Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Планы практ. зан. па бел.(2013).doc
Скачиваний:
159
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
845.31 Кб
Скачать

Тэма:. Асаблівасці навуковага стылю мовы (працяг)

ПЫТАННІ:

І. Навуковы тэкст: структура і моўная арганізацыя.

1. Структурна-семантычны аналіз навуковага тэксту:

а) азначэнне тэксту і навуковы тэкст;

б) сказ як мінімальная сэнсава закончаная адзінка тэксту;

в) просты сказ у тэкстах навукова-вучэбнага падстылю;

г) актуальны падзел (чляненне) сказа: паняцце пра тэму і рэму;

д) складанае сінтаксічна цэлае ці звышфразавое адзінства (мікратэмы);

е) абзац як кампазіцыйна-стылістычная адзінка тэксту;

ё) класічны абзац і яго ўсечаная форма;

ж) абзац у спецыфічнай ролі актывізатара ўвагі і яго адносная самастойнасць у навуковых тэкстах: напрыклад, назіранне суцэльнага і лінейчастага спектра.

2. Спосабы выкладу інфармацыі:

а) спосабы выкладу інфармацыі: апавяданне, апісанне, разважанне і доказ як спецыфічны тып тэксту мовы матэматыкі;

б) характэрнасць тэксту тыпу апавядання для мастацкай літаратуры;

в) тэксты навуковай літаратуры: апісанне, апавяданне, доказ;

г) апісанне прадмета і апісанне дзеяння, працэсу, доследу, эксперыменту ў залежнасці ад аб’екта;

д) аб’ектыўнае (у тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-справавой дакументацыі) і суб’ектыўнае (у тэкстах мастацкай літаратуры) апісанні і параўнанне двух тэкстаў-апісанняў;

е) разважанне як тып тэксту і яго структура: тэзіс; доказы, аргументы; вывады;

ё) характэрнасць тэкстаў тыпу разважанне (матэматыка), апісанне (фізіка, хімія), «апісанне-разважанне» (асноўная форма) для дакладных навук;

ж) будова выкладу-разважання ў геаметрыі ці алгебры па схеме: агульнапрынятае палажэнне, аксіёма —> доказ аўтара —> фармулёўка вывадаў, агульнага закону для чытача: доказ як тып тэксту.

3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту:

а) адзін з асноўных сродкаў сувязі ў складаназалежных сказах: умоўна-выніковы злучнік калі – то;

б) спецыфічныя сродкі сувязі: галоўныя часткі складаназалежных сказаў (буферы-актывізатары) тыпу: дакажам, што ... і інш.;

в) нумарацыя (лічбамі – 1, 2, 3, 4 … або літарамі – а, б, в, г …) і канструкцыя «парадкавы лічэбнік + назоўнік»: першы метад ... і інш. як сродкі сувязі паміж абзацамі (або сказамі);

г) роля структурнага паралелізму (паралельная будова абзацаў) у пабудове навуковага тэксту;

д) канструкцыі ў выглядзе спасылак у навуковым тэксце;

е) сродкі сувязі паміж сказамі, абзацамі, адрэзкамі тэксту: лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы, канструкцыі тыпу па меры таго як; разам з тым і інш., цытаты;

ё) выкарыстанне разнастайных шрыфтоў для больш глыбокага разумення тэксту;

ж) знакі прыпынку як адзін з важных графічных сродкаў у арганізацыі і афармленні пісьмовага тэксту;

з) раздзяляльныя і выдзяляльныя знакі прыпынку і іх роля ў навуковым тэксце;

і) выкананне адным і тым жа знакам прыпынку і раздзяляльнай, і выдзяляльнай функцыі;

й) шматзначнасць знакаў прыпынку ў сучаснай беларускай мове;

к) два напрамкі працы над навуковым тэкстам: 1) сэнсава-кампазіцыйная пабудова; 2) моўны бок:

л) сутнасць сэнсава-кампазіцыйнай пабудовы тэксту;

м) моўны бок тэксту;

н) узор выканання структурна-семантычнага і лексіка-граматычнага аналізу тэксту: электрычнае поле;

о) вывад: тэкст навуковага стылю (навукова-вучэбны падстыль), апавядальны з элементамі апісання і разважання;

п) характарыстыка кампазіцыйнай будовы тэксту;

р) план тэксту;

с) спецыфічныя сродкі навуковага стылю ў тэксце.

ІІ. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.