- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
У 18 ст. у Еўропе стала прыкметна узрастаць цікавасць з боку грамадскасці да пытанняў паходжання народаў, вялікіх і малых, да іх моў, этнаграфіі, вусна-паэтычнай творчасці.
У пач. 19 ст. такая зацікаўленасць узмацнілася; на гэтым грунце складваўся параўнальна-гістарычны метад вывучэння моў.
Абудзілася цікавасць і да беларускага народа, да яго мовы. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі палітычныя прычыны: падзелы Рэчы Паспалітай у к. 18ст. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1773, 1795). Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі. Узнікла пытанне: хто такія беларусы; якою моваю яны карыстаюцца? Прыярытэт у вырашэнні гэтых пытанняў узялі афіцыйныя ўлады. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку рускага народа, і хоць назва “Беларусь” і вытворныя ад яго словы і ўжываліся ў дарэвалюцыйных выданнях, але ж да самай рэвалюцыі афіцыйна Беларусь абазначалі тэрмінамі “Западно–русский край” і “Северо–Западный край”. З польскага боку выказваліся прэтэнзіі разглядаць Беларусь як частку Польшы, беларускую мову - як дыялект польскай мовы. І той і другі бок адмаўлялі самастойнасць беларускага народа і яго мовы. Нават у энцыклапедычных даведніках таго часу (1874г.) з’явіліся выказванні: “Назва Беларусі ёсць геаграфічны тэрмін і не мае асобнага этнаграфічнага значэння, таму што ні асобнай народнасці ці нават асобнага племені беларускага не існавала....Беларуская гаворка складаецца з рэштак старой мовы, што падпала пад моцны ўплыў польскай”. Вядомыя рускія лінгвісты І.І. Сразнеўскі, А.А Патабня, А.І. Сабалеўскі лічылі беларускую мову дыялектам вялікарускай гаворкі.
Але ў першай палове 19 ст. польскія лінгвісты сталі разглядаць беларускую мову як самастойную сярод іншых славянскіх моў (Ян Чачот); з рускіх вучоных як самастойную мову разглядаў М.І. Надзеждзін; з украінскіх вучоных – М.А. Максімовіч. Выключную ролю ў вывучэнні беларускай мовы, адстойванні інтарэсаў цэлага народа адыграў акадэмік Я. Карскі (трохтомная праца “Беларусы”). Асновай фарміравання беларускай мовы стала агульнаўсходнеславянская (або старажытнаруская) мова з яе дыялектамі. Існавала 2 культурныя, эканамічныя аб’яднанні, вакол якіх фарміраваліся 2 дыялекты , або моўныя масівы :
1) вакол Мінска, Гародні, Навагрудка, Брэста;
2) вакол Віцебска, Смаленска, Полацка.
Даследчыкі мяркуюць, што гэтыя дыялекты паслужылі асновай развіцця беларускай літаратурнай мовы. Я. Карскі, А.Сабалеўскі лічаць, што першае месца ў фарміраванні мовы належыць Віцебска-Полацкаму дыялекту. М. Жураўскі, Г. Станг даказваюць, што ў аснову старажытнай беларускай літаратурнай мовы лёг Навагрудска-Гродзенскі масіў. Асноўнай прычынай, якая не дазваляе ўстанавіць ісціну, з’яўляецца адсутнасць даследаванняў па гістарычнай дыялекталогіі.
Важную ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла пісьменнасць, мова якой набліжалася да жывой гутарковай. Менавіта ў пісьмовай мове фарміраваліся арфаграфічныя нормы і традыцыі. Веды аб развіцці беларускай мовы чэрпаюцца з помнікаў старажытнабеларускага пісьменства, створаных пачынаючы з 12ст. Гэта былі дзелавыя паперы: граматы, дагаворы, акты, даравальныя, надпісы на рэчах. Напрыклад: крыж Е. Полацкай (12 ст.); дагавор Полацка з Рыгай (13-14 стст.); “Літоўская метрыка”, “Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка” (15 ст.).
У гэтых творах знайшлі адлюстраванне паасобныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы. Яны мелі спарадычны характар і не набылі ўнармаванасці. Дзелавая пісьменнасць у адносінах да іншых жанраў выступае як найбольш унармаваная мова 15-18 стст. Гэта тлумачыцца тым, што дзелавыя паперы пісаліся па выпрацаванай схеме, якую трэба было вытрымліваць. З граматычных асаблівасцей можна вылучыць:
канчаткі -ы-, -і- ў мн.л. Наз. скл.: небесы, мытнікі, слугі;
канчаткі -ы- , -і- замяняюцца на –амі; -ямі ў Тв.скл.: з браты – з братамі ;
з человеки – з человеками;
формы дзеепрыметнікаў цяп. часу з суфіксамі -учы; -ючы; -ачы; -ячы выступаюць у функцыі дзеепрыслоўяў: летучы, служачы;
інфінітыў мае не – ти, а - ть: воевати – воевать;
у сінтаксісе ідзе набліжэнне да народнай гутарковай мовы: поехали до Витебска; наглядаецца паўтарэнне прыназоўніка: Была за яго братом за родным за Стецко.
лексіка дзелавых помнікаў прадстаўлена агульнаславянскім пластом (лічэбнікамі і агульнаўжывальнымі словамі), а таксама запазычанымі:
- паланізмамі: маёнтак;
- германізмамі: рахунак; лацінізмы: экзекуцыя.
.