Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
attachments_18-04-2011_16-43-45 / ПРАГРАМА ДЭК-2011 (новая).doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230.4 Кб
Скачать

40. Асноўныя гiстарычныя этапы развiцця сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Асноўныя гістарычныя этапы развіцця сацыякультурнай дзейнасці: пратаўзоры сацыяльна-культурнай дзейнасці на ранніх этапах развіцця грамадства: фальклорны, рэлігійна-фальклорны і свецка-рэлігійны перыяд. Гісторыка-культурныя інварыянты сацыякультурнай дзeйнасці XVII-XX ст. (асвета і ўзнікненне сацыяльна-культурных супольнасцяў у XVII-XVIII ст.; грамадска-асветны рух і вольны час на Беларусі ў XIX - пачатку XX стст.(так 1917г.); гісторыка культурная абумоўленасць культурна-асветнай, палітыка-асветнай і сацыяльнай праца ў перыяд 1917-1941 гг.; характар культурна-асветнай, сацыяльнай працы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1945 гг.); асаблівасці культурная-асветнай і сацыяльнай працы ў 1945 - 1955 гг;. асветная праца і сацыяльна-культурныя працэсы ў 1956 - 1990 гг.)

41. Сацыяльна-культурная дзейнасць у канцы XX пач. Ххi. Ст.: асноўныя навуковыя парадыгмы

Сучасныя тэндэнцыі развіцця сацыяльна-культурнай дзейнасці. Развіццё сацыяльна-культурнай дзейнасці як кірункі навуковых даследаванняў. Навуковыя парадыгмы сацыяльна-культурнай дзейнасці як аснова забеспячэння функцыянавання сацыякультурнай сферы:. педагагічная парадыгма СКД (Аксюцік Н.І. Кісялёва Т.Г., Каралеў М.М., Красільнікаў Ю.Д.. Казлоўская Л.І., і інш.): сацыялагічная парадыгма СКД (П. Сарокін, Л.І. Міхайлаў, Л.Г. Іонін і інш.); культуралагічная парадыгма СКД (Арыарскі М.А., Грыгаровіч, Я. Д., Раманенка Л.Е., Смолік А.І., Сакалоў А.В, Фліер А.Я. і інш). Асноўныя навуковыя школы ў тэорыі сацыяльна-культурнай дзейнасці. (Маскоўская, Санкт-Пецярбургская і інш.) і іх роля у навукова-інфармацыйнай падтрымцы сацыякультурных практык.

42. Напрамкi сацыяльна-культурнай дзейнасцi ў галiне культуры

Кірункі СКД як рэалізацыя яе функцый (культуратворчых, хамінізацыі, сацыялізацыі). Прыкладныя кірункі рэалізацыі культуратворчай функцыі, функцыі хамінізацыі і сацыялізацыі. Навуковае абгрунтаванне фактараў, якія вызначаюць планаванне кірунка СКД кожнай пэўнай установы сацыяльна-культурнай сферы: задачы дзяржаўнай палітыкі ў вобласці культуры, рэгіянальныя сацыякультурныя праблемы; спецыфіка дзейнасці ўстановы культуры; рэагаванне на культурныя запыты насельніцтва ды інш.

43. Характарыстыка асноўных суб'ектаў сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Суб'екты СКД - носьбіты вызначаных праблем, пэўных ідэй, традыцый, ініцыятыў і тэхналогій, накіраваных на рашэнне гэтых праблем. Віды суб'ектаў сацыяльна-культурнай дзейнасці: асоба; сям'я; сацыяльныя арганізацыі і аб'яднанні; сацыяльна-культурныя інстытуты; галіновыя ўстановы і арганізацыі. Класіфікацыя суб'ектаў у залежнасці ад іх функцыянальнага прызначэння ў сацыяльна-культурнай сістэме.

Творчы блок. Суб'екты, звязаныя з вытворчасцю (стварэннем) і ўзнаўленнем культурных каштоўнасцяў. Камунікатыўны блок. Суб'екты, якія забяспечваюць захоўванне і перадачу да пакалення культурнай спадчыны, помнікаў культуры і прыродных каштоўнасцяў.

Рэсурсавы блок. Асноўныя дапаможныя інстытуты, якія ажыццяўляюць нарматыўна-прававое, юрыдычнае і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне сацыяльна-культурнай дзейнасці арганізацый і асобных грамадзян; фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сацыяльна-культурных службаў і ўстаноў, іх кадравае забеспячэнне, падрыхтоўку і перападрыхтоўку спецыялістаў, навуковыя даследаванні ў сацыяльна-культурнай сферы, кіраванне дзейнасцю.

Сацыяльна-дэмаграфічны блок: непасрэдныя сацыяльныя задачы, спажыўцы і карыстальнікі культурных каштоўнасцей; упраўленчыя сацыяльныя інстытуты і супольнасці.