Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
attachments_18-04-2011_16-43-45 / ПРАГРАМА ДЭК-2011 (новая).doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230.4 Кб
Скачать

44. Сацыякультурныя iнстытуты I iх вiды

Інстытуцыянальныя формы сацыяльна-культурнай дзейнасці: тыпалогія, мэты, задачы і тэхналогіі дзейнасці ўстаноў і інстытутаў, якія выконваюць функцыі асветы, эстэтычнага і мастацкага выхавання, арганізацыі вольнага часу, аховы і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры. Магчымасці і механізмы трансфармацыі і ўкараненне гістарычна апрабаваных культурных практык у дзейнасць сацыякультурных інстытутаў (культурна-асветных, рэлігійных, адукацыйных, рэабілітацыйных, мастацка-творчых, фізкультурна-аздараўленчых устаноў і арганізацый). Сацыяльны інстытут як нарматыўная з'ява (інстытут сям'і, асветніцтва, мова, фальклор, літаратура, мастацтва). Сацыяльны інстытут як установа (служба) або сукупнасць устаноў, якія маюць вызначанае грамадскае прызначэнне (сродкі масавай інфармацыі, адукацыя, царква, навука і інш.). Функцыянальны фактар класіфікацыі сацыяльна-культурных інстытутаў. Групы сацыяльна-культурных інстытутаў.

45. Навукова-метадычнае I iнфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Паняцце і сутнасць "метадычнага кіраўніцтва" і " навукова-метадычнага забеспячэння" сацыяльна-культурнай дзейнасці. Сістэма метадычнага забеспячэння. Структура і функцыі дзяржаўных і ведамасных метадычных устаноў. Змест, характарыстыка і віды метадычных матэрыялаў. Методыка аналізу і абагульнення практыкі сацыяльна-культурнай дзейнасці. Нарматыўна-прававая інфармацыя і яе роля ў арганізацыі СКД. Навуковая інфармацыя як аснова сацыякультурных практык, якаснасці, мэтазгоднасці і эфектыўнасці арганізацыі СКД .

46. Тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Паняцце тэхналогіі як сукупнасці арганізацыі і методыкі СКД. Лагічныя падставы класіфікацыі сацыяльна-культурных тэхналогій. Розныя падыходы да вызначэння сутнасці і сістэмаўтваральных прыкмет сацыяльна-культурных тэхналогій. Прыкметы класіфікацыі тэхналогій. (гісторыка-змястоўны; функцыянальны або працэсуальны; сацыяльна-дэмаграфічны, "субкультурны", узровень інаватыкі і механізму ажыццяўлення новаўвядзення ў сацыякультурнай сферы). Выкарыстанне тэхналагічнага арсенала ў менеджменце СКД. Тыповыя недахопы выкарыстання тэхналагічнага арсенала ў сацыяльна-культурнай сферы.

47.Сутнасць і сацыяльныя функцыі культурна-адпачынкавай дзейнасці

Культурна–адпачынкавая дзейнасць як сродак рэалізацыі сацыяльна-культурнай актыўнасці людзей у сферы вольнага часу, як працэс засваення, стварэння і распаўсюджвання культурных каштоўнасцей у сферы вольнага часу. Грамадска-культурны патэнцыял вольнага часу. Педагагічны патэнцыял культурна-адпачынкавай дзейнасці.

Аб’ект культурна-адпачынкавай дзейнасці. Прынцыпы культурна-адпачынкавай дзейнасці: непарыўная сувязь з жыццем, дыференцыраваны падыход да розных груп насельніцтва, апора на самадзейнасць людзей, прынцып сацыялізацыі, індывідуалізацыі, паслядоўнасці, сістэмнага падыходу, мэтанакіраванасць.

Сацыяльныя функцыі культурна-адпачынкавай дзейнасці: інкультурацыі,сацыялізацыі, культуратворчая, выхаваўчая, інфармацыйна-асветніцкая, адукацыйная, камунікатыўная. Культурна-адпачынкавая дзейнасць як частка эканамічнай вытворчасці і сегмент сацыякультурнага сервіса.