Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыя № 10

.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
119.81 Кб
Скачать

11

Лекцыя № 10

Тэма: Да новай мадэлі грамадскага ўладкаваня.

Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці

(1985 – 2004 гг.)

Пытанні:

  1. Палітыка перабудовы і яе вынікі для Беларусі.

  2. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

  3. Пошук эфектыўных шляхоў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

Літаратура да лекцыі № 10:

  1. Барыс А. Сучасныя партыі на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. - № 1.

  2. Конституция Республики Беларусь 1994 г. (с изменениями и дополнениями). Принята на республиканском референдуме 24 ноября 1996 г. - Мн.; «Полымя», 2001.

  3. Новейшая история Отечества. XX век. Под ред. А.Ф. Киселёва, Э.М. Шагина. – М., 1998.

  4. Программа социально-экономического развития Республики Беларусь на 2001 – 2005 гг.

  5. Соглашение о создании СНГ // Советская Белоруссия. – 1991. – 22 декабря.

№ 1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Ён быў абвешчаны ў 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гарбачовым і атрымаў назву палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых кансерватыўных рэспублік, дзе па-ранейшаму існавала імкненне да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму і супрацьдзеяння ў адносінах да рэформаў. Аднак палітычная актыўнасць насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя, што з'яўлялася кіруючай у грамадстве сілай, губляла свае дзяржаўныя функцыі.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя альтэрнатыўныя (гэта значыць, выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з некалькіх кандыдатур адну). У сваю чаргу кожны кандыдат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць ў выбарчай кампаніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам.

У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах шматпартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнік Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі рэформаў утварылі ў Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпутатаў, чые погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасць — магчымасць адкрыта гаварыць праўду пра сваю гісторыю і сучаснасць, адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады і існуючай ідэалогіі (сістэмы поглядаў), рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.

Такім чынам, у другой палове 80-х гг. быў зроблены выбар дэмакратычнага шляху развіцця, які азначаў новы этап мадэрнізацыі (пераўладкавання) грамадства, звязаны з рэфармаваннем палітычнай сістэмы сацыялізму пры захаванні аднапартыйнасці, замацаванай у Канстытуцыі. У БССР працягвала існаваць адзіная партыя — КПБ, якая захоўвала манапольнае права на кіраванне дзяржавай і грамадствам.

Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі на справе правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс зараджэння і фарміравання новых партый ў другой палове 80-х гг. (на Беларусі ён праходзіў у пачатку 90-х гг.) быў немагчымы без ліквідацыі ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных партый.

Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-спартыўных і іншых аб'яднанняў і таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэсу ўтварэння новых палітычных партый. У Беларусі ў 1990 - 1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. іх было ўжо 35. Аднак працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць створаных партый заставаліся невялікімі. Практычна на рубяжы 80 - 90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа.

Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба рэфарміравання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і ператварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Яе ўспрымалі па-рознаму. Калі для радавых партыйцаў такі напрамак для будовы партыі з'яўляўся адзіна магчымым і неабходным, то для партыйнага кіраўніцтва гэта азначала толькі прыстасаванне да новых умоў. У самой партыі ўзніклі розныя плыні. Многія камуністы выйшлі з яе радоў.

Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. ў Маскве. Яго няўдача паскорыла крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г.

У сярэдзіне 90-х гт. адбылася актывізацыя дзейнасці палітычных партый. БНФ, што ўзнік як грамадска-палітычны рух у падтрымку палітыкі перабудовы з мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння, аформіўся ў 1993 г. як палітычная паіртыя з антыкамуністычнай накіраванасцю.

У 1996 г. была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта - пабудова гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, усталяванні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адрад-жэнне Беларусі.

У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адна з найбольш шматлікіх партый. Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай — пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая абвясціла сябе палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за развіццё краіны па сацыялістычным шляху.

У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Бсларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі.

Такім чынам, у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый і аб’яднанняў не прывяла да радыкальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. На 1 студзеня 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 20 палітычных партый. Іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных партыях», прынятым у 1994г.

У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы і грамадскія аб'яднанні. Так, у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусі. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (у 2002 г. рэарганізаваны ў рэспубліканскі). Галоўнай мэтай саюза з’яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў і дзяўчат для абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці.

№ 2. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ўзмацніўся ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. і быў звязаны з дасягненнем палітычнай незалежнасці і самастойнасці дзяржаўнай улады ва ўмовах палітыкі перабудовы. У ходзе яе ажыццяўлення нечакана для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва абвастрыліся нацыянальныя праблемы, якія, здавалася, былі вырашаны цалкам і назаўсёды яшчэ пры стварэнні СССР.

У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне прадугледжваў, перш за ўсё, карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз.

У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум (усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнікаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час і захаваць СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Гэтаму супрацьстаялі, з аднаго боку, патрыятычна настроеныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, якія патрабавалі поўнай незалежнасці, а з другога боку — партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва, якое стаяла за захаванне СССР як унітарнай дзяржавы. Такая дзяржава мае адзіны моцны кіруючы цэнтр, праводзіць адзіную палітыку.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу — спробы дзяржаўнага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. Пасля гэтага рух за дзяржаўны суверэнітэт значна паскорыўся.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага Статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г.

На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў прыняты Закон “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”, згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце - Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і сёння: герба і сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палос - верхняй чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Савеце гэтых рэспублік. Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца - г. Мінск.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. 3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Распад СССР і стварэнне СНД парадзілі ў грамадстве жорсткія спрэчкі аб тым, «хто вінаваты». Адзінага погляду па гэтым пытанні няма і яшчэ доўга не будзе, таму што на лёсе кожнага грамадзяніна гэта падзея адбілася па-рознаму, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік. Аднак у агульнагістарычным сэнсе прычыны распаду СССР, магчыма, заключаліся ў тым, што ён з пачатку свайго заснавання ўяўляў утварэнне, якое трымалася на ўсеўладдзі КПСС. Яе падзенне абумовіла развал Саюза як унітарнай дзяржавы.

Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэряг дакументаў, у тым ліку Статут СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога СССР.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'явілася прыярытэтным кірункам усіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (больш за 80%) аддалі свае галасы за Аляксандра Грыгоравіча Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Аднак на шляху будаўніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недакладнасцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі і па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: чатыры — Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і тры — Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне давала адказ на пытанне: «Каго падтрымае беларускі народ — Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?».

За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі Прэзідэнтам А. Лукашэнкам, прагаласавала больш за 5 млн. чалавек або 70,4 % выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне) прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчаецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. На гэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай.

Перш за ўсё прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны дзвюхпалатны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам ула-ды. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законам, якія прымаюцца ў нашай краіне. Выканаўчую ўладу ў нашай краіне ажыццяўляе ўрад Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў вырашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці.

Наша рэспубліка з'яўляецца прававой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыяльная дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над правамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з’яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995 г. усебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй і Беларуссю аб стварэнні Супольніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі іРасіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.

Элементам афармлення дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны стала зацвярджэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублік Беларусь, у т. л. палажэнняў аб званні «Герой Беларусі», ордэнах Айчыны, Воінскай славы, Кастуся Каліноўскага і Францыска Скарыны. Першым героем Рэспублікі Беларусь стаў ваенны лётчык Уладзімір Карват. Цаной уласнага жыцця ён адвёў палаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і гэтым выратаваў жыцці многіх людзей. 3а мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, падпалкоўнік У. Карват указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасмяротна ўдастоены самай высокай узнагароды нашай рэспублікі.

№ 3. Наспяванне крызісных з’яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. У БССР захоўвалася адносна лепшае эканамічнае становішча, якое было дасягнута дзякуючы самаадданай працы беларускага народа, наладжанаму кіраванню эканомікай. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., дык на Беларусі яно шпершыню адбылося ў 1992 г. Меншымі былі напачатку яго памеры. Крызісныя з’явы ў эканоміцы праявіліся, перш за ўсё, у падзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Станавілася відавочнай неабходасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Цяжкасці, аднак, заключаліся ў тым, што шляхі выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не былі распрацаваны. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраваннем «знізу» на месцах.

Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне дванаццатага пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986 - 1990 гг. на XXX з'ездзе Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных, а не экстэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі. Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў і дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусі была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя».

Першачарговай задачай у 1987 г. была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Аб пераходзе да рынку пакуль нічога не гаварылася. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпрыемстваў і аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі (продажу), пакрываюць (кампенсуюць) яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэбы ў дзяржаўным фінансаванні. Ужо ў 1988 г. у Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах існуючай каманднай эканомікі вынікі дасягаліся ў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў.

Такім чынам, перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны дзяржразлік і самафінансаванне з'явіўся першым этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў. Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гт. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г. зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спажывання. Упершыню менавіта гэтыя тавары па аб'ёме сваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.

Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся, і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва сталі ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных формаў і спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1991 г. быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Белерусі было створана вельмі мала. У 1993 г. быў прыняты Закон «Аб праве ўласнасці на зямлю», які прадугледжвае прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць.

Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваецца, паводле падлікаў вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за 2 млн. чалавек, значыць, кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага абароту выведзена 20 % зямель.

Урадам рэспублікі была распрацавана і ў 1989 г. прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў на Чарнобыльскай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхарства за 1986 - 1992 гг. пераехала больш за 130 тыс. чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Аднак пасля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў.

Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін пачаліся ў сувязі з неэфектыўнасцю ўсіх прынятых у другой палове 80-х гт. мер па інтэнсіфікацыі, дзяржразліку, самафінансаванні ва ўмовах, калі ў эканоміцы працягвалі пераважаць камандныя метады кіраўніцтва. Пачалася распрацоўка мер, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. Так, былі заканадаўча дазволены арэнда і індывідуальная працоўная дзейнасць. Урад нашай краіны распрацаваў праграму паступовага неабмежаванага рамкамі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку.

Аднак меры, якія намячаліся праграмай, рэалізаваць не ўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбіўся, а разам з гэтым ускладніліся ўмовы пераходу да рынку. Найбольш і востра паўстала пытанне аб спыненні абвальнага спаду вытворчасці і інфляцыі, якая вяла да абясцэньвання грошай і іх пакупной здольнасці. У пачатку 90-х гт. элементамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рыначных цэн на пераважнную большасць тавараў і паслуг, наладжванне гаспадарчых сувязей, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур, правядзенне прыватызацыі — раздяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную. Між тым эканамічныя паказчыкі працягвалі пагаршацца: уся сума вырабленай у 1995 г. у рэспубліцы прадукцыі скарацілася ў параўнанні з 1990 г. на 37 %.

У другой палове 90-х гт. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка. Яна заклікана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначнага самарэгулявання і дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэтай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне.

Змены ў эканамічным становішчы Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст.

імкненне да выкарыстання інтэнсіўных фактараў вытворчасці

забеспячэнне апераджальна-га росту вьпворчасці прадметаў народнага спа-жывання

увядзенне арэнды, і вдывідуальнай працоўнай дзейнасці

Станаўленне нядзяржаўных банкаўскіх і камерцыйных структур

перавод прад-прыемстваў на дзяржразлік і самафінанса-ванне

анне

спробы пераходу да разна-стайных формаў гаспада-рання на зямлі

правядзенне прыватызацыі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]