Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыя № 9

.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
146.43 Кб
Скачать

Адной з прыкмет развіцця эканомікі з'явілася адсутнасць увагі да праблем экалогіі. БССР, якая займала меней за 1 % ад усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4 % ад насельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52 % калійных угнаенняў, 22 % хімічных валокнаў і, такім чынам, перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці.

У сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будаваліся новыя гарады: Салігорск, Наваполацк, Светлагорск. Узнікаюць новыя жылыя раёны ў сталіцы, напрыклад, мікрараён “Усход”. Гэта сведчыць аб пашырэнні працэсаў урбанізацыі. Усё большая частка насельніцтва, асабліва моладзь, пачынае перасяляцца ў гарады, дзе ўзровень жыцця быў вышэйшы ў параўнанні з вёскай.

Становішча сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне 50-х гг. заставалася складаным. Створаны сталінскім рэжымам калгасна-саўгасны лад не забяспечваў умоў для хуткага развіцця аграрнай вытворчасці. Нізкай была прадукцыйнасць працы, сельская гаспадарка па некаторых асноўных паказчыках яшчэ адставала ад даваеннага ўзроўню. Пэўнае значэнне ў паляпшэнні сектара адыгралі рашэнні вераснёўскага (1953 г.) пленума ЦК КПСС. Згодна з ім удалося павысіць зацікаўленасць калгасаў і калгаснікаў у выніках працы, з іх былі зняты нядоімкі, павышаны нарыхтоўчыя і закупачныя цэны на сельгаспрадукты, больш у два разы быў зніжаны падатак на асабістыя сялянскія гаспадаркі. У 1958 г. былі рэарганізаваны машынна-трактарныя станцыі. У адпаведнасці , да канца 1958 г. у рэспубліцы замест МТС было створана 156 рамонтна-тэхнічных станцый і 80 іх аддзяленняў.84 % калгасаў рэспублікі набылі ў МТС 14,5 тыс. Трактараў, 5,5 тыс. Збожжаўборачных камбайнаў і інш. Гэта некалькі ўмацавала матэрыяльна-тэхнічную базу гаспадарак, стварыла новыя ўмовы для развіцця іх вытворчай дзейнасці. Адначасова значная частка выдаткаў была кампенсавана дзяржавай. З калгасаў спісваліся ўсе запазычанасці мінулых гадоў за работы МТС і спецыялізаваных станцый. Аднак у цэлым сельская гаспадарка развівалася марудна, эканамічнае становішча большасці калгасаў і саўгасаў заставалася цяжкім.

Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60 - 70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў сельскагаспагчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі — унясенне ў глебу штучных угнаенняў, колькасць якіх з 1965 па 1985 г. павялічылася амаль у 20 гароў, што ўскладніла экалагічныя праблемы.

Беларусь у тыя гады ў народзе назвалі «адкормачным цэхам Савецкага Саюза», таму што тут былі сканцэнтраваны, пачынаючы з канца 60-х гг., адкорм буйной рагатай жывёлы, свіней, малочная жывёлагадоўля.

Аднак тэмпы росту прадукцыі сельскай гаспадаркі не адпавядалі патрэбнасцям рэспублікі і сродкам, якія накіроўваліся ў гэтую галіну народнай гаспадаркі. Вытворчасць шэрагу відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва зніжалася, харчовае забеспячэнне насельніцтва на пачатак 80-х гт. XX ст. пагоршылася. Рашэнне задачы забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі вырашалася праз стварэнне аграпрамысловага комплексу (АПК). Яго задачай было аб'яднанне ў адзіны арганізм сельскай гаспадаркі і структур, якія яе абслугоўваюць. Была нават распрацавана і прынята ў 1982 г. «Харчовая праграма СССР». У выніку, у параўнанні з большасцю іншых савецкіх рэспублік. БССР мела ў пачатку 80-х гг. XX ст. крыху лепшыя паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі.

Прыкметы наспявання крызісных з'яў у гаспадарцы БССР:

  1. Нізкі тэхнічны ўзровень станкоў, машын, абсталявання

  2. Ужыванне адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання

  3. Перавага экстэнсіўнага шляху развіцця эканомікі

  4. Расходаванне значных сродкаў на развіццё «абаронкі»

  5. Наспяванне экалагічных праблем пры правядзенні меліярацыі, хімізацыі сельскай гаспадаркі

  6. Страты дзяржаўных сродкаў у выніку розніцы паміж высокай закупачнай і нізкай прадажнай цаной на сельскагаспадарчую прадукцыю

Велізарныя сродкі, якія выдаткавала дзяржава на паляпшэнне стану сельскай гаспадаркі, ва ўмовах каманднай эканомікі выкарыстоўваліся немэтазгодна. Дзяржава пастаянна павышала закупачныя цэны на мяса, малако, збожжа. Прадаваліся ж гэтыя прадукты па вельмі нізкай цане, што кампенсавала даволі невялікія заробкі працоўных. Але доўга так працягвацца не магло, таму што розніца паміж высокай закупачнай цаной і нізкай цаной пры продажы вяла да страт з боку дзяржавы. У эканоміцы БССР паступова наспявалі крызісныя з'явы.

3. Матэрыяльны дабрабыт насельніцтва з'яўляецца адным з паказчыкаў эфектыўнасці эканамічных рэформаў. Таму трэба заўважыць, што калі ў другой палове 50-х — сярэдзіне 60-х гг. абсалютаая большасць насельніцтва абыходзілася без кватэрных тэлефонаў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў і халадзільнікаў, то з развіццём адпаведных галін прамысловасці ў 70 - 80-я гг. дабрабыт насельніцтва павысіўся. Разам з тым, вытворчасць звыклых для нас сёння каляровых тэлевізараў, персанальных камп'ютэраў, відэатэхнікі знаходзілася ў пачатковым стане. Дасягненнем з'явілася распаўсюджванне пральных машьш, халадзільнікаў і пыласосаў, газа- і электрапліт. Значныя сродкі, якія маглі б палепшыць матэрыяльны ўзровень насельніцтва, ішлі ва ўмовах абвастрэння адносін з капіталістычнымі краінамі і «халоднай вайны» на развіццё ваенна-прамысловага комплексу, а выпуск якасных прадуктаў народнага спажывання станавіўся другарадным.

Такім чынам, эканамічнае развіццё БССР у другой пало 60-х - першай палове 80-х гг., абумоўленае правядзеннем рэформы 1965 г, было звязана з працэсам мадэрнізацыі і пераходам да індустрыяльнага тыпу вытворчасц на аснове ўвядзення комплекснай механізацыі і аўтматызацыі з улікам дасягненняў НТР. Асаблівасцю гаспадаркі было яе развіццё менавіта па экстэнсіўным шляху з перавагай цяжкай прамысловасці на аснове спалучэння камандных і эканамічных метадаў кіравання. Дастаткова марудна, за кошт толькі дзяржаўных сродкаў, развівалася сельская гаспадарка. Меліярацыя і хімізацыя, а таксама ўтварэнне хімічнай галіны вытворчасці прывялі да абвастрэння экалагічных праблем.

№ 5. У 70-х — першай палове 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамадска-палітычным жыцці. У кастрычніку 1964 г. М. Хрушчоў — ініцыятар палітыкі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця — быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС. Кіраўніком Камуністычнай партыі, а значыць, фактычна ўсёй савецкай дзяржавы, стаў Л. Брэжнеў, гады кіравання якога (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застою», які прыйшоў на змену “хрушчоўскай адлізе”.

У гэтыя гады імкненне вярнуцца да сталінізму старанна хавалася, рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Аднапартыйная палітычная сістэма аказалася няздольнай да пастаяннага самаўдасканалення, што абумовіла непазбежнасць яе крызісу. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У краіне паступова адбываўся паварот да кансерватызму- захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана ў Асноўным Законе краіны — Канстытуцыі БССР 1978 г, якая атрымала назву «Канстытуцыі развітога сацыялізму». Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Пётр Міронавіч Машэраў, які з 1965 па 1980 г. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У асабістых размовах П. Машэраў нярэдка выказваў нездаволенасць тым становішчам, якое складвалася ў кіраўніцтве партыяй і дзяржавай. Аднак у тагачасных умовах, калі панавала жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва краінай, ён, зразумела, быў абмежаваны ў сваіх дзеяннях распараджэннямі зверху.

Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 70-я — першай палове 80-х гг. — з'ява складаная і пакуль што недастаткова вывучаная. Яе складанасць абумоўлена тым, што аўтарытарнага рэжыму ў гэтыя гады адбывалася ва ўмовах, калі эканоміка знаходзілася яшчэ на ўздыме і многія яе супярэчнасці часова згладжваліся. На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, што служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоўчых адносін да палітыкі партыі. Так, з патрыятычнага і інтэрнацыянальнага пункгу гледжання быў успрыняты насельніцтвам увод савецкіх войскаў у Афганістан у 1979 г, які тлумачыўся неабходнасцю дапамогі паўднёваму суседу СССР у яго барацьбе за самастойнае развіццё. На самой справе гэта было падтрымкай толькі аднаго палітычнага рэжыму ў Афганістане, які сімпатызаваў КПСС. У далейшым увод савецкіх войскаў у Афганістан быў прызнаны палітычнай памылкай і ўмяшальніцтвам у яго ўнутраныя справы. А ў сэрцах беларускіх жанчын — матуль, жонак ды сясцёр — горам і болем адгукнулася гібель 771 грамадзяніна Беларусі, якія ў цынкавых трунах спецыяльнымі самалётамі, што атрымалі назву «чорны цюльпан», дастаўляліся з Афганістана на Радзіму.

Адчуванне таго, што курс партыі не зусім аптымальны, з'явілася ў насельніцтва толькі ў пачатку 80-х гт. Але падстаў для турбот у кіраўніцтва дзяржавы пакуль што не ўзнікала, таму што палітычнай сілы, якая б магла адабраць уладу ў партыі, рэальна ў краіне не было.

Такім чынам, аўтарытарны палітычны рэжым 70-х — першай паловы 80-х гт. XX ст. характарызаваўся абмежаванасцю дэмакратычных свабод, узмацненнем ролі цэнтральных органаў у кіраўніцтве краінай, усеахопным кантролем за жыццём грамадства з боку адной палітычнай партыі, якая фактычна з'яўлялася ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы «дзяржавай у дзяржаве».

Адкрыццё і эксплуатацыя ў Беларусі з 1963 – 1964 гг. радовішчаў калійнай солі (раён Салігорска) і нафты (раён Рэчыцы) не зрабілі беларусаў багацейшымі. Сваімі нетрамі яны не маглі распараджацца. У 60-х – пач. 70-х гг. на беларускіх нафтавых вышках палалі факелы спадарожнага газу. Саюзнае міністэрства несла адказнасць толькі за нафту, а каштоўнае паліва бессэнсоўна страчвалася. У той жа час залежная ад саюзных паставак паліва і сыравіны БССР перажывала востры газавы крызіс. Міністэрства газавай прамысловасці СССР рэзка скараціла на пачатку 70-х гг. падачу паліва. Адвольна адключаўся газ у кватэрах цэлых кварталаў Мінска, Наваполацка, Віцебска, Оршы, Барысава, Жодзіна. Па газіфікацыі жылля БССР складала апошняе месца сярод саюзных рэспублік.Напрыклад, газам карысталася 13,5 % вясковых жыхароў, а па ўсяму СССР – 21,3 %. З уводам у 1972 г. у дзеянне газаправода Таржок – Мінск крызіс пайшоў на спад, але перыядычна абвастраўся.

У 70-х гадах БССР па аб'ёме прамысловай вытворчасці зраўнялася ці нават пераўзышла такія дзяржавы, як Аўстрыя, Венгрыя. У 1985 г. прамысловасць Беларусі давала 60 % валавага нацыянальнага прадукту. Але ўжо ў 70-х гадах рэформы пачалі згортвацца. 3 мэтай наўмыснага далейшага павелічэння эканамічнай узаемазалежнасці розных рэгіёнаў СССР брэжнеўская адміністрацыя насаджала ўсесаюзнае каапераванне. Беларусі даводзілася кааперавацца не толькі з еўрапейскай Расіяй, але і з Казахстанам, Сібір'ю. Каб не дапусціць беспрацоўя, прадпрыемствы ўтрымлівалі празмерную колькасць рабочых і разгалінаваную заводскую адміністрацыю, што рабіла немагчымай рацыянальную арганізацыю працы. У сувязі з індустрыялізацыяй большая частка жыхароў БССР сканцэнтравалася ў гарадах. Праз горад беларускае насельніцтва ўцягвалася ў бессэнсоўную мілітарызаваную эканоміку. Толькі да ваенных прадпрыемстваў даходзіла тэхнічная мадэрнізацыя, якая ў сувязі з фінансавым і нафтавым крызісам ахапіла ў 70-х гг. увесь капіталістычны свет. Для карэннага тэхнічнага пераўзбраення масавай вытворчасці амаль нічога не рабілася. Звышпрыбыткі ад экспарту нафты расхалоджвалі, нібыта спрыяльная рыначная кан'юнктура на нафту магла быць вечнай. Як толькі пачаліся спробы павысіць якасць прадукцыі і абмежаваць страты, сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловасці ў Беларусі скараціліся ў 1981—1985 гг. у параўнанні з 1961— 1965 гг. амаль удвая. У выніку беларуская прамысловасць па ўзроўні новых тэхналогіяў пачала безнадзейна адставаць ад краінаў Захаду. I толькі асобныя прадпрыемствы выпускалі прадукцыю высокай якасці. Сярод іх быў, напрыклад, Мінскі гадзіннікавы завод.

Абвастрэнне экалагічных праблемаў. У БССР выпускалася каля 25 % хімічнай прадукцыі Савецкага Саюза. Ужо на пачатку 80-х гадоў у Салігорску, Наваполацку, Магілёве, Гародні ўзніклі асяродкі сур'ёзнай экалагічнай пагрозы. Хімічныя гіганты будаваліся ў БССР, як правіла, з парушэннем набытай за мяжой тэхналогіі. Шьірокамаштабная кампанія хімізацыі прывяла да знішчэння глебавых мікраарганізмаў, якія забяспечвалі ўрадлівасць. На працягу 70-х гг. было асушана каля аднаго мільёна гектараў забалочаных земляў. Грунтовыя воды ішлі ў глыбіню, а балоты ператвараліся ў пустэльні і ля-доўні, на якіх збажына то высушваецца, то вымярзае. Экалагічныя страты прынесла і будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў каля рэк. Тысячы гектараў адводзіліся пад ваенныя аб'екты. Па насычанасці вайскоўцамі і ядзернай зброяй Беларусь займала сярод іншых савецкіх рзспублік першае месца. 3 44 ракетных баз 23 ваеннае ведамства размясціла на тэрыторыі БССР (карта VIII). У снежні 1972 г. і Масква звярнула ўвагу на неабходнасць аховы прыроды, а ў 1973 г. спынілася нарэшце драпежніцкае вынішчэнне беларускіх лясоў.

Беларуская вёска. У сельскую гаспадарку ўкладваліся вялікія сродкі, але не заўсёды рацыянальна. У канцы 60-х і 70-х гадах па іні-цыятыве ЦК КПБ рэалізоўвалася праграма зносу "неперспектыўных" вёсак. Іх жыхары часам гвалтоўна перасяляліся ў буйныя калгасныя і саўгасныя пасёлкі з шматпавярховымі дамамі. Парушаўся традыцыйны вясковы лад жыцця. Людзі трацілі адвечныя культурныя і маральныя арыенціры. Мяса і малака выраблялася столькі, што ў Беларусі не хапала халадзільнікаў і прамысловых магутнасцяў для іх пераапрацоўкі. Але харчоваперапрацоўчыя прадпрыемствы ўсё роўна не будаваліся. Корм для беларускага жывёльнага статка па-ранейшаму звозіўся з усяго Саюза. I ў сельскай гаспадарцы навязвалася саюзная інтэграцыя. Ураджайнасць збожжавых на пачатку 80-х гадоў узрасла да 22 цэнтнераў з гектара. Яна была вышэйшая, чым у гаспадарках Украіны і Расіі, але ўтрая ніжэйшая ў параўнанні з заходнееўрапейскімі краінамі. Страты сельскагаспадарчай прадукцыі даходзілі да 40 %. А страты ад крадзяжоў проста не падлічваліся. У 70-х гадах развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці запаволілася. Капіталаўкладанні адцягваліся на фінансаванне абвешчанай Масквой праграмы ўздыму расійскага Нечарназем'я. БССР мела ніжэйшыя, чым у суседніх Смаленскай і Пскоўскай абласцях, закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю і ў той жа час асушала за ўласныя сродкі пскоўскія балоты.

Разам з тым марудна развіваліся галіны праысловасці, якія выраблялі тавары шырокага ўжытку. За 1970 г. – 1985 г. аб’ём прадукцыі лёгкай прамысловасці павялічыўся толькі ў 2,1 раза, а перапрацоўчых галін прамысловага комплексу менш – у 1,9 раза.

Пастаўленыя задачы аб пераводзе эканомікі з экстэнсіўнага шляху развіцця на інтэнсіўны, разгортванні навукова-тэхнічнага прагрэсу, арганічным злучэнні дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання ажыццявіць не ўдалося.

У 70-х – першай палове 80-х гг. сельская гаспадарка Беларусі развівалася на экстэнсіўай аснове, запавольваліся тэмпы прыросту прадукцыі асноўных галін вытворчасці – раслінаводства і жывёлагадоўлі. Не прынеслі чаканых вынікаў даволі значныя фінансавыя сродкі, якія дзяржава выдаткоўвала на патрэбы аграпрамысловага комплексу. Звыш чвэрці прадукцыі страчвалася ў выніку безгаспадарчасці і неарганізаванасці ў час ўборкі ўраджаю, яго транспарціроўкі і захоўвання. Эканамічнае становішча калгасаў і саўгасаў цярпела з-за неэквівалентнага абмену паміж вёскай і горадам.

Падаражанне сельскагаспадарчай тэхнікі, значны разпыў паміж закупачнымі і рознічнымі цэнамі, “рабаўніцтва” з боку дзесяткаў абслугоўваючых арганізацый прывялі да таго, што многія гаспадаркі аказаліся стратнымі, мелі вялікую крэдытную запазычанасць. Між тым практыка пастаяннага сістэматычнага спісвання крэдытаў за кошт дзяржавы не стымулявала эфектыўнасць калгасна-саўгаснай вытворчасці, стварала ўмовы для безгаспадарчасці.

Такім чынам, становішча гаспадакі заставалася супярэчлівым. Тэмпы яе росту запавольваліся, узмацняліся крызісныя з’явы. Існаваўшыя сацыяльна-эканамічныя адносіны скоўвалі творчыя сілы народа, прыводзілі да затарможанасці і застою ў развіцці грамадства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]