- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
4.Размоўна-бытавая лексіка
Размоўна-бытавая лексіка ўжываецца пераважна ў размоўным стылі, хаця многія яе словы блізкія да агульнаўжывальных і сустракаюцца ва ўсіх стылях. У беларускай літаратурнай мове, якая склалася на аснове жывых народных гаворак, рэзкую мяжу паміж агульнаўжывальнымі і размоўна-бытавымі словамі наогул правесці вельмі цяжка.
Напрыклад :
-
размоўныя :
агульнаўжывальныя:
галёкаць
крычаць
засівіць
забяліць
згадка
успамін
зглуміць
сапсаваць
згрызота
перажыванні
лайдак
лодар
скокі
танцы
Многія размоўна-бытавыя словы ўжываюцца ў мастацкім стылі, у публіцыстычным. Найбольш экспрэсіўнай разнавіднасцю размоўнай лексікі з’яўляецца прастамоўная. Гэта стылістычна зніжаныя словы: валацуга, выперці, жлукціць, гніда, змікіціць. Прастамоўныя словы і выразы часцей маюць адмоўнае значэнне, яны ўжываюцца са спецыяльнай стылістычнай устаноўкай – для надання тэксту гумарыстычнай або іранічнай афарбоўкі:
Ды перабраў тут дзядзька меру:
На слуп узбіўся, на халеру,
Ды так аб падлу штурхануўся,
Што свет яму перавярнуўся…
Я. Колас “Новая зямля”
У размоўна-бытавую лексіку ўваходзяць таксама жарганізмы ( фр. jargon ‘умоўная гаворка’) – гэта сукупнасць лексічных асаблівасцей якога-небудзь кола людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, сумесным дзеяннем. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. У наш час жаргонныя словы сустракаюцца ў мове школьнікаў, студэнтаў, напрыклад: зазубрыць, кол, пара, засыпацца, хвост, продкі, жалезна, шпора. Да жарганізмаў належаць умоўныя словы і назвы, якія бытуюць у асяроддзі прадстаўнікоў розных прафесій і сацыяльных груповак. Гэта так званыя аргатызмы – засакрэчаны, тайны жаргон, які вядомы толькі вузкаму колу людзей ( знахараў, шаптуноў, злодзеяў).
Аргатызмамі трэба лічыць таксама лаянкавыя словы, шматлікія скарочаныя і спрошчаныя фармулёўкі, распаўсюджаныя сярод людзей, якія не сочаць за сваёй мовай, фанабэрацца “моднымі” слоўцамі, накшталт “сіла”, “стыльна”, “законна”, “жалезна”. У апошні час вылучаюць табуістычную лексіку(ад слова “табу” – ‘строгая забарона’) як разнавіднасць жарганізмаў. Гэта найбольш грубыя лаянкавыя словы, якія абражваюць чалавека; распаўсюджаны сярод людзей нявыхаваных, няўстойлівай псіхікі. Жаргонная лексіка засмечвае літаратурную мову і не мае права існаваць у ёй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных персанажаў.
ЛЕКЦЫЯ 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогі
1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы.
2.Адаптацыя запазычаны тэрмінаў у беларускай мове.
3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы.
4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую.
Асноўныя паняцці: тэрміны-інтэрнацыяналізмы, інтэрнацыянальныя словаўтваральныя сродкі, адаптацыя лексем; аманімія, сінанімія, антанімія тэрмінаў; транскрыпцыя і транслітарацыя.
Літаратура:
Даўгулевіч Н. М. Запазычаная лексіка сферы інфармацыйных тэхналогій. – Веснік адукацыі. – 2004. - № 1.
Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.
Словарь иностранных слов. – 14 изд., испр. – М.: Русский язык, 1987.