Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ЛЕКЦЫЯ 1

.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
91.14 Кб
Скачать

Землі радзімічаў размяшчаліся ў басейне р. Сож. Назва этнічнай супольнасці паходзіць ад імя Радзім, на чале з якім радзімічы прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель. У 984 г. самастойнасці радзімічаў прыйшоў канец. У летапісах апавядаецца пра паход кіеўскага вялікага князя Уладзіміра Святаславіча на радзімічаў, якія былі разбіты на р. Пяшчань. Апошні раз радзімічы ўпаміналіся ў летапісе пад 1169 г.

Першымі назвамі славян лічаць тыя, што надалі ім гісторыкі старажытнасці: склавіны, анты, венеды (доказаў практычна няма). Сама назва “славяне” ўзнікла ў тыя часы, калі пачаліся іх частыя кантакты з германцамі, што вярнуліся з Поўначы ў Цэнтральную Еўропу. Мяжа паміж славянамі і германцамі праходзіла ў I тыс. да н. э. па р. Эльба (Лаба). Мовы двух галін індаеўрапейцаў ужо адрозніваліся настолькі, што паразумецца паміж сабой было ім цяжка. Незадаволеныя гэтым, славяне назвалі сваіх суседзяў немцамі, г. зн. нямымі, у адрозненне ад сваіх суродзічаў – славян, славакаў, славенаў – людзей аднаго слова, адной мовы.

Паходжанне тэрміна індаеўрапейцы – народ, які засяліў прасторы Еўропы і Індыі.

Этнас – устойлівая супольнасць людзей, якіх аб’ядноўвае агульны гістарычны лёс, адзіныя радзіма (этнічная тэрыторыя), мова, самасвядомасць, роднасная культура. У сваім натуральным развіцці этнас праходзіць тры стадыі – племя, народнасць, нацыя.

Племя – этнічная супольнасць з неразвітай сацыяльнай структурай, што ўзнікае на стадыі разлажэння першабытнага грамадства. Для яго ўласцівы ўсе асноўныя рысы этнасу – адзіныя паходжанне, мова, традыцыйна-бытавая культура, агульная тэрыторыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]