краязнауства
.docxКантрольная работа
Кантрольная работа па курсу складаецца з двух частак. Першая частка кантрольнай работы выконваецца па “Бібліятэчнаму краязнаўству”, другая частка – па “Бібліяграфічнаму краязнаўству”.
Першая частка кантрольная работы выконваецца студэнтамі самастойна па адной з прапанаваных ніжэй тэм у міжсесійны перыяд.
Падрыхтоўку кантрольнай работы неабходна пачаць з пошуку і вывучэння літаратуры па тэме. У рабоце павінен прысутнічаць аналіз як тэорыі бібліятэчнага краязнаўства, так і практычнага вопыта дзейнасці бібліятэк рэспублікі па краязнаўству.
Аб’ём работы 16 – 20 старонак рукапіснага тэксту, тэкст кантрольнай работы пачынаецца з плана, які складаецца з 3 – 6 пунктаў, якія паслядоўна разгортваюцца ў змесце работы. У заключэнні павінны прысутнічаць грунтоўныя вывады, выцякаючыя са зместу работы. У канцы работы павінен прысутнічаць спіс літаратуры, якой карыстаўся студэнт пры напісанні работы.
Абавязковыя патрабаванні да кантрольнай работы: навуковасць, сістэматычнасць, паслядоўнасць, лагічнасць выкладання, выкарыстанне навейшай літаратуры.
Кантрольная работа павінна быць выканана акуратна, напісана разборлівым почыркам (лепш надрукаваць).
Тэмы кантрольных работ
-
Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці мясцовай публічнай бібліятэкі (на прыкладзе ………………. бібліятэкі).
Кантрольная работа

Пытанні для самаправеркі па курсу:
-
Краязнаўства: сацыяльныя функцыі, формыарганізацыі.
-
Бібліятэчнае краязнаўства. Сацыяльна-функцыянальная структура. Накірункі развіцця.
-
Краязнаўчае бібліятэказнаўства – тэарэтычная падсістэма бібліятэчнага краязнаўства.
-
Асноўныя кампаненты краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.
-
Бібліятэчныя працэсы, з якіх складаецца краязнаўчая работа бібліятэк.
-
Публічная бібліятэка як цэнтр бібліятэчнага краязнаўства. Адметныя рысы.
-
Асаблівасці арганізацыі краязнаўчай дзейнасці універсальных навуковых і публічных масавых бібліятэк.
-
Краязнаўчы фонд (КФ) бібліятэкі. Групы дакументаў, якія яго складаюць. Якасці КФ. Тыпы і віды краязнаўчых дакументаў.
-
Асаблівасці фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных навуковых, публічных масавых і спецыяльных бібліятэк.
-
Умовы фарміравання адзінага сукупнага краязнаўчага фонда края.
-
Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэлей.
-
Асноўныя этапы вывучэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента.
-
Віды камплектавання краязнаўчага фонда. Крыніцы яго папаўнення.
-
Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда.
-
Тыпалогія абанентаў – карыстальнікаў краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэкі па краязнаўству.
-
Структура краязнаўчых патрэб абанентаў. Віды чытання краязнаўчых дакументаў.
-
Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству.
-
Удзел мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Накірункі. Формы.
-
Бібліятэчны персанал – як суб’ект краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.
-
Фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.