Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Планы практ. зан. па бел.(2013).doc
Скачиваний:
157
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
845.31 Кб
Скачать

ПЛАНЫ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 1–2

Тэма: Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве

Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця

ПЫТАННІ:

І. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

1. Сацыяльная прырода мовы:

а) мова і грамадства;

б) мова як з’ява біялагічная;

в) мова як з’ява псіхічная, сфера пасвядомай, псіхафізіялагічнай дзейнасці;

г) мова як з’ява і біялагічная і псіхічная;

д) дваісты характар мовы: з’ява і індывідуальная і грамадская (ці сацыяльная);

е) мова і этнічнае і культурнае развіццё грамадскай супольнасці.

2. Функцыі мовы:

а) асноўныя, базавыя функцыі мовы (камунікатыўная і пазнавальная, або кагнітыўная) і іх сутнасць;

б) камунікатыўная функцыя і яе прыватныя функцыі і іх сутнасць (рэгулятыўная, ці фатычная, і акумулятыўная);

в) пазнавальная функцыя і яе прыватныя функцыі і іх сутнасць (намінатыўная і эмацыйная);

г) сувязь камунікатыўнай і пазнавальнай функцыі з эстэтычнай, ці паэтычнай функцыяй;

д) этнічная функцыя як сімвал нацыі, сродак этнічнай кансалідацыі;

е) спалучэнне розных функцый у маўленні.

ІІ. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

1. Мова – важнейшая прымета нацыі:

а) лінгвістычная карта свету і месца беларускай мовы на ёй;

б) некаторыя вынікі перапісу 1999 г.;

в) беларусы ў свеце (блізкае і далёкае замежжа).

2. Беларуская мова ў індаеўрапейскай моўнай сям’і (іv – III тыс. Да н.Х.):

а) гіпотэзы наконт прарадзімы індаеўрапейцаў і іх мовы (ІV–III тыс. да Н.Х.);

б) рэканструкцыя праіндаеўрапейскай мовы параўнальна-гістарычным метадам;

в) колькасць носьбітаў індаеўрапейскіх моў у наш час;

г) паняцце пра так званыя “мёртвыя” мовы ў складзе індаеўрапейскіх моў;

д) моўныя групы ў складзе індаеўрапейскай моўнай сям’і;

е) тэматычныя групы слоў індаеўрапейскага паходжання ў сучаснай беларускай мове.

3. Праславянская мова і яе распад (ііі – іі тыс. Да н.Х. – сярэдзіна і тыс.):

а) выдзяленне славянаў з індаеўрапейскага адзінства і канцэпцыі вучоных наконт іх прарадзімы (ІІІ – ІІ тыс. да н.э.);

б) структура праславянскай мовы;

в) гіпотэза пра агульную балта-славянскую мову-продак;

г) славянская каланізацыя ў І-ым тысячагоддзі н.э.;

д) распад праславянскай мовы ў сярэдзіне І-га тысячагоддзя н.э.;

е) славянскае “моўнае дрэва”;

ё) спрэчны тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і старажытнарускай (усходнеславянскай) літаратурнай мове;

ж) колькасць носьбітаў заходне- і паўднёваславянскіх моў і рассяленне адпаведных народаў у Еўропе.

4. Ля вытокаў беларускай мовы (viiі – канец хiii стст.):

а) апошняя славянская міграцыя на Беларусь і працэс кансалідацыі розных плямёнаў у беларускую народнасць (VII – VIIІ ст. н.э.);

б) славяне і племянныя дыялекты праславянскай мовы;

в) старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы і дзяржаўныя супольнасці, феадальныя княствы;

г) станаўленне тэрытарыяльных дыялектаў;

д) фарміраванне мовы беларускай народнасці і яе вядучыя дыялекты;

е) пашырэнне хрысціянства і прыход пісьменнасці на ўсходнеславянскія землі;

ё) фарміраванне так званай старажытнай усходнеславянскай (старажытнарускай) літаратурнай мовы і яе пісьмовыя помнікі;

ж) ХІ – ХІІ стст. у гісторыі беларускай кніжнасці (Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая і інш.) і буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці (Полацк, Тураў, Пінск і інш.);

з) помнікі пісьменнасці ХІІІ ст. і сведчанні вучоных пра тры самастойныя ўсходнеславянскія мовы: рускую, беларускую і ўкраінскую;

і) нашэсце татара-манголаў і Беларусь; распад Полацкага княства і зараджэнне Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ).