Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Планы практ. зан. па бел.(2013).doc
Скачиваний:
159
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
845.31 Кб
Скачать

1. Беларуская літаратурная мова і яе развіццё ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі.

2. Наяўнасць нормы – істотная асаблівасць літаратурнай мовы.

3. Сістэма нормаў беларускай літаратурнай мовы і іх характарыстыка:

а) арфаэпічныя і акцэнталагічныя;

б) арфаграфічныя;

в) лексічныя і фразеалагічныя;

г) словаўтваральныя;

д) граматычныя (марфалагічныя);

е) стылістычныя;

ё) пунктуацыйныя.

4. Вусная і пісьмовая разнавіднасці літаратурнай мовы:

а) вуснае маўленне і яго асаблівасці;

б) пісьмовае маўленне і яго асаблівасці.

V. Арфаэпія і яе задачы.

1. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення:

а) умовы фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст. у параўнанні з іншымі еўрапейскімі мовамі (фарміраваліся ўжо ў ХVІІІ – ХІХ стст.);

б) пачатак развіцця беларускай літаратурнай мовы (ХІХ – пач. ХХ стст.): адсутнасць дасканалага, упарадкаванага правапісу, строгіх вымаўленчых норм; агульныя рысы ў маўленні людзей, што карысталіся вуснай формай беларускай мовы: аканне, дзеканне і цеканне, мяккія афрыкаты [дз’], [ц’], зацвярдзелыя [ж], [ш], [дж], [ч], [р], фрыкатыўны [γ], паўгалосны або губна-губны [ў], асіміляцыйная мяккасць [з’], [с’] і інш, замацаванне гэтых фанетычных рыс у якасці арфаэпічных правіл; выпрацоўка арфаэпічных норм і ўпарадкаванне беларускага правапісу; перадумовы выпрацоўкі літаратурнага вымаўлення ў пач. ХХ ст.: першы беларускі тэатр І. Буйніцкага, публічныя прамовы Цёткі і інш. беларускіх дзеячаў, “Беларуская граматыка для школ” (1918 г.) Б. Тарашкевіча;

в) набыццё беларусамі дзяржаўнасці і пашырэнне сферы ўжывання вуснай беларускай літаратурнай мовы ў 1920-я гады ХХ ст.: адкрыццё навуковых, навучальных і культурна-асветных устаноў, Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мінску (1920 г.), Другога беларускага тэатра ў Віцебску (1926 г.), усталяванне і стабілізацыя норм вуснай літаратурнай мовы, якія склаліся пераважна да 30-х гадоў ХХ ст.;

г) сувязь нормаў вуснага літаратурнага маўлення з нормамі пісьмовай мовы, змены ў беларускім правапісе 1933 г. і “Беларуская граматыка для школ” (1918 г.) Б. Тарашкевіча: правапіс і вымаўленне часціцы не і прыназоўніка без: ня буду, бяз гора, [н’а] буду, [б’аз] гора ў “Беларускай граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча і адпаведна не буду, без гора, але [н’а] буду, [б’аз] гора пасля рэформы правапісу 1933 г., ненарматыўнае вымаўленне [н’э] буду, [б’эз] гора; змяненне гучання іншамоўных слоў: замест прынятага ў 20-я гады вымаўлення (і напісання): [Л’о]ндан (Лёндон), к[л’а]са (кляса), фі[л’ол’о]гія (філёлёгія), г[л’о]бус (глёбус), фі[л’о]зофія (філёзофія), моно[л’о]г (монолёг) стала вымаўляцца і адпаведна пісацца [Ло]ндан (Лондан), к[ла]с (клас), фі[лало]гія (філалогія), г[ло]бус (глобус), фі[ла]софія (філасофія), мана[ло]г (маналог), праз правапіс замацавалася мяккае вымаўленне зычных у словах тыпу газета – га[з’е]та, імперыя –ім[п’е]рыя, медыцына – [м’е]дыцына, сімвал – [с’і]мвал, элемент –эле[м’е]нт, кафедра – ка[ф’е]дра замест газэта – га[зэ]та, імпэрыя – ім[пэ]рыя, мэдыцына – [мэ]дыцына, сымболь – [сы]мболь, элемэнт – эле[мэ]нт, катэдра – ка[тэ]дра;

д) удакладненні 1957 г. ў правапіс 1933 г.: змяненне вымаўлення т.зв. “інтэрнацыянальна-рэвалюцыйных”, якія раней не падпарадкоўваліся агульнаму правілу аб аканні і адпаведна пісалася і вымаўлялася комуна, піонер, комсомол, совет, большэвік, рэволюцыя, пролетарый, соцыялізм, комунізм; уплыў дыялектнай мовы: замацаванне вымаўлення і напісання форм 1-ай асобы множнага ліку дзеясловаў з канчаткамі -ом, -ём (бяром, нясём, ідзём); з’яўленне варыянтных формаў тыпу грошай – грошаў, хваль – хваляў, акцэнтных формаў слоў тыпу навакол – навокал, цагліна – цэгліна, высока — высака і інш.;

е) перадумовы з’яўлення і ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прынятага Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 г., адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 г. і падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 г.; асноўныя змены ў правапісе, адлюстраваныя ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мн., 2008);

ё) захаванне да нашага часу ў нязменным выглядзе асноўных рыс літаратурнага вымаўлення: вельмі мяккае вымаўленне свісцячых [с’], [з’] перад мяккімі зычнымі і галоснымі пярэдняга рада, цвёрдае вымаўленне [р] і шыпячых, паўгалосны ці губна-губны [ў], вымаўленне [дз’], [ц’] на месцы этымалагічных [д’], [т’] (дзеканне і цеканне), аканне і інш. і іх адрозненне ад суседскіх славянскіх моў.