Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
семинар белор.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
85.5 Кб
Скачать

Пералік тэм для паведамленняў:

  1. Афармленне цытат у беларускай мове.

  2. Сістэма стыляў беларускай мовы.

Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:

Стыль, навуковы стыль, аб’ектыўнасць, лагічнасць, дакладнасць, доказнасць, лексіка,тэрмін, тэма, апісанне, апавяданне, разважанне, доказ, сінтаксіс, інфармацыя, рэферат, анатацыя, навуковы арткул, манаграфія, дысертацыя.

Спіс літаратуры:

    1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.

    2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта- нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.

    3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. — Мн., 1992.

    4. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.

    5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.

    6. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. — Мн., 1992.

    7. Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.

    8. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. — Мн.: Бел. навука, 2002.

    9. Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Вышэйшая школа, 2005.

На заняткі павінна быць прынесена любая навуковая літаратура па Вашай спецыяльнасці на беларускай мове (манаграфія, артыкул і г.д.) для практычнай работы.

Дадатак 1 да ПЗ па тэме “Асаблівасці навуковага стылю мовы. Навуковы тэкст: структура і моўнаeафармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры”

Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы

Стылі

Сфера выка-рыстання

Мэты зносін

Стылявая рысы

Моўныя сродкі

Падстылі

Размоўны

Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі і знаёмымі людзьмі

Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці

Агульнаўжывальныя словы, бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя сказы

Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны

Навуковы

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і пад.

Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, аргументаванасць

Агульнаўжывальныя словы і тэрміны; развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая і падпарадкавальная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы

Інфармацыйная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці

Агульнаўжывальныя словы, абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы

Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі

Публіцыстычны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны

Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць і агульназразумеласць

Агульнаўжывальныя словы, ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-публіцыстычны, Радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця

Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць, стылістычная незамкнёнасць, індывідуальнасць аўтара

Агульнаўжывальныя словы, разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі

Проза, паэзія, драматургія