- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
3.Мова і маўленне
Мова і маўленне складаюць адзінае цэлае, іх нельга супрацьпастаўляць. Яны суадносяцца як агульнае і прыватнае. Сродкі зносін, узятыя самі па сабе, без канкрэтнага выкарыстання, - гэта мова; тыя ж самыя сродкі, выкарыстаныя непасрэдна ў канкрэтнай сітуацыі, - гэта маўленне.
Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца слыхам, зрокам, яно заўсёды запатрабавана жыццёвай сітуацыяй, якая і вызначае выбар тых ці іншых моўных сродкаў. Прымета маўлення - яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з’явы, што ўзнікаюць у маўленні, могуць пераходзіць з часам у мову. Напрыклад, у беларускай мове словы адлюстраваць, мэтазгодна, ажыццяўленне, дабрабыт створаны і ўведзены ва ўжытак У.Дубоўкам.
Маўленне псіхалагічна арганізавана, г.зн., складаецца з некалькіх паслядоўных фаз (арыенціроўка, планаванне, рэалізацыя плана, кантроль).
Маўленне бывае ўнутранае і знешняе. Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе. Думаючы “сам сабе”, чалавек афармляе думкі сцісла, вылучае значныя паняцці, апускаючы тыя, што яму здаюцца вядомымі ці не такімі значнымі.
Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту.
Знешняе маўленне класіфікуецца па розных прыметах: яно можа быць вусным і пісьмовым, маналагічным і дыялагічным. Паводле механізмаў утварэння вуснае маўленне ўключае: гаварэнне і слуханне. Пісьмовае маўленне ўключае пісьмо (перадачу гукавых сігналаў пры дапамозе графічных знакаў, літар) і чытанне (“расшыфроўку” графічных знакаў і разуменне іх значэння). Асноўная мэта ўсіх чатырох відаў маўленчай дзейнасці - перадача сэнсу, зместу, дасягненне камунікатыўнай мэты. Знешняе маўленне рэалізуецца ў форме маналога або дыялога. Маналог (грэч.monos-‘адзін’ і logos- ‘слова’) - разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае ўспрыманне. Маналог падпарадкаваны адной тэме, ён звычайна загадзя рыхтуецца. Для яго характэрны вялікія адрэзкі тэксту.
Дыялог (грэч.dialogos-‘размова’) – форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці больш чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Выказванне ў дыялогу, звернутае да суразмоўцы, называюць рэплікай.
Тэкст (лац.textum-‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) - гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампанентаў, функцыянальна аб’яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адной тэме. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з’яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, закончанасць. Тэкст расчляняецца на кампаненты па тэматычным прынцыпе: тэма, падтэма, мікратэма; па семантыка-сінтаксічным прынцыпе: сказ, звышфразавае адзінства, фрагмент, глава, частка, закончаны твор.
Важную ролю ў тэксце выконвае абзац. Звычайна абзац афармляе пачатак новай думкі і ў той жа час паказвае на заканчэнне папярэдняй. Абзацнае чляненне – істотны бок любога тэксту, звязаны з яго стылем, сэнсавым рытмам. Пры дапамозе абзацаў можна надаць тэксту выразны характар. Можна выразіць дынаміку, хуткую змену падзей.
У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і ўнутранай арганізацыі тэксту адрозніваюць тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне.