.Крыніцы масав. Бібліягр. Інфармацыі ў дбф б-к рэспублікі

Спецыф. відам агул. б-фіі з’яўляюцца крыніцы мас. бібліягр. інф-цыі. Яны адрозніваюцца ад іншых крыніц разглядаемага віду больш дакладным адборам матэрыялу па фармальных і зместавых прыметах. Асн. задача – аператыўнае інфармаванне работнікаў кнігагандлёвых арганізацый, бібліятэк, задавальненне патрэбнасцей шырокага кола карыстальнікаў у інфармацыі аб новай літаратуры па спецыяльных, сумежных і агульнацікавых тэмах, аб асноўнай грамадска значнай частцы новай літаратуры. Функцыянальна-мэтавае прызначэнне крыніц масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў залежнасці ад спецыфікі ар-ганізацый, якія іх рыхтуюць, дыферэнцыруецца наступным чынам:

– інфармацыя аб плануемай да выпуску літаратуры (тэматычныя планы выдавецтваў і інш.);

– інфармацыя аб апублікаванай літаратуры (бібліяграфічныя перыядычныя выданні Міністэрства інфармацыі, спісы ў перыядычных выданнях);

– інфармацыя аб літаратуры, якая маецца ў кнігагандлёвых арганізацыях;

– інфармацыя аб новай літаратуры, якая паступіла ў фонды бібліятэк (бюлетэні новых паступленняў).

Выдавецкая і кнігагандлёвая бібліяграфічная інфармацыя – гэта звесткі аб выданнях, якія ёсць у наяўнасці або плануюцца да выпуску; ствараюцца і выкарыстоўваюцца выдаўцамі і кнігагандлёвымі арганізацыямі для рэалізацыі і маркетынгу выдавецкай прадукцыі. На інфармац. рынку атрымалі распаўсюджанне перспектыўныя, бягучыя і рэтраспектыўныя выдавецкія і кнігагандлёвыя бібліяграфічныя дапаможнікі. Да выданняў, у якіх друкуецца пераважна перспектыўная бібліяграфічная інфармацыя і якія маюць важнае значэнне для камплектавання фондаў бібліятэк, адносяцца гадавыя анатаваныя планы выдавецтваў; праспекты і планы выданняў буйнейшых інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк; прайс-лісты, якія інфармуюць аб асартыменце і кошце распаўсюджваемых выданняў, тэрмінах выхаду кніг. Перспектыўнае масавае бібліяграфічнае інфармаванне аб перыядычных выданнях ажыццяўляе Рэспубліканскім аддзяленнем распаўсюджвання друку (Белпошта) Міністэрства сувязі РБ, а таксама праз каталогі для падпіскі на выданні органаў НТІ. Выпускаюцца таксама рэтраспектыўныя каталогі выдавецтваў з пералікам кніг, што выйшлі за пэўны перыяд. Бягучая бібліяграфічная інфармацыя аб новых выданнях друкуецца на старонках часопісаў і газет у выглядзе спісаў літаратуры, выдадзеных пэўным выдавецтвам, або якая паступіла ў продаж у кнігагандлёвую арганізацыю, або паступіла ў фонд бібліятэкі. Бягучая бібліяграфічная інфармацыя агульнага характару прадстаўлена таксама ў такіх крыніцах, як бюлетэні, спісы новых паступленняў у бібліятэкі. Яны выдаюцца як буйнымі універсальнымі і спецыяльнымі навуковымі бібліятэкамі, так і нізавымі бібліятэкамі; носяць як зводны характар, так і раскрываюць фонд адной бібліятэкі; адлюстроўваюць як разнастайныя віды друкаванай прадукцыі, так і адзін від. Сярод універсальных бібліяграфічных дапаможнікаў гэтага віду трэба назваць выпускаемыя штоквартальна НББ з 1969 г. “Зводны каталог новых замежных кніг, якія паступілі ў бібліятэкі РБ”, штогоднік “Зводны паказальнік замежных перыядычных выданняў, выпісаных бібліятэкамі РБ”. Іх роля ў інфармацыйным забеспячэнні навукоўцаў, спецыялістаў, бібліятэкараў значная ў сувязі са скарачэннем камплектавання фондаў бібліятэк, асабліва замежнымі выданнямі. Але з 1998 г. падрыхтоўка і вядзенне гэтых выданняў ажыццяўляюцца НББ толькі ў электр. форме, што робіць недаступным іх выкарыстанне для многіх б-к і зніжае іх каштоўныя вартасці як крыніц пошуку інфармацыі і сродку міжбібліятэчнага ўзаемадзеяння. Штоквартальна выдае бюлетэнь “Новыя паступленні даведачных, метадычных і бібліяграфічных выданняў” Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Амаль кожная цэнтральная б-ка ЦБС краіны выдае бюлетэнь новых паступленняў у ЦБС. Паказальнікі або спісы новых паступленняў у фонд сваёй бібліятэкі выдаюць таксама бібліятэкі ВНУ, навукова-тэхнічныя б-кі прадпрыемстваў. Асобныя б-кі выстаўляюць спісы новых паступленняў за пэўны перыяд у сусветныя камп’ютэрныя сеткі для забеспячэння агульнадаступнасці выкарыстання інфармацыі аб фондах б-кі.

23.Крыніцы навукова-дапам. бібліяграфіі ў ДБФ б-кі Важн. значэнне, асабліва ў ДБФ спец. б-к і галін. аддзелаў універс. навук. б-к, маюць бягучыя і рэтраспект. шматгаліновыя, галіновыя, тэмат. і іншыя навукова-дапаможныя бібліягр. дапаможнікі. Функцыян. прызначэнне крыніц навукова-дапаможнай бібліяграфіі заключаецца ў садзейнічанні бібліягр. сродкамі навукова-даследчай дзейнасці ў пэўнай галіне ведаў або сферы навукі. Спажыўцы: вучоныя акадэмічных і галіновых навукова-даследчых інстытутаў, выкладчыкі ВНУ адпаведнага профілю, кіраўнікі навуковых устаноў і ВНУ, а таксама спецыялісты-практыкі, якія прымаюць удзел у навукова-даследчых распрацоўках. Адрозненне навукова-дапаможнай бібліяграфіі ад дзяржаўнай звязана з рэалізацыяй ацэначнай функцыі, з аб’ектам бібліяграфавання, у якасці якога для навукова-дапаможнай бібліяграфіі выступаюць не толькі айчынныя, але і замежныя крыніцы інфармацыі, адабраныя на аснове аналізу і ацэнкі адпаведнымі спецыялістамі. З’яўляецца неад’емнай часткай рэспублік. сістэмы НТІ. Мэтамі функцыянавання гэтай сістэмы з’яўляюцца забеспячэнне фарміравання і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных рэсурсаў навукова-тэхн. інфармацыі, іх інтэграцыя ў сусветную інфармац. прастору і садзейнічанне стварэнню рынка інфармац. прадуктаў і паслуг. Для навук. супрацоўнікаў важна як інфармацыя аб новай літ-ры, так і звесткі аб масіве дакументаў, якія выйшлі ў мінулыя гады. У сувязі з гэтым ствараюцца бягучыя і рэтраспект. навукова-дапаможныя выданні. Неабходнасць забеспячэння рознымі па аператыўнасці, глыбіні, аналітычнасці матэрыяламі абумовіла існаванне розных узроўняў сістэмы навукова-дапаможнай бібліяграфіі: сігнальнага, рэфератыўнага і агляднага. Да сігнальнага ўзроўню адносяцца выданні бібліягр. інфармацыі, прызначаныя для аператыўнага інфармавання спажыўцоў аб новых публікацыях па пэўных тэмах, галінах ведаў. Існуюць два віды. Традыцыйныя паказальнікі (спісы) поўна адлюстроўваюць паток айчынных і замежных выданняў. Хар-юцца яны тым, што бібліягр. запісы ў іх абмежаваны загалоўкам і бібліягр. апісаннем. Другі від – паказальнік зместу новых замежных часопісаў. Выданні рэфератыўнай інфармацыі (у адрозненне ад выданняў сігнальнай інфармацыі) пры бібліягр. хар-стыцы дакументаў, акрамя бібліягр. апісання, маюць рэферат, у сувязі з чым рэферат. выданні выконваюць задачу сістэматызацыі, пошуку, ацэнкі, абагульнення і рэкамендацыі фактагр. інфармацыі, якая змяшчаецца ў першакрыніцах. Асн. відамі рэфератыўных выданняў з'яўляюцца рэфератыўны часопіс, экспрэсінфармацыя, рэферат. зборнікі. Розніца паміж рэферат. часопісамі і экспрэсінфармацыяй заключаецца ў колькасці рэферыруемых дакументаў і глыбіні раскрыцця іх зместу. У навукова-дапаможных выданнях агляднага тыпу абагульняюцца і сістэматызуюцца звесткі аб дасягненнях, асн. напрамках і тэндэнцыях развіцця пэўных галін навукі і тэхнікі. Агляд складаецца на аснове ўсебаковага аналізу і абагульнення інфармацыі, якая змяшчаецца ў першасных навуковых і тэхн. дакументах, утрымлівае аргументаваную ацэнку матэрыялу і дае абгрунтаваныя рэкамендацыі адносна тэндэнцый, перспектыў развіцця і выкарыстання адлюстраваных у аглядзе дасягненняў навукі і тэхнікі. У сучасных умовах у сістэму навукова-дапаможнай бібліяграфіі ўсё больш шырока і актыўна ўкараняюцца дасягненні сучаснай інфарм. тэхналогіі. Вызначальнай тэндэнцыяй з’яўляецца паралельнае суіснаванне – вытворчасць, распаўсюджванне і выкарыстанне – бібліяграфічнай інфармацыі ў такіх формах (версіях), як паліграфічная і электронная. Асобныя б-кі і органы НТІ генерыруюць БД і на іх падставе выпускаюць іх аналагі ў выглядзе друкаваных выданняў (напрыклад, НББ), у той жа час некаторыя б-кі практыкуюць абслугоўванне спецыялістаў і распаўсюджванне інфармацыі толькі на электронных носьбітах (напрыклад, ЦНБ НАН, РНТБ). СD-RОМ прыступіла ў цяперашні час НББ “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945)”, “Літаратурная спадчына Беларусі. ХІ – сярэдзіна ХХ ст.” і інш. Сігнальны ўзровень бягучых навукова-дапаможных паказальнікаў, выдаваемых у РБ, складаюць некалькі груп дапаможнікаў, рыхтуемых універсальнымі і спецыяльнымі навуковымі бібліятэкамі, органамі НТІ ў адпаведнасці са спецыялізацыяй сваёй дзейнасці. Да першай групы адносяцца крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі, што адлюстроўваюць новыя паступленні ў фонд б-кі і разлічаны на навукоўцаў пэўных галін ведаў, кіраўнікоў, спецыялістаў: штомесячны бюлетэнь “Грамадскія навукі” НББ. Прэзідэнцкая б-ка РБ выдае некалькі бягучых паказальнікаў. Штомесячна выходзіць бібліягр. паказальнік “Дзяржава і права». Паказальнік “Літаратура па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання”. “Новые медицинские книги” выдае РНМБ. РНТБ: «Вычислительная техника», «Легкая промышленность», «Машиностроение», «Обработка металллов», «Радиоэлек-троника. Связь». НПБ друкуе анатаваныя спісы новых паступленняў у метадычных і агульнапедагагічных рэспуб. перыяд. выданнях – часопісе “Адукацыя і выхаванне” і 19 тэмат. дадатках да яго, а таксама ў “Настаўніцкай газеце”. Да другой групы бягучых сігнальных крыніц адносяцца навукова-дапаможныя паказальнікі рэспубліказнаўчага х-ру, якія выходзяць, як правіла, галіновымі выпускамі. НББ выпускае два такія паказальнікі: “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках” і “Новая літаратура па культуры і мастацтве”. Штогадовы паказальнік «Природа Беларуси» рыхтуе ЦНБ НАН Беларусі. Трэцяя група – паказальнікі па актуал. для краіны комплекснай праблематыцы, якія адлюстроўваюць літ-ру па змесце (незалежна ад месца выдання, мовы, геаграфічных вызначэнняў). Да такіх паказальнікаў можна аднесці бібліягр. паказальнік “Чарнобыль». На рэгіянальным узроўні абласныя бібліятэкі выдаюць бягучыя сігнальныя краязнаўчыя бібліягр. паказальнікі “Новая літаратура аб ... вобласці. Рэферат. ўзровень. Аддзел навук. інфармацыі па гуман. навуках НАН РБ выдаваў паказальнік пад назвай «Научно-реферативный бюллетень. Беларускі цэнтр навукова-медыцынскай інфармацыі друкуе рэферат. інфармацыю на выданні медыц.зместу на старонках перыядычнага часопіса “Медыцынскія навіны”. Рэтраспект. крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі выдаюцца як рэспублік. навуковымі, так і абласн. б-камі, б-камі ВНУ. Навукова-дапаможныя бібліягр. крыніцы па навуцы і навукова-даследчай рабоце. Разглядаюцца яны асобна ў сувязі з тым, што маюць універс. х-р, складаюць пэўную сістэму, з'яўляюцца важнымі пры задавальненні патрэбнасцей навукоўцаў, спецыялістаў, занятых навукова-даследчай дзейнасцю. Па функцыянальна-мэтавай прымеце бібліягр. дапаможнікі ў гэтай сістэме прадстаўлены як бягучымі, так і рэтраспект. крыніцамі; па форме прадстаўлення інфармацыі бываюць карткавымі, друкаванымі і машыначыльнымі. Паказальнікі па навуцы і навукова-даследчай рабоце выдавала ЦНБ НАН РБ як у выглядзе бягучых, так і рэтраспектыўных выданняў. Спачатку«Наука и научно-исследовательская работа в БССР», а потым – пад назвай «Навука і навукова-даследчая работа ў Беларусі». Адлюстраванне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый ажыццяўляецца як у бягучых бібліяграфічных крыніцах, так і рэтраспектыўных. Да 1999 г. звесткі аб аўтарэфератах дысертацый змяшчаліся ў спецыяльным раздзеле «Кніжнага летапісу», з 1999 г. пачаў выходзіць самастойны летапіс «Аўтарэфераты дысертацый» у складзе «Летапісу друку Беларусі». Спецыяльныя навуковыя бібліятэкі і бібліятэкі ВНУ ў якасці абавязковых вялі картатэкі прац супрацоўнікаў сваіх устаноў, зараз такія картатэкі пераводзяцца для вядзення ў электроннай форме, у выглядзе баз даных. Падрыхтоўкай і выданнем персанальных і поліперсанальных бібліягр. выданняў займаюцца б-кі (спец. навуковыя, ВНУ, абласныя універсальныя), галіновыя інфармац. цэнтры, навуковыя і грамадскія арганізацыі, калегі і вучні вядомых вучоных. ЦНБ генерыруе некалькі БД. Сярод іх біябібліягр.БД «Дзеячы беларускай навукі». Дакументна-фактаграфічная БД “Біяграфістыка”. Шырокае кола біябібліяграфічнай інфармацыі змяшчаецца сёння на сайтах вучоных, дзе, як правіла, публікуюцца спісы прац супрацоўнікаў, а часта даюцца і поўныя тэксты найбольш значных работ. Асобы від біябібліяграфіі – даведнікі тыпу «Хто ёсць хто», якія змяшчаюць адрасна-даведачную інфармацыю аб вядучых спецыялістах галіны, адлюстроўваюць ступені іх кар'ернага росту, забяспечваюцца спісамі асн. публікацый спецыялістаў.

20. Хар-тыка дзяржаўнага бібліягр. паказальніка "Летапіс друку

Беларусі" і штогодніка "Кнігі Беларусі".

Самай аўтарытэтнай крыніцай аб апублікаваных у Беларусі дакументах па ўсіх галінах ведаў з’яўляюцца выданні бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі, якія рыхтуе і выдае з 1924 г. НКП. Яна атрымлівае абавязковы экзэмпляр усіх выданняў у краіне і на яго базе складае і выдае бягучыя бібліягр. дапаможнікі – “Летапіс друку Беларусі” и штогоднік “Кнігі Беларусі”. “Летапіс друку Беларусі” аб’ядноўвае 11 тыпаў паказальнікаў, 10 з якіх пабудаваны з улікам дзяржаўна-тэрытар. прынцыпу адлюстравання розных відаў дакументаў. З 1995 г. “Летапіс друку Беларусі” падзелены на 4 самастойныя выданні – “Летапіс друку Беларусі» (аб’яднаны выпуск), “Летапіс часопісных артыкулаў”, “Летапіс газетных артыкулаў” і “Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца”. “Летапіс друку Беларусі” (аб’яднаны выпуск) выходзіць штомесячна і складаецца з 7 тыпаў летапісаў па відах выданняў. Кожны з летапісаў мае сваю суцэльную нумарацыю на працягу года (паказваецца ў круглых дужках пасля назвы летапісу) і забяспечаны сістэмай дапаможных паказальнікаў, размешчаных непасрэдна за адпаведным летапісам. Бібліяграфічныя запісы групуюцца на аснове УДК. Поўны пералік значымых тэматычных рубрык УДК, выкарыстоўваемых пры афармленні раздзелаў зместу, прыводзіцца ў першых нумарах летапісаў за бягучы год. Старэйшым айчынным дзярж. бібліягр. паказальнікам з’яўляецца “Кніжны летапіс”, які выдаецца з 1924 г., выходзіць штомесячна ў аб’яднаным выпуску і інфармуе аб кнігах, брашурах і навуковых зборніках, якія прадаўжаюцца. Навуковыя зборнікі, якія прадаўжаюцца, а таксама неперыяд. тэмат. зборнікі дадаткова знаходзяць адлюстраванне ў “Летапісе часопісных артыкулаў”, у якім ажыццяўляецца аналітычны роспіс гэтых выданняў. У кожным нумары “Кніжнага летапісу” размяшчаюцца дапаможныя паказальнікі. “Імянны паказальнік”, “Прадметны паказальнік», “Паказальнік загалоўкаў”, “Геаграфічны паказальнік”, “Паказальнік серый”, “Паказальнік моў», “Паказальнік памылковых ISBN”. З 1984 г. штогод НКП выдаецца дзярж. бібліягр. паказальнік “Кнігі Беларусі”, які носіць кумулятыўны характар (з 1956 г. па 1980 г. паказальнік выходзіў у выглядзе пяцігоднікаў). У ім змяшчаецца інфармацыя аб кніжных выданнях, якія атрымалі адлюстраванне ў “Кніжным летапісе” за ўліковы перыяд. Адбор выданняў, бібліягр. запіс, групоўка матэрыялу, а таксама склад даведачна-метадычнага апарату ў штогодніку аналагічныя “Кніжнаму летапісу”. Галоўнае прызначэнне штогодніка – аператыўны пошук неабходных звестак аб кнігах і брашурах, выдадзеных за ўліковы перыяд. З 1999 г. у якасці самастойнага друкуецца ў аб’яднаным выпуску “Летапіс аўтарэфератаў дысертацый” (да гэтага часу аўтарэфераты дысертацый адлюстроўваліся ў “Кніжным летапісе”). З 1924 г. выдаецца “Летапіс нот”, які інфармуе аб нотных выданнях, а таксама аб музычных творах, надрукаваных у кнігах, часопісах і газетах. Бібліягр. запісы групуюцца па відах музыкі і па сродках выканання. Штоквартальна з 2002 г. прадстаўлены ў аб’яднаным выпуску “Летапіс выяўленчага мастацтва”. Дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік “Летапіс рэцэнзій” выдаецца з 1932 г., выходзіць штоквартальна, інфармуе чытачоў аб рэцэнзіях, аглядах кніг, часопісаў і іншых крытычных матэрыялах на творы друку. “Летапіс часопісных артыкулаў” выдаецца з 1937 г.; з 1995 г. выходзіць самастойным выданнем штомесячна. “Летапіс газетных артыкулаў” выдаецца з 1937 г.; з 1995 г. выходзіць самастойным выданнем штомесячна. “Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца”, выдаецца з 1925 г. штогод. З 1995 г. выдаецца асобна самастойным выданнем. “Летапіс…” адлюстроўвае часопісы, бюлетэні, навуковыя зборнікі і газеты.