Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыя 5

.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
134.66 Кб
Скачать

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. 23 кастрычніка быў вызвалены Полацк, 26 кастрычніка – Віцебск, 4 лістапада – Мінск. Рашаючая бітва адбылася 9 лістапада пад Барысавам (каля вёскі Студзёнка), дзе пры пераправе праз Беразіну на другі бераг трапіла толькі 1/10 частка “вялікай арміі” Напалеона. Французы страцілі тут больш 20 тысяч салдат і афіцэраў. 22 лістапада каля Маладзечна быў разбіты яе апошні арганізаваны атрад. У Смаргоні, пераапрануўшыся ў мундзір літоўскага ўлана (лёгкі коннік або вершнік), знешне падобны да французскай ваеннай формы, Напалеон тайна пакінуў армію і ад’ехаў у Парыж. У канцы снежня 1812 г. менш 30 тысяч французскіх салдат былі выцеснены за межы Беларусі. Згодна з вобразным выказваннем “Ад вялікага да смешнага адзін крок”, якое прыпісваецца Напалеону, паход у Расію з мэтай дасягнуць сусветнага панавання ператварыўся для яго ў цяжкае паражэнне.

Вайна прывяла да масавых ахвяр сярод 4-хмільённага насельніцтва беларускіх зямель (страціла мільён сваіх жыхароў). Як адзначаў беларускі гісторык У. Ігнатоўскі, “Беларусь зрабілася нейкай сусветнай трупярняй. На кожны кіламетр дарогі, па якой армія Напалеона адыходзіла з Масквы, прыходзілася больш за 100 трупаў. У Беларусі пачаўся голад, эпідэміі...”. Віцебск, Полацк, Мінск, Гродна і інш. населеныя пункты былі разрабаванымі і спаленымі. Напрыклад, у Мінску ў 1811 г. налічвалася 11200 жыхароў, а ў канцы 1812 г. – толькі 3480. У Віцебску ў пачатку 1812 г. было 7800 жыхароў мужчынскага полу, а ў 1813 г. – толькі 2415. У выніку вайны скарацілася амаль напалову пагалоўе дамашняй жывёлы і пасяўныя плошчы. Згодна з народнымі паданнямі, недзе ў балотах Беларусі застаюцца тыя багацці, што былі нарабаваны французскімі захопнікамі ў час паходу ў Расію.

Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная беларуская шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага.

Уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон знайшоў тут нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў абяцанні імператара адрадзіць іх былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні загадам Напалеона была ўтворана Часовая камісія ўрада ВКЛ на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтасам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі “Вялікую армію”, што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Агульнавядомай стала заява Напалеона, якую ён зрабіў дэлегацыі мясцовай шляхты ў Вільні: трэба «хлеба, хлеба і хлеба».

Войскі расійскай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параўнані з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона. Напрыклад, у 1-й арміі шэсць дывізій былі ўкамплектаваны ўраджэнцамі беларускіх губерняў.

У пачатку вайны сялянства Беларусі звязвала з прыходам Напалеона надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў была Напалеонам ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыя рэквізіцыі (прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і марадзёрства (рабаўніцтва) выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі разгарнуўся партызанскі рух.

Сяляне стыхійна ператвараліся ў партызан, нападаючы на асобных салдат і фуражыраў. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляўкі у Барысаўскім, Варонкі ў Дрысенскім паветах і інш. Асаблівую актыўнасць у барацьбе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы пад Полацкам. Частка іх была ўзнагароджана крыжамі і медалямі. Пасля вайны ўзнагароджаныя сяляне адмовіліся выконваць паншчыну, палічыўшы сябе вольнымі, за што атрымалі пакаранне бізунамі. А іх паны пры гэтым прыгаворвалі: “Вось табе вольнасць, вось табе крыж”.

Аляксандр I яшчэ ў снежні 1812 г. аб’явіў амністыю (дараванне) усім жыхарам заходніх губерняў, хто ўдзельнічаў у вайне на баку Напалеона, а ў 1814 г. выдаў маніфест аб вяртанні магнатам і шляхце, якія прынеслі прысягу на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных (канфіскацыя – прымусовае адабранне маёмасці) зямель. Аднак для сялян нічога зроблена.

Такім чынам, у барацьбе расійскай і французскай імперый за Беларусь (першая, каб утрымаць і працягваць эксплуатаваць нашы землі, а другая, каб падпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання розных сіл. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала тут характар грамадзянскай.

5. Грамадскі рух і палітыка царызму.Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, ідэі Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага — царскага самадзяржаўя.

Першай тайнай арганізацыяй у Літве і Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала Віленская асацыяцыя 1796 — 1797 гг., якая мела адгалінаванні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Асноўнай яе мэтай з'яўлялася аднаўленне ранейшай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г., для чаго вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу Францыі. За кароткі час свайго існавання, да раскрыцця царскімі ўладамі, асацыяцыя не паспела набраць сілу, але карысталася папулярнасцю сярод шляхты.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. Асаблівую ўвагу члены таварыства ўдзялялі ідэе маральнага ўдасканалення чалавека, філаматы лічылі неабходным стварыць сістэму народнай адукацыі, вывучалі матэрыяльную і духоўную культуру, сялянскі быт, фальклор. Будучае Беларусі філаматы бачылі ў ліквідацыі прыгонніцтва, увядзенні канстытуцыйнай формы кіравання.

У Віленскім універсітэце дзейнічаў і рад іншых таварыстваў і гурткоў. У 1820 г. Т. Зан стварыў студэнцкую культурна-асветную арганізацыю “Прамяністыя”, дзе гучалі ты ж ідэі, што і ў філаматаў. Калі гэта таварыства, якое існавала легальна, было забаронена, яно пераўтварылася ў тайную арганізацыю філарэтаў (любіцеляў дабрачыннасці), праіснаваўшую да 1823 г.

Пасля таго, як у 1823 г. у Віленскай гімназіі на класнай дошцы з’явіўся надпіс “Да здравствует конституция 3 мая”, таварыствы філаматаў і філарэтаў былі раскрытымі. Спецыяльны камітэт прыгаварыў 20 членаў гэтых арганізацый да высылцы ў гарады цэнтральных губерній Расіі. Т. Зан, Я. Чачот, А. Сузін прыгаворваліся да турэмнага зняволення з наступнай высылкай на Урал.

У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла “Таварыства любіцелей навук”. У пачатку 20-х гг. тут было арганізавана таварыства пад назвай “Заране”. У вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку дзейнічала “Таварыства філарэтаў”. Усе гэтыя арганізацыі вялі прапаганду ідэй свабоды і роўнасці. Уваходзілі прадстаўнікі збяднелай шляхты, мелкіх чыноўнікаў і небагатага духавенства.

На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войск многія дзекабрысты — М.М. Мураўёў, А.А. Бястужаў(Марлінскі), К.Г. Ігельстром, С.І. Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войск у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены.

24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.

У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленыя губерніі. Было забаронена навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Польшчы, у чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях. Шэраг мер быў прыняты ў адносінах да навучальных устаноў і моладзі, узмацнілася цэнзура замежнага і мясцовага друку. Аднак поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказалася Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі адда-дзены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Сваіх маёнткаў пазбавіўся цэлы шэраг прадстаўнікоў фамілій, якія валодалі тысячамі прыгонных: Агінскія, Пля-тэры, Пшаздзецкія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Толькі частка ўладальнікаў змагла атрымаць "дараванне". На тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38544 сялянамі мужчынскага полу. Пасля працяглай барацьбы ва ўрадавых сферах яны ў масе сваёй папоўнілі дзяржаўны фонд.

Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набыў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадсгаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, што асела пераважна ў Францыі, першапачаткова не губляла надзей на аднаўленне ваенных дзеянняў і засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Сярод іх быў ураджэнец Слонімшчыны Міхаіл Валовіч (1806 — 1833), які ў сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, сфарміраваў у асноўным з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў Слонімска-Наваградскай акрузе. Мэтай сваёй барацьбы ён лічыў вызваленне сялян і абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакратычнай рэспублікай. Аднак ужо ў маі “экспедыцыя Валовіча" была ліквідавана ўладамі.

Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815 — 1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні “Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам— на згубу, панам — для навукі", — заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны. У 1846 — 1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Саюз свабодных братоў", якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя. На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, пёрш за ўсё рэвалюцыі 1848 — 1849 гг. у Заходняй Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці царскіх войск прадухіляла на беларускіх землях масавыя выступленні.

Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII — першай паловы XIX ст. яшчэ не аформілася, але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай глебе, праяўлялі так званы "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

13

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]