Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краеведение Лекцыі06.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
59.39 Кб
Скачать

Арганізацыя абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі па краязнаўстве

Пытанні:

1. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве: састаўныя часткі.

2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва ўніверсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках.

3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве.

Мэта: вывучэнне студэнтамі сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве і яе асаблівасцей у бібліятэках розных відаў.

1. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве: састаўныя часткі.

Бібліятэчнае абслугоўванне ў краязнаўчай галіне ажыццяўляецца ў межах агульнай структуры абслугоўвання, яно грунтуецца на агульнабіблятэчных крыніцах, агульнай тэхналогіі, методыке і арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання на ўзроўне асобнай бібліятэкі, сістэмы бібліятэк рэгіёна або рэспублікі цалкам.

Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству — сукупнасць узаемазвязаных і дапаўняючых адзін другога відаў дзейнасці і паслуг бібліятэк па задавальненню і развіццю краязнаўчых патрэб абанентаў бібліятэкі і, наогул, жыхароў края.

Развіццё бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству ідзе па шляху прадстаўлення роўных магчымасцей усім абанентам, якія карыстаюцца краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэк па краязнаўству з улікам дынамікі іх краязнаўчых патрэб, інтарэсаў і запытаў.

Сёння неабходна шматмерная і дыференцыраваная сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству.

Сістэма бібліяграфічнага абслугоўвання уключае наступныя асноўныя падсістэмы або састаўныя часткі:

  • дзейнасць па прапагандзе і выдачы краязнаўчых дакументаў і іх копій;

  • дапамога абанентам у выбары краязнаўчых дакументаў і іх выкарыстанні;

  • прадстаўленне краязнаўчага фонда;

  • шматаспектнае раскрыццё яго складу і структуры;

  • даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;

  • бібліятэчнае інфармаванне і г.д.

Асаблівасць бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству выяўляецца ў наборы арганізацыйных мерапрыемстваў і канкрэтных паслуг бібліятэкі па краязнаўству.

2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва ўніверсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках.

Найбольш высокі ўзровень арганізацыі абслугоўвання па краязнаўству ёсць ва ўніверсальных абласных бібліятэках рэспублікі, дзе створаны спецыялізаваныя краязнаўчыя структуры: комплексныя краязнаўчыя аддзелы. У такіх адзінках краязнаўчы фонд выкарыстоўваецца больш актыўна: абарачальнасць КФ — 5-7 (пры агульнай абарачальнасці фонда бібліятэкі — 1-2); склаўся пастаянны кантынгент абанентаў да 4-7 тысяч чалавек.

Універсальныя абласныя бібліятэкі перавагу аддаюць вучоным і спецыялістам, абслугоўвая абанентаў-спецыялістаў краязнаўчымі дакументамі ў спецыяльных аддзелах абслугоўвання працоўнікаў сельскай гаспадаркі, тэхнічнай літаратуры, літаратуры па мастацтву і г.д. Комплексныя краязнаўчыя аддзелы абласных бібліятэк стараюцца арыентавацца на ўсё кола абанентаў абласной бібліятэкі, сярод іх чытачоў вучні школ, гімназій, музеяў, ПТВ, тэхнікумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Але як спецыялісты, так і чытачы адзначаюць, што недасканала методыка папулярызацыі краязнаўчых выданняў: слаба выкарыстоўваюцца комплексныя метады, бібліятэкі абмяжоўваюць дзейнасць вузкім колам бібліятэчных паслуг. У такіх умовах рэальныя абаненты бібліятэкі не маюць магчымасці выкарыстаць увесь спектр бібліятэчных паслуг у галіне краязнаўства, поўна і эфектыўна выкарыстоўваць краязнаўчы фонд бібліятэкі.

Галоўная задача мясцовых публічных бібліятэк — стварыць неабмежаваныя магчымасці для сваіх чытачоў у выбары і выкарыстанні краязнаўчых дакументаў, сабраных у іх фондах.

На забеспячэнні даступнасці краязнаўчых фондаў павінна быць накіравана ўся краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі: гэта стварэнне сістэмы краязнаўчых каталогаў і картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў, выстаў, правядзенне лекцый, кансультацый, канференцый і г.д.

Адпрацаваная сістэма форм і метадаў папулярызацыі і рэкламы, наяўнасць кадравых і матэрыяльных рэсурсаў дазволіць бібліятэкам з большай паўнатой раскрыць перад сваімі чытачамі каштоўныя краязнаўчыя калекцыі.

Забяспечыць аптымальнае (поўнае і аператыўнае) задавальненне краязнаўчых патрэб насельніцтва магчыма толькі праз узаемасувязь, каардынацыю дзейнасці абласных бібліятэк з бібліятэкамі края і іншымі ўстановамі, якія фарміруюць фонд краязнаўчых дакументаў:

Спецыяльныя бібліятэкі задавальняюць прафесійныя краязнаўчыя патрэбы; дзелавое чытанне, звязанае з навукова-даследчымі, вучэбнымі, вытворчымі, выкладчыцкімі, прапагандыскімі і іншымі мэтамі.

УНАБ і ЦБС павінны вырашаць шэраг іншых задач:

а) задавальненне агульнакультурных краязнаўчых патрэб абанентаў;

б) асветніцкая дзейнасць у галіне краязнаўства;

в) далучэнне кожнага жыхара края, усяго кантынгента абанентаў да чытання краязнаўчай літаратуры;

г) распаўсюджванне краязнаўчых ведаў у працоўнай, грамадскай, аматарскай і сямейнай сферы дзейнасці.

Публічныя бібліятэкі, з’яўляясь цэнтрамі бібліятэчнага краязнаўства, павінны стаць не толькі надзейнымі сховішчамі "рэгіянальнай памяці", але і распаўсюджваць краязнаўчыя веды праз назапашаныя ў бібліятэках краязнаўчыя дакументы; арганізаваць свабодны доступ кожнага абанента, жыхара края да краязнаўчых збораў, якія знаходзяцца ў бібліятэках.

Мясцовыя публічныя бібліятэкі павінны адыйсці ад стандартызаваных схем абслугоўвання па краязнаўству і прадставіць карыстальнікам магчымасць выбару з мноства варыянтаў бібліятэчнага абслугоўвання найбольш суадносныя іх патрэбам і запытам. Розныя ўмовы дзейнасці бібліятэк, аб’ём і састаў іх рэсурсаў вызначае шматварыянтны працэс бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

Мясцовая публічная бібліятэка прыцягвае насельніцтва тым, што збірае ў сваіх фондах разнастайныя краязнаўчыя дакументы; прадстаўляе магчымасць атрымаць інфармацыю аб іх; комплексна абслугоўвае па краязнаўству; чытач мае магчымасць удзельнічаць у краязнаўчых масавых мерапраемствах і г.д. Гэтыя абставіны актуалізіруюць патрэбу у тэарэтыка-метадалагічным абгрунтаванні і пашырэнні сродкаў, форм і відаў паслуг бібліятэкі па краязнаўству. У межах даволі жорсткай арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання іменна наменклатура паслуг здольна пашырыць магчымасці абанентаў у задавальненні сваіх краязнаўчых запытаў; пераўтварыць краязнаўчую дзейнасць бібліятэк у адно са сродкаў рэалізацыі прынцыпа канкрэтнасці (дакладнасці) абслугоўвання чытачоў.