Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыя 4

.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
131.07 Кб
Скачать

Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама ў заклэчэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай вуніі, якая аб’яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Ідэя вуніі выспявала адразу пасля расколу хрысціянскай царквы на праваслаўную і каталіцкую (1054 г.) і з’яўляецца актуальнай таксама і ў наш час. У 1439 г. на Фларэнтыйскім саборы такая царкоўна-рэлігійная вунія была абвешчана, аднак не атрымала падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва ВКЛ. У час пашырэння рэфармацыйнага руху яго прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы і правядзенне набажэнстваў на роднай мове. Пасля заключэння Люблінскай вуніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'’днаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі – каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб’яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе. Кіраўніцтва праваслаўнай царквы праз вунію спадзявалася вярнуць сабе вядучае становішча.

У 1595 г. Папа Рымскі ў Ватыкане ўрачыста абвясціў вунію праваслаўнай і каталіцкай царквы. Паводле яе ўмоў праваслаўныя вернікі прызналі кіраўніком вуніяцкай царквы Папу Рымскага, але захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніваліся ад каталіцкіх. Так, напрыклад, у праваслаўных галоўная ўвага пры абрадах надаецца пакланенню Богу, які разглядаецца ў трох вобразах – Бог-Айцец, Бог-Сын і Бог-Дух Святы, а ў каталіцтве шануецца асоба Дзевы Марыі, якая нарадзіла Ісуса Хрыста. Ініцыятыва з боку каталіцкай царквы была падтрымана многімі кіраўнікамі праваслаўнай царквы ў ВКЛ, у праватнасці, епіскапам Іпаціем Пацеем, які стаў адным з арганізатараў вуніі.

Табліца 1.

Прычыны і ўмовы стварэння вуніяцкай царквы.

Праваслаўная царква

Берасцейская вунія 1569 г

Каталіцкая царква

прычыны

спроба дабіцца ўзвышэння і вярнуць былую моц

Імкненне атрымаць перамогу над праваслаўем і пашырыць сваю веру

умовы

Захоўваюцца праваслаўныя царкоўныя абрады

Прызнаецца вяршэнства (кіруючая роля) Папы рымскага

Табліца 2.

Кірункі і плыні ўнутры хрысціянства ў XYI ст.

Прваслаўе

Каталіцызм

Вуніяцтва

Пратэстантызм

Англіканская царква

Лютэранства

Кальвінізм

арыянства

Варта адзначыць, што вунія была прынята пасля працяглых роздумаў, яе падрыхтоўка доўжылася з 1590 па 1596 г. За гэты час было падрыхтавана восем варыянтаў тэкста вуніі. Вунія ў ВКЛ была зацверджана на Берасцейскім царкоўным саборы ў 1596 г. Адбылося гэта не аднагалосна і адразу адбілася на грамадстве. У канцы XYI – першым дзесяцігоддзі XYII стст. вуніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова зачыняліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва ўніяцкіх цэрквах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай. Праваслаўнымі вернікамі нават быў забіты адзін з вуніяцкіх святароў-епіскапаў – Іасафат Кунцэвіч, які вельмі жорстка ўводзіў новую веру ў Полацку і Віцебску. З другога боку, праваслаўныя царкоўнікі настройвалі прыхаджан супраць вуніі. У выніку атрымалася так, што вунія не аб’ядноўвала, а раз’ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск праваслаўнай царквы. Гэта садзейнічала пашырэнню вуніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XYIII ст. каля ¾ насельніцтва Беларусі былі вуніятамі. Вунія, якая задумвалася як сродак узмацнення ролі каталіцкай царквы, стала на самой справе адным з фактараў існавання беларускага этнаса (народа), таму вуніяцкая царква захоўвала старабеларускую мову і народныя традыцыі.

Берасцейская вунія была ліквідавана на Беларусі ў 1839 г. шляхам уз’яднання вуніятаў з праваслаўнымі. Вуніяцтва адрадзілася ў 1920-я гг. у Заходняй Беларусі і існавала тут да 1940 г. Сёння ў Беларусі існуе шэраг вуніяцкіх цэркваў.

№ 5. Гістарычныя ўмовы развіцця былі ўскладнены ў сярэдзіне XYII ст шматлікімі войнамі. У 1648 – 1651 гг. праходзіла казацка-сялянская вайна. Яна насіла характар антыфеадальнай барацьбы сялянства і гарадскіх нізоў пры падтрымцы казацкіх атрадаў-загонаў, дасланых на Беларусь з Украіны гетманам Б. Хмяльніцкім, і закончылася паражэннем паўстанцаў. Б. Хмяльніцкі імкнуўся да стварэння ўласнай дзяржавы і меў план уключэння ў яе склад беларускіх зямель Падняпроўя і Палесся. Бяднейшая частка сялянства і мяшчанства сталі ўдзельнікамі казацкіх атрадаў і змагаліся за вынішчэнне шляхты як галоўнага віноўніка іх няшчаднага прыгнёту. Гэты антышляхецкі рух меў антыпольскую накіраванасць у сувязі з паланізацыяй шляхты ВКЛ. Супраць казацка-сялянскіх атрадаў змагалася войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Януша Радзівіла, якое ўключала ў сябе наёмнае і шляхецкае апалчэнне. Адным з буйнейшых змаганняў гэтай вайны стала бітва пад Лоевам у 1649 г., пасля паражэння ў якой казацка-сялянскіх атрадаў антыфеадальная барацьба пайшла на спад. Гэтая вайна, якая з’яўлялася часткай вызваленчай вайны на Украіне, стала пачаткам разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі.

Наступная вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654 – 1667 гг., у якую аказаліся ўцягнутымі землі Беларусі, была звязана з далучэннем да Расіі па ўмовах Пераяслаўскай рады (саюза паміж украінскім гетманам Б. Хмяльніцкім і рускім царом Аляксеем Міхайлавічам, заключаным у 1654 г. у Пераяслаўлі) левабярэжнай Украіны, якая знаходзілася раней у складзе Рэчы Паспалітай. Цар Аляксей Міхайлавіч вырашыў аказаць дапамогу Б. Хмяльніцкаму ў барацьбе з Польшчай. Адначасова ставіліся задачы далучэння Беларусі да Расіі, атрымання выхаду да Балтыйскага мора, абароны праваслаўнага насельніцтва супраць акаталічвання і паланізацыі. У 1655 г. фактычна ўся тэрыторыя Беларусі была занята царскімі войскамі. К 1661 г. войскам Рэчы Паспалітай удалося адваяваць значныя тэрыторыі. Пад кантролем царскіх улад засталіся толькі Падзвінне і Падняпроўе. К гэтаму часу абодва бакі вычарпалі свае сілы. У 1667 г. быў заключаны Андрусаўскі мір. Па яго ўмовах захопленыя царскімі войскамі землі Падзвіння вярталіся ВКЛ, а Смаленшчына засталася ў складзе Расіі. Украіна была падзелена па Дняпры. Яе правабярэжная частка засталася ў складзе Рэчы Паспалітай, а левабярэжная частка разам з Кіевам адышлі да Расіі.

У час Паўночнай вайны (1700 – 1721 гг.) Беларусь пераўтварылася ў тэатр ваенных дзеянняў, звязаных, у першую чаргу, з інтарэсамі Швецыі і Расіі. Паўночная вайна прынесла Беларусі новыя разбурэнні.

Такім чынам, у выніку войн сярэдзіны XYII ст., якія іх сучаснікі называлі “крывавым патопам”, колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася напалову, з 2,9 млн чалавек да 1,4 млн. Быў нанесены велізарны ўрон гаспадарцы.

№ 6. Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся перш за ўсё ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс або бязладдзе, што было вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XYI ст. дзейнічала права “ліберум вета” (ад лацінскага “не дазваляю”). Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. Аднагалоссе было галоўнай умовай прыняцця пастановы сойма. У выніку, абсалютная большасць соймаў была сарвана. Такім чынам, бязладдзю ў Рэчы Паспалітай спрыяла тое, што значная частка шляхты лічыла права “ліберум вета” сведчаннем сваёй шляхецкай вольнасці і выкарыстоўвала яго на практыцы для адхілення (непрыняцця) непажаданых пастаноў. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю каралеўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764 – 1795 гг.). Фактычна некаранаваным каралём на тэрыторыі ВКЛ з’яўляўляўся нясвіжскі магнат Кароль Радзівіл Пане Каханку, які заяўляў у адрас Станіслава Аўгуста: “Я – такі пан, табе ж яшчэ трэба такім стаць”.

Унутрыпалітычнае становішча ўскладнялася знешнепалітычнымі абставінамі, звязанымі ў пачатку XYIII ст. з баявымі дзеянняміў гады Паўночнай вайны. Рэч Паспалітая стала “заезным дваром і карчмой” для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Такім чынам, палітычная анархія (бязладдзе) унутры краіны, адсутнасць моцнай цэнтральнай улады ў асобе караля (яго пасада была выбарнай і цалкам залежыла ад вольнасцей магнатаў і шляхты), а таксама ўмяшанне ва ўнутраныя справы з боку суседніх дзяржаў прывялі да тэрытарыльных падзелаў Рэчы Паспалітай.

З другой паловы XYIII ст. быў здзейснены цэлы шэраг рэформаў, накіраваных на ўзмацненне Рэчы Паспалітай. У эканамічнай галіне пэўны поспех мелі рэформы А. Тызенгаўза, дзякуючы якім пачала замацоўвацца такая форма прамысловай вытворчасці, як мануфактура. У галіне асветы пачаткам рэформы стала дзейнасць адукацыйнай камісіі, арганізаванай у 1773 г., па адкрыцці школ сярэдняй ступені. У палітычнай галіне права “ліберум вета” было часткова абмежавана (канчаткова адменена толькі ў 1791 г.).

Спробы абмежаваць уладу магнатаў прывялі да праяў незадаволенасці з іх боку. Міжусобная барацьба магнатаў ускладнілася незадаволенасцю шматлікай шляхты каталіцкага веравызнання, якая была ўраўнавана ў правах з некатолікамі – праваслаўнымі і пратэстантамі, якіх называлі дысідэнтамі.

У 1772 г. У Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь. Гэта падзея стала вынікам абсалютнай слабасці цэнтральнай (каралеўскай) улады і палітычнай анархіі, пры якой рашэнне агульнадзяржаўнага органа кіравання – сойма магло не прымацца, калі супярэчыла інтарэсам мясцовай шляхты і магнатаў.

Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала абвяшчэнне соймам 3 мая 1791 г. Канстытуцыі Рэчы Паспалітай – другой па ліку ў свеце пасля Канстытуцыі ЗША 1787 г. і першай у Еўропе (праз тры месяцы Канстытуцыя была прынята ў Францыі, дзе адбылася буржуазная рэвалюцыя). Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агульным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо страчаны.

У 1793 г. 100-тысячнае расійскае войска, аказваючы дапамогу прадстаўнікам шляхецкага саслоўя – некатолікам, перайшло мяжу Рэчы Паспалітай, што азначала яе другі падзел. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адышла цэнтральная частка беларускіх зямель.

Спробай захаваць суверэннасць (самастойнасць, незалежнасць) Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. На чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвішам Касцюшкам (1746 – 1817 гг.) актыўны ўдзел у ім прынялі патрыятычная шляхта, мяшчанства (гарадскія жыхары), сялянства, святарства.

Паўстанне адбывалася пад лозунгам “Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць”, які нагадваў лозунг Вялікай Французскай буржуазнай рэвалюцыі “Вольнасць, роўнасць, братэрства”.

Гэты лозунг, верагодна, быў знаёмы кіраўніку паўстання Т. Касцюшку, які яшчэ юнаком на працягу трох гадоў вучыўся ў сталіцы Францыі Парыжы пасля заканчэння кадэцкага корпуса у Варшаве. Сем гадоў Т. Касцюшка правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх калоній супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва. Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскай “Дэкларацыі незалежнасці” Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з’яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі. Ён кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы.

У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем – Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайшоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім “Паланецкім універсале” Т. Касцюшка таксама абяцаў адмяніць асабістую залежнасць (вызваліць з-пад прыгону тых сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні). У атрады пацягнуліся касінеры – сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Паўстанне было падаўлена расійскім войскамі на чале з Аляксандрам Суворавым. Адлюстраваннем пачуццяў удзельнікаў паўстання можна лічыць назву паланеза Міхаіла Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”. У 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім, канчатковым падзеле Рэчы паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастола.

Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]